• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Рэзалюцыя
    13-ай Сэсіі Рады Беларускае Народнае Рэспублікі на чужыне
    30 лістапада 1974 г. у Нью Ёрку, ЗША.
    Савецкі Саюз - расейская каляніяльная імпэріа - ужо 56 год зьдзекуецца над Беларускім дваццацімільённым Народам.
    Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная неза-лежнай і сувэрэннай дзяржавай 25 сакавіка 1918 году з волі 1800 дэлегатаў 1-га Усебеларускага Кангрэсу - была зьнішчана брутальнай вайсковай сілай Расеі 56 год таму назад і дагэтуль знаходзіцца пад яе акупацыяй.
    Праз гэты час маскоўскі акупант зьнішчыў у сваіх ва-строгах і канцэнтрацыйных лягерох больш за сем мільё-наў беларускага насельніцтва й неаблічальную колькасьць вартасьцяў беларускае культуры.
    Больш траціны Беларусі бальшавіцкая Масква далу-чыла да Расеі, а рэшту-ж - яна, меншымі часткамі бела-рускай тэрыторыі, надзяліла суседзяў Беларусі ў сувязі са сваімі палітычнымі махінацыямі ды з астанкаў - каля палавіны Беларусі - стварыла фікцыйную беларускую дзяржаву - БССР.
    Праз 56 год у БССР дзяржаўная ўлада ўстанаўляецца фікцыйнымі выбарамі кандыдатаў вызначаных Масквой і стала знаходзіцца пад яе выключнай кантроляй.
    Пад прэтэкстам шырака прапагаванай «дружбы наро-даў» і злучэньня ўсіх народаў Савецкага Саюзу ў адну гэ-так званую «савецкую нацыю», маскоўскі таталітарны рэ-жым праводзіць русыфікацыю Беларусі. Беларуская мова выцясьняецца з публічнага ўжытку й школьніцтва ды за-мяняецца расейскай, памяншаецца беларускі друк прэсы й кніжак ды замяняецца расейскім, а беларуская літара-тура й мастацтва пазбаўляюцца свайго нацыянальнага зьместу й характару.
    Савецкі рэжым праводзіць у Беларусі жорсткі ўціск і дыскрымінацыю беларускага рэлігійнага жыцьця: зачы-няе сьвятыні, перасьледуе беларускіх сьвятароў і вернікаў. 3 тых жа праваслаўных цэркваў, якія ўтрымаліся, маскоў-скія заправілы стварылі яшчэ адну прыладу русыфіка-628
    цыі: гэтым цэрквам не дазволена свая, беларуская права-слаўная юрыздыкцыя з беларускім япіскапатам, хоць Беларусь і называецца незалежнай і сувэрэннай рэспублі-кай. Яны паданы пад юрыздыкцыю расейскай праваслаў-най царквы ў Маскве й зроблены сяродкамі русыфікадыі вернікаў.
    Ня ледшая доля й уцалеўшых беларускіх каталіцкіх парафіяў, у якіх праводзіцца палянізацыя. Ім не дазволе-на мець сваіх беларускіх япіскапаў, як маюць сваіх нацы-янальных япіскапаў суседнія рэспублікі. Замест гэтага для беларусаў каталікоў у Беларусі Масква знайшла юрыз-дыкцыю заграніцай - польскую каталіцкую юрысдыкцыю кардынала Вышынскага - ведамага палянізатара белару-саў каталікоў у Польшчы ў Беласточчыне, які ахвотна бя-рэцца за новы матар’ял да палянізацыі — у Беларусі.
    Маскоўскія заправілы стала гвалцяць у Беларусі Хар-тыю Вольнасьцяў Задзіночаных Нацыяў і Ўніверсальную Дэклярацыю Людзкіх Правоў. Яны трымаюць у поўнай ізаляцыі ад рэшты сьвету насельніцтва БССР, забараня-юць эміграцыю ў Амэрыку й іншыя заходнія дзяржавы і толькі ў рэдкіх выпадках пазваляюць некаторым асобам на часовы выезд за граніцу. Нават ліставаньне й культур-ная сувязь з вольным сьветам перасьледуецца.
    Эксплюатацыя Масквой беларускіх натуральных ба-гацьцяў робіцца не на карысьць беларускага народу, а на ўзмацненьне расейскага імпэрыялістычнага патэнцыялу, чым павялічваецца небясьпека для ўсяго вольнага сьвету.
