Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
2. У беларускім народзе назіраюцца войстрае адчувань-не сацыяльнага й нацыянальнага ўціску збоку расейска-камуністычнага цэнтру й гатовасьць, пры спрыяльнай нагодзе, узьняцца на збройнае змаганьне за сваю нацыя-нальную свабоду.
3. Адчуваньне эканамічнага й культурнага ўціску на Беларусі ўзмацняецца ўсьведамленьнем гістарычнае й культурнае апрычонасьці беларускага народу.
566
4. Беларускі народ за паваенны пэрыяд узгадаваў па-важныя кадры свае нацыянальнае інтэлігэнцыі, што ста-новіць найбольшую заруку ў далейшым працэсе абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
5. Беларусы на Бацькаўшчыне выказваюць вялікае за-цікаўленьне да тае ўвагі, зь якою ставяцца да беларускай праблемы палітычныя дзейнікі ў заходніх дзяржавах, у заходнім друку. Дзейнасьць беларускае палітычнае эмі-грацыі становіць паважны маральны фактар у падтры-маньні ў беларускім народзе на бацькаўшчыне духу су-праціву злу маскоўскага паняволеньня.
Па выслуханьні справаздачаў і правядзеньні дыскусіяў над імі ўдзельнікі сэсіі падзяліліся на тры камісіі: статуто-вую, рэзалюцыйную й плянавую, у якіх была праведзена падрыхтоўчая праца. На плянарным паседжаньні былі прыняты зьмены Статуту Рады ды рэзалюцыі й звароты Рады БНР да беларускага народу, да АЗН і да ўрадаў тых заходніх дзяржаваў, дзе ў большым ліку жывуць беларусы. У нова прынятым пляне дзейнасьці падчыркваецца аса-блівая важнасьць нутрана-арганізацыйнае актыўнасьці,
Прэзыдыюм 11-ай Сэсіі Рады БНР: зь лева на права - др. Ян Запруднік, Антон Шукелойць - сакратары, Васіль Плескач - заступнік старшыні Сэсіі, праф. Антон Адамовіч - старшыня Сэсіі, др. Вінцэнт Жук-Грыш-кевіч - Старшыня Рады. БНР. Нью Ерк, 29 травеня, 1971.
567
Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч на 11-ай Сэсіі Рады БНР у часе галасаваньня. Нью Ерк, 29 травеня, 1971.
лучнасьці з народам на Бацькаўшчыне, а таксама з прад-стаўніцтвамі іншых нацыянальных народаў.
Сэсія Рады БНР абрала за Старшыню Рады на наступ-ны шасьцігадовы пэрыяд др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, за ягонага першага заступніка - др. Барыса Рагулю ды двух заступнікаў Старшыні рады БНР - у Аўстраліі й Эў-ропе. Сэсія перавыбрала таксама трох сяброў Прэзыдыюму Рады й двух сакратароў, што супольна з Старшынём і яго-нымі заступнікамі твораць Прэзыдыюм і Сакратарыят Ра-ды Беларускае Народнае Рэспублікі.
568
У нядзелю 30 травеня ў катэдральным саборы сьв. Кі-рылы Тураўскага ў Нью Ерку Япіскап БАП-Царквы Міка-лай у асысьце аа. Віктара й Карпа адслужылі паніхіду па сьв. пам. Старшыні Рады БНР М. Абрамчыку на першыя ўгодкі ягонае сьмерці. Я. 3.»
(«Беларус», Нью Ёрк, 171, 1971)
11-я Сэсія Рады БНР прыняла рэзалюцыю наступнага зьместу:
RESOLUTION
of the 11th Session of the Council (Rada) of the Byelorussian Democratic Republic held in New York City on May 29, 1971.
