• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    525
    тарку. Др. Гэлен Манчэстэр, зь якой калісь Раіса працава-ла ў Таронта, і якая была заўсёды нашым прыяцелем, ей-ная кузынка. Ад гэтага яна й пачала. А як тэма вычарпа-лася - ведаючы, што я рыбалоў - ухапілася за рыбалоў-ства, карыстаючы з інфармацыі аб гэтым свайго сына -рыбалова й паляўнічага. Яна выразна хацела сваёй гутар-кай адцягнуць мяне ад дэнэрваваньня, бо вязьлі мяне на свайго роду апэрацыю. Я ўжо збольшага ведаў, чаго магу спадзявацца, ад Сажыча, але асьцярожна й у місыс Грэй спытаўся, ці гэта зафарбаваньне крыві ня ёсьць балючым. Яна адказала нявыразна, значыць Сажыч меў рацыю. Але я гэтым не праймаўся й не дэнэрваваўся, бо псыхічна падрыхтаваў сябе да гэтага ўжо тры дні таму. Лягічна ня было іншага выхаду, як выясьніць прычыну, чаму ў мяне КР°Ў У ногі не даходзіць і чым хутчэй тым лепш, бо тады будзе відаць, што рабіць далей. А што ня будзе прыемна й будзе балець, трэба з гэтым мірыцца.
    Аднак мае сапраўдныя цярпеньні перавысілі мае най-горшыя дапушчэньні. А гадзіне 9:30 мы былі ўжо на мес-цы на каторымсь паверсе Джэнэрал Госпіталь. Я быў у дыспазыцыі мясцовай сястры й двох рэнтгэналёгаў. Мая сястра з Бэры пайшла штось зьесьці й знайсьці для мяне штось выпіць, якісь сок пасьля рэнтгэну. Я ўжо ведаў, што са мной будзе: спачатку зьнячуляць эвэнтуальную боль, та-ды запусьцяць шпрыцу ў вену зь якойсь фарбай, а пасьля здымуць рэнтгэнам ніжнюю частку майго цела. Але як і ў якім мейсцы яны гэта зробяць - ніхто з нас ня ведаў. Ся-стра з Джэнэрал Госпіталь ветліва са мной пагутарыла (выглядае на эўрапэйку), дала праглынуць тры таблеткі на супакой нэрваў, а тады санітары перавезьлі мяне ў ля-бараторыю. Відаць зараньня ўсё было ўмоўлена й падрых-тавана. Да мяне падыйшлі два маладыя рэнтгэналёгі ў халатах. Адзін прадставіўся нешта ў родзе Аманскі, ці Ма-нэс. Я сказаў, што такое прозьвішча для мяне ня чужое і спытаўся, скуль ён родам. Ен сказаў, што радзіўся ў Кана-дзе, але бацька паходзіць зь Вільні. Тут я асьмеліўся ска-заць, што Вільня - мой родны горад, я адтуль паходжу й што я беларус. Абодва рэнтгэналёгі выразна здраджвалі лі-тоўскае паходжаньне, і пасьля абмены зь імі ўспомненымі сказамі былі да мяне прыхільныя й ветлівыя. Далі мне ін’екцыю ўбок у нагу, каб зьнячуліць эвэнтуальны боль і сказалі, што ўся справа доўга трываць ня будзе, але каб я спакойна ляжаў на бруху й ня рухаўся. Будзе пячы й бу-526
    дзе балець, але я гэта мушу вытрываць. I тут-жа мяне апякло, як агнём, і пякло далей, а адначасна зьявіўся страшэнны боль у сьпіне й сярэдзіне. Аднак горш за ўсё была ташната такая нязносная, што здаецца ўсе вантробы выварачвала. Я застагнаў, але й голасу ня было, а рэнтгэ-налёгі паказваюць, каб барані Божа не крануўся, а я ля-жаў на бруху на стрэчы й усёй істотай толькі й імкнуўся, каб саскочыць з гэтай пякельнай мукі. Але калі ўжо на варштаце, як кажуць, дык трэба-ж вытрывадь, гэта-ж я для сябе раблю, інакш ня выясьніш, які ў мяне стан, сьцяў зубы. На шчасьце тымчасам і боль супакоіўся й ташната, але не на доўга. Праз якую мінуту ізноў тое самае. Я зра-зумеў, што рэнтгэналёг перасунуў рэнтгэн ніжэй, а перад гэтым успрыцнуў мне ў нагу якойсь вадкасьці, што дадае колеру жылам, і тады відаць, дзе яны звужаны. Калі я на-зваў тую вадкасьць фарбай, рэнтгэналёг чуць не абразіўся, сказаў, што гэта ня фарба, а спэцыяльны «стаф». Пратры-ваў я й яшчэ адзін здымак з тымі самымі мукамі. Пасьля перапынку - ізноў мне ўлілі ў вену тое паскудзтва. Доктар пацяшаў, што гэта ўжо апошні раз. Я быў страшэнна вы-мучаны, але неяк жа вытрымаў і гэты раз. Калі мяне вы-везьлі на калідор - там чакала сястра, наш санітар й шо-фар. Сястра падала мне шклянку чакаляды. Гэта адзінае, што яна магла купіць у кафэтэрыі. Мне было не да ежы, ці піцьця, хоць было ўжо каля 11-ай гадзіны й я быў бяз сьнеданьня. Але ў роце было суха, сам я чуўся, як сноп выняты з малатарні. Выхляптаў тую чакаляду без ніякага смаку. Яна была нейкая горкая й сухая.
