• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Чацьвер і пятніцу адпачываў. Рыхтаваўся да пасе-джаньня Рады БНР у суботу, 20-га чэрвеня. Як звычайна, спадарыня Ганна Русачыха даглядала мяне, як маці род-ная. Быў спакойны за Раісу, бо ў чацьвер каля гадзіны 11-ай яна зазваніла з дому, што даехалі шчасьліва.
    Субота пачалася неспакойна. Пазваніла да Русакоў На-тальля Орсіха й паведаміла, што Уладыка Мікалай заўтра мае рукапалажыць у сьвятары дыякана Карпа. Ен зь Віце-бшчыны, але вельмі слаба гаворыць пабеларуску. Рэкамэн-даваў яго пакойнаму Уладыку Васілю якісь казацкі манах. I хоць ён служыў з Уладыкам каля году, ніхто яго добра не пазнаў як чалавека, тым больш, што й жыве ён каля 100 міляў ад Нью Ерку. Але сьвятар нагвалт патрэбны, бо а. Кэндыш хворы, а Уладыка Мікалай мае абавязкі ў Тарон-та й Дэтройце. Але апёкшыся ня так даўно на Абрэмскім, шмат хто з парахвян настойваў, каб дыякана Карпа яшчэ ня высьвечваць, а старацца лепш пазнаць яго. Ды нашы Уладыкі й Царкоўная Рада мелі, відаць, іншы погляд. Вось жа Орсіха й Русакі паднялі буру. Уселі на мяне, каб я, як Страшыня Рады БНР, не дапусьціў да гэтага рукапа-лажэньня. Я адмовіўся на адрэз, бо гэта да маёй кампэтэн-цыі не належыць. Пазваніў толкі да Міколы Гарошкі пры-ватна, каб выясьніць справу, ды перадаў трубку Русаку. Паміж імі ўзьнікла вострая спрэчка. Русак заявіў, што ён падыме гэтую справу на паседжаньні Рады БНР.
    Паседжаньне Рады БНР
    У Фундацыю Крэчэўскага я паехаў пад’земкай сам да 168-ай стрыт, а тады пайшоў пехатой. Выехаў раней, каб трапіць на паседжаньне Галоўнай Управы БАЗА, бо пры
    542
    спатканьні са старшынём БАЗА абяцаў паінфармаваць аб поглядзе ЗБК на працоўныя сэсіі на Сустрэчы БПА. Пры-йшоў я па гадзіне 4-ай. Іхняе паседжаньне было ў поў-ным разгары. Прыемнае ўражаньне зрабіла тое, што пера-важалі маладыя: старшыня Вячаслаў Станкевіч, др. Рась-ціслаў Гарошка, й Валентын (адвакат) Гарошка, Рая Станкевіч і Аляксандар Міцкевіч, а са старэйшых - Зіна Станкевічыха, Кунцэвіч і Тулейка. Адразу перарвалі ды-скусію й прасілі мяне выказацца. Я коратка прадставіў патрэбу працоўнух сэсіяў у часе Сустрэчы, націскаючы на справу беларускага ўзгадаваньня дзяцей і моладзі, якая, пажадана, каб была ў цэнтры падзеяў Сустрэчы. 3 дыску-сіі я пераканаўся, што Галоўная Управа БАЗА падыхо-дзіць да гэтай справы таксама паважна, як і мы. Толькі час можа быць вызначаны на некалькі сэсіяў у суботу, a не ў нядзелю.
    Надыходзіла 5-я гадзіна. Пачалі зьбірадца радныя. Па-седжаньне БАЗА перайшло ў іншы пакой. Усіх радных са-бралося 15 асоб, як пашыранае паседжаньне Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР. Запрапанаваны мною з сямёх пунктаў парадак дня быў прыняты з даданьнем пункту рознае. Пачалося з ушанаваньня хвілінай маўчаньня сьв. пам. Прэз. Абрамчыка й Уладыкі Васіля, а тады прыві-таньне мяне як новага Прэзыдэнта Рады БНР. Пасьля гэ-тага др. Запруднік, які склікаў і распачаў паседжаньне, папрасіў мяне вясьці яго далей. Паседжаньне было паваж-ным ува ўсіх пунктах, зь вельмі жывымі дыскусіямі. Тэр-мін новай Сэсіі згадзіліся вызначыць на Сустрэчы БПА. Была вызначана камісія дзеля перагляду статуту. Ня буду спыняцца над усім паседжаньнем. Гэта ў пратаколе. За-трымаюся яшчэ над выступленьнем сп. Ул. Русака з дама-ганьнем, каб паседжаньне пастанавіла не дапусьціць да рукапалажэньня ў сьвятары дыякана Карпа Старавойтава. Сп. Стагановіч і яшчэ пару моцна падтрымалі яго, проці выказаўся А. Адамовіч. Я забраў слова ў справе фармаль-най і асьведчыў, што справа высьвячэньня сьвятароў і вы-бар кандыдатаў на іх не належыць да кампэтэнцыі Рады БНР і таму дыскусія ў гэтай справе спыняецца.
