Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Пакінуў Наташы Ідэёвыя Вытычныя Лігі БНР, каб са-ма прачытала й дала прачытаць Галіне й Алюньці. Раіса зь імі бачылася.
Наступны вечар мы з Раісай адведалі Бартулёў. Я ў іх быў з тыдзень у 1964 годзе. Дом і абстаноўка ў іх вельмі прыгожая. Вера працуе мадэлькай модаў, а Франьціш мае сваю дэнтыстычную лябараторыю. Відаць, абое зарабляюць добра. Аня, дачка іх, мяне не пазнала. Маюць яшчэ пры-гожага трох-гадовага сына Антона, які гаворыць пабела-руску. Гасьцілі нас шампанскім і вячэрай. Прыймалі сар-дэчна. 3 Франьцішом мы добра пагаварылі аб беларускіх справах. Ён згадзіўся быць сябрам Лігі й сябрам мясцова-га арганізацыйнага камітэту.
У чацьвер 1-га траўня былі ў Мірановіча. Ён закончыў мой партрэт. За партрэт і тры малюнкі ён запрасіў толькі сто даляраў. Ён быў вельмі сардэчны, правёў нас да пад’земкі й нёс даволі цяжкі пакунак. Ён моцны беларус й праймаецца беларускай справай. Раіса замовіла другі партрэт Скарыны.
Заскочылі яшчэ й другі раз да Ст. Станкевіча. Гавары-лі пра газэту. Абяцалі падтрымліваць яе й пісаць час ад часу. Гаварылі пра Лігу БНР. Станкевіч прызнаў яе пат-рэбу й вартасьць, але сказаў, што нічога з гэтага ня вы-йдзе, бо настрой у людзей падупаў, нічога ня хочуць ра-біць.
У пятніцу - 2-га травеня адпачывалі. Вечарам пры-йшоў Тумаш і Запруднік. Гаспадары - спадарства Русакі - частавалі нас вячэрай. ПІмат аб чым гаварылі, і аб рас-працоўцы гісторыі. Гэты апошні вечар у Нью Ёрку пра-500
йшоў вельмі міла. Пастанавілі выехаць у суботу раніцай і затрымацца па дарозе ў Наталкі (Арсеньневай, Р. Ж.-Г.) на адпачынак.
Спадарства Русакі выказалі сваю сардэчнасьць ня толькі гасьціннасьцьцю, але яшчэ ўзяліся адвесьці нас сваім самаходам на Бас Тэрмінал. Прывезьлі нас за гадзі-ну да адыходу аўтобуса й хацелі яшчэ трымаць нам тава-рыства, каб мы ня нудзіліся. Мы ўгаварылі іх ехаць па сваіх справах.
Варочаліся ў Рочэстар тэй самай дарогай праз прыго-жыя мясцовасьці й уздоўж Сэнэка возера. Надвор’е было прыгожае, ціха й сонечна. Пунктуальна а гадз. 5-ай былі на Бас Тэрмінал ў Рочэстар. Наталка з сям’ёй ужо нас ча-кала. Прывезьлі дахаты, накармілі, напаілі. Мы ўсё-ж чу-ліся змучанымі й па вячэры пайшлі трохі легчы адпа-чыць. Вечарам гутарылі й глядзелі тэлевізар. Я расказваў, як там у Нью Ерку беларускае жыцьцё распарушанае. Ад-чуваецца брак грамадзкай душы. Як Наталка там была, гэтага не адчувалася. Яна з гэтым пагадзілася, бо была сакратаром ўва усіх беларускіх арганізацыях. Таму яе там цяпер бракуе. Але хоць душыцца ў Рочэстары з дзяцьмі й гаспадаркай, хоць цяжка ёй без грамадзкага жыцьця -павароту ёй у Нью Ёрк няма. Ня можа кінуць сына зь дзяцьмі. А ён хоць ветлівы, не гаворкі й замкнуты ў сабе. Няма ў яго грамадзкай жылкі. Гэта яшчэ больш асамоч-вае Наталку.
У нядзелю дапаўдня Улодак вазіў нас па горадзе й за-вёз на магілу гэн. Кушаля. Мы паставілі на ёй кветкі. Помнік ужо пастаўлены. Вялікі чорны каменны крыж. Робіць маестатычнае ўражаньне, але напіс на ім толькі за-мэрыканізованае імя й прозьвішча Франціс Кушэль і дата народжаньня й сьмерці. Такі напіс зацірае сьляды па гэ-тым чалавеку, выдатным у беларускім жыцьці. Хоць гэты напіс выклікаў у мяне абурэньне, я нічога ня пытаўся ў Наталкі. Сказау толькі, што гістарычныя постаці не па-вінны губіцца ў амэрыканскім моры людзей. Балюча было тым больш, што побач стаялі помнікі з украінскімі напіса-мі, а калі й амэрыканскім, дык ўсё-ж было напісана, што нябошчык радзіўся на Украіне. Тое самае перажывала й Раіса.
