• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Учора гаварылі па тэлерфоне з др. Сажычам. Ен па-дыктаваў Paice праграму, зь якой прыедуць дэтройтцы 5-га красавіка на сьвяткаваньне 25-га Сакавіка. Прыедзе іх каля 10-ці асоб, і прыедуць у суботу. Раіса ўкладае ўсю праграму й мусіць адбіць яе на рататары.
    7.	IV. 1970.
    Сьвяткаваньне 25 Сакавіка прайшло вельмі ўрачыста. Было шмат людзей й багатая праграма. Раісу я завёз у Та-ронта ў суботу нанач, каб яна вечарам магла прыбраць за-лю ЗБК, а заўтра раніцай харвацкую залю для сьвяткавань-ня 25 Сакавіка. Вярнуўся дамоў, бо спадзяваўся, што Са-жычы прыедуць да нас нанач. Але дзесь па 8-ай вечара прыехалі Бруцкі, Стрэчань і Калоша з Клівэлянду. Прывёз іх Барыс Кірка. Хадзіла ім аб афармленьне ў радныя Рады БНР Бруцкага. Я дамовіўся зь імі, каб пастанову аб правя-дзеньні ў радныя Бруцкага правялі ў сваім сэктары - пась-ля ўзнаўленьня дзейнасьці яго - у прысутнасьці др. Сажы-ча, сакратара Рады БНР. Пачаставаў іх вэнджанай асятры-най з канадыйскай гарэлкай і яны вярнуліся ў Таронта.
    У нядзелю, 5 красавіка, прыехаў я ў Таронта перад 11-ай і трапіў на сярэдзіну багаслужбы. Было маса людзей, што ў царкву было цяжка прасунуцца. Сьпяваў хор з Дэ-
    537
    тройту - 10 асоб пад кіраўніцтвам Веры Арцюх. Сьпявалі цудоўна, што ўсе заслухоўваліся. Багаслужба, якую ад-праўляў Уладыка Мікалай і а. Мігай, была прыгожая й урачыстая. Незадоўга прыехалі Запруднікі (Янка й Оля, Р. Ж.-Г.) з Рагулямі (Барыс і Люда, Р. Ж.-Г.). Пасьля бага-службы селі за прыбраныя сталы - госьці й мясцовыя. Сталы ў тры рады, за імі села больш як 60 асоб. 3 прамо-вамі, але без гарэлкі, зьелі абед, нагутарыліся, і на 3-ю га-дзіну паехалі ў харвацкую залю на святкаваньне.
    Даклад Янкі Запрудніка пабеларуску быў вельмі доб-ры. Янка Садоўскі меў даклад паангельску. Некалькі прывітаньняў, а тады багатая мастацкая частка: сьпевы дэтройтцаў - дуэт Веры Арцюх і Вары Сажыч, солё Веры і хор пад кіраўніцтван Юркі Мазуры - былі вельмі доб-рыя, некаторыя нумары цудоўныя. Чамусьці слабавата вышла песьня «Ад родных ніў» - на словы М. Багданові-ча. Цудоўнае выкананьне танцаў «Крыжачка» й «Лявоніхі» чатырома парамі, моладзь захапіла публіку. Зь дзяўчат выдзялялася прыгожай танцавальнай манерай Эва Паш-кевічанка. Ды найбольшае ўражаньне зрабілі сваім высту-пленьнем «Полькі Янкі» малыя 8-10-гадовыя дзяўчаткі -чатыры пары. Навучыла іх Эва Пашкевічанка. Агульнае адсьпяваньне на заканчэньне акадэміі беларускага нацы-янальнага гімну - «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» так-сама выйшла вельмі добра.
