• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    8.	III. 1970.
    Думалі ехаць у Таронта, бо сяньня там парафіяльны сход у царкве Кірылы Тураўскага. Але праз ноч найшло шмат сьнегу, і я не зарызыкаваў на няпэўнае падарожжа. Раіса паехала сама аўтобусам. Дзіўлюся, што яна магла ўстаць перад гадзінай 8-ай, бо да гадзіны 1:30 ночы пісала лісты ЗБК, адпрацаваўшы свой нармальны дзень у «офісе». Няраз я дзіўлюся, што ў яе столькі энэргіі й ахвоты да пра-цы. Адно бяда, што ў яе рабоце брак грамадзкай сыстэмы і замнога асабістых сэнтымэнтаў. Усё-ж у нашым грамадзкім жыцьці яна сіла, зь якою прыходзіцца лічыцца. ПІкада, што пагода, мусіць пад уплывам учарайшага зацьменьня сонца, перашкодзіла мне паехаць, бо непакоюся справамі парафіі. Чаму было ськлікаць сход цяпер, калі няпэўная пагода? Чаму не пачакаць было пару месяцаў, калі людзям і з далейшых мясцоў было-б лягчэй прыехаць?
    Вяртаючыся да зацьменьня: яно мела быць поўным у Мэксыку, Флярыдзе й Новай Шкоцыі ў Канадзе. Але было 530
    хмарна й навет тэлевіжын магло паказаць зацьменьне толькі з Мэксыку. У нас у Бэры зусім яно не адчувалася.
    Сяньня чуюся лепш, гарачкі няма. Болі нязначныя. Раскапаў сьнег, занёс лісты на пошту, а галоўнае, паха-дзіў яшчэ 40 хвілін. Запішу гэтыя радкі, а тады вазьмуся за лісты, якія ляжаць неадпісаныя.
    Раіса прыехала каля 8-ай — вымучаная й з галаўной больлю. Была на абедні і на сходзе. Сход, кажа, удаўся, хоць з прыежджых, апрача яе, нікога ня было.
    11.	III. 1970.
    Фізычна чуюся лепш, але работа ня клеіцца. За што не вазьмуся, дык з рук валіцца. У чым справа? Разабраў-шыся, адказ знайшоў. Гэта нічога, што лепш чуюся й пе-раадольваю боль у часе хады. У падсьведамасьці засела няпэўнасьць - што паказаў рэнтгэн, ці трэба будзе рабіць апэрацыю? Вось гэта мяне й гняце. Але найважнейшая рэч, што такое звужэньне жыл можа быць ня толькі ў на-гах, а й у такіх мейсцах цела, дзе апэрацыі ня зробіш... Вось жа гэтая няпэўнасьць мяне й гняце. 3 хадзьбой так-сама нявыразна: адзін дзень мне здаецца, што болі ў на-гах зьменшыліся й можна хадзіць даўжэй. Дык мо’ наагул ніякага звужэньня ня было, а толькі перарыў у хадзьбе ў часе прастуды спрычыніўся да заклякласьці мускулаў, так як было, калі я хварэў на сэрца й люмбага. Значыць, трэ-ба больш хадзіць, расходжваць ногі. Вось і ўсё. Але ўчора мне хадзілася цяжэй, ногі балелі, дык таму зноў сумліў пачаў тачыць маю сьведамасьць.
    Прышлі з друкарні запросіны на сьвяткаваньне 25 Са-кавіка. Усё добра, але аснова для Пагоні ў нейкім цёмна-чырвоным колеры, а не ў чырвоным. Гэта папсула нам настрой. Ужо нічога ня зьменіш, бо мала часу засталося да 5 красавіка. Раіса да позна пісала запросіны-лісты.