    Наагул усе ўважалі, што паседжаньне прайшло памыс-на, і я адчуў вялікае аблягчэньне, прабыў я некалькі дзён у Нью Ёрку не дарма.
    Вярнуліся мы да Русакоў па гадзіне 10-ай. Засталі там др. Тумаша. Правялі прыемна рэшту вечара. Ганна пры-543
    гатавала нам закуску й выпіўку, пры якіх мы нагутары-ліся й насьмяяліся да 1:30 ночы.
    * * *
    Думаў ляцець дамоў у нядзелю, але задажджылася, і чуўся змучаны, вырашыў яшчэ дзень адпачыць. Хацеў таксама спаткацца з Запрунікам, каб спрэцызаваць спра-вы да заладжаньня ў найбліжэйшым часе. Дзеля гэтага трэба было ехаць у царкву, але там было рукапалажэньне сьвятара, на якім я ня мусіў быць, тым больш, што існава-ла кантравэрсыя. Русакі вырашылі быць на рукапала-жэньні, але не засталіся на ўрачысты абед. Яны паехалі пры канцы службы. Мяне маглі-б завезьці да Русакоў За-пруднікі, але я не хацеў іх абцяжваць. 3 Запруднікам й Шукелойцям я ўзгодніў, якія справы й у якой чарзе мы праводзім, і больш мне зь ім ня трэба было гаварыць.
    Прышлося мне пагутарыць з Валодзем і Алінаю Куры-ламі й пабывадь у іхнім новым доме. Яны прапанавалі ў панядзелак падкінуць мяне на самалёт ці аўтобус.
    У царкве вытварылася такая сытуацыя, што мне пры-шлося быць і на рукапалажэньні сьвятара й на абедзе. У канцы багаслужбы Уладыка Мікалай у казаньні абвесь-ціў, што дыякана Карпа рукапаложана ў сьвятары для парафіі, якую ён арганізуе ў Філядэльфіі, а ў Нью Ёрку ён будзе служыць да таго часу, пакуль знойдзем сьвятара для Нью Ерку, або выздаравее а. Кэндыш, які нядаўна меў «гарт атак». Гэта разаружыла апазыцыю, нават і На-тальля Орсіха была на абедзе да канца. За сталом было каля 50-ці асоб. Многія ўсё-ж не пайшлі. Віталі новага сьвятара, але й мяне віталі й ганаравалі як Прэзыдэнта Рады БНР і за сталом пасадзілі разам зь Япіскапам. Ай-цец Карп Старавойтаў паходзідь з-за Віцебска, ён беларус, само прозьвішча за гэтым прамаўляе. Сьвятар зь яго мо’ будзе й добры, а калі й ня вырабіцца на моцнага белару-са, то ўсяроўна будзе служыць для БАПЦ сярод такіх, як сам, а іх тут шмат у Амэрыцы.
    Новы дом Курылаў вялікі, мае чатыры спальні, збудо-ваны па апошнім слове тэхнікі й моды, выгадны й вельмі прыгожы. Я меў нагоду пагутарыць з Валодзем пра спра-вы разбудовы фінансава-эканамічнай базы для беларуска-га руху. Канкрэтнага выхаду мы не знайшлі, але пастана-вілі шукаць яго з усімі, з кім можна, пры кажнай нагодзе. 544
    Цікава, што ў асабістых справах у нас ёсьць добрыя біз-нэсмэны (Гарошка, Курыла й іншыя), а ў грамадзкім біз-нэсе яны бязрадныя.
    У Курылаў я добра адпачыў, а сяньня раніцай завезьлі мяне а гадзіне 6-ай на аўтобус. Ехалася мне добра, дра-маў, адпачываў і запісваў гэтыя радкі, што дома рабіць не заўсёды ўдаецца. Цяпер 7:20 папаўдні й мы зьбліжаем-ся да Таронта, дзе маем быць а гадзіне 8-ай. Тэлефанічна ўмовіўся з Раісай, што зазваню да Пашкевічаў і яны завя-зуць мяне ў Бэры.
    Прыехалі на Бас Тэрмінал за 15 мінут 8-ая. Выйшаў з аўтобусу, узяў сваю валізку й думаў ісьці да тэлефону. Але ў гэты мамэнт зьявілася, як з-пад зямлі Раіса й схапіла мяне ў абдымкі. Сяньня панядзелак, і яна не працавала, таму сама захацела спаткаць мяне. Пашкевічам пазвані-ла, каб заўтра вечарам прыехалі й прывязьлі Эву, якая цяпер працуе з Раісай. Раіса завязла мяне дамоў сваім са-маходам.
