• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Івана Луцкевіча я знаў толькі па расказах і па тых на-строях, якія застаў пасьля яго сьмерці па прыезьдзе ў 510
    Вільню. Яны зрабілі ў маёй сьведамасьці вялікі й незабыў-ны сьлед. Але Антона Луцкевіча я знаў вельмі доўга й су-стракаўся зь ім гадамі. Ен быў маім настаўнікам у Вілен-скай Беларускай Гімназіі, дзе выкладаў беларускую літа-ратуру. Ен прышчапіў мне любоў да беларушчыны, да беларускае мовы, літаратуры, гісторыі. Пазьней, калі я вярнуўся з Прагі й у 1927 годзе сам стаўся настаўнікам у гэтай гімназіі ды браў чынны ўдзел у беларускім грамадз-кім жыцьці, Антон Луцкевіч быў маім вучыцелем у гра-мадзкай працы. Ен быў фактычным кіраўніком белару-скага руху ў Заходняй Беларусі пад Польшчай і ня было ніводнай важнейшай справы ў беларускім жыцьці, у якой бы ён ня браў удзелу.
    Пра Антона Луцкевіча ў мяне ёсьць многа ўспамінаў, але, дзеля абмежанага часу, я многа тут сказаць не магу. Зьвярну ўвагу толькі на найважнейшыя справы.
    Браты Луцкевічы былі ня толькі заснавальнікамі «На-шай долі» й «Нашай нівы», але й душой нашаніўскай па-ры ды закладчыкамі наступнага вялікага этапу белару-скага адраджэньня, этапу палітычнага - дзяржаўнасьці. Да гэтага часу беларускае адраджэньне было нацыяналь-на-культурным і літаратурным. Як звычайна ў гісторыі кожнага народу, яно папяраджае палітычны рух, палі-тычнае адраджэньне. Тое самае было й у нас. Вось жа браты Луцкевічы першыя ўзяліся за апрацоўку белару-скай дзяржаўнай канцэпцыі. Яны раней за ўсіх тварылі ў беларускім жыцьці імкненьне да незалежнасьці Беларусі. Яны першыя паставілі справу беларускай дзяржаўнасьці на міжнароднай арэне. Мы маем на гэта цэлы сьцяг фак-таў, аб якіх успамінаў у сваім цудоўным дакладзе доктар Янка Запруднік. Гэта можа сьцьвердзіць кожны, хто быў у Вільні пад нямецкай акупацыяй у 1915-1918 гадох і ці-кавіўся беларускай справай.
    Дзякуючы Луцкевічам, нямецкія акупацыйныя ўлады прызналі беларускую мову афіцыйна як адну з краёвых моваў - поруч з польскай і літоўскай - і далі дазвол на адкрыцьцё беларускіх школаў.
    Дзякуючы Луцкевічам, беларусы бралі ўдзел у Канфэ-рэнцыі Вялікага Княстава Літоўскага й стварэньні яго ўнівэрсалу, бралі ўдзел у міжнародных зьездах у Шток-гольме й Лёзаньне, а таксама ў Тарыбе ў Вільні. Такім чынам, канцэпцыя незалежнасьці Беларусі, якая была зьдзейсьнена абвешчаньнем Акту 25 Сакавіка ў 1918 го-
    511
    дзе, падрыхтоўвалася Луцкевічамі шмат раней. Па сьмер-ці Івана Антон дзеіў у напрамку зьдзейсьненьня гэтай канцэпцыі праз усё жыцьцё. Ен дамагаўся прызнаньня незалежнасьці Беларусі на мірнай канфэрэнцыі ў Вэрсалі й не заламаўся з прычыны няўдачы, а далей працаваў для гэтай канцэпцыі іншымі шляхамі й іншымі спосаба-мі.
    Вельмі важнай была й справа стварэньня сталага бела-рускага палітычнага асяродку - стрыжня беларускага вы-звольнага руху. Наша шчасьце, што Луцкевічы й іх па-плечнікі былі маладымі, ідэйнымі й энэргічнымі людзьмі. Яны былі адукаванымі й добра ўсьвядомленымі, як арга-нізавацца й вясьці работу. Пачалі ад арганізацыі Белару-скай Сацыялістычнай Грамады як арганізацыйнага ася-родку, стрыжня беларускага руху, які дбаў аб найбольш патрэбныя й магчымыя ў дадзеных абставінах дзялянкі працы. Першай найважнейшай справай была прэса, пры помачы якой пашыралі далейшы круг дзейнасьці. У гэты стрыжань увайшлі самыя актыўныя й моцныя ідэйна лю-дзі. He бяда, што іх было мала спачатку, што, як сьмяялі-ся чужынцы тады, усіх беларускіх дзеячоў можна было пасадзіць на адной канапе. Але гэта быў моцны стры-жань, касьцяк беларускага руху. Ён ведаў, чаго хоча, ве-даў, што патрэбна беларускаму народу, ён рос, да яго да-лучаліся ўсё новыя й новыя людзі. Сьмею цьвердзіць, бо ёсьць на гэта падставы, што гэты стрыжань трываў і пад першай нямецкай акупацыяй, хоць і ня выступаў ужо пад назовам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, і пад польскай акупацыяй у Заходняй Беларусі аж да прыходу бальшавікоў у 1939 годзе.