    Дзеля ўсяго вышэй сказанага - мы, 13-я Сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне - пастанаві-лі:
    Асудзіць расейскі імпэрыялізм Савецкага Саюзу за па-няволеньне свабодалюбнага Беларускага Народу, за ня-людзкія зьдзекі савецкай улады над беларусамі і іншымі паняволенымі народамі;
    Асудзіць жорсткую савецкую эканамічную эксплюата-цыю й русыфікацыю Беларусі, якія праводзяцца пад клі-чам «дружбы народаў» і ўтварэньня гэтак званай «аб’яд-нанай савецкай нацыі», а фактычна «адзімай расейскай нацыі»;
    Прадаўжаць далейшую барацьбу за вызваленьне Бе-ларусі спад маскоўскага ярма;
    Заклікаць урад Задзіночаных Штатаў Амэрыкі й ура-ды ўсіх дзяржаваў вольнага сьвету, каб асудзілі ўрад Са-
    629
    вецкага Саюзу за пагвалчваньне людзкіх правоў у Белару-сі й за палітычны, рэлігійны, культурны й эканамічны ўціск яе насельніцтва, ды каб гэтыя дзяржавы ўзалежнілі адпружаньне ў адносінах з Савецкім Саюзам і эканаміч-нае супрацоўніцтва зь ім ад прызнаньня Савецкім Саюзам права на свабодныя зносіны з вольным сьветам і на эмі-грацыю ў Амэрыку й наагул у вольны сэвет - беларусам і іншым падсавецкім народам;
    Дамагацца ў Генэральнага Сакратара Задзіночаных Нацыяў, каб стварыў адумысловую камісію Задзіночаных Нацыяў, якая-б занялася дасьледаваньнем каляніяльнай палітыкі Савецкага Саюзу ў Беларусі, а менавіта: генацы-дам Беларускага Народу й перасьледаваньнем беларускае мовы й культуры; жорсткім рэлігійным уціскам з забаро-най утварэньня беларускай праваслаунай юрыздыкцыі ў Беларусі ды недапушчэньнем беларускага каталіцкага япіскапату для беларусаў каталікоў; фальшывай рэпрэзэн-тацыяй Беларусі ў Задзіночаных Нацыях - аднаго з за-кладчыкаў гэтае арганізацыі - дэлегацыяй гэтак званай БССР, якая рэпрэзэнтуе інтарэсы Масквы, а не Беларусі;
    Дамагацца далучэньня ў Задзіночаныя Нацыі дэлега-цыі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі як абсэрватара.
    Прэзыдыюм 13-ай Сэсіі
    Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне.
    *	*	*
    Апрацаваныя Старшынём Рады БНР др. В. Жук-Грышкевічам і прынятыя 13-ай Сэсіяй Рады БНР Асновы Пляну Працы былі пададзены да ведама ўсіх сябраў Рады БНР у «Камунікатах» нр. 6, за кастрычнік 1974 году:
    «Плян працы Рады БНР на кадэнцыю (1974-1977)
    I.	Асновы пляну працы:
    1.	Ідэялягічныя падставы
    Рада Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР) - найвы-шэйшая ўстанова й адзінае праўнае прадстаўніцтва сувэ-рэнных правоў беларускага народу, выуяўленых у права-творчым акце 25 сакавіка 1918 г., зафіксаваным 3-ай Устаўной Граматай БНР.
    630
    Правы Рады БНР вынікаюць з неабмежаваных паўна-моцтваў, дадзеных ёй Усебеларускім Зьездам (Кангрэсам) як свайму найважнейшаму органу - Радзе Зьезду 31 сьнежня 1917 г. і перададзеных апошнім вышэйшым пэр-санальным носьбітам гэтых паўнамоцтваў, старшынём Ра-ды БНР Васілём Захаркам, тэстамэнтальна Міколу Абрам-чыку, зь ініцыятывы якога на грунце гэтага аднавілася дзейнасьць Рады БНР у экзылі ў сьнежні 1947 г.
    Паўнамоцтвы гэтыя трываюць, згодна з пастановай Усебеларускага Зьезду (Кангрэсу) 1917 г., да часу вольных выбараў Устаноўчага сойму ў незалежнай БНР.
    Аснаўная мэта й заданьне Рады БНР - перахаваньне й выкананьне волі беларускага народу, вызначанай у ак-це 25 Сакавіка 1918 г., а гэта - адбудова незалежнай бе-ларускай дзяржаўнасьці на ўсіх беларускіх землях усімі магчымымі й даступнумі спосабамі й дарогамі.
    (Статут Рады БНР, nap. 1, 2, 3, 4.)
    3 гэтага вынікае, што:
    а)	Рада БНР ня можа быць толькі сымбалем БНР, яна мусіць быць жывой, дзейнай арганізацыяй і праводзіць змаганьне за незалежнасьць Беларусі.
    б)	Стаяць на пазыцыях Акту 25 Сакавіка - гэта ніякая ласка, кожны чэсны чалавек, нават небеларус — па спра-вядлівасьці - павінен прызнаваць незалежнасьць Белару-сі, а сапраўдныя незалежнікі, бээнэраўцы, мусяць змагац-ца за зьдзейсьняньне Акту 25 Сакавіка, а не збываць яго пустымі дэклярацыйнымі сказамі.
    2.	Рола Рады БНР
    Роля Рады БНР вынікае з наступнага:
    а)	Рада БНР - гэта найвышэйшая беларуская ўстанова й адзіны праўны рэпрэзэнтант сувэрэнных правоў белару-скага народу;
    б)	гэта кіраўнік беларускага вызвольнага руху;
    в)	гэта адзіная беларуская арганізацыя, што аб’едны-вае ўсё ідэйнае незалежніцкае беларускае грамадзтва ў вольным сьвеце.
    3.	Роля'сяброў Рады БНР
    Роля сяброў Рады БНР вынікае з таго, што:
    а)	радныя БНР - гэта найбольш сьведамы нацыяналь-на, ідэйны і ахвярны актыў беларускага грамадзтва, ма-ральная й матар’яльная падстава Рады БНР.
    631
    б)	Радныя, як паслы ў парлямэнце, вырашаюць, якой мае быць Рада БНР у сэнсе арганізацыйным і што й як яна мае рабіць, а з другога боку, выконваць пастановы Рады БНР і Сакратарыяту. Гэтыя абавязкі яны бяруць на сябе ўжо тым фактам, што згаджаюцца быць раднымі й складаюць прысягу радных. Калі-б радныя ня выконвалі сваіх абавязкаў - тады-б Рада аказалася бяздарнай і бяз-чыннай і фактычна не магла-б існаваць. Гэта прывяло-б нас да страшэннай нацыянальнай катастрофы, якую-б не даравалі нам ні народ наш, ні гісторыя.
    Каб не дапусьціць да гэтага, радныя мусяць помніць, што яны ня могуць адмаўляцца ад выконваньня сваіх абавязкаў, згодна са зложанай імі прысягай, як ня могуць адмаўляцца і ад ускладзеных на іх функцыяў - у цэнтры, ці на мясцох. У праціўным выпадку яны будуць пустымі ганарліўцамі, а не сапраўднымі беларускімі патрыётамі -незалежнікамі. Толькі ў вынятковых выпадках яны мо-гуць быць звольнены ад сваіх абавязкаў.
    I няма тут нічога дзіўнага. Паслы ў парлямэнце ня мо-гуць адмаўляцца ад сваіх абавязкаў, а прапанаваныя імі функцыі прыймаюць з гонарам. Звычайна-ж кожны пасол належыць да тэй ці іншай парлямэнтарнай камісіі, якія твораць парлямэнт. Такім чынам робіцца падзел працы, пры якім усе дзялянкі чынныя й ўсе паслы чынныя, а на пленуме канчальна вырашаюць падрыхтаваныя камісіямі справы да разгляду ўсе паслы грэміяльна.
    4.	Фінансавае забясьпечаньне
    Ня можа быць мовы пра выконваньне працы, а тым больш плянавай працы, калі няма сталага, рэгулярнага даплыву фінансавых сродкаў на гэта. Крыніцай гэтых сродкаў ёсьць складкі нацыянальнага падатку радных па 2.00 дал. у месяц, зь якіх палавіна застаецца ў сэктарах, і толькі другая палавіна мае трапляць у касу Рады БНР. Да гэтага даходзяць зборы ахвяр, як Дар Сакавіка, сярод беларускага грамадзтва. Бяручы пад увагу інфляцыю, на-ват тэарэтычна сродкі гэтыя мінімальныя. Фактычна-ж яны яшчэ меншыя, бо дзе якія радныя ня плацяць скла-дак або плацяць нерэгулярна. Гэтым страшэнна падрыва-юцца магчымасьці вядзеньня плянавй нармальнай пра-цы. Як паправіць нашы фінансавыя магчымасьці, будзе мова далей.
    632
    5.	Падзел працы
    Без падзелу прады паміж раднымі ў ворганах Рады БНР і сэктарах ня можа быць мовы пра плянавую працу. Немагчыма, каб адна ці толькі пара асобаў рабіла ўсё і немагчыма каб усе рабілі ўсё. Падзел працы павінен ісьці па ўзроўневай лініі — паміж ворганамі Рады БНР у цэн-тры і сябрамі Рады БНР у сэктарах - і па старчмавой лі-ніі: розныя сэктары й аддзелы Рады БНР у цэнтры ма-юдь сваіх супрацоўнікаў у сэктарах, напрыклад, сакратар вонкавых дачыненьняў мае прадстаўнікоў да вонкавых справаў у сэктарах на мясцох; скарбнік Рады БНР мае сваіх супрацоўнікаў на мясцох у асобах скарбнікаў сэкта-раў, зь якімі ўтрымлівае кантакт і супрацоўніцтва і г. д. Зразумелая рэч, што пры такім падзеле працы ня трэба забываць мясцовай ініцыятывы, але трэба дагледзіць, каб гэта ініцыятыва была плянавай і мэтазгоднай, ды ня бы-ла шкоднай для цэласьці.