• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Сп-ня Рамук: За імпасэ вінаватыя старэйшыя, бо не падрыхтавалі моладзі.
    Сп. Макоўскі: Што зрабіць з вэтэранамі, што стаяць звонку арганізацыі?
    Сп. Махнач: Як бы адбыліся выбары радных?
    (Адказ мой: Так, як выбіраюцца кіраўніцтвы нашых арганізацыяў, паводле ўстаноўленага права.)
    Сп. Чарнэцкі: У Сакратар’яде Рады БНР няма Сакра-тара моладзі. Каб у нашых палітычных арганізадыях бы-лі ўсе - уключна з Ка-мі й Ла-кімі.
    Сп-ня Рамук: Імкнуцца да аб’яднаньня на нацыяналь-ным грунце ўсіх, распачаць дыскусію ў газэце з БЦР-аў-цамі.
    Сд. Бяленіс: Ворганы БНР - аднаго надрамку дартый-ныя. Трэба, каб апіраліся на ўсіх беларусах.
    Сп. Пануцэвіч: БНР вінавата ў тым, што не деракана-ла сваіх драціўнікаў.
    515
    Г. Сенкевіч: Ёсьць шмат беларусаў, якія ня знаюць ні БНР, ні БЦР, як да іх падыйсьці? (Мой адказ: уцягваць іх у царкоўныя, культурныя і грамадзкія арганізацыі)
    Мой адказ: Дыскутаваць з праціўнікамі БНР няма з кім. К-к і Ла-цкі ня выявілі зацікаўленьня ў пазытыўнай дыскусіі да нейкага аб’яднаньня, уся іхняя дзейнасьць ськіравана на разьбіцьцё БНР-у і нашых арганізацыяў. A больш у тым лягеры няма з кім гаварыць. Што не пад-рыхтавалі моладзі - віна нас усіх і абставінаў. Трэба кан-салідаваць нашы палітычныя сілы ў Лізе БНР і ўзгадоў-ваць палітычна грамадзтва, якое сталася-б апорай нашай палітычнай дзейнасьці.
    Зборка ў справе Лігі БНР адбылася ў нядзелю a 12:10 пасьля багаслужбы. Зноў сабралося каля 20 асоб. Аказала-ся, ня ведаю чаму, Пануцэвіч не раздаў нікому Ідэёвых Вытычных Лігі. Людзі ня толькі не прачыталі вытычных, але й нічога ня ведалі пра Лігу. Прышлося выясьняць усё ад пачатку. Страцілася шмат часу, а я-ж ехаў, лічачы на падрыхтаваны грунт Пануцэвічам. Чаму ён падвёў мяне, чаму не раздаў людзям даручанае яму літаратуры аб Лізе БНР, не разумею... Праўда, на сходзе настойваў на патрэ-бу такой арганізацыі. У выніку дыскусіі справу Лігі пера-далі др. Вітаўту Рамуку, які будзе прадаўжаць гутаркі.
    Добры ёсьць звычай у нашых у Чыкага: кожную ня-дзелю пасьля багаслужбы прысутныя йдуць у царкоўную залю, садзяцца кругом стала й абмяркоўваюць розныя бя-гучыя пытаньні пры кубку кавы. Гэта добры спосаб утры-моўваньня лучнасьці, сталага абмену думак.
    Абедалі ў Пануцэвічаў з Сажычам і Бяленісамі. Пада-вала й частавала нас з сваімі дочкамі старэнькая Буцьчы-ха — маці Іркі, Люні й Чэся. Такая-ж гасьціннасьць і кла-патлівасьць, як калісьці ў Вільні й Будславе. Ёй ужо каля 80-ці год. У красавіку, як быў у іх, ляжала яна ў шпіталі, але дзякаваць Богу паправілася. Абед прайшоў у добрым настроі.
    Выехалі ад іх па гадзіне 5-ай вечара. Аўта вёў Язэп. Ехалася добра, але да Сажычаў прыехалі па гадзіне 10-ай. Па дарозе шмат гаварылі. Язэп цікавы тып. Упіраўся супраць Лігі, а ў Чыкага бараніў яе. У панядзелак адпа-чываў я, а вечарам зьезьдзілі мы да М.Арцюха. Пагавары-лі зь Верай. Была яе матка. Такая-ж тыповая беларуская жанчына. Калі ўсёй іхняй сям’і закідалі русафільства, дык хіба таму, што ніхто зь беларусаў імі ня цікавіўся. 3 Арцю-516
    хом дамовіліся, што ўвойдзе ў Лігу. Язэп зь ім дабяруць яшчэ кагось у сяброўства Лігі.
    У аўторак 14:10 выехаў дахаты. I зноў затрымаўся ў Рагуляў, перадыхнуў, а дамоў прыехаў каля 8-ай вечара. Добра, што надвор’е было прыемнае.»
    Паездка ў Нью Ёрк, 14-18 лістапада, 1969.
