Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
520
Я паінфармаваў аб дамоўленасьці з Тумашам выда-ваць яго адбітку з «Запісаў» — «Скарына ў Падуі» - на кошт нашага БІНіМ у Канадзе. Тут запратэставаў адзін сябра і заявіў, што калі наш БІНіМ будзе выдаваць чыесь-ці адбіткі заміж свайго матар’ялу, то ён выступіць з ся-броўства. Тут разумна й спрытна ўзяў яго ў абарот Б. Ра-гуля: «Калі не прызнаеш пастановы большасьці й шанта-жуеш выступленьнем з сяброў БІНіМ, дык выступай цяпер адразу, каб нешта падобнае не паўтарылася больш». Той сябра змоўк і асеў.
Нанач у Таронта мы не засталіся. Я хацеў прывесьці Раісу дамоў, каб яна адпачыла, тым больш, што на сход Касы, які мае быць назаўтра ў нядзелю, яна ня мусіць ехаць.
Нараніцы я паехаў у Таронта на сход Касы - Сход Беларускай (Таронта) Крэдытовай Супалкі - адзін. Сход прайшоў добра. Цікава, што людзі трымаюдца нашай Ка-сы й укладаюць грошы, хоць працэнты на іх малыя: 3% на дэпазыты, і 4% на паі ў гэтым годзе. Капіталу ёсьць 30,000.00 даляраў.
Нечаканасьць: Язэп Чорны адмовіўся на адрэз ад скарбніцтва пасьля якіх 15 год на гэтым важным і адказ-ным становішчы.
Сход Касы кончыўся каля 4-ай па паўдні. Я адразу па-ехаў дамоў, каб завідна заехаць (самаходам) і адпачыць, бо чуўся вельмі змучаны за два дні сходаў.»
Я падзіўляла Вінцуковую вытрываласьць. Я, маладзей-шая й здаравейшая, пасьля двох сходаў - ЗБК і БІНіМ -была выканчана. А ён, ужо чалавек у веку 67-мі гадоў, з падкошаным здароў’ем, на другі дзень ізноў паехаў у Та-ронта на трэці Сход Пажычковае Касы, якую, дарэчы, сам заснаваў у 1953-м годзе.
«7. II. 1970.
Цэлы тыдзень нічога паважнага не зрабіў. Чытаў шмат. 3 «Полымя» прачытаў «Чужы хлеб» I. Турскага -прапагандны пляцень супраць беларускіх лідэраў з часоў гітлероўскай акупацыі. Дзіўна, што «Полымя» засьмечвае сябе такой брыдой, бо ў ёй ані сэнсу, ані якасьці няма. Але нам гэта на карысьць, чытачы ў БССР, прачытаўшы гэты пляцень, могуць уявіць, што беларуская эміграцыя мае куды большую сілу й значэньне, чымся ў запраўднась-
521
ці. Бальшавікі запраўды нас баяцца, калі ўдзяляюць нам столькі ўвагі. Пару дзён таму прыслалі іншую поскудзь выданьня «Голасу Радзімы» - брашуру А. Стука «Прафэсія іх - здрада». Тут пераважна палеміка з Беларускай Сэк-цыяй Радыя «Свабода».
А нам так цяжка весьці беларускую работу, сьведамых людзей мала, а актыўных яшчэ менш, ды ў нас у Канадзе інтэлігэнцыі ўсяго сем асоб параськіданых на больш сотні міль адны ад другіх. Рэшта - якіх 3-4 дзесяткі людзей -інэртныя, а актыўныя не заўсёды талковыя. Цяжкі мата-р’ял, каб зьвязаць зь яго цэласьць. Але ўсё-ж неяк ляпім і рухаемся патросе.
Прачытаў «эсэ», як называюць саветчыкі эсэй, Ул. Ка-раткевча «Званы ў прадоньнях азёр», я-б назваў гэта на-рыс. Гэта апісаньне падарожжа па Палесьсі, як я калісь езьдзіў па Вяльлі, Нёмане, Нарачанцы й Сэрвачы і пеха-тою з фотаапаратам. Тут было чым захапіцца й душу ад-весьці. Караткевіч і добры пісьменьнік і вялікі беларускі патрыёт. А з другога боку баліць душа, як гэны саведкі расейскі пакост выцясьняе беларускую самабытнасьць, за-лівае ўвесь край, ня толькі меставую, але й вясковую мо-ладзь.
Прачытаў таксама машынапіс працы Янкі Станкевіча «Украінскія дачыненьні да Беларусі-Вялікалітвы». Праца мае выйсьці друкам. Цікавая, дае шмат абгрунтаваных навукова матар’ялаў. Але ўжываньне ўсюды «Вяліка-Літ-ва» замест Беларусі ды штучная Янкава мова, якую й я не заўсёды разумею, зьвядзець вартасьць працы чуць ні да нуля. Самадурства тут горш за дурноту, а хварэе на яго шмат хто.
