• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    У сваёй прамове Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч казаў: «Традыцыю й жыцьцё Рады БНР трэба культываваць і прадаўжаць як факт і памятку таго, што Беларусь мела дзяржаўную незалежнасьць, ды змагацца за гэтую незалежнасьць... Рада БНР і ейны ідэал незалеж-насьці й сувэрэннасьці Беларусі мусіць выжыць да іхняга ўжыцьцяўленьня. Абавязак культываваньня традыцыі Ра-ды БНР, што стаіць на стражы ідэалаў 25 Сакавіка, ля-жыць на ўсім беларускім грамадзтве. Яно, зарганізаванае ў беларускія арганізацыі ці проста згуртаванае большымі групамі, мае права й абавязак выстаўляць ад сябе канды-датаў у сябры Рады. 25-ты Агульны Зьезд ЗБВБ у ліпені 1971 году высунуў кандыдатуру на сябру Рады БНР ад Аддзелу ў Брадфардзе. Кіраўніцтва Рады вітае новага кандыдата.»
    Тады Старшыня Рады БНР папрасіў Кандыдата да прэзыдыяльнага стала, а ўсіх прысутных устаць. Пры ўрачыстай цішыні новы Кандыдат склаў прысягу радна-га. Нацыянальным гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі ра-дамі...» закончылася афіцыйная частка ўрачыстасьці.
    579
    Беларусы Брадфарду гасьцінныя й добрыя гаспадары. Із залі «Лявоніха», удэкараванай старанна ў вытрыманым нацыянальным тоне, пераходзім у бар «Крыніца». Тут уза-праўды крынічыць ды адбіваецца ад люстранай сьцяны й рознага тыпу выстаўленых бутэлек колернае сьвятло, тут весела. Заля не вялікая, але ўтульная... Паводле мясцова-га права з бару могуць карыстаць толькі сябры Клюбу, та-му госьці адразу атрымалі білеты ганаровага сяброўства Клюбу «Сакавік».
    I так «пад гоман вясёлы» шмат чаго ўдалося даведац-ца, шмат чаго навучыцца з жыцьця суродзічаў, якіх доля закінула ў ангельскі Брадфард.
    У беларускім Манчэстары
    У Манчэстар прывёз нас на другі дзень старшыня Лёнданскага аддзелу ЗБВБ сп. Янка Сяўковіч. Заехалі да айца Янкі Абабуркі й матушкі Кацярыны. Быццам ува-йшлі ў беларускую хату. Чысьценька ў ёй, як кажуць, хоць ты з падлогі еж. I скрозь вышыўкі, ручнікі, сурвэткі, тканіны. На другім паверсе каплічка. Як тут сьветла, бела й утульна сьвятым на іконах між крамянага кужалю й на-родных вышывак! Колькі ўложана тут сэрца! «Але пача-кайце, - кажа матушка Кацярына, - хай мы ўладзім толькі нашую царкву, што вунь купілі, тады пабачыце!»
    Ды пара ўжо ехаць на абед да старшыні аддзелу ЗБВБ у Манчэстары сп. Хведара Кажаневіча. Спадарыня Кажа-невіч, прыстойная сіньёра, сьпеўнай гамонкай просіць за накрыты стол і падае смачны абед, ды пасьля яшчэ абя-цае, што, як наступным разам прыедзем, будзе гаварыць пабеларуску.
    Усе разам едзем у Беларускі Дом — Клюб, каля якога з грамады выходзіць сп. Міхась Яськевіч зь невялічкім сын-ком Віктарам і вітае свайго былога гімназіяльнага настаў-ніка ў Модэна, Італіі, і кіраўніка пры заснаваньні ЗБВБ, а цяпер Старшыню Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіча. У вачох ягоных не афіцыйнасьць, а нешта, што сьціскае горла й туманіць вочы, ды тут яшчэ малы Віктар падае мне кветкі...
    У ўрачыста прыбранай беларускімі нацыянальнымі эмблемамі залі сп. Хведар Кажаневіч, старшыня аддзелу ЗБВБ у Манчэстары, адчыняе сход. Вітае Старшыню Ра-ды БНР др. В. Жук-Грышкевіча, ягоную сужонку ды гась-580
    цей зь Лёндану й Брадфарду. Ад вернікаў БАПЦ прыго-жым словам вітае а. Янка Абабурка, ад Сэктару Рады БНР у Ангельшчыне сп. Аляксандар Лашук. Тады пра-маўляў Старшыня Рады БНР. Коратка вітала суродзічаў Манчэстару старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады др. Раіса Жук-Грышкевіч.
    Пазьней Старшыня Рады БНР, навязваючы да сваёй прамовы, паведаміў, што 25-ты Агульны Зьезд ЗБВБ вы-браў кандыдатуру на раднага Рады БНР ад аддзелу ЗБВБ у Манчэстары. Адбыўся тут-жа хвалюючы акт прыеягі ды прывітаньне новага раднага. Афіцыйная частка закончы-лася беларускім нацыянальным гімнам.