    (Зь лісткоў дзёньніка В. Жук-Грышкевіча)
    «Ляцелі мы з Раісай у Нью Ерк самалётам. Прыехалі сваім самаходам у Таронта да Пашкевічаў, дзе думалі па-кінуць самаход, а да лётнішча ўзяць таксі. Выходзячы з самаходу, я пачуў востры боль ззаду - у сярэдзіне. 3 тру-дам даплёўся ў дом Пашкевічаў. Раіса з Валяй цьвердзілі, што паездку ў Нью Ерк трэба адкласьці, але я пастанавіў ехаць, бо пачуўся ляпей. Боль перастаў быць вострым. Ва-ля пачаставала гарбатай. He маглі дастаць на час таксі. Прышлося ехаць сваім самаходам, што пры болі ня было прыемным. Запаркавалі на лётнішчы самаход, прыехалі на час.
    У самалёце ляцелася роўна й я пачуўся ляпей. Праз паўтары гадзіны былі ў Нью Ерку на Ля Гвардыя. Вало-дзя й Нюра Русакі сваім самаходам забралі нас да сябе.
    Пазваніў да Васіля Русака, Запрудніка й Шукелойця, каб заўтра ў суботу 15 лістапада а 8-ай гадзіне вечара зра-біць паседжаньне, за ласкавай згодай гаспадароў, у спа-дарства Русакоў. Пазваніў таксама да др. Тумаша, каб па-раіў якое лякарстава ад болі сярэдзіны. Ен сказаў пры-маць кажныя чатыры гадзіны асьпірыну, а ў суботу позна вечарам заскочыў сам і прынёс свае таблеткі.
    Да суботы вечара адпачываў, і болі зьменшыліся. На гадзіну 8-ю зьявіліся: праф. А. Адамовіч, Я. Запруднік, др. Ст. Станкевіч і Васіль Русак. А. ПІукелойця й В. Кажана не дачакаліся.
    Што было на паседжаньні, ёсьць у пратаколе. Агулам жа скажу, што паехаў я ў Нью Ерк, каб неяк актывіза-ваць Прэзыдыюм Рады БНР. He выглядае, каб гэта ўдало-ся поўнасьцьцю.
    Ст. Станкевіч да Прэзыдыюму Рады не належыць, але ніхто ня быў супраць ягонай прысутнасьці. Ен хацеў па-інфармаваць пра заснаваньне Беларускага Рэспублікан-
    517
    скага Камітэту на чале зь ім і відаць лічыў на падтрымку грашыма й людзьмі.
    Пасьля паседжаньня далучыліся да нас Русакі, Тумаш і Раіса і мы добра правялі вечар.
    У нядзелю 16-га лістапада паехалі з Русакамі на Ака-дэмію ўгодкаў сьмерці Луцкевічаў у царкоўнай залі на Брукліне. Са сьпіной было мне лягчэй. Акадэмія была добра зарганізаваная, з удзелам радні Луцкевічаў - пля-меньніцы й пляменьніка з сям’ёй, хорам і цудоўным да-кладам Янкі Запрудніка, пасьля якога дзяліліся ўспаміна-мі аб Луцкевічах - Янка Станкевіч, я («Я вучыўся й рос пад уплывам братоў Луцкевічаў»), М. Гарошка, В. Тумаш, Ст. Станкевіч. Антон Шыкелойць падрыхтаваў прыгожую выстаўку. Людзей было каля 50-ці чалавек. Шмат з кім была нагода пагаварыць.
    Па павароце да Русакоў зазваніў да Бартулёў і папра-сіў, каб адведалі мяне. Прыехалі абое, Франьціш і Вера. Чуліся нявыразна, што ня былі на акадэміі.
    3 Франьцішом я гаварыў пра Лігу БНР. Да даручана-га яму ў красавіку заданьня паразумецца з кандыдатамі ў Лігу ён аднёсся пазытыўна, гаварыў шмат з кім і ня бяз вынікаў. Дык ёсьць надзея, што ў Нью Ерку Ліга знойдзе падтрымку. У панядзелак гаварыў на гэту тэму з А. Міц-кевічам і знайшоў у яго поўнае зразуменьне.
    У аўторак вярнуліся мы ў Бэры. Ахнулі на лётнішчы, калі за паркаваньне самаходу трэба было плаціць 14 да-ляраў.»
    518
    XX. 1970-я ГАДЫ
    Пасьля сэрцовага эпізоду, інфаркту, у 1962-м годзе Вінцуковае здароў’е стала падупадаць. Дзеля благой цыр-куляцыі крыві яму цяжка стала хадзіць, балелі ногі. Ды духова ён чуўся добра, як заўсёды поўны энэргіі, плянаў на будучыню, заўсёды ў цэнтры грамадзкага жыцьця ў Таронта. У лісткох дзёньніка ён піша:
    «Субота, 10. I. 1970.
