• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    I змагацца, і змагацца за нашы ідэалы, за нашу культу-ру, за Беларускую Народную Рэспубліку, дзе толькі можна, як толькі можна й калі толькі можна. Такім, на маю думку, павінен быць беларускі змагар. I такія змагары ёсьць сярод нас. А колькі з нас станецца такімі - адкажа гісторыя».
    (Далей ішла гутарка пра «сытуацыю цяпер»)
    «Жадаю вам усім, каб чуліся й былі сапраўднымі зма-гарамі й каб наша гісторыя назвала нас Героямі Беларусі. Дзякую. В. Ж.-Г.»
    (Узята з накінутых нататак да прамовы. Прыватны ар-хіў.)
    Дзень Герояў Беларусі ў ЗБК. 25-я ўгодкі Арганізацыі Беларускіх Вэтэ-ранаў. Уручэньне дыплёмаў на вайсковы чын. Зь лева на права: Гэнрык Барановіч, Сакратар Вэтэранаў Рады БНР др. Язэп Сажыц, Старшы-ня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Заступнік Старшыні Рады БНР др. Барыс Рагуля. Таронта, лістапад, 1972.
    593
    25-я ўгодкі Арганізацыі Беларускіх Вэтэранаў. 3 сьнежня, 1972. Гайлянд Парк, Нью Джэрзі, ЗША.
    25-я ўгодкі Арганізацыі Беларускіх Вэтэранаў. Застольная бяседа ў царкоўнай залі. 3 сьнежня, 1972. Гайлянд Парк, Ныо Джэрзі, ЗША.
    594
    1973 год. 70-я ўгодкі жыцьця Вінцэнта Жук-Грышкевіча
    «Дарагія Суродзічы!
    10 лютага 1973 году спаўняецца 70 год ад нараджэнь-ня др. В. Жук-Грышкевіча, Старшыні Рады БНР. Нядаў-на, мінулае восені, прыпадалі й угодкі ягонае нацыяналь-на-грамадзкае дзейнасьці, якая пачалася актыўным удзе-лам у выбарчай кампаніі 1922 году ў агітацыі па сёлах і мястэчках Заходняе Беларусі за беларускіх кандыдатаў на паслоў і сэнатараў у польскі сойм і сэнат.
    Дык, за Дастойным Юбілярам пяцьдзесят ужо гадоў ахвярнае нацыянальнае працы й на зямлі роднай, і па краёх выгнаньня, працы й штодзённай шэрай, і на важ-ных грамадзкіх ды адказных палітычных станановішчах, спыніць якое не змаглі ні вязьніцы, ні ссылкі, ні савецкія канцэнтрацыйныя лягеры.
    Заміж плянаванага адзначэньня гэтых угодкаў публіч-най бяседай, на жаданьне самога Юбіляра, пэдагога па прафэсыі, былога настаўніка Віленскай Беларускай Гім-назіі, Угодкавы Грамадзкі Камітэт заснаваў Фонд Выда-ваньня Беларускіх Падручнікаў. Фонд гэты, за згодай управаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Ка-надзе й ЗША, створаны пры Інстытуце. Сабраныя на Фонд сумы скарыстаныя будуць, пад наглядам Інстытуту, на выдаваньне беларускіх падручнікаў.
    Заклікаем Суродзічаў ушанаваць угодкі дзейнага гра-мадзкага жыцьця й заслужанае ахвярнае нацыянальнае працы др. В. Жук-Грышкевіча дарамі на Фонд. Ахвяры просім слаць на адрасы БІНіМ у Канадзе або ЗША, з за-значэньнем «На Фонд выдаваньня беларускіх падручні-каў». Чэкі трэба выпісваць і сладь на:
    Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Canada, c/o A. Hrycuk, 742 Laidlaw Crescent
    Kingston, Ont. K7M 5M4, Canada.
    Або ў ЗША: Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Inc.
    3441 Tibbett Avenue, Bronx, N.Y. 10463, USA.
    Таронта, Студзень 1973 году.
    Угодкавы Грамадзкі Камітэт»
    («Беларус», Нью Ёрк, 189, студзень, 1973)
    595
    Зь лісткоў дзёньніка В. Жук-Грышкевіча:
    «8 лютага 1973.
    Мушу перарваць падрыхтоўку «Камунікатаў» (Рады БНР), бо Раіса вырашыла зрабіць прыняьцьце на мае нара-дзіны. 10-га лютага мне споўніцца 70 год. Я прасіў, каб не рабілі бяседы, а ляпей, каб мае прыхільнікі далі ахвяру на «Фонд Выдаваньня Беларускіх Падручнікаў», аб чым Угод-кавы Грамадзкі Камітэт ужо паведаміў у «Беларусе». Усё-ж я ня мог адмовіць Paice зрабіць мне прыняцьцё, на якое яна запрасіла найбліжэйшых нашых сяброў і супрацоўнікаў.
