• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Даклад закончыўся хвалюючымі цытатамі з успамінаў найбліжэйшае супрацоўніцы, сяброўкі й заручніцы Івана Луцкевіча, адзінай прысутнай пры ягонай сьмерці, цяпе-рашняй сп-ні Юліяны Дубейкаўскай.
    Пасьля дакладу кароткае слова дзеля ўспамінаў, зьвя-заных з асобай Антона Луцкевіча, меў др. Яўхім Скурат. Хвілінаю цішыні прысутныя ўшанавалі памяць Івана й Антона Луцкевічаў, а беларускім нацыянальным гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» была закончана Ака-дэмія.
    Узіраючыся на фотаздымак магілы Івана Луцкевіча з дзераўляным на ёй крыжам, падумала: - сваім жыцьцём Ен паставіў сабе манумэнт, як казаў Гарацы — «цьвяр-дзейшы за скалу, што ператрывае вякі й іржа часу яго не сатрэ» Р. Ж.-Г. (Аўтар гэтых радкоў).
    («Беларус» нр. 150, 1969.)
    Юльяна Дубейкаўская ня жыве
    Рыхтуючыся да адзначэньня 50-ых угодкаў сьмерці Івана Луцкевіча, мы зь Вінцуком камунікаваліся лістоўна з панічкай, як яе звалі, Дубейкаўскай, якая тады жыла ў Нюрэнбэргу ў Нямеччыне. Урачыстасьць угодкаў сьмерці Івана Луцкевіча ў Таронта адбылася 7-га верасьня 1969 году, і толькі пару тыдняў пасьля гэтага, бо ў канцы ве-расьня, як паведамляе «Беларус» нр. 150, 1969:
    «Дайшла да нас вестка, што ў канцы верасьня сёлета ў Заходняй Нямеччыне, у г. Нюрэнбэргу, на 83-м годзе жыцьця, памерла заслужаная беларуская дзеячка, сяброў-ка Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ды плён-ная супрацоўніца выданьняў БІНіМ, часопісаў <Конадні> й <3апісы>.
    Сьв. пам. Ю. Дубейкаўская, актыўная ўдзельніца шмат якіх вехавых падзеяў беларускага нацыянальнага адра-джэньня, пакінула па сабе вялікі (тымчасам машынапіс ано) том успамінаў, што кідаюць багатае сьвятло й даюць 506
    шмат цікавых дэталяў да беларускае навейшае гісторыі, асабліва нашаніўскага пэрыяду. У кароткай аўтабіягра-фічнай даведцы, якой пачынаюцца ўспаміны, яна напіса-ла: «Нарадзілася я ў Вільні 30 лістапада 1886 г. як дачка нямецкае купецкае сам’і, якая ўжо ў двух пакаленьнях жыла там і прыняла звычаі й мэнтальнасьць гэтага міла-га краю.>
    Ушаноўваючы ў нашай газэце 80-годзьдзе Дубейкаў-скае два гады таму, мы казалі пра ейнае «нялёгкае, цал-ком адданае іншым» жыцьцё. Было яно запраўды гэткім, было нялёгкім і шчодрым, было даўгім, плённым і сьвет-лым. Сьветлай і вечнай будзе памяць па Юліяне Дубей-каўскай удзячных прадаўжальнікаў справы служэньня <міламу краю> - Беларусі.»
    «Я вучыўся й рос пад уплывам братоў Луцкевічаў.» Успаміны В. Жук-Грышкевіча на Акадэміі памяці Івана й Антона Луцкевічаў, 6 лістапада 1969 году ў Нью Ёрку
    «Паважаныя Спадарыні й Спадары!
    Мы сабраліся сягоньня тут, каб ушанаваць памяць на-шых вялікіх дзеячоў - Івана й Антона Луцкевічаў, якія стварылі цэлую эпоху ў нашай гісторыі. Івана Луцкевіча я, на жаль, не спаткаў асабіста, калі прыехаў у Вільню вясной 1920 году, каб вучыцца ў Віленскай Беларускай Гімназіі, ён ўжо ня жыў. Нашу Беларускую Гімназію у Будславе зачынілі палякі, як прыйшлі ў восені 1919 году й я быў вельмі шчасьлівы, што, калі была наладжаная чыгуначная камунікацыя ў часе польска-бальшавіцкай вайны, мог прыехаць у Вільню, каб прадаўжаць навуку. I якраз тады, у красавіку 1920 году, выйшла кніжка «Іван Луцкевіч». Гэту кніжку я прачытаў тады й яна вельмі моцна ўзьдзеела на мяне й пашырыла маю веду пра бела-рускі рух. Прыпамінаю сабе, што тады ў Вільні - у бела-рускім асяродзьдзі й паза ім - шмат гаварылася пра Івана Луцкевіча, хоць прайшло ўжо 8 месяцаў ад яго сьмерці ў жніўні 1919 году. Людзі разважалі, як жа будзе далей у бе-ларускім жыцьці без такога кіраўніка, як Іван Луцкевіч, хто займе яго мейсца?