    Сажычы сьпяшаліся дамоў, бо зь імі ехалі Вера Арцюх і Юрка Мазура, якія ў панядзелак мусілі йсьці да працы. Каб мець нагоду пагутарыць з Сажычам і Запруднікам, мы прынялі запросіны Касьцюкевічаў заехаць да іх разам з дэтройтцамі. Гаварылі аб сытуацыі ў Прэзыдыюм й Сак-ратарыяце Рады БНР. Дамовіліся: 1. Трымаць кантакт з Прэзыдэнтам Абрамчыкам і старацца перавесьці архіў Ра-ды БНР з Парыжу ў Нью Ерк. 2. Паколькі ў Нью Ерку не хапае людзей, каб абсадзіць мейсцы ў Прэзыдыюм і Сак-ратарыяце Рады БНР, шукаць іншае разьвязкі, г. зн. пе-ранясеньне некаторых рэсортаў у другія асяродкі, як Чы-кага ці Клівэлянд. З.Абдумаць чарговую Сэсію Рады БНР, паколькі няма надзеі, каб Прэзыдэнт Абрамчык вярнуўся да поўнага здароў’я.
    A 8:30 мы з Запруднікамі выехалі ў Бэры. Дома гась-цілі іх рыжыкамі й вэнджанай рыбай, выпівалі й шмат аб чым гаварылі. Аддыхаць пашлі позна, а ў панядзелак раніцай а гадз. 9:00 Запруднікі выехалі ў Нью Ерк.
    538
    Сьмерць Міколы Абрамчыка й Уладыкі Васіля
    14 чэрвеня 1970.
    У канцы красавіка др. Б. Рагуля адведаў Прэз. Абрам-чыка ў Парыжы. Перад ад’ездам я зь ім абгаварыў важ-нейшыя справы. Па павароце ён патэлефанаваў і сказаў, што Прэз. Абрамчык доўга не патрывае. Але пакуль бяда ня ўдарыць, чалавек думае, што яна яшчэ далёка. А яна была ўжо блізка. 29 траўня каля 11:00 гадзіны дня зазва-ніла Людка Рагуліха й сказала: Атрымалі тэлеграму ад Ніны такога зьместу: «Сёньня Мікола памёр». Праз якіх дзесяць хвілін такую-ж тэлеграму атрымалі й мы. Зараз-жа зазванілі да Запрудніка й адразу пачалі ўмаўляцца, як Раіса зь ім паляціць у Парыж. (Я ня чуўся на сілах, каб пусьціцца ў такое падарожжа). Былі клопаты з гра-шыма, бо ў суботу ўсе банкі зачынены, але неяк атрымалі патрэбную суму ад знаёмых. Дагаварыліся, што Раіса й Янка Запруднік палятуць зь Нью Ерку тым самым сама-лётам у суботу (30. VI.) вечарам. Завёз Раісу на лётнішча і а 5-ай яна паляцела ў Нью Ерк.
    У аўторак зазваніў Адамовіч зь Нью Ерку й сказаў, што атрымаў тэлефанічную вестку ад Запрудніка з Пары-жа. Даехалі яны з Раісай шчасьліва. Паховіны будуць у чацьвер 4-га чэрвеня на парыскіх могілках Пэр Ляшэз, a не ў Вільлепінтэ. На гэта патрэбныя грошы, больш, як дзьве тысячы даляраў, частку - адну тысячу - мае даць Эўропа, прывязе Уладыка Сіповіч, а другую — Амэрыка, прывязе Адамовіч. Вылятае ў Парыж праз гадзіну. Зна-чыць, Раіса вернецца дзесь у пятніцу ці суботу.
    У міжчасе ў нядзерю 31 травеня адбылося ўрачыстае парафіяльнае сьвята БАПЦ у Таронта. Служыў Япіскап Андрэй (Крыт) у саслужэньні Уладыкі Мікалая, а. Мігая й дыякана Страпко (родам з Пружаншчыны, Р. Ж.-Г.). Лю-дзей было каля 60 асоб. Абед прайшоў добра. Я прачытаў Раісін даклад пра сьв. Кірылу Тураўскага. Ужо тады ўша-навалі памяць нябожчыка Міколы Абрамчыка. Адслужылі паніхіду пасьля абедні, а пры абедзе я сказаў слова памя-ці адыйшоўшага ў вечнасьць Старшыні Рады БНР і паін-фармаваў пра падзеі ў Парыжы. Мінутай маўчаньня пры-сутныя аддалі пашану сьв. пам. Міколы Абрамчыка.