    Бел-чырвона-белы сьцяг ля Ратушы Таронта
    22.	III. 1970.
    Былі мы ў Таронта на паседжаньні ККБК 15-га сакаві-ка й сяньня на паседжаньні Галоўнай Управы ЗБК, раз-глядалі справы: 1. Прыняцьці для гасьцей, што прыедуць з Дэтройту й Нью Ёрку. Гэта было заладжана пазытыўна. 2. Дасталі адказ з Сіты Гол у Таронта, што дазволена
    531
    ўзьняць беларускі нацыянальны сьцяг ля Ратушы Тарон-та на дзень 25 сакавіка. Дык дамаўляліся, каб заўтра афі-цыйна ўручыць наш сьцяг адпаведнаму ўрадаўцу ў Сіты Гол, ды каб на 25 Сакавіка падвечар сабрацца ля сьцягу й зрабіць здымак.
    Дамоў мы не паехалі, а засталіся нанач у спадарства Куляшоў, бо заўтра зраніцы мы павінны з Раісай і Ленай Кулеш паехаць у Сіты Гол, дзеля працэдуры ўручэньня нашага сьцягу адпаведнаму ўрадаўцу, які дагледзіць, каб 25 сакавіка сьцяг быў узьняты ля ратушы Таронта ад усходу да захаду сонца. Бел-чырвона-белы сьцяг 90 цаляў даўжынёй і 45 цаляў шырынёй пашыла Раіса.
    23.	III. 1970.
    Прыехалі ў Сіты Гол а 10-ай. Мелі яшчэ паўгадзіны часу да спатканьня з мр. Вудынгтонам - «Сіты Проперты Комішынэр». Учора Раіса званіла да Язэпа Пітушкі (стар-шыні БНА, Р. Ж.-Г.), каб на ўручэньне сьцягу прыйшоў нехта з БНА. Усе мелі быць на працы, але малодшы Пі-
    Прадстаўнікі Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады - Він-цэнт Жук-Грышкевіч (справа), Раіса Жук-Грышкевіч (зьлева) і Лын Ку-леш у «Сіты Гол» перадаюць дырэктару гарадзкой маемасьці сп. Ву-дынгтану беларускі бел-чырвона-белы сьцяг дзеля ўзьняцьця яго ў дзень 25 Сакавіка ля Ратушы Таронта. 23 сакавіка, 1970.
    532
    тушка быў на вялікодных канікулах, дык мог прыйсьці. Званіла й да Антона Маркевіча (ЗБК, Р. Ж.-Г.). Дык мы й углядаліся на дзьверы з чакальні, але прыйшоў толькі Маркевіч. A 10:30 мы падняліся на 9-ты паверх. Прыняў нас містэр Вудынгтон вельмі ветліва й згадзіўся з намі й з бел-чырвона-белым сьцягам сфатаграфавацца. Раіса, Ле-на, мр. Вудынгтон і я трымалі за рагі сьцаг, а Маркевіч зьняў нас сваім апаратам. Калі здымак выйдзе добра — гэ-та будзе належнае адзначэньне нашага асягненьня: узьняцьця першы раз у Таронта ля ратушы беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу.