    Тон сяброўскай бяседзе надавалі прыстойныя маладзі-цы. Мужчыны акружылі Старшыню Рады БНР. Між імі былі ня толькі сябры Рады й ЗБВБ, але й беларусы, што праз усе гады былі ў апазыцыі як да Рады, гэтак і да ЗБВБ. Ды сэрцам-жа яны балеюць за беларускую справу й жадаюць для яе дабра.
    Ды вернемся да бяседы. Хопіць толькі глянуць на а. Абабурку й матушку Кацярыну, каб захацелася сьпяваць. Надта-ж яны галасістыя й прыгожа пяюць. Першая песь-ня «Пагоня», праўда, выйшла трохі пацаркоўнаму, але як паліліся народныя, аж у вачох жыта закаласіла, а баявыя й патрыятычныя прыцягнулі мужчын з другое залі. А як грымнулі «Ідуць жаўнеры беларусы», тады адчувалася, што ўсе мы йшлі тымі самымі шляхамі, жывём тымі са-мымі ідэаламі й імкненьнямі.
    Дзіўнае гэтае беларускае грамадзтва Ангельшчыны: чым шырэй зь ім стыкаемся, тым глыбей яно заваёўвае тваю ду-шу. Гэтак і цяпер, ня ведаючы нават усіх імёнаў, разьвітва-емся з усімі, як з найраднейшымі. Гэткімі вас будзем і па-мятаць, дарагія суродзічы з Манчэстару й Ангельшчыны.
    Вяртаючыся ў Лёндан да спадарства Дамінікаў, спазьні-ліся мы на тры гадзіны й прыемна былі зьдзіўленыя спат-каць там Уладыку Часлава Сіповіча й старшыню Галоўнай Уравы ЗБВБ сп. Янку Міхалюка. Добра было яшчэ зь імі пабачыцца, бо за пару гадзін пакідалі мы Ангельшчыну.
    У Бэльгіі
    Пасьля гасьціны ў спадарства Дамінікаў у «Сабэнэ» ма-рыў нас сон, і не агледзіліся, як яна, патрасаючыся, пры-зямілася на лётнішчы ў Бруксэлі. Сустрэў нас а. др. Аўген
    581
    Смаршчок з васьмігадовым сынком Пятрусём. Пятрусь вельмі гаваркі. I паверце, ягоная гаворка й вымовай, і лексыкай - найчысьцейшая беларуская.
    Ды вось сустракае нас на парозе Марбурская сяброўка Зоя Жэлязоўская-Смаршчок і ейны 18-цігадовы сын Ан-дрэй. Пасьля абеду едзем на зборку беларусаў у Бэльгіі -на кватэру інж. Янкі Жучкі. Тут спаткалі яшчэ аднаго Марбурскага сябру др. хіміі Аляксея Арэшку.
    Пачынаецца паседжаньне. Вядзе яго др. Аўген Смар-шчок. Прывітаўшы афіцыйна Старшыню Рады БНР, ён для агульнае арыентацыі прачытаў пратакол з апошняга паседжаньня Прэзыдыюму Рады, што адбылося ў сьнежні 1971 г. у Нью Ерку. Была дыскусія, былі пытаньні. Пасе-джаньне закончыў даўжэйшым словам Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч.
    Расстаёмся зь беларусамі Бэльгіі із запэўненьнем, што незадоўга пабачымся на Амэрыканскім кантынэнце і ў Бэры. Госьць (аўтар гэтых радкоў).
    («Беларус», Нью Ёрк, 182, 1972).
    «Падзяка
    Гэтым складаю шчырую падзяку ад імя сваёй жонкі й свайго Галоўнай Управе ЗБВБ, Айцом Марыянам і аддзе-лам ЗБВБ у Лёндане, Брадфардзе й Манчэстары за гась-ціннасьць і сардэчнасьць, якую мы дазналі ў часе нашай візыты ў Ангельшчыне ў сувязі з 25-мі ўгодкамі Згурта-ваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Дзякую таксама ўсім суродзічам беларусам у Ангельшчыне, якія прыйшлі, каб пабачыцца з намі, пагутарыць і правесьці разам шмат прыемных і карысных часінаў.
    Старшыня Рады БНР
    В.	Жук-Грышкевіч»
    («Беларус», Нью Ёрк, 182, чэрвень, 1972)
    «25-ыя ўгодкі ЗБВБ
    Першая беларуская арганізацыя ў Вольным Сьвеце пасьля апошняе вайны - Згуртаваньне Беларусаў у Вялі-кай Брытаніі 16 красавіка 1972 году ўрачыста сьвяткава-582
    ла свой сярэбраны юбілей. Арганізатар сьвяткаваньня -Галоўная Управа ЗБВБ паставіла сваёй мэтай ня толькі прыпомніць дзейнасьць Згуртаваньня на працягу 25 год, але так-жа склікаць большы лік сяброў, каб перажыць су-польна радасьць гістарычнага дня ды набраць сілаў да далейшай натужнай працы.