Выехалі мы з Рочэстар a 2:20 папаўдні. Ехалася даволі прыемна. Турбавала пераноска рэчаў (аж 4 пакункі), але сілаў у мяне хапала. Мы трапілі на добрае палучэньне,
501
дык толькі 10 мінут чакалі на Бас Тэрмінал у Таронта на свой аўтабус у Бэры й а гадзіне 9:30 былі ўжо дома.
Вынік паездкі
Паездка наша была вельмі карыснай і цікавай. Я па-лагодзіў усе справы, а Раіса адпачыла духова й зьведала музэі. Адбылі два паседжаньні Рады БНР і правялі пат-рэбныя пастановы. Я інтэрвеніяваў у Саржанта ў Амэры-канскім Камітэце ў справе хлусьлівых адносін амэрыкан-скага кіраўніка да нашай Сэкцыі радыя ў Мюнхэне, ад-носна чаго будзе зложаны яшчэ мэмар’ял. Праламаў ледаватыя адносіны да Лігі БНР у Нью Ерку і запачатка-ваў арганізацыйныя крокі. Спаткаўся з многімі нашымі людзьмі і шмат што зь імі прадыскутавалі. Выясьнілася для мяне, што ў сяброў Прэзыдыюму Рады БНР адносіны да мяне добрыя й працаваць зь імі магчыма.
Прыкрае ўражаньне, што жыцьцё беларускае ў Нью Ёр-ку падупала, распарушваецца, але ёсьць жывыя людзі, якія здаюць справу з гэтага й робяць што могуць. Калі перакана-юцца ў патрэбе Лігі, згуртуюцца разам, тады змогуць ажы-віць і паправіць справу. Сытуацыя ня ёсьць безнадзейнай.
9-га жніўня, 1969.
Вярнуліся з вакацый з «Отава Рывэр». Знайшоў лісты: ад М. Абрамчыка, у якім піша, што папраўляецца й едзе на месяц у дом выздараўленьня; ад Ніны Абрамчык: па-цьвярджае словы Міколы, але піша, што ён яшчэ ня ве-дае, што ў яго рак і просіць пісаць да яго асьцярожна, каб ня здрадзіцца. Ліст ад В. Пануцэвіча: запрашае, каб я прыехаў у Чыкага ў верасьні й прапануе выдаваць асоб-ную ад «Беларуса» газэту пад маім рэдактарствам, бо з Ст. Станкевічам супрацоўнічаць нельга. Ад Каляскі: просіць, каб напісаў рэцэнзію - рэкляму да яго кніжкі. Ад Яні Ка-ханоўскае: прыслала даныя пра Луцкевічаў.
4-га кастрычніка, 1969.
У Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры сьвятка-ваньне 15-тых угодкаў БАПЦ парафіі Сьв. Кірылы Тураў-скага. У залі Цэнтру наладжаная багатая выстаўка з жыцьця парафіі за 15 год. Арганізатар выстаўкі - Раіса.
Увечары адбылася сходка Лігі БНР. Прысутныя: мы з Раісай, А. Грыцук, М. Ганько і А. Протас. Пастанавілі за-502
снаваць аддзел Лігі БНР на Канаду. Часова выбралі толь-кі сакратара - Раісу.
5-га кастрычніка. 1969.
Зраніцы ў царкве была архірэйская багаслужба. Пась-ля яе - банкет, на якім прысутнічала каля 60-ці асоб. Апрача нашых, з Дэтройту прыехалі на сьвята Сажычы й Бакуновіч, зь Лёндану - Шуст і Рагулі, з Кінгстану - Гры-цукі й Садоўскія. Усе імпрэзы сьвяткаваньня прайшлі доб-ра.»
Памяці Івана Луцкевіча
На 50-ыя ўгодкі сьмерці Івана Луцкевіча, што споўні-ліся 20 жніўня сёлета, Згуртаваньне Беларусаў Канады 7 верасьня (1969) годна ўшанавала памяць вялікага Чала-века, Грамадзяніна й Змагара, што мала меў сабе роўных у беларускім адраджэнскім руху. Імя Івана Луцкевіча ста-лася сынанімам ахвярнасьці й адданасьці справе, палі-тычнага розуму й няўтомнай дзейнасьці ў палітычным, грамадзкім і культурным кірунку.
Каб даць лепшае ўяўленьне пра гэтую асобу й аддаць належную пашану ейнай памяці, патрэбныя былі адпа-ведныя падрыхтаваньні, стварэньне адпаведнага фону. У сьвяточна прыбранай залі Беларускага Рэлігійна-Грамадз-кага Цэнтру ў Таронта наладжаная была ілюстрацыя, што датычыла жыцьця й дзейнасьці Івана Луцкевіча.