    Хутка мы выехалі ў Бэры. Трэфік быў малы, і ехалася добра. Я чуўся зусім хворы: балела сьпіна, плечы, смылела ўсё цела. Чуў гарачку. Усе маўчалі. Прыехалі каля гадзі-ны 12-ай. Лёг у ложка й зараз-жа заснуў. Чуўся нявыспа-ны, у пятніцу й суботу была тэмпэратура панад 100 гра-дусаў Ф. У суботу мне дазволілі ўстаць. Раіса прыходзіла што дня па два разы, бо непакоілася, і ёй было не лягчэй: прымаць пацыентаў і ляцець да мяне. Ды яшчэ дэнэрва-валася справай 25 Сакавіка, бо нічога дэфінітыўна ня бы-ло вырашана. Але ў суботу папаўдні прыехалі Валя з Паўлюком Пашкевічы (Паўлюк - Валін сын), каб забраць Раісу да сябе і зь ёй у нядзелю пайсьці на паседжаньне ККБК (Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады).
    3 Раісай прыйшлі да мяне Валя й Паўлюк. Я вельмі ўсьцешыўся імі й тым, што было зь кім пагутарыць пра
    527
    тэрмін сьвяткаваньня й іншыя зьвязаныя зь ім справы. Усе згадзіліся яшчэ на паседжаньні ККБК 22 лютага, што сьвяткаваць трэба 5 красавіка, але аказалася, што 5-га красавіка славацкая заля занята, а на 22 III - вольная. Вось тут і пайшлі спрэчкі, што рабіць. Знайшлі харвац-кую залю, трохі даражэйшую (70 даляраў), але ў добрым пункце, якую можна наняць на 5 красавіка. Раіса заявіла, што пакрые розьніцу ў цане за залю й за дадзены ўжо за-датак на славацкую залю. Але ўсё-ж не беспадстаўна Паш-кевічы баяліся, ці людзі захочуць пайсьці ў новую залю, калі прывыклі да славацкай. Мне ўдалося добра пагута-рыць з маімі візыцёрамі й наставіць іх у тым сэнсе, што ня трэба, каб паставіць на сваім, а супольнымі сіламі знайсьці выхад, найлепшы для самой справы.
    Раіса з Валяй пайшлі раней, бо Раіса мела штось зра-біць Валі з зубамі, а Паўлюк застаўся са мной больш гадзі-ны.
    Я цешыўся, што мы пагаварылі зь ім. Ен, відаць, пе-раняўся беларускай справай, бо не дарма ўступіў разам з маладым Пітушкам у БНА. Ен хоча паставіць на ногі БНА як арганізацыю. Аказалася, што толькі іх двох дайш-ло да справы, іншыя - іх хлапцы й дзяўчаты - індэфэ-рэнтныя. Мы дыскутавалі, як прыцягнуць больш моладзі да працы й бягучых беларускіх справаў. Паўлюк быў за-даволены нашай гутаркай.
    У нядзелю вечарам а гадзіне 7-ай прыйшла адведаць мяне Грэйс Сэйсо. Яна запрапанавала Paice, што забярэ мяне дамоў, калі-б Раіса была ў Таронта, і цяпер прыйш-ла. Даведалася, што я застаюся да заўтра. Тэмпэратура ў мяне яшчэ была, хоць і ніжэйшая. Мы гаварылі зь ёю аб справах яе сям’і, бо ад сьмерці яе мужа Тоні мы так і ня мелі нагоды да яе зайсьці.
    За суботу ў нашым пакоі шмат зьмянілася. Першы па-йшоў дахаты містэр Грыфітс, каб у панядзелак ехаць у Таронта Джэнэрал Госпіталь на апэрацыю лёгкіх. Яму ма-юць выразаць частку лёгкіх зь венаю разам. Такі вясёлы й, здавалася-б, бесклапотны чалавек пад пакрывай веся-лосьці трымае сваю трагэдыю. Я ня дзіўлюся, што ён зноў курыць, (а быў не курыўшы). Хоць сівы й каля 60-ці га-доў, ён поўны жыцьця, але здае сабе справу, што можа ня выжыць на апэрацыі, а іншага выхаду няма, на апэра-цыю ісьці мусіць. Хто ведае, можа й мне прыйдзецца ісьці на апэрацыю. Бог бацька...