Доктар Фрыдрых прынёс мне лякарства й сказаў, што маю ісьці на абсэрвацыю ў гошпіталь. Хадзіць мне вельмі цяжка, баляць ногі, бо кроў у іх слаба даходзіць. Трэба яго слухаць і лячыцца, пакуль можна. А я яшчэ маю столькі плянаў. Як-жа іх выканаць?
Быў Майк (Міхась) Бычко. Стараўся гаварыць пабела-руску й ня блага выходзіла. Прывёз мне колькі здымкаў, якія ён мне запрапанаваў зрабіць сваімі прыладамі. Копія ненадзейная. А здымак з 1927 ці 1928 году з Будслава з групай будслаўцаў, і другі здымак - будслаўскі касьёл. Прыслалі мне яго суседзі з Польшчы. Разгаварыліся. Усё-ж ёсьць нейкае хоць слабое зацікаўленьне беларушчынаю ў гэтага маладога чалавека. He магу выбрацца, каб наве-522
даць ягоных бадькоў і запісаць беларускія народныя десь-ні ад Майкавай маткі.
Другі выпадак - Марыя Ванюк. Радзілася й гадавала-ся ў Паўдзённай Афрыцы, куды трапілі яе бацькі, як звольніліся з савецкіх лягероў ў 1941 годзе. Арыштаваны былі ў 1939 г., як бальшавікі занялі іхнюю мясцовасьць, хоць звычайныя непісьменныя сяляне. Па вайне прыеха-лі ў Канаду. Бацька набыў малую фарму, а Марыя закод-чыла сярэднюю школу й прыехала ў Таронта на далей-шую навуку. Выйшла летась замуж за італьянца, мы былі на вясельлі. Уладыка Мікалай даў ёй шлюб. Яна й далей трымае кантакт з беларусамі. Працуе настаўніцай ў сярэд-няй школе ў Таронта. Учора зьвярнулася да Раісы, каб дастаць матар’ял аб беларускай культуры на ілюстрацыю да адной лекцыі аб Беларусі. Нешта беларускае ўсё-ж ёсьць у душы. Заўтра паедзем у Таронта, каб спаткацца зь ёю й дапамагчы ёй радай і матар’яламі.
11. II. 1970.
Учора прыпадаў мой дзень нарадзінаў. Правялі мы яго спакойна. Тыя гады Раіса заўсёды рабіла прыняцьці, на якія прыяжджалі Сажычы, Рагулі, Грыцукі, Арсеньнева, Пашкевічы, Касьцюкевічы, часам доктар Фрыдрых з жон-кай Іле. У гэтым годзе мы ня чуліся на сілах. I пагода сё-лета вельмі-ж няпэўная й самапачуцьцё ненадзвычайнае, і настрою няма. А працы хоць адбаўляй, ды й робіцца яна вяла. Нашы прыняцьці мы выкарыстоўвалі на спатканьні з паважнымі людзьмі, на разьмяркоўваньне розных бягу-чых справаў, і гэта памагала. Сёлета можа зробім такую бяседу дзесь пад вясну, калі будзе цяплей і дарогі будуць пэўныя. Апаўдні наша прыбіральніца місыс Маргарэт Ур-бан прынесла мне спэцыяльны пірог сваёй работы, і мы выпілі тоўст, папілі кавы з пірагом, пагаварылі. На стале красаваўся традыцыйны вазон кветак.
Я пражыў 67 гадоў ужо. Гэта вялікі кусок часу, а пра-бег ён неяк так хутка... Праўда, шмат перажыў і шмат ча-го цікавага бачыў і пазнаў, але ў штодзённай сумятні й грамадзкай працы ўсё важнейшае перажытае й пабача-нае хаваецца пад награвушчаньнем масы дробных рэчаў. Хацелася-б зафіксаваць хоць найважнейшае з перажытага й бачанага, чаго іншыя ня бачылі, каб пакінуць важней-шыя мамэнты для гісторыі нашай і патомным. Але Бог ведае, ці даным мне будзе запісаць усё, што хацеў бы. Pa-
523
тыя нататкі раблю на ўсякі выпадак, каб хоць зь бягучага жыцьця нешта занатаваць, чаго пазьней ня ўспомніш.
Ня ведаю, калі змагу прыступіць да пісаньня сваіх успамінаў, калі змагу адарвацца ад цяперашніх заняткаў, якія займаюць мне час і энэргію.
Сяньня дастаў прывітаньні з нарадзінамі ад Лашука зь Лёндану й Натальлі Арсеньневай, якая была ў нас ле-тась на прыняцьці на маіх нарадзінах. Жаліцца, што пасьля флю аслабелі клапаны яе сэрца, ляжыць другі ты-дзень у ложку й бярэ лякарства.