    Далей мы ў траіх (без Маркевіча) пайшлі ў канцыля-рыю Мэра, каб на ўсякі выпадак спытацца, ці выдана праклямацыя абвешчаньня дня 25 Сакавіка днём неза-лежнасьці Беларусі. На ўсякі выпадак, бо ніхто ня ведаў, ці такая праклямацыя наагул будзе выдана. На пытаньне Раісы сакратарка зірнула ў папку й сказала, што пракля-мацыя выдана й у пятніцу выслана на адрас Раісы. На нашу просьбу яна дала нам аж тры копіі яе, каб зьмясь-ціць у прэсе. Праклямацыя мела добры зьмест, але як яе разгледзілі, у ёй ня было сказана, што бальшавікі пазбаві-лі Беларускую Народную Рэспубліку незалежнасьці, проста віноўнік быў змоўчаны. Ды ў далейшых сказах га-варылася, што Беларусь паняволеная й што народ наш змагаецца за свю свабоду й незалежнасьць. Гэта ўжо па-правіла нявыразны зьмест, і мы вырашылі зьмясьціць праклямацыю ў газэтах «Торонто Дэйлі Стар», «Глёўб энд Мэйл» і «Тэлеграм». У «Стар» нам сказалі, што няма нія-кай пэўнасьці, што наша праклямацыя будзе зьмешчана за дарма ў разьдзеле “Voice of the people,” але калі мы за-плацім 96 даляраў, тады напэўна будзе зьмешчана. Столь-кі мы не маглі заплаціць. Пайшлі ў «Глёўб энд Мэйл». Там за зьмяшчэньне праклямацыі ў навінах у двох шпальтах па 3 цалі зажадалі 81 даляр. На гэта мы пага-дзіліся, бо газэта йдзе па ўсёй Канадзе, дык будзе добрая прапаганда нашай справы. Надрукавана будзе ў нумары за 25 сакавіка. А ў «Тэлеграм» згадзіліся зьмясьціць нашу праклямацыю за дарма ў навінах з Таронта ў заўтрашнім нумары, 24 сакавіка. Пабачым, як гэта будзе выглядаць.
    Пазьней нам прыйшло ў галаву, каб гэту пракляма-цыю абвесьціць у радыё ў Таронта. Лена (беларуска, ро-джана ў Канадзе, выйшла замуж за новага імігранта Мі-хася Кулеша, Р. Ж.-Г.) пазваніла на радыё на «Колыдж» і 533
    СФРБ. Першае згадзілася падаць у сераду падыктаваны тэкст, а другое зажадала напісанага тэксту. Лена напісала хуценька й зараз-жа занесьлі ліст на почту.
    Дык вось колькі асягненьняў за адзін дзень», а ніжэй тэкст дэклярацыі:
    MAYOR’S OFFICE TORONTO
    WILLIAM DENNISON	BRYAN LLOYD
    MAYOR	EXECUTIVE ASSISTANT
    CITY OF TORONTO - PUBLIC NOTICE “BELORUSSIAN INDEPENDENCE DAY”
    WEDNESDAY MARCH 25TH, 1970.
    The City of Toronto has been approached by the Belorussian Canadian Coordinating Committee to proclaim Wednesday, March 25th as “Belorussian Independence Day.”
    This year marks the Fifty-second Anniversary of the independence of the Belorussian Democratic Republic, which was shortlived as the government was overthrown, and forced into exile. Belorussian people, who have become useful and worthy citizens of Canada, continue to strive, hope and pray that justice and freedom will be restored in their native land.
    The City of Toronto is therefore pleased to proclaim Wednesday, March 25th, 1970, as “Belorussian Independence Day” in recognition of ceremonies to be held that day and to bring attention to the Belorussian fight for freedom.
    (Signed) Mayor.
    Mayor’s Office, City Hall, Toronto, March 24, 1970.
    26. III. 1970.
    25 сакавіка зьбіраемся ў Таронта, каб пабачыць узьняты бел-чырвона-белы сьцяг пры «Сіты Гол». Тымчасам купілі й разглядаем газэты. Газэта «Торонто Дэйлі Стар» зьмясьціла
    534
    кароткую зацемку аб нашым сьвяце й праклямацыю Мэра Таронта ў аўторкавым нумары (24. 3.); «Дзэ Тэлеграм», які так прыязна нас спаткаў у панядзелак, нічога не напісаў пра наша сьвята ні ў аўторак, ні ў сераду; а «Глёўб энд Мэйл» зьмясьціў аплачаную праклямацыю, што абвяшчала дзень 25-га сакавіка «Днём Незалежнасьці Беларусі», на 2-ой бачыне й апрача таго ліст К. Акулы на тэму сьвята за дарма. 3 гэтага й мы й усе беларусы былі задаволены.