    9 лютага 1973.
    Зраніцы прыехала Валя (Пашкевіч) й застанецца да нядзелі, каб памагчы Paice ў падрыхтоўцы да бяседы. Я ім памагаю, раблю закупы — купляю ўсё, што трэба. Зва-рыў два шчупакі, злоўленыя ў рацэ Атаве (5 і 3 фунты), і падрыхтаваў слоік салёных рыжыкаў са сьмятанай. Тым-часам прыходзяць прывітальныя лісты з розных канцоў сьвету ад арганізацыяў і ад асобаў.
    Прашу Бога, каб заўтра была такая пагода, як сяньня - спакойна, сонечна, хоць і марозна.
    10 лютага 1973.
    Пагода ўдалася надзвычайная! У Бэры шумна ад гась-цей, што зьехаліся на карнавал, што адбываецца на возе-ры Сімко. I ясна ад сонца, хоць мароз і цісьне.
    Зраніцы Раіса з Валяй прывіталі мяне з букетамі кве-так: 12 ружаў ад Раісы й 12 гвазьдзікаў ад Пашкевічаў. Папаўдні званілі Сурвілы, што едуць з Грыцукамі, а пазь-ней Рагулі, што ня могуць знайсьці матэлю (дзеля карна-валу ў Бэры). Мы іх запэўнілі, што мейсца для ўсіх на-шых гасьцей мы маем.»
    Прыехала зь Міхасём, Паўлюком і Эвай Пашкевічамі (з Таронта) і Натальля Арсеньнева з Рочэстар, ЗША; Вара й Язэп Сажычы з Дэтройту, ЗША; Люда й Барыс Рагулі зь Лёндану, Антарыё; Івонка, Янка, Ганулька й Паўлінка Сурвілы з Атавы; Оля й Алесь Грыцукі з Кінгстану; Ма-рыя й Мікола Ганькі з Таронта; Ірэна й Віктар Касьцюке-вічы з Таронта; Грэйс Сэйсо з Бэры. Нью Ерк, як казалі, рэпрэзэнтавала Галіна Тумаш. Місыс Урбан, наша памоч-ніца, нас абслугоўвала.
    596
    Сабралася харошая й дарагая грамадка. Сёньня, 17 год ад таго вечара, ня стала ўжо між намі: Вары Сажыч, Алеся Грыцука і тадышняга Юбіляра - Вінцука... Хай сьвятло вечнае на тым сьвеце ім сьвеціць. Сумна цяпер, як гэта ўспамінаеш, а тады было радасна й весела. Дзьве-ры-сьцяна рассунуты й у злучаных трох пакоях сьветла й прасторна. Застольная бяседа пачалася ўрачыстым пяянь-нем «Магутны Божа». Шмат добрых галасоў - сьпеў узьнёслы, сьвяточны. I ўсе госьці сьвяточна-ўрачыстыя ў вячэрніх уборах, у веку ад 7-мі да 70-ці гадоў. Тосты, пра-мовы, жарты, сьмех і песьні. Віталі Юбіляра: Першы За-ступнік Старшыні Рады БНР Др. Барыс Рагуля, сябра Сакратарыяту Рады БНР др. Язэп Сажыч, віталі мужчы-ны, віталі жанчыны. Ды найбольшае ўражаньне зрабіла найпрыгажэйшае, нештадзённае прывітаньне школьнае сяброўкі Вінцука паэткі
    Натальлі Арсеньневай:
    Дарагому Вінцуку - сябру юнацтва
    Сябры! Увага!
    Сяньня ў нас
    дзень, не абы-які у сьвеце: ня ўсім-жа доляю дана нагода піць семдзесяцілецьце! Піць поўнай чарай,
    маладым, жывым душой, і хоць чупрыну ўжо срыбны спавівае дым, імкненьням не даваць супыну. Супын... Спачын... На іх пара Ня хутка прыйдзе шчэ, дай Божа.
    Цябе я,
    любы Юбіляр, раней за ўсіх пазнала, можа... Вось - Базыльянскія муры У клясе - цішыня густая... А мы, да позьняе пары, з Табой наш часапіс складаем. Гартаем допісаў лісткі,
    597
    у пальцы хухаем, - і пішам.
    Маўляў на руні каласкі, радкамі прарастае ціша. Расьце й каласіцца верш, а сэрцу радасна й зьзянна. Тваё, маё - жыло й жыве непакананае, да сяньня. I хай Ты Прэзыдэнт цяпер, хай муж дастойны, санавіты, — а для мяне ты ўсьцяж, самперш — сябрук ціхі й працавіты. Ня той, што шлях пакут, дакук прайшоўшы, нас тут сёньня госьдіць, а ў шэрым фрэнчыку Вінцук з тых вечароў,
    з той маладосьці... Так цёпла, цёпла у грудзях, калі аб гэтым прыгадаеш.