    Часы былі цяжкія, зьменныя й трывожныя: войны, рэ-валюдыі, зьмены ўладаў чужога панаваньня. Усё бурліла, усё зьмянялася. Калі-б ня было гэтага арганізацыйнага стрыжня, сталага касьцяка, беларускі рух мог бы разва-ліцца, мог бы пайсьці рознымі напрамкамі й не сканцэн-травацца ідэйна ў Акце 25 Сакавіка. А як не ўдалося зда-быць незалежнасьці Беларусі, беларускі рух апынуўся пад рознымі чужымі ўладамі, мог бы заняпасьці, калі-б ня бы-ло сталага, дзеючага стрыжня яго.
    Па сьмерці Івана Луцкевіча кіраўнічую ролю пераняў Антон Луцкевіч, і мы можам прасачыць, якую ролю ён згуляў у беларускім жыцьці ў Заходняй Беларусі пад Польшчай. Ен трымаў у курсе справы тых беларусаў, якія 512
    ўжо былі згуртаваныя й зацягваў, дабіраў новых людзей да арганізацыйнага стрыжня. I гэты стрыжань трымаў на сабе галоўны цяжар беларускага жыцьця й кіраваў ім. Ён спрычыняўся да тварэньня арганізацыяў, якія патрэбны былі ў той час, ці ў даны мамэнт, ці ў дадзеных абставі-нах; ён стымуляваў і выконваў рэакцыі, дэманстрацыі, пратэсты ці дэмаршы міжнародныя й мясцовыя на акту-альныя патрэбы, ён таксама дбаў аб выдаваньне прэсы й кніжак. Калі па павароце з Прагі я пачаў браць удзел у беларускім грамадзкім і палітычным жыцьці ў Вільні, я таксама ўвайшоў у гэты стрыжань.
    3 1903 па 1939 год шмат людзей перайшло праз яго на віленскім грунце. Адны адпадалі паміма іх волі, як на-прыклад некаторыя зь ліку 33-х, якіх палякі выкінулі ў Літву ў 1921 годзе. Іншыя адпалі дабравольна пад уплы-вам камунізму. На іх месца прыходзілі новыя людзі, і гэ-ты стрыжань трымаўся й рос. Заснавалі яго Луцкевічы, Уласаў і Бурбіс як Беларускую Сацыялістычную Грамаду, да іх дайшлі іншыя нашаніўцы, магчыма, Купала й Ко-лас. Пазьней, за польскіх часоў, у гэты стрыжань, апрача А. Луцкевіча, увайходзілі інж. Трэпка, санатар Уласаў, паслы Тарашкевіч і Рак-Міхайлоўскі - пакуль не пайшлі да камуністаў, ды іншыя людзі зь Вільні й правінцыі. Дзякуючы гэтаму арганізацыйнаму стрыжню, ніводная дзялянка жыцьця, ніводная галіна дзейнасьці ў нашым змаганьні нацыянальным, палітычным і культурным ня была занядбаная, ён дбаў пра ўвесь беларускі рух, пра ўсе яго патрэбы.
    Я не выпадкова пра гэта ўспомніў. Я баюся, што мы на эміграцыі трацім шмат якраз таму, што ня маем тако-га нацыянальна-грамадзкага стрыжня, які дбаў бы пра ўсю беларускую эміграцыю й беларускую справу ў воль-ным сьвеце. Мы занадта расцярушаны, дбаем перадусім пра сваё мясцовае жыцьцё, якое найчасьцей ідзе сама-цёкам, бяз лучнасьці з іншымі асяродкамі й агульным плянам. Калі мы й зьбліжаныя палітычнымі перака-наньнямі, як, скажам, БНРаўцы, то й так мы занадта распарушаны й ня маем аднаго грамадзкаарганізацый-нага стрыжня, што дбаў бы аб нашы агульныя нацыя-нальныя й грамадзкія патрэбы, абавязкі й дысцыпліну. Мы навет нянадта й адчуваем, што нам нешта падобнае патрэбна ў абсягу ўсёй нашай эміграцыі. Найвышэйшы час аб гэтым падумаць. (Падкрэсьлена мною - Р. Ж.-Г.)