    Раіса вярнулася ў пятніцу. Гутарак аб усім, што было ў Парыжы, хапіла на тыдзень. (Аб архіве БНР ня буду ўспамінаць).
    539
    У нядзелю 7-га чэрвеня мы з Раісай паехалі да Сажы-чаў на іх сямейную ўрачыстасьць. У царкве служыў Ула-дыка Мікалай, пасьля абедні была паніхіда на сьв. пам. Міколе Абрамчыку. Дамоў вярнуліся ў панядзелак. Тыя дні ніяк мы не маглі прыйсьці да сябе псыхічна ад шоку сьмерці Міколы. А ў пятніцу - новы шок! Каля гадзіны 11-ай вечара зазваніў Язэп Сажыч і паведаміў, што зьня-нацку ў Нью Ерку памёр Уладыка Васіль... Паведамілі мы Уладыку Мікалая й Міколу Ганька. У суботу рана зва-ніў др. Васілеўскі (Войтанка). Аказалася, што Уладыка Васіль памёр некалькі дзён таму, седзячы ў крэсьле. Вы-крылі суседзі...
    Сяньня былі ў Таронта. Уладыка Мікалай паехаў у Нью Ерк, дык служыў а. Мігай, і абедню й паніхіду па сьв. пам. Уладыку Васілю. Паховіны будуць у сераду. Па-едуць Ганько й Грыцук, хіба й мы з Раісай. Пасьля пахо-вінаў мне варта было-б зрабіць паседжаньне Прэзыдыюма Рады БНР у Нью Ёрку.
    15.	06. 1970.
    Званілі да Запрудніка, паведамілі, што прыедзем з Ганьком і Грыцуком сваім аўтам у сераду 17. 06. Запруд-нік сказаў, што ўсе зьбіраюцца ў сераду ў Саборы БАПЦ на 401 Атлянтык Авенью ў 10-ай гадзіне раніцы. Маю на-дзею, мы пасьпеем прыехаць на час. Адтуль пасьля адпя-ваньня паховіны адбудуцца на беларускім могільніку Жы-ровіцкай Божай Маці ў Іст Брансвіку.
    На паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР Запруднік пагадзіўся, аб дні й часе дамовіцца зь іншымі. Па пахові-нах Раіса вернецца дамоў, а я застануся ў Запруднікаў, каб мець час на гутаркі.
    22.	06. 1970.
    Вяртаюся аўтобусам зь Нью Ерку. Выехалі з Раісай з Таронта з Ганькамі ў аўторак 16. 06. а гадзіне 6-ай веча-ра сваім аўтам. Далучыліся да нас Стэльмашок з сваім аўтам. Ён вёз Уладзімера Целеша (старшыню царкоўнай Рады) з сынам. Ехалі мы праз Кінгстан і Сыракузы, каб забраць яшчэ ў Кінгстане Грыцука. Едзем мы ўсе ў Нью Ерк на паховіны сьв. пам. Уладыкі Васіля. Гэта другая вялікая страта на працягу двох тыдняў пасьля сьмерці Прэзыдэнта Абрамчыка, і раптоўная й нечаканая. У пят-ніцу 12 чэрвеня позна вечарам зазваніў нам др. Сажыч з 540
    Дэтройту, што памёр раптоўна Уладыка Васіль. Сталася гэта 11 дзён пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка. Пасьпеў яшчэ Уладыка Васіль паведаміць аб сьмерці Абрамчыка М. Нікана ў Аўстраліі. Успамінае аб гэтым Нікан у сваім лісьце да мяне.