    Каб зразумець і здаць сабе справу, чаму гэты чалавек, паміраючы маладым яшчэ - у веку 37 гадоў - меў такое вялікае значэньне, можа лепш зьвярнуцца да ўспамінаў
    507
    ягонае заручніцы, якая нядаўна памерла, сьв. пам. Юлья-ны Дубейкаўскай.
    Іван Луцкевіч хварэў на сухоты. Пры ягонай адда-насьці беларускай справе й надлюдзкіх высілках для яе, без агляду на стан свайго здароўя, трэба было гэтага спа-дзявацца. Гэты чалавек ніколі ня зьеў упару, не аддых-нуў упару. Як казалі тады даслоўна, «ён насіўся па Віль-ні», займаючыся беларускімі справамі, а перадусім шука-ючы сяродкаў на пакрыцьцё патрэбаў гэтых справаў, выкарыстоўваючы свае высокія кваліфікацыі архэалёга й знаўцы мастацтва. Ен патрапляў у розным ламаччы дробных гандляроў і мяшчан знаходзіць высокавартас-ныя абразы й старадаўнія рэчы, купляць іх за грашы’, a па прывядзеньні іх да належнага выгляду прадаваць за паважныя сумы, або пакідаць у беларускі музэй, калі гэ-тыя рэчы мелі беларускі характар. He дарма тады гава-рылі, што беларускі рух утрымліваў (фінансаваў) Іван Луцкевіч. Зразумела, чаму гэты чалавек хварэў на сухо-ты, ды яму й лячыцца ня было калі. А як яго прасілі, каб ратаваў сваё здароў’е, ехаў у санаторыю - ён супра-ціўляўся. Вось што ён казаў, згодна з успамінамі Ю. Ду-бейкаўскай:
    «3 санаторыі я ўсяроўна ўцёк бы. Як мне там сядзець, нічога не рабіць, калі тут, з гэтага развалу Расеі й наблі-жэньня разгрому Нямеччыны паўстаюць магчымасьці, аб якіх мы маглі толькі марыць пару гадоў таму назад.»
    Цытуем далей з успамінаў Ю. Дубейкаўскай: «Іван са свойскім яму парывам і палётам пачаў казаць,што цяпер настае час, калі паняволеным народам пара пачаць ка-ваць свой собскі лёс, што ён тут, пад нямецкай акупацы-яй, мусіць ня толькі пільнаваць беларускае справы, але й арганізаваць беларускае грамадзтва да самастойнага палі-тычнага жыцьця, каб у адпаведны мамэнт стварыць сваю незалежную беларускую дзяржаву. Я яго ўважна слухала. О, Іван быў прыгожы ў сваім парыве!»
    А цяпер аб сіле волі й вытрываласьці Івана Луцкевіча. У спадарыні Дубейкаўскай, тадышняй Юльяны Мэнкэ, якраз тады была сямейная страта. Прыйшла вестка, што брат ейны забіты на фронце. Іван пацяшае яе, бо такія часы, і няведама, калі й як прыйдзецца зноў спраўляць памінкі й па кім. Зьмены йшлі вельмі хутка й нясьлі ўсё новыя й новыя ахвяры. Іван Луцкевіч умеў і свае цяжкія страты пераносіць стойка.
    508
    «Якраз у гэты час, у студзені 1918 году была вызнача-ная беларуская канфэрэнцыя ў Вільні - тэй часткі Бела-русі, якая была пад нямецкай акупацыяй - кажа Ю. Ду-бейкаўская - На Юраўскім праспэкце (пры паляках вул. Міцкевіча, В. Ж.-Г.) была нанята вялікая заля, бо ў Бела-рускім Клюбе, які існаваў у Вільні, было цесна. У вызна-чаны дзень прышла я ў Камітэт і Пятруся, гаспадыня Луцкевічаў, мне сказала: - Як пані паважна выглядае ў сваёй чорнай, аксамітнай сукенцы, як сама жалоба, з гэ-тым сумным тварам.
    - А пан Іван ужо гатовы?
    - Так, сядзіць у габінэце, чытае нейкі ліст.
    Я ўвайшла. Іван сядзеў із зьбялелым тварам і ў руцэ яго дрыжэў нейкі лісток.
    - Яська, што з Табой?
    Ен з болем глянуў на мяне й падаў мне лісток; я пра-бегла вачыма...
    - Мамы, тваёй мамы няма!