    У Таронта паехалі мы папаўдні й ськіраваліся на На-тан Філіп Сквэр каля Ратушы. Здалёк бел-чырвона-белы сьцяг красаваўся на вятры. Быў прыгожы сонечны дзень. Нам пашчасьлівілася, бо на другі дзень ізноў прыйшла за-вея й сьцюжа. Мы любаваліся сваім сьцягам, і Раіса зрабі-
    Першы раз у гісторыі Канады беларускі бел-чырвона-белы сьцяг узьвіваецца ля Ратушы Таронта. 25 сакавіка, 1970.
    535
    ла шмат здымкаў, некаторыя са мной, некаторыя так. I я зрабіў некалькі здымкаў з Раісай каля сьцягу. Прыйшоў А. Маркевіч таксама з апаратам. У міжчасе прыйшло трох людзей з усходнімі тварамі. Адзін пачаў гутарку з Раісай. Я не памыліўся, гэта былі камуністы. Яны ведалі, што на-цыянальны беларускі сьцяг узьняты ў гонар дня незалеж-насьці БНР, і сталі абзываць нас гітлероўцамі. Мы ім адказалі, што іх хлусьлівая прапаганда абмінаецца з фак-тамі, бо БНР паўстала ў 1918 годзе, а беларускі нацыя-нальны сьцяг яшчэ раней. Дык пры чым тут гітлероўцы? Каля гадзіны 5-ай пачалі зьбірацца нашы людзі, а каля 6-ай было ўжо 33 асобы: 18 з ЗБК і 15 з БНА. Прыйшлі па-любавацца беларускім сьцягам пры Ратушы, задакумэнта-ваць сваю салідарнасьць зь ідэяй БНР. Задэманстраваць сваё зацікаўленьне сьвяткаваньнем угодкаў (52-іх) 25 Са-кавіка. 33 - гэта вельмі малая лічба на двухмільённы го-рад. Праўду кажучы, дык пры найлепшым стараньні ліч-ба гэта магла-б толькі падвоіцца, калі браць пад увагу ўсе сьведамыя беларускія актыўныя сем’і ў Таронта. А неак-тыўных і абыякавых ёсьць тысячы й другія тысячы не-сьвядомых нацыянальна беларусаў. Якія ўсё-ж важныя справы можа праводзіць гэта малая, актыўная жменька людзей. 3 такімі думкамі ехалі мы дахаты.
    25 Сакавіка, чацьвер, 1971. Бел-чырвона-белы сьцяг ля Ратушы Таронта.
    536
    29.	III. 1970.
    Сяньня каталіцкі Вялікдзень. Я ня памятаю такога сьцюдзёнага Вялікадня: сьнег, вецер, мароз (16 градусаў Ф.). Учора была завея, таксама ў Вялікую Пятніцу, калі мы былі ў касьцёле. Сяньня паехалі ў касьцёл на 11:20 - на апошнюю імшу. Было маса людзей, што ня было дзе машы-ну запаркаваць. Спаткалі там Майка Бычко з жонкаю, іх зямлячкай, што нядаўна прыехала з Польшчы, і 10-ці га-довай сястрой Майка. Воддаль сядзела матка. Па імшы за-прасілі мы іх да сябе. Сьнедалі-разгаўляліся, гаварылі: мы й матка ды Майк - пабеларуску, а Вікця (жонка Майка) і Зоська ды Марыська — папольску, або ламанай беларушчы-най. Пазьней паехалі ўсе на фарму да Бычкоў, дзе ізноў шмат гутарылі й елі вялікодны абед. Вікця й Зоська пахо-дзяць з пад Стоўпцаў (вось дзярэўня), як і сям’я Бычко, але абедзьве выехалі з бацькамі ў Польшчу й спольшчыліся. Пабеларуску гавораць столькі, колькі чулі ад сваіх бацькоў. Так трацяцца беларускія душы... Масква й Варшава й на-далей карыстаюць зь іх, ня толькі з слабавольля беларусаў, але й зь няспрыяльнай каньюнктуры для беларусаў.