Сонечнае сьвятло падала на партрэт Івана Луцкевіча, што займаў месца на франтовай сьцяне пад Пагоняй, якой Іван Луцкевіч калісьці быў «Рыцарам». Абапал пар-трэту ўзьнятыя былі нацыянальныя сьцягі ў ягоны гонар. Беларускія народныя тканіны выражалі любасьць да Бацькаўшчыны. Жывыя кветкі - нашую пашану да Яго.
На правай сьцяне - іншы варыянт партрэту. Пад ім фотаздымак магілы, зроблены пасьля паховінаў у 1919 го-дзе ў Закапаным, дзе Іван Луцкевіч перадчасна, на 38-ым годзе жыцьця, дагарэў на сухоты. Далей фотаздымкі найбліжэйшых ягоных супрацоўнікаў: Алёйзы Пашкевіч-Цёткі й Юльяны Мэнкэ Дубейкаўскай. Далей направа -здымкі з тагачаснай Вільні, дзе жылі й дзеілі браты Іван і Антон Луцкевічы; выдадзеная ў 1919 годзе ў Бэрліне паштоўка з каляровымі гэрбамі гарадоў Беларусі й Hani-
503
Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч робіць даклад на акадэміі, прысьвечанай 50-м угодкам сьмерці Івана Луцкевіча. Таронта, 7 верасьня, 1969.
На акадэміі, прысьвечанай 50-м угодкам сьмерці Івана Луцкевіча у БР-ГЦ у Таронта, 7 верасьня, 1969.
504
сам «Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка» ды здымак Базыльянскіх муроў, адваяваных у гэтым часе Іванам Луцкевічам пры дапамозе Юльяны Мэнкэ ў нем-цаў для беларускіх патрэбаў. У Базыльянскіх мурох зь іні-цыятывы й стараньнем Івана Луцкевіча напачатку 1919 году была адчыненая Віленская Беларуская Гімназія, у якой 1-га лютага гэнага году ейны заснавальнік меў пер-шую энтузіястычна-патрыятычную прамову. У Базыльян-скіх мурох аж да Другое Сусьветнае вайны месьціўся на-званы ад імя свайго заснавальніка Беларускі Музэй Івана Луцкевіча. Дырэктарам музэю аж да свайго арышту баль-шавікамі ў 1939 годзе быў Іванаў брат Антон Луцкевіч.
Рэпрадукцыя загалоўнай бачыны «Літоўскага Статуту», рэдагаванага й выдаванага ў XVI-м ст. у Вільні «слаўнымі продкамі нашае зямлі», тварыла эстэтычнае й тэматычнае завяршэньне кампазыцыйнае групы.
Зь левага боку цэнтральнае групы тры бачыны зь «Бе-ларуса» давалі ілюстрацыі газэты «Наша Ніва» й два фо-таздымкі братоў Луцкевічаў разам з Аляксандрам Уласа-вым, артыкулы з таго-ж «Беларуса»: «Заснавальнікі й Рэ-дактары «Нашай Нівы» (В. Жук-Грышкевіча), ды «Браты Іван і Антон Луцкевічы - на ўгодкі іхняй сьмерці» (Ст. Станкевіча). Вышэй - рэпрадукцыя партрэту Франьцішка Скарыны й загалоўнай бачыны ягонае «Бібліі», бо й Ска-рына дзеіў у Вільні, дзе ў 1522 заснаваў першую на Бела-русі друкарню. Побач на стале разложаныя гадавікі газэ-ты «Бацькаўшчына» з артыкуламі пра Івана Луцкевіча ды ягонымі фотаздымкамі. Партрэты папярэднікаў — Ка-стуся Каліноўскага й Франьцішка Багушэвіча ды Луцке-вічавых сучасьнікаў - Янкі Купалы й Якуба Коласа да-паўнялі наглядную ілюстрацыю.
Пасьля сьв. літургіі, у якую была ўлучаная малітва за супакой душаў Івана й Антона Луцкевічаў, адбылася ў іх-нюю памяць урачыстая акадэмія. Адчыніў яе старшыня ЗБК сп. М. Ганько ды перадаў голас дзеля дакладу др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу.
У дакладзе была гутарка пра паходжаньне братоў Луц-кевічаў, ды жыва намаляваная была эпоха, у якой яны жылі, беларуская палітычная сытуацыя на фоне міжна-роднай, працэс беларускага нацыянальнага адраджэньня ад Кастуся Каліноўскага, Франьцішка Багушэвіча й да Івана Луцкевіча, які зрабіў значны крок наперад, вынося-чы беларускую справу на міжнародны форум. Даклад па-
505
казаў маштабы дасягненьняў у галіне беларускага школь-ніцтва, навуковай і грамадзка-палітычнай, маляваў ха-рактар Івана Луцкевіча, які сваім жыцьцём выявіў най-вышэйшую ступень самаахвярнасьці для ідэі. Іван Луцке-віч, як увайшло было ў пагаворку, із сваіх сьціплых заробкаў «фінансаваў беларускі рух».