    Жыві-ж сто год нам, Юбіляр, Дый больш, калі ахвоту маеш!
    Жыві сто год нам, жыві сто год нам... (усе сьпяваюць) 10 лютага 1973.
    I другое прывітаньне, ад ягонага вучня ў Віленскай Беларускай Гімназіі, цяперашняга др. Вітаўта Тумаша, старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ерку, на прывітальнай картцы:
    «Свайму Дастойнаму Настаўніку гісторыі, лекцыі якога пра эўрапэйскі гуманізм і адраджэньне былі мне першымі арыентацыйнымі вехамі пры пазьнейшай дасьледнай працы над жыцьцём і дзейнасьцьцю найвыдатнейшай по-стаці гуманізму й адраджэньня беларускага доктара Ска-рыны.
    Пры нагодзе юбілейных сямідзесятых угодкаў жыцьця прывітаньні з пажаданьнямі шмат далейшых гадоў шчасьця, радасьці, здароў’я шле
    Вітаўт Тумаш. Нью Ерк, Люты, 1973.»
    598
    Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч на юбілейнай бяседзе. Бэры, Канада.
    10 лютага, 1973.
    599
    На юбілейнай бяседзе Натальля Арсеньнева чытае Юбіляру свой верш: «Дарагому Вінцуку, сябру юнацтва». Бэры, 10 лютага, 1973.
    Юбілейная бяседа. Вінцэнту Жук-Грышкевічу 70 год. Бэры, 10 лютага, 1973.
    600
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч прамаўляе на юбілейнай бяседзе.
    10 лютага, 1973.
    601
    Апрача гэтага, прыйшлі пісьмовыя прывітаньні ад: Я. Д. Біскупа Часлава Сіповіча, Апостальскага Візытатара для Беларусаў:
    “CESLAUS SIPOVIC
    Episcopus tit. Mariamitanus
    Лёндан, 1. II. 1973.
    Вельмі Паважаны й Дарагі Прафэсар,
    Дык-жа ад шчырага сэрца 100 год! Сяньня атрымаў лістоўку Угодкавага Грамадзкага Камітэту й запраўды це-шуся, што людзі аб Вас помняць і жадаюць адсьвяткаваць Ваш юбілей. He забудуць Вас і беларусы з Вялікай Брыта-ніі, але гэта адбудзецца больш афіцыяльным шляхам.
    Дзеля таго, што толькі ўчора мы атрымалі сьвежы ну-мар Journal of Byelorussian Studies, a звычайнай поштай ён ідзе вельмі доўга, перасылаю яго лятунскай з думкай ушанаваць Ваш Юбілей. Вельмі-ж скромны падарак, але Вы й Ваша Спадарыня можаце ацаніць, колькі нам каш-туе выданьне аднаго такога нумару! А наша непахісная ідэя - дараўняць найбольш сур’ёзным навуковым часапі-сам сьвету, бо толькі гэткім спосабам можам прыслужыцца для той праўды аб Беларусі, беларусах. Якія-ж нашы сьці-плыя сілы і як жа эканомна трэба імі карыстацца!
    Заўважце: ангелец праф. Дынглей выступіў у абароне прысабечанай украінцамі граматыкі Ужэвіча; праф. Алт-баўэр цудоўна прыгожа выказаў вагу перакладу на бела-рускую мову Бібліі з гэбрайскага ў канцы XV ці пачатку XVI ст.; а. Надсон паказвае запраўдны воблік Скарыны, разьбіраючы нікім дагэтуль незакранутую тэму «Малой па-дарожнай кніжкі...»
    Пэўне-ж шмат недахопаў у тым часопісе і мы бачымо іх, спадзяёмся іх у будучыні выэлімінаваць.
    Ваш ліст у справе беларускай народнасьці я атрымаў і гутарыў са сп. Пікарда. Ен гатоў дапамагчы...
    Усяго, усяго найлепшага! Пішыце, бо заўсёды міла мець ад вас вестку.
    Ваш Ч. Сіповіч.»
    602
    Ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ерку з 5-га лютага, 1973 г.:
    «Вельмі Паважаны Спадару Доктару!
    Ня шмат хто пры сваіх 70-х угодках можа азірнуцца і на больш за паўстагодзьдзя гэткае ахвярнае для народу працы, як Вашая, што абыймае розныя галіны дзейнасьці - пэдагагічную, навуковую, арганізацыйна-грамадзкую, палітычна-дзяржаўную - і вялася не зважаючы на пера-сьледы, арышты, вязьніцы, ссылкі, канцэнтрацыйныя ля-геры.
    Вітаючы Вас з Вашымі юбілейнымі 70-мі ўгодкамі, Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва пера-сылае Вам пажаданьні шмат-шмат гадоў далейшага жыцьця пры поўні духовых сілаў і здароўя, сабе на ра-дасьць, беларускаму-ж народу й ягонай вызвольнай справе на карысьць.