    Паехалі ў Таронта на 6-ю гадзіну, бо Раіса, старшыня Задзіночаньня Беларускіх Жанчын Канады, арганізавала з жанчынамі навагоднюю вечарыну. Паехалі на дзьве га-дзіны раней, каб быў час падрыхтавацца. Каля 8-ай пача-лі зьбірацца людзі: Аляксяевіч, што прадаваў білеты, Ку-ляшы, Ганькі, Чорныя, Стэльмашкі й іншыя нашы і не-знаёмыя людзі. Сабралося каля 50 асоб, і вечарына была вельмі прыемнай. Аркестра грала добра й танцавалі пры-гожа. Вынік: каля 60 даляраў чыстага даходу, таму ма-быць, што было шмат ахвярнасьці. Нават закуску ў буфэт жанчыны прыносілі сваю й задарма. Арганізатары былі задаволены, вечарына ўдалася.
    Было пасьля поўначы, калі ўсё закончылася. Дамоў (у Бэры) у няпэўную пагоду ехаць, ды заўтра прыяжджаць ізноў на ёлку ня было сэнсу, таму начавалі ў спадарства Куляшоў.
    Нядзеля, 11. I. 1970.
    Спаў я блага, як звычайна ня дома. Устаў каля 9-ай. Усе спалі яшчэ. Зрабіў сьнеданьне. I Раіса ўстала. Мы ха-целі паехаць на багаслужбу ў царкву. I Лена ўстала. Па-чалі сьнедаць. Ды загаварыліся й не агледзіліся, што ўжо 10-я. Мы з Раісай паехалі ў царкву, а Лена сказала, што мусіць адпачыць. Дарункі на ёлку павёз Міша.
    Прыехалі на палавіну багаслужбы. Людзей было пара-дачна. Пасьля багаслужбы была ялінка для дзяцей. Арга-нізавалі яе Целяшовы дочкі, ясна, паканадыйску й паан-гельску, бо яны ня ведаюць беларускай мовы. А заняцца, каб падрыхтаваць дзетак з дэклямацыямі пабеларуску, у Таронта ніхто ня ўзяўся... Дзяцей было каля 20-ці, яны танцавалі, гаварылі вершыкі, гулялі. Толькі Сільванові-
    519
    чаў хлопец гаварыў беларускі верш, бо Раіса выслала бацьку тэкст верша й прасіла, каб навучыў дзіця сказаць яго напамяць. Дзеці атрымалі шмат падаркаў і пачасту-нак. Каля 3-яй мы паехалі дамоў у Бэры.
    18. I. 70.
    Раіса адляжала ў ложку тыдзень на «флю», але, як прыехалі Ганько з Акулам, усё-ж устала, каб браць удзел у паседжаньні Галоўнай Управы ЗБК. Трэба было акан-чальна абгаварыць Зьезд ЗБК, што быў вызначаны на 31. I., плян працы й каго выбраць у наступную Галоўную Управу. Браў удзел і я, бо яшчэ лічыўся сябрам Галоўнай Управы. Паседжаньне прайшло добра. Акула паінфарма-ваў, што атрымаў ліст ад Сурвілаў з Атавы. Яны нядаўна прыехалі зь Гішпаніі й працуюць у фэдэральным аддзеле - Secretary of State. Пацьвердзілася інфармацыя Тумаша. Мы параілі, каб Акула ў сваім лісьце запрапанаваў ім уступіць у ЗБК.
    20-ты Агульны Зьезд ЗБК адбыўся ў суботу, 31 студзе-ня, 1970 г. Зьезд мы закончылі каля гадзіны 7-ай вечара. Рагуля, Садоўскі, Грыцук мелі застацца нанач ў Касьцю-кевіча. Ен і нас запрасіў на вячэру, і мы згадзіліся, бо бы-ла магчымасьць зрабіць паседжаньне БІНіМ-у. Трэба вы-карыстаць нагоду, калі людзі зьедуцца з розных мясцо-васьцяў.
    Паседжаньне БІНіМ
    Вячэра прайшла прыемна. Касьцюкевічы гасьцінныя. А пасьля пачалі паседжаньне БІНіМ. Прынялі статут. Па-станавілі да старшыні Я. Садоўскага й сакратара А. Гры-цука дабраць яшчэ Я. Скурата ў управу БІНіМ, каб было траіх. Такім чынам, управа амаль уся разам, бо Скурату да Кінгстану, дзе Садоўскі й Грыцук, зусім блізка.
    Правялі пастанову выдаваць гадавік - Рэв’ю БІНіМ паангельску. Садоўскі запэўніў, што матар’ял зьбярэцца і грошы дастане ад канадыйцаў. У рэдкалегію выбралі Са-доўскага як рэдактара й мяне й яго жонку як споўрэдак-тараў. Грыцук быў пэўне незадаволены, што яго не ўзялі ў рэдакцыю. Казаў, што нельга пакідаць журнала на ма-ладых Садоўскіх - недасьведчаных, а ён, не ўвайшоўшы ў рэдакцыю, ня будзе мець ніякага ўплыву. Меў мо’ рацыю, але гэта можна будзе паправіць.