IN VIEW OF THE FACT THAT:
The Byelorussian Democratic Republic, proclaimed by the will of the Byelorussian people on March 25, 1918, was crushed by the military forces of Bolshevik Russia, the contin-uator of Tsarist imperialism;
The Byelorussian Soviet Socialist Republic (BSSR) was created by the aggressor as a tool of suppression of the Byelorussian people’s striving towards freedom and independence;
A large part of the Byelorussian territory was annexed by colonial Russia and lesser parts distributed among Byelorussia’s neighbours in political maneuverings;
The Government of the BSSR has never been democratically elected, but appointed by Moscow and fully controlled by her; it represents a mere agency of colonial administration, forced upon the Byelorussian people, and stuffed in key positions by Russian nationals;
Byelorussia in the United Nations is represented not by the delegates of the Byelorussian people, but by the puppets of colonial Moscow, in their majority not even Byelorussians but Russians;
The Russian regime in Byelorussia has been conducting genocidal policies by means of arrests and deportations as well as by siphoning off the Byelorussian Republic’s labor resources for use in the remote areas of Siberia and Central Asia, and recently for the building of a demographic wall against Communist China;
Moscow’s policies on exploiting Byelorussia’s natural resources are carried on not for the benefit of the Byelorussian people, but for fostering Russian imperial ambitions;
569
An intensive Russification campaign has been conducted in Byelorussia with the Byelorussian language completely eliminated from the Republic’s administration and loosing its ground in the field of education, theaters, and print; monuments of national history are being destroyed and Byelorussians in the USSR, outside of their republic have no right to set up their own organizations for cultural activities;
Religion in Byelorussia has been systematically suppressed with priests and believers harassed and persecuted;
The Byelorussian people staunchly resist this exploitation of their economic resources and suppression of their cultural values by defending their national dignity and the right to have a free and independent state —
IN VIEW OF ALL THE ABOVE FACTS WE RESOLVE:
To intensify activity of the Rada of the Byelorussian Democratic Republic in the support of the Byelorussian people in their struggle for self-preservation, the rebirth of their nationhood, and the achievement of their democratic goals;
To condemn the Muscovite colonial system of government and red fascism for its inhuman deeds in Byelorussia and other captive nations;
To call upon the governments of free nations to speak up in defense of the victims of Russian colonial imperialism, among them the Byelorussian people, and to extend to them moral and political support;
To request the Secretary General of the United Nations to set up a committee for investigation of Moscow’s colonial rule in Byelorussia, of genocide and cultural and religious oppression as well as of misrepresentation of Byelorussia, the founding member of the UN, by a delegation which fraudulently claims to speak in the name of Byelorussian people;
To request all the delegates in the United Nations and appropriate international bodies to help the Byelorussian people in their struggle against enslavement, in their endeavor to preserve themselves and their culture and to attain high ideals of human and national freedom.
New York City, May 29, 1971
11th Session of the Rada of the
Byelorussian Democratic Republic
570
Рэзалюцыя з адпаведным лістом была выслана Галоў-наму Сакратару Задзіночаных Нацыяў, Яго Ексцэленцыі Курт Вальдгайму, Прэзыдэнту Злучаных Штатаў Рычард Ніксану, Прэм’еру Канады Піер Эліёт Трудо й шматлікім прастаўніком урадаў ЗША й Канады. Ліст на блянку Ра-ды БНР з выявай Пагоні быў наступнага зьместу:
President: Secretariat: Dr. Vincent Zuk-Hryskievic 166-34 Gothic Drive 524 St. Clarens Avenue Jamaica Hill, N.Y. 11432
Topronto 4, Ont.
U. S. A.
Canada
Dear Sir:
Please find enclosed the Resolution of the 11th Session of the Council (Rada) of the Byelorussian Democratic Republic. I would appreciate if you would distribute and make use of the facts mentioned in the Resolution, as you see fit, thus contributing to the cause of Byelorussia’s freedom and friendship of our peoples.
