Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
23. 04. 69.
Адведаў мяне А. Міцкевіч. Раіса пайшла па музэях, a я застаўся, каб зь ім пагутарыць. Гаварылі аб газэце, БАЗА і нашым грамадзтве ў Нью Ёрку. Я думаў дома, што ўдасца тут пагутарыць і зь ягоным братам Валянты-нам і дзядзькам Міхасём - братам Коласа. Але апошні вы-ехаў у Вашынгтон, а Валянтын быў на рабоце. Аляксан-дар Міцкевіч вельмі дзейны, - скарбнік у царкве, у БАЗА і ў газэце. Д-ра Станкевіча ня любіць за ягонае дыктатар-ства, але не вядзе зь ім змаганьня. Цьвердзіць, што «Бела-руса» ён вядзе падыктатарску, але пакуль вядзе - трэба газэту падтрымліваць. Калі-ж бы пала - перакананы, што іншыя яе павядуць. - Хто? - He хацеў сказаць. Да Лігі БНР прыхільны й відаць уступіць у яе, толькі варунак, каб у Нью Ерку ўвайшлі й лідары.
Вечарам быў у нас А. Шукелойць. Гаварылі шмат. Зга-дзіўся быць сябрам Лігі, але быць у арганізацыйным Ка-мітэце неахвотна й толькі ад чэрвеня месяца.
24. 04. 69.
Адведаў днём Орсіху. Дочкі й зяць былі на працы. Жывуць яны ня блага. Наташа ўжо састарэлася, але вы-глядае яшчэ добра, хоць і жаліцца на болі, бо мае артрэ-тызм. Бярэ ўдзел у грамадзкай працы, цікавіцца школай і імпрэзамі. Як і заўсёды, яна шмат каго пакрытыкавала. Сардэчнасьці да мяне я не адчуў, штось у глыбіні яна мае, як бы зайздрасьць, што ейны муж ужо ня жыве, а я і іншыя старэйшыя - поўныя жыцьця.
Учора быў у Амэрыканскім Камітэце. Прыйшоў Шуке-лойць і, як было ўмоўлена, разам з Запруднікам і Адамо-вічам прадоўжылі паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Разгледзілі сытуацыю ў Беларускай Сэкцыі Радыя, сяброў у Мюнхэне.
Сяднёва А-іч і 3-ік уцягнулі туды на сваю галаву. Ен стаўся Галоўным рэдактарам і пайшоў на супрацоўніцтва з Гэрусам - амэрыканскім начальнікам над беларускай і ўкраінскай сэкцыямі. Цяпер ён імкнецца запоўніць воль-ныя месцы ў нашай сэкцыі зарубежнікамі. Праз а. Ла-піцкага стараўся завэрбаваць у Беларускую Сэкцыю ра-дыя Касяка, Галяка (О, іронія лёсу!), Кавыля і іншых. На шчасьце, яны адмовіліся. Абрамчык падняў алярм і пра-сіў, каб я пайшоў з інтэрвэнцыяй. Усе на гэта пагадзі-ліся.
495
Візыта ў Саржанта
25. 04. 69.
Саржант, прэзыдэнт Амэрыканскага Камітэту, прыняў мяне а гадзіне 10:30. