Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
TO REQUEST the Secretary-Genaral of the United Nations to set up a Committee for investigation of Moscow’s colonial rule in Byelorussia, of genocide and cultural and religious oppression, as well as of the misrepresentation of Byelorussia, the founding memberof the United Nations, by a delegation which fraudulently claims to speak in the name of the Byelorussian people;
TO REQUEST all the delegates in the United Nations and appropriate international bodies to help the Byelorussian people in their struggle against enslavement, in their endeavour to preserve themselves and their culture, and to attain high ideals of human and national freedom.
12th Session of the Rada
of the Byelorussian Democratic Republic
Toronto, Canada
April 21, 1973.
616
«Рэзалюцыя 12-ай Сэсіі Рады БНР была выдана й у францускай мове ды выслана да ўрадаў Францыі, Бэльгіі й Квэбэку.
Канцылярыя Старшыні Рады БНР разаслала рэзалю-цыю 12-ай Сэсіі з суправаджальным лістом 87-мі дэлега-цыям розных дзяржаваў ЗН, ды Генэральнаму Сакратару Задзіночаных Нацыяў. Відаць гэта вылкікала рэакцыю ў дэлегацыі БССР у ЗН, бо ў лістападзе яна выдала й рас-паўсюдзіла свой прапагандовы «Прэс Рэліз» аж на 12 ба-чын машынапісу.
Ніжэй падаём некаторыя адказы на лісты Старшыні Рады БНР на той мове, на якой яны напісаны:
Foreign and Commonwealth Office
London SW1
Mr. V. Zuk-Hryskievic (address)
Dear Mr. Zuk-Hryskievic,
I am writing to thank you for your letter of August 22, 1973, to the Prime Minister which has been passed to the Foreign and Commonwealth Office.
The contents of your letter and the resolution enclosed with it have been noted and brought to the attention of those concerned.
Your faithfully,
R. C. C. Cook
Eastern European and Soviet Dept.
Auswartiges Amt
53 Bonn 1, Postfach
Rada of the Byelorussian Democratic Republic (in Exile) (address) Bonn 7. 9. 1973
Ihre Zeichen und Nachricht vom 24. 8. 1973.
Sehr geehrter Herr Zuk-Hryskievic!
Ihr Schreiben an Bundeskanzler Willy Brant ist dem Aus-wartigen Amt zur Beantwortung zugeleitet worden.
617
Ihre Ausfiirungen sind hier zur Kenntnis und zum Material genommen worden.
Mit vorziiglicher Hochachtung
Dr. Meyer-Landrut
Office of the Prime Minister
Ottawa KIA 0A2
March 25th, 1974.
(address)
Dear Madam:
Kindly accept this acknowledgement, on the Prime Minister’s behalf, of your March 20 letter and accompanying correspondence from Mr. Zuk-Hryskievic. Please be assured that the representations contained in the above correspondence have been carefully noted.
Yours sincerely,
Hanry Alen Lawless, Correspondence Secretary.
United Nations
Reference: SO 215/1 USSR
6 November 1973
Dear Dr. Zuk-Hryskievic,
I am directed to acknowledge the receipt of your letter dated 20 August 1973, the contents of which have been noted with attention.
Yours sincerely,
Jakob T. Moller
Human Rights Officer
Division of Human Rights
618
Сэктары Рады БНР пашырылі рэзалюцыю 12-ай Сэсіі Рады БНР сярод палітычных арганізацыяў і палітычных дзеячоў ды парлямэнтарыстаў сваіх краінаў. У Англіі яна была зьмешчана ў часопісе Фэдэрацыі <Юропіен Прэс»>.
(«Камунікаты» Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР нр. 5. Красавік, 1974. Архіў Рады БНР.)
Яшчэ перад 12-ай Сэсіяй Рады БНР, перад 25 Сакаві-ком, было разаслана ўва ўсе беларускія асяродкі ў воль-ным сьвеце Прывітаньне Старшыні Рады БНР:
«СТАРШЫНЯ РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ
President of the Rada of the Byelorussian Democratic Republic (in exile)
Бэры, 25 сакавіка 1973.
Дарагія Суродзічы!
Вітаю Вас са сьвятам 25 Сакавіка, 55-мі ўгодкамі абве-шчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьвята гэта слаўнае й радаснае, але радасьць нашу засла-няе сум паняволеньня й цярпеньні нашага народу.
На вачох цэлага сьвету расейскія бальшавікі зьнішчы-лі вольную й незалежную беларускую дзяржаву, зьнішчылі свабоду беларускага народу. Пусьцілі ў ход ману й нагаво-ры, страх, ашуканства й тэрор. А калі й гэта не памагло, кінулі на нашу свабодалюбную краіну брутальную вайско-вую сілу, затапілі ў крыві найменшы водрух свабоды.
54 гады трымае Беларусь у паняволеньні бальшавіц-кая Масква. Вывозіць нашы багацьці, душыць у калгас-най паншчыне беларускае сялянства, гнобіць у партый-ным уціску работнікаў і інтэлігэнцыю. Нішчыць белару-скую культуру, перасьледуе беларускую мову, русыфікуе беларускія школы, русыфікуе беларускі народ. Паводле маскоўскага рэцэпту беларускі народ, як і іншыя падса-вецкія народы, мае зьнікнуць з паверхні зямлі, мае зьліц-ца ў адным расейскім народзе, пэрфідна названым савец-кім народам.
Паратунак ад гэтага ёсьць толькі адзін: бескампраміс-ная барацьба. Мы можам лічыць на дапамогу вольнага сьвету, калі самі дружна будзем змагацца. У змаганьні за
619
вызваленьне нашай Бацькаўшчыны з маскоўскага ярма мы павінны браць удзел дружна й вытрывала УСЕ ЯК
АДЗІН, УСЕ БЕЛАРУСЫ - БЯЗ РОЗЬНІЦЫ ВЕРЫ, ПО-ГЛЯДАЎ I ПЕРАКАНАНЬНЯЎ!
Гэтага чакаюць ад нас браты й сёстры ў паняволенай Беларусі. Гэты абавязак налажылі на нас абставіны й гі-сторыя.
ХАЙ ЖЫБЕ БЕЛАРУСКІ НАРОД У ЗМАГАНЬНІ!
ХАЙ ЖЫВЕ МІЖ НАМІ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДЗІНСТВА Й ЗГОДА!
ДАПАМАЖЫ НАМ, УСЕМАГУТНЫ БОЖА!
В. Жук-Грышкевіч
Старшыня»
13-я чародная Сэсія Рады БНР
Адбылася 30-га лістапада 1974 году ў будынку Фунда-цыі імя Пётры Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джа-мэйка ў Нью Ерку.
Сэсія ўшанавала памяць памерлых сяброў Рады ды за-цьвердзіла прыняцьце новых. Абмеркавала статутовыя ды арганізацыйныя пытаньні ды праблемы бягучае палітыч-нае працы. Праслухаўшы справаздачы Старшыні Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіча, Прэзыдыюму й Сакратароў, Сэсія ўхваліла плян далейшай працы. Быў прыняты так-сама аднагалосна «Зварот Рады БНР да беларускага гра-мадзтва».
«Зварот
Рады Беларускае Народнае Рэспублікі да беларускага грамадзтва
Другая палавіна дваццатага стагодзьдзя адзначаецца працягам нацыянальна-вызвольнага змаганьня паняволе-ных народаў і ростам ліку незалежных дзяржаваў. Най-лепш пра гэта сьветчаць дзесяткі новых дзяржаваў, што працягам двух апошніх дзесяцігодзьдзяў, здабыўшы сваю незалежнасьдь, увайшлі ў склад Задзіночаных Нацыяў і рэпрэзэнтаваныя там запраўднымі прадстаўнікамі сваіх народаў, а не марыянэткамі каляніяльнае мэтраполіі, як 620
у выпадку кантраляванае Масквой дэлегацыі Беларускае ССР. Увесь гэты працэс міжнароднага разьвіцьця адно па-цьвярджае жыцьцёвасьць сфармуляваных у лютым-сакаві-ку 1918 году ў трох устаўных граматах Рады Беларускае Народнае Рэспублікі ідэялаў нацыянальнае незалежнасьці й дэмакратычных свабодаў беларускага народу ды тэры-тарыяльнае непадзельнасьці.
За свабоду й незалежнасьць Беларусі змагалася шмат пакаленьняў беларускага народу: паўстанцы Кастуся Ка-ліноўскага ў 1862-1864 гадох, народнікі 1880-х гадоў, на-шаніўцы на пачатку гэтага стагодзьдзя, Рада Беларускае Народнае Рэспублікі й берларускія патрыёты ад часу Ўсе-беларускага Кангрэсу 1917 году й абвешчаньня незалеж-насьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. Гадамі Другое су-сьветнае вайны Беларусь заплаціла жыцьдём кажнага свайго чацьвертага жыхара за права жыць у свабодзе, ма-тар’яльным і духовым дабрабыце. Дагэтуль, аднак, белару-скі народ, паняволены сатрапамі маскоўскае дыктатуры, не дамогся сабе гэтага права, хоць права гэтае прызнанае ў прынцыпе на паперы: савецкая прапаганда шырака расьпісваецца пра дзяржаўную сувэрэннасьць Беларусі ды матар’яльны й духовы дабрабыт. Гэтыя аблыжныя цьвер-джаньні прызначаныя на прыхоўваньне факту эканаміч-нае экспляатацыі й русыфікацыйнага ўціску на Беларусі. У іх, аднак, адлюстравалася адначасна ўсьведамленьне бе-ларускім народам самае патрэбы свае нацыянальнае сувэ-рэннасьці. На здушэньне й выкараненьне гэтага ўсьве-дамленьня якраз і ськіраваная ўся русыфікацыйная ак-цыя савецкае ўлады. Канчальнай бо мэтай Масквы ніколі не пакідала быць, ні да рэвалюцыі 1917 году ні пасьля яе, мацаваньне коштам падбітых народаў «еднной н неде-лнмой» імпэрыі, як-бы яна ні звалася: «Расейская» ці «Са-вецкая». Да рэвалюцыі мацаваньне гэтае на Беларусі пра-водзілася шляхам запярэчваньня існаваньня беларускага народу й забаронай ягонае мовы, цяпер - прыхваткай «збліжэньня» й «зьліцьця» яго з расейскім народам у г. зв. «новую гістарычную супольнасьць - савецкі народ».
Да чаго гэтая палітыка этнацыду вядзе практычна, паказваюць факты: у Савецкай Беларусі беларуская мова, што становіць галоўны кампанэнт нацыянальнае сьведа-масьці народу, выціснутая ў вялікай меры з культурнага жыцьця рэспублікі, з навукі, з адміністрацыі, з галінаў масавага мастацтва (кіно, тэлебачаньне), вышэйшых і ch-
621
рэдніх навучальных установаў, друку. Савецкая палітыка двумоўя з падступным канцэптам расейскае мовы, як дру-гое «роднае» мовы беларуса - нічога іншага, як фігавы лі-сток вялікадзяржаўнага шавінізму, за якім хаваецца тэн-дэнцыя перацягненьня беларусаў да расейскага аднамоўя. Ужо цяпер паводля савецкае-ж статыстыкі адно 15 пра-цэнтаў кніжак у Савецкай Беларусі выдаецца пабелару-ску - найніжэйшы працэнт за ўсе паваенныая гады. Да чаго гэтая тэндэнцыя можа давесьці, сказаў яшчэ пачы-нальнік беларускага літаратурнага адраджэньня, Франьці-шак Багушэвіч у 1891 годзе: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займае, а потым і зусім замер-лі». Пра тое пісаў у 1862 годзе й Кастусь Каліноўскі, Багу-шэвічаў сябар па зброі ў паўстаньні 1863 году, рыхтаваў-шы гэнае паўстаньне выдаваньнем падпольнае газэты «Мужыцкая Праўда» (Нр. 4): «У нас, Дзяцюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці памаскоўску, a то для таго, каб цябе зусім перарабілі на маскаля».
Беларускі народ тымчасам мае сваю старадаўнюю культуру й мову - мову дзяржаўнага справаводзтва й за-канадаўства Вялікага Княства Літоўскага, пра прыга-жосьць якое казаў ураджэнец Беларусі паэта Адам Міцке-віч, самабытнасьць якое паказаў акадэмік Яўхім Карскі, нявычэрпнае багацьце якое захаванае ў нетрах белару-скага фальклёру й творчасьці сотняў беларускіх пісьмень-нікаў.
У 1974 годзе споўніліся 90-я ўгодкі ад выхаду белару-скага падпольнага часапісу «Гоман», выдаўцы якога, бела-рускія студэнты ў Пецярбурзе (на Беларусі вышэйшыя навучальныя ўстановы расейскі царызм быў забараніў-шы), працягваючы рэвалюцыйныя традыцыі Кастуся Ка-ліноўскага, вялі змаганьне з русыфікатарскім засільлем царскіх бюракратаў за адраджэньне свайго старадаўняга краю й ягонае багатае гістарычнае й культурнае спадчы-ны. «У сучасны момант (пісалі гоманаўцы ў 1884 годзе) поруч із змаганьнем за свабоду асобы йдзе ўпартае зма-ганьне за нацыянальнае раўнапраўе й незалежнасьць..., вось чаму ў рэвалюцыйны катэхізіс увайшла, як незапя-рэчная догма, нацыянальная салідарнасьць на аснове роў-насьці, а не падпарадкаваньня...»