    513
    Канчаючы гэты кароткі свой успамін, зьвяртаюся з за-клікам, каб мы помнілі, якую ролю ў беларускім вызволь-ным руху згулялі браты Луцкевічы, каб мы помнілі, што мы спадкаемцы іхніх запаветаў і прадаўжальнікі іхняй працы, што мы мусім вучыцца ад іх, як працаваць і як арганізавацца, каб беларуская справа не заняпадала, a разьвівалася й расла.»
    (Прыватны архіў)
    Аб братох Івану й Антону Луцкевічах ёсьць і ў Разь-дзеле XVI гэтае працы ў артыкуле В. Жук-Грышкевіча «Заснавальнікі й рэдактары <Нашай Нівы>.»
    Падарожжа ў Чыкага 10-13 кастрычніка, 1969. (Зь лісткоў дзёньніка В. Жук-Грышкевіча)
    «Яшчэ на вясельлі ў Сажычаў у чырвені мы ўмовіліся з Вацлавам Пануцэвічам, што восеньню я прыеду ў Чыка-га, каб распачаць у іх арганізацыю Лігі БНР. Хутка пась-ля гэтага я выслаў Пануцэвічу 10 паасобнікаў Ідэёвых Вытычных Лігі, некалькі інструкцыяў, заяваў сяброўскіх, каб ён раздаў іх мясцовым радным. Ды ў канцы жнівеня Пануцэвіч напісаў мне, каб я прыехаў у верасьні. Апрача справы Лігі, высунулася справа канфлікту ў яго з Ст. Станкевічам і «Беларусам». Станкевіч не зьмясьціў ягона-га артыкулу ў «Беларусе», а, быццам, выкарыстаў яго, як матар’ял для свайго артыкулу. Адсюль абурэньне Пануцэ-віча й прапанова выдаваць асобную газэту, але пад маім рэдактарствам. Я адказаў яму лістом, што: 1. рэдагаваць і выдаваць другую газэту я не змагу ўзяцца; 2. што гэта магло-б давясьці да расколу — прыхільнікаў «Беларуса» й прыхільнікаў новай газэты, да чаго мы ня можам дапусь-ціць; 3. трэба націскаць на арганізацыю Лігі, якая пачне выдаваць свой бюлетэнь, што з часам можа ператварыцца ў газэту; 4. «Беларус» — гэта Ст. Станкевіч. Але замяніць яго няма кім, дык пакульшто трэба мірыцца й рыхтаваць сілы да іншай газэты. У верасьні я ня мог паехаць у Чы-кага, але абяцаў прыехаць пазьней, восеньню.
    Выехаў 10-га кастрычніка ў пятніцу сваім самаходам. Заехаўся ў Лёндан да Рагуляў нанач. Адпачыў, пагава-рыў з Барысом і Людкай. Выехаў у Дэтройт па 2-ой, а ка-ля 6-ай быў ужо ў Сажычаў у Дэтройце. Як заўсёды - Mi-514
    лая гасьціннасьць і гутаркі. Язэп наракаў на інэртнасьць сяброў з Дэтройту, але згадзіўся паехаць са мной у Чыка-га. У пятніцу мы яшчэ пасьпелі адведаць Бакуновічаў. Пачалі гутарку, каб ён, Бакуновіч, уступіў у Лігу. Ен зая-віў, што Ліга патрэбная, але ён ня ўступіць, бо калі яго абміналі й не ўзялі ў Раду БНР, дык ён абражаны. Гэтага асьведчаньня было досыць... Доўга мы зь ім не гаварылі. А жонка (дачка др. В. Войтанкі), талковая й працавітая, вельмі добрае рабіла ўражаньне.
    У суботу каля гадзіны 10-ай раніцы выехалі ў Чыкага й прыехалі каля 6-ай да Пануцэвічаў. Пасьля перакускі па-йшлі на сход Сэктару Рады БНР у залі пры царкве. Засталі панад 20 асоб людзей, навет др. Б. Грабінскі быў. Я зрабіў даклад пра цяперашнюю сытуацыю ў Радзе БНР. Сажыч гаварыў аб справах вэтэранаў. Пазьней шмат хто забіраў голас. Агульнае ўражаньне - расчараваньне Радай БНР. A на 10-ай Сэсіі ніхто зь іх ня быў. У прысланых пісьмовых дэзыдэратах былі супраць рэарганізацыі Рады БНР.
    Выяўлялася зьнеахвочаньне да дасюлешніх паводзінаў Рады БНР.
    Др. В. Рамук: Форма Рады БНР устарэлая, трэба яе змадэрнізаваць, прыцягнуць праціўнікаў і людзей, што стаяць збоку. Перавыбраць прэзыдэнта й радных.
    Др. Грабінскі: Страцілі веру ў вызваленьне Беларусі, таму імпасэ. Падыходзім да канца. Трэба здабываць, што можна.