    У Грыцука мы былі ўжо перад гадзінай 9-ай, але яго ня было дома. Пайшоў прайсьціся, казала Оля. Чакалі мы на яго 45 мінут, калі ўрэшце прыйшоў. Выехалі ад Гры-цукоў за 15 мінут 10-я. Нашу машыну вёў Ганько. Хоць ноччу, але ехалася добра, дарога была добрая й цудоўная пагода — чэрвеньская ноч. Прыехалі ў Нью Ёрк каля 6-ай раніцы да Валодзі й Ганны Русакоў, так як яны нас за-прасілі. Яны прынялі ўсіх нас восем чалавек і далі мейс-ца легчы на адпачынак. Адпачывалі мы каля 3-х гадзін і на 10-ю былі ўжо ў царкве на адпяваньні. У царкве было больш ста людзей. Былі: сп.Кіслы з харыстамі з Клівэлян-ду, др. Я. Сажыч з Дэтройту, мы з Канады й шмат людзей зь Нью Ерку. Адпяваньне цягнулася больш трох гадзін. Пры труне ўвесь час стаяла ганаровая варта: сп. Стрэчань (радны БНР з Клівэлянду), др. Я. Сажыч й я. Мне цяжка было доўга выстаяць й др. Сажыц, як лекар, параіў мне пайсьці сесьці, што я й зрабіў. Служылі абодва Уладыкі -Андрэй і Мікалай, а. Войтанка й тры дыяканы: Савіцкі, Страпко й Старавойтаў. Цудоўна пяяў павялічаны хор -мясцовы й з Клівэлянду.
    Дзесьці каля трэцяй вынесьлі труну, пакрытую бел-чырвона-белым сьцягам, з царквы ў самаход, і вялікая працэсія вырушыла на беларускі могільнік Жыровіцкай Божай Маці ў Іст Брансвік, якіх 30 міль ад царквы. Але ўтрымацца разам працэсіі дзеля трэфіку не ўдалося. На могільнік прыбылі па 4-ай. Само пахаваньне трывала вельмі доўга - маленьне й прамовы. Колькасьць людзей яшчэ павялічылася, бо даехалі людзі з Саўдз Рывэру й Нью Брансвіку.
    Прамовы над магілай казалі: Уладыкі Андрэй і Міка-лай, а. Войтанка, тады я як Старшыня Рады БНР, М. Га-рошка й др. Сажыч.
    Могільнік у вельмі прыгожым мейсцы, мне спадабаўся, на такім могільніку й я хацеў бы легчы... (там ён 21-га лютага 1989 году й лёг..., Р. Ж.-Г.).
    Па паховінах усе былі запрошаны на абед у царкоў-ную залю ў Гайлянд Парку - частцы Нью Брансвіку. За памінальным сталом села якіх 150 асоб. Там было больш
    541
    прамоваў. Мы з Раісай мелі нагоду наведаць магілу майго сябры др. Аляксандра Орсы і памалідца над ёй. Помнік прыгожы, але за даўгі напіс. Абед трываў да гадзіны 8-ай. Раіса з тарантонцамі паехала дамоў, а я застаўся, каб у суботу правесьці паседжаньне Рады БНР. 3 Валодзем й Нюрай Русакамі ды др.Тумашам мы заехалі да Ханяўкаў. Бедны Чэсь, ён пастарэў, хоць трасуха не выглядае, каб пагоршала, але гаворыць з трудам. У Нью Ерк выехалі па 10-ай. Завязьлі дамоў др. Тумаша й Натальлю Орсіху. Да Русакоў прыехалі а гадзіне 1:30 ночы. Толькі цяпер я па-йшоў спаць, хоць надта перамучаны й ня чуўся. Шмат ча-лавек можа вытрываць як трэба.