У гошпіталі ў Бэры
25. II. 1970.
Ізноў я ў гошпіталі ў Бэры. Прыйшоў сам і сваю торбу прынёс. 3 дому гэта каля 10-ці мінут хадзьбы. Прыйшоў без асаблівага высілку, але пры канцы ікры ног, асабліва левай, пачалі балець. Дзеля гэтага-ж мяне др. Фрыдрых і ськіраваў на дасьледаваньне сюды. Кажа, што цыркуля-цыя крыві ў мяне нядобрая, таму й ікры ног баляць пры хадзе. Думае, што ў мяне зацьвярджэньне й звужаньне ве-наў і таму хоча ўстанавіць, у якім мейсцы звужаньне. Пашлюць мяне ў Джэнэрал Госпіталь у Таронта на спэ-цыяльны рэнтгэн. Заўтра а гадзіяе 8-ай раніцы павязуць мяне ў Таронта й а 1-ай павінны прывезьці назад у Бэ-ры. Раіса хацела ехаць са мною, але выявілася, што гэта немагчыма, а апеку я буду мець добрую. Яна пераймаец-ца маім станам здароўя і што працэдура рэнтгэну можа быць няпрыемнай, бо будуць упускаць у жылы «фарбу», каб магчы выявіць рэнтгэнам мейсцы іхняга звужэньня. Гэтыя мейсцы пры апэрацыі трэба будзе вырэзваць і за-мест іх устаўляць тэфляновыя трубкі. Лекар падкрэсьліў, што звужэньне жылаў было вынікам курэньня, гэта зна-чыць, трэба кідаць курыць. Гэта падзеіла на мяне й ужо другі раз змагаюся з сабой, не куру. Што-ж, хоць прыкра, але «чэк ап» - дасьледаваньне - зрабіць трэба, каб ведаць, у чым справа. А ўжо каб рашацца на апэрацыю - трэба будзе падумаць.
Раіса перанялася маёй сытуацыяй, тым больш, што цяпер час рыхтаваньня да сьвяткаваньня 25 Сакавіка й ёсьць камплікацыі. Яна неспакойная, нэрвовая. Пры та-кім самапачуцьці цяжка ёй працаваць з пацыентамі ды 524
яшчэ займацца грамадзкімі справамі, якія адбываюцца ў Таронта.
Сяньня перад выхадам у гошпіталь выслаў Абрамчыку 80.00 даляраў, якія сабраў на падпісны ліст. Запруднік у тэлефанічнай гутарцы казаў, што Абрамчыкі дастаюць цяпер досыць дапамогі з Амэрыкі, але й мы тут мусім го-ра іх не забываць, бо сытуацыя іх незайздросная.
Атмасфэра ў шпіталі ня ёсьць прыкрай. Спаткалі мяне добра. Сёстры старанныя й ветлівыя. Спаткаў знаёмых. У пакоі нас чатырох хворых на сэрца. Відаць, яны кураць, а мне-ж трэба вытрываць, каб не курыць. Мы на 7-ым паверсе. Вельмі прыгожыя віды на ваколіцы. Наагул тут спакойна, але дакучае радыё. Можа-ж мне ня прыдзецца тут доўга быць. Мой віз-а-віз містэр Грыфітс трымае ра-дыё чынным увесь час. Хоць ня голасна, хоць пераважна прыгожая музыка з Ф. М. — дакучае. Гэты дзядзька й ін-шым спосабам дае аб сабе знаць: ён жартаблівы, гаваркі, актыўны. Цэлы дзень у нашым пакоі поўна рогату, бо сёстры пераважна маладыя, любяць яго жарты й сьмехі й найдаўжэй тут прабываюць. Яно добра, што ў гошпіталі вясёлая атмасфэра замест панурай, але часамі за шмат ро-гату, няма спакою.
1. III. 1970.
Я яшчэ ў гошпіталі й столькі часу нічога ня пісаў, бо не да гэтага было. Сёньня нядзеля. Цяпер 9:30. Я крыху лепш чуюся, але тэмпэратура яшчэ ёсьць й болі не пра-йшлі. ПІтось запішу, пакуль змагу.
У чацьвер 26. II. мяне пабудзіла сястра а гадзіне 5-ай раніцы. Прыйшоў санітар і агаліў мне ваколіцы мачавога праходу й між нагамі. Пазьней я сам пагаліўся. Каля га-дзіны 8-ай прыйшла сястра, якая мела мною апякавацца ў дарозе, запазналася са мной і сказала, што будзе чакаць на нізе. Хутка прыйшлі два маладыя санітары, перала-жылі мяне на стрэчар і павезьлі ў элевэйтар. Акруцілі мя-не коўдрай, калі зьехалі на ніз, вывезьлі да пад’езда й унесьлі стэчар у амбулянс. Сястра села каля мяне, а хлап-цы наперадзе. Старалася мяне забаўляць, гаварыць са мной. Яе прозьвішча місыс Грэй. Яна ўжо ў гадах (каля 50) і стала, як сястра, не працуе. Мусіць выкарыстоўва-юць яе на такую прыпадковую помач. Здаецца, муж яе нейкі вучоны, а сын «форэстэр» (лясьнік) працуе недзе дзесь блізка Арктыкі. Яна ведала, як пачаць са мной гу-