    4 верасьня, 1970.
    Доўга нічога не запісваў. Быў заняты дробнымі спра-вамі, але ўвесь час у руху, а часу мала. Лета прайшло хут-ка пад знакам сьмерці Прэзыдэнта Абрамчыка й Уладыкі Васіля, па якіх рабіліся памінкі. Дзеля таго, што я заняў месца сьв. пам. Міколы Абрамчыка, прышлося павялі-чыць перапіску з беларускімі асяродкамі.
    На адпачынку былі тры тыдні над ракой Атавай. Чу-ліся перамучанымі, ніякімі справамі не займаўся, навет нічога не запісаў у гэты дзёньнік. А як вярнуліся дамоў, ізноў карэспандэнцыя й падрыхтоўка да 9-ай Сустрэчы БПА ў Нью Ёрку забіралі ўвесь час. На Сустрэчу вырашы-лі ехаць утраіх: Раіса, я й Эва Пашкевіч, якая, хоць зьблі-жаецца да 16-ці год векам, была асыстэнткай Раісы праз лета й давала сабе рады. Ды бяз камплікацыяў, ці што адбываецца?! Як гром зь яснага неба Раісу схапіў такі боль сьпіны, што яна папала ў гошпіталь. Ды ахвота горш няволі. У гэтым выпадку ейная ахвота й нашая з Эвай маральная падтрымка хутка паставілі яе на ногі.
    На Оттава рывэр сёлета была страшэнна вялікая вада, каля 5 футаў вышэй нармальнай. Рыба бралася слаба, але я налавіў колькі хацеў.
    Рыжыкі на «маёй фарме» былі выкінуліся ў канцы лі-пеня й пачатку жніўня. Перад выездам на адпачынак я 545
    схадзіў некалькі разоў у лес і прыносіў іх досыць, каб зва-рыць, і было яшчэ на саленьне. Насаліў чуць ня поўны вялікаваты слоік. А па павароце з адпачынку пайшоў у лес і знайшоў толькі тры нэндзныя рыжыкі. Такая суш, што яны зусім не расьлі. Цяпер пашлі дажджы, дык мо’ пачнуць расьці. Ня ведаю, ці пасьпею сяньня схадзіць у лес, быў дождж, але я вельмі заняты.
    А вось і Эва прыйшла. Трэба ехаць у гошпіталь па Pa-icy. Эва задаволена, што цётка чуецца лепей і зможа з на-мі паехаць на Сустрэчу».
    9-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбылася 5-7 верасьня ў Нью Ёрку
    У сваім прывітальным Сустрэчы слове старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч гаварыў:
    «...9-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбыва-ецца пад знакам «Беларусь у Змаганьні». Дэдыкацыя гэта гаворыць сама за сябе. Яе вызначыла сытуацыя нашай бацькаўшчыны-Беларусі, што знаходзіцца ў бязупынным змаганьні за сваё вызваленьне з пад чырвонага расейска-га каляніяльнага ярма. Яе вызначылі абавязкі беларускай эміграцыі - адзінай часткі беларускага народу, вольнай ад маскоўскага таталітарнага паняволеньня, у вадонсінах да свае Бацькаўшчыны.
    Калі Беларусь у змаганьні, гэта знача, што й мы, бела-руская эміграцыя, павінны быць у гэтым змаганьнмі. Мы мусім выконваць тыя заданьні, якія вызначае нам наша палажэньне ў вольным сьвеце, а якія недаступныя на-шым братом на бацькаўшчыне. А гэта:
    1.	тварыць і ўтрымліваць беларускае арганізацыйнае жыцьцё ў вольным сьвеце;
    2.	перахоўваць і культываваць беларускую нацыяналь-ную спадчыну й беларускія незалежніцкія дзяржаўныя традыцыі;
    3.	інфармаваць увесь сьвет аб тых зьдзеках і злачын-стве, якія чыніць над нашым народам маскоўскі аку-пант;
    4.	дапамагаць усімі магчымымі спосабамі нашым суро-дзічам на Беларусі ў іх змаганьні супраць нацыянальнага й палітычнага паняволеньня, супраць русыфікацыі й эка-намічнага вызыску.
    546
    Дзеля выкананьня гэтых абавязкаў нам патрэбна гра-мадзкая актыўнасьць, нацыянальнае адзінства, згода й нацыянальная салідарнасьць.
    Гэта вельмі высокія якасьці, бяз якіх ніякі народ ня можа здабыць сваёй дзяржаўнай незалежнасьці.