Sincerely yours,
Dr. Vincent Zuk-Hryskievic
President
Статут Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
быў прыняты на 11-ай Сэсіі Рады БНР 29-га травеня 1971 году за выняткам пяці апошніх разьдзелаў, якія былі прынятыя на 12-ай Нечароднай Сэсіі Рады БНР 21-га красавіка 1973 году. Папраўкі ўнесены пасьля й на 13-ай ды 15-ай сэсіях Рады БНР.
СТАТУТ
РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ
I. Паўнамоцтвы, мэты й заданьні
Пар. 1. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР) -найвышэйшая ўстанова й адзінае праўнае прадстаўніцтва сувэрэнных правоў беларускага народу, выяўленых у пра-
571
ватворчым Акце 25 Сакавіка 1918 г., зафіксаваным 3-яй Устаўной Граматай БНР.
Пар. 2. Правы Рады БНР вынікаюць зь неабмежаных паўнамоцтваў дадзеных ёй Усебеларускім Зьездам (Кан-грэсам), як свайму найвышэйшаму органу - Радзе Зьезду 31 сьнежня 1917 г. і перададзеных апошнім вышэйшым пэрсанальным носьбітам гэтых паўнамоцтваў, старшынём Рады БНР Васілём Захаркам, тэстамэнтальна Міколу Абрамчыку, зь ініцыятывы якога на грунце гэтага аднаві-лася дзейнасьць Рады БНР у экзылі ў сьнежні 1947 г.
Пар. 3. Паўнамоцтвы гэтыя трываюць, згодна з паста-новай Усебеларускага Зьезду (Кангрэсу) 1917 г., да часу вольных выбараў Устаноўчага Сойму ў незалежнай БНР.
Пар. 4. Аснаўная мэта й заданьне Рады БНР - пераха-ваньне й выкананьне волі беларускага народу, выказанай у Акце 25 Сакавіка 1918 году, а гэта - адбудова незалеж-най беларускай дзяржаўнасьці на ўсіх беларускіх землях усімі магчымымі й даступнымі спосабамі й дарогамі.
Пар. 5. Выкананьне заданьняў Рады БНР рэалізуецца праз дзейнасыіь ейных органаў, да якіх належаць:
1. Сэсія Рады БНР
2. Прэзыдыюм Рады БНР з Старшынём Рады БНР
3. Сакратарыят Рады БНР
4. Кантроль Рады БНР
5. Суд Рады БНР
2. Сяброўства ў Радзе Беларускае Народнае Рэспублікі
Пар. 6. Рада БНР складаецда зь сяброў радных, якіх прапануюць беларускія палітычныя й грамадзкія аргані-зацыі, верныя Акту 25 Сакавіка, а таксама незарганізава-ныя групы беларусаў незалежнікаў у ліку найменш пяці асобаў. Кажнага новага сябру павінны рэкамэндаваць найменш двох сяброў Рады БНР. Прапанова аб прыняць-ці кандыдата ў сябры Рады БНР высылаецца - разам з рэкамэндацыямі — Старшыні, або Прэзыдыюму Рады БНР.
Пар. 7. Сябры Рады БНР плацяць нацыянальны пада-так, вышыню якога вызначае Сэсія Рады БНР.
Пар. 8. Усіх сяброў Рады БНР забавязвае поўная тайні-ца што да справаў, у дачыненьні да якіх адмыслова за-сьцярожана.
572
Пар. 9. За зраду гэтай тайніцы нясецца адказнасьць, як за зраду дзяржаўнай тайніцы, перад Судом Рады БНР.
Пар. 10. Перад пачаткам свае дзейнасьці сябры Рады БНР складаюць прысягу на рукі Старшыні Рады БНР, або ўпаўнаважанай ім асобы наступнага зьместу:
«Я, сябра Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, ура-чыста прысягаю перад Богам і Беларускім Народам, што буду непахісна стаяць на прынцыпах Акту 25 Сакавіка, дзеіць у кірунку ўжыцьцяўленьня яго, падпараткавацца ўсім пастановам, прынятым Радаю БНР і ейным Прэзы-дыюмам, ды сьвята захоўваць усе тайніцы Рады БНР.»