    I ўзапраўды, прыбыло на ўрачыстасьць шмат людзей. Заля школы сьв. Кірылы Тураўскага, што можа зьмясьціць каля 200 асобаў, была перапоўненая. Урачыстасьць пача-лася спатканьнем сп-ва Жук-Грышкевічаў, якія прыбылі з Канады. Дзяўчаткі ў народных строях уручылі сп-ні др. Paice Жук-Грышкевіч пышны букет кветак. Сп. Янка Мі-халюк прывітаў др. Вінцука Жук-Грышкевіча як засна-вальніка ЗБВБ, а ў сучасны мамэнт Старшыню Рады БНР. За прэзыдыяльным сталом занялі месца ўспомненыя госьці з Канады, Я. Д. Біскуп Ч. Сіповіч, а. Янка Пякар-скі, сьвятар БАПЦ, і Старшыня Галоўнай Управы ЗБВБ.
    Праграму ўрачыстага сходу выпаўнялі: даклад др. В. Жук-Грышкевіча, прамова сп-ні др. Р. Жук-Грышкевіч, даклад Біскупа Ч. Сіповіча, прывітаньні ад розных арга-нізацыяў і асобаў, прыняцьцё.
    Заснавальнік нашай арганізацыі распачаў свой зьмя-стоўны даклад словамі: «Я чуюся вельмі шчасьлівым, што сяньня мы адзначаем вялікую падзею - 25-я ўгодкі Згур-таваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі й што, пасьля 22 год разлукі, я зноў знаходжуся сярод Вас. Вітаю ЗБВБ ізь сярэбраным юбілеем ад імя Рады БНР і ад сябе».
    Дакладчык прыпомніў Першы Агульны Зьезд, галоў-ныя этапы з дзейнасьці ЗБВБ, аб уплыве нашай арганіза-цыі на беларускія асяродкі ў іншых краінах.
    «У гадох 1948-50 - казаў далей першы старшыня ЗБВБ - беларускія арганізацыі расьлі ў розных краёх сьвету, як грыбы пасьля дажджу. Вось дзе наяўны довад жывучасьці беларускай нацыі. Палілі наш край, нішчылі нас Саветы й гітлероўцы. Толькі ў часе апошняй вайны зьнішчылі два з палавінаю мільёны беларускага жыхар-ства, але ня зьнішчылі й не застрашылі беларускага на-цыянальнага духу. Як толькі скончылася вайна, мы ўста-лі як фэнікс з папялішчаў да нацыянальнага жыцьця й працы - дзе хто быў, дзе хто мог і як мог. I ў Вольным Сьвеце і на Бацькаўшчыне пад савецкай акупацыяй. Ад-важваемся цьвердзіць, што няма такой сілы, якая-б змагла зьнішчыць беларускі нацыянальны дух».
    583
    Др. Раіса Жук-Грышкевіч так-жа горача й красамоўна вітала ЗБВБ і ягоныя ўгодкі ад імя Згуртаваньня Белару-саў Канады, ад імя Каардынацыйнага Камітэту ды ін-шых беларускіх арганізацыяў Канады.
    Біскуп Ч. Сіповіч падаў у сваім дакладзе гісторыю паў-станьня й дзейнасьці ЗБВБ, абапіраючыся на архіўныя матарыялы. Прыгадаў ён імёны й прозьвішчыі ізь сьпіску першых сяброў ЗБВБ з 1946 г. Сярод іх некаторыя былі прысутныя на ўрачыстасьці, як a. А. Надсон, а. Я. Пякар-скі, сп.сп. Асіповіч, Навара, Весялоўскі, Бутрымовіч і сам дакладчык.
    Вялікіх трэба было натугаў, каб, будучы ў чужой краі-не, нутрана належна зарганізавацца, прыдбаць маемасьць (сяньня ЗБВБ мае тры собскія дамы: у Лёндане, Брадфар-дзе й Манчэстары), залегалізавацца й весьці дзейнасьць грамадзкую, культурную й рэлігійную.
    ЗБВБ выдавала часопісы: «На шляху», «Беларус на чу-жыне». Выйшла 85 Камунікатаў Галоўнай Управы, якая мела 218 паседжаньняў, прыймала ўдзел у розных белару-скіх і міжнацыянальных імпрэзах. Сябрамі ЗБВБ былі два царкоўныя дастойнікі праваслаўныя: Архіяпіскап Андрэй Крыт і Япіскап Мікола Мацукевіч ды адзін каталіцкі — Бі-скуп Часлаў Сіповіч, а так-жа колькі сьвятароў беларусаў.