    - Ціха, - шапнуў ён, - каб Пятрыся ня чула, каб Ан-тон ня ведаў. Ен ужо там, у залі, ён будзе маршалкам канфэрэнцыі... У часе канфэрэнцыі я ўсё глядзела, як Іван добра трымаўся, і толькі нэрвовы тон ягоных, як заў-сёды, моцных прамоваў, казаў аб ягоным узрушаньні.»
    Вось якую волю меў Іван Луцкевіч. Атрымаўшы вестку аб сьмерці маткі, ён не пахіснуўся, а далей праводзіў та-кую вялікую справу, як канфэрэнцыя часткі Беларусі пад нямецкай акупацыяй,якая ў выніку сваіх нарадаў ства-рыла Беларускую Раду Віленшчынмы й Горадзеншчы-ны, што згуляла вялікую ролю ў Заходняй Беларусі й у тварэньні Акту 25 Сакавіка (падкрэсьлена мною. Р. Ж.-Г.). У пачатку сакавіка 1918 году немцы занялі Менск. Іван Луцкевіч разам зь іншымі прадстаўнікамі Белару-скай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны едзе ў Менск, бярэ ўдзел у падрыхтоўцы Акту 25 Сакавіка й абвешчань-ні яго.
    На акупаваных немцамі беларускіх землях у 1915-1918 гадох браты Луцкевічы правялі вялізарную работу. Пад іх кіраўніцтвам былі адчынены сотні беларускіх школаў і шмат арганізацыяў у Вільні: Беларускае Таварыства Да-памогі Ахвярам Вайны, Таварыства Беларускае Школы, Беларускія Вучыцельскія Курсы, Беларускі Вучыцельскі Саюз, Беларускі Нацыянальны Камітэт, Беларускае Наву-ковае Таварыства, Беларускі Музэй, Беларускае Выдавец-
    509
    кае Таварыства, Беларускі Работніцкі Саюз і апошнім тво-рам, запраектаваным Іванам Луцкевічам і праведзеным у жыцьцё, была Віленская Беларуская Гімназія адчыненая на пачатку 1919 году.
    Жыцьцё братоў Луцкевічаў было характэрна надзвы-чайным энтузіязмам для беларускай справы. Былі ў іх вя-лікія асягненьні й радасьці, але было й шмат трагізму й у іхнім жыцьці і ў іхняй сьмерці. Іван памёр перадчасна ў квітнеючым веку, поўны нязьдзейсьненых надзеяў і пля-наў для Беларусі, і ўжо дзеля гэтага сьмерць яго была тра-гічнай, хоць і натуральнай. А Антон, пасьля столькіх гадоў дзейнасьці для беларускага народу, быў пазбаўлены жыць-ця яшчэ трагічней. У 1939 годзе яго арыштавалі бальшаві-кі, два гады мучылі ў засьценках НКВД, а пазьней застрэ-ліі яго, зьняможанага, на дарозе, калі гналі вязьняў зь Вя-лейскай турмы ў напрамку Менску ў 1941 годзе, бо немцы былі ўжо блізка, а савецкая армія ўцякала на ўсход.
    Яшчэ большая трагэдыя сталася з пладамі працы бра-тоў Луцкевічаў. Далучаючы Вільню да Літоўскай ССР пасьля вайны, бальшавікі зьнішчылі дашчэнту ўсё, што было ў ёй беларускае: беларускія школы, беларускія гра-мадзкія культурныя й навуковыя ўстановы, бібліятэкі, кніжкі, газэты й навет Беларускі Музэй, які нікому ні ў чым не перашкаджаў. 3 таго часу навет словы - беларус, беларускі зьніклі зь віленскай атмасфэры.
    Найвялікшай стратай і зьнявагай для беларусаў, а для памяці Луцкевічаў у першую чаргу, было зьнішчаньне Беларускага Музею ў Вільні. Заснаваў яго Іван Луцкевіч, а апякаваўся ім на працягу дзесяткаў гадоў Антон Луцке-віч. Экспанаты вялікай нацыянальнай вартасьці ахвяроў-вала беларускае грамадзтва з усяе Беларусі. I ўсё-ж Маск-ва не ўважала за патрэбнае лічыцца з гэтым фактам і зьліквідавала Беларускі Музэй у Вільні - собскасьць бела-рускага народу, сьвятыню беларускай культуры й мастац-тва, якая ператрывала войны, першую нямецкую акупа-цыю, польскую акупацыю й навет гітлероўскую. Бальшы-ня экспанатаў трапіла ў летувіскія ўстановы й была прысабечана. Так, трагізм перасьледуе братоў Луцкевічаў і па сьмерці, Масква ня можа дараваць ім беларускіх не-залежніцкіх імкненьняў. Але затое расьце іх слава й зна-чэньне сярод патомных.