    528
    На месца Грыфітса прывезьлі старыка, які не гаво-рыць і не ўладае сабой. Відаць ён меў удар (строўк). У нас у пакоі стала спакойна, толькі сёньня нядзеля й візыцёры дакучаюць. Да майго судеда справа - сымпатычнага шко-та, які прыехаў у Канаду ў 1949 годзе, спачатку прыйшоў дарослы сын, а пазьней жанчына пажылая з дзяўчаткамі. Яна гаварыла зь ім, як кулямёт, амаль дзьве з паловай га-дзіны. У выніку ня толькі ён, але й я чуўся змучаны ад яе гутарак. А з містэрам Шэпардам, так завуць майго су-седа, зусім блага. Яму навет кісларод (оксыджэн) не пама-гае, яму не хапае паветра, ён хаўкае, каб больш яго зла-віць, і выглядае неспакойна.
    Каля гадзіны 8:30 прыйшла Раіса - вярнулася з Та-ронта. Паседжаньне ККБК адбылося талкова, усе згадзілі-ся наняць залю ў харватаў і сьвяткаваць 5-га красавіка. Заля тая, хто яе бачыў, спадабалася, далі задатак.
    У панядзелак мне трэба будзе выпісвацца.
    2.	III. 1970.
    Вось я й дома. Раісін вольны дзень. Пагода добрая, со-нечна. Пайшлі на спацыр. Выглядае, што ногі мае папра-віліся, амаль не баляць. Праўда, я маю на сабе лягчэй-шыя боты. Калі мы прыйшлі з прагулкі, я адчуў, што маю тэмпэратуру, зьмераў - 37.5. Пайшоў у ложак.
    5.	III. 1970.
    У Раісы, як пацыент, быў др. Фрыдрых, мой - наш доктар. Пасьля візыты ў Раісы пагаварылі аб маім стане. Вынікаў рэнтгэну яшчэ няма з Таронта. Тэмпэратура ў мяне трымаецца, але з кажным днём ніжэй. Др. Фрыдрых кажа, што за пару дзён зусім зыйдзе. Таксама й болі ззаду, дзе ўпускалі мне вадкасьць у жылы, мусяць прайсьці хут-ка, хоць цяпер яшчэ дакучаюць, асабліва ўначы. Аказва-ецца, гэта параненыя жылы баляць моцна й доўга, ад іх-жа й тэмпэратура. Др. Фрыдрых кажа, што мо’ й ня трэба будзе рабіць апэрацыі, мо’ боль у нагах пройдзе сама сабой пад уплывам лякарства, якое прыймаю й таго, што кінуў курыць. Сапраўды, болі ў нагах меншыя і я магу прайсьці больш, але зусім ня зьніклі. Яны-ж аказваюцца, калі хо-дзіш даўжэй. Значыць, нармальнага даплыву крыві няма.
    Тэмпэратура, болі псуюць мне настрой. Зьявілася інэрт-насьць, брак энэргіі, тупасьць. Я не працаздольны й нічо-га не раблю, хоць работы шмат. Няма апэтыту.
    529
    Раіса працуе шмат з пацыентамі, а пасьля вечарам апрацоўвае лісты ад ККБК да бурмістра Таронта й Губэр-натара Антарыё, каб Дзень 25 Сакавіка абвесьцілі Днём Незалежнасьці Беларусі, і каб у Таронта ля магістрату -Сіты Гол - у гэты дзень узьнялі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Сёньня скончыла гэтыя лісты й выслала. Цяпер мусіць брацца за лісты-запросіны да вы-сокіх канадыйскіх урадаўцаў. А я толькі чытаю. У гошпі-талі чытаў і дома закончыў вельмі цікавую кніжку Ірвінга Стоўна “Immortal Wife” («Несьмяротная жонка») з жыцьця вышэйшых колаў ЗША ў сярэдзіне 19-га веку. Кніжка гэ-тая падобная да іншага твору гэтага-ж аўтара “Those who love” («Тыя што любяць»), Характэрна, што ў часе разбудо-вы дзяржаўнага жыцьця ЗША, вялікую ахвярнасьць пра-яўлялі чаловыя дзеячы Амэрыкі й укладалі ў справу ня толькі працу, але й свае ўласныя грошы. Гэта відаць, як з аднэй, так і з другой кніжкі. Дык няма дзіву, што ў бела-рускім руху цяпер такая ахвярнасьць частая. Толькі кніж-ка «Іммортал Увайф» прадстаўляе й шмат прыкрых і бруд-ных фактаў - нянавісьці й падкопаў, ды «склоку» ў самых вышэйшых патрыятычных сфэрах ЗША. У гэтым сэнсе кніжка зрабіла на мяне благое ўражаньне, падарвала па-шану да Амэрыкі, дэмакрацыі й дзяржаўнага ладу. Што-ж тады дзівіцца, што ў нас беларусаў ёсьць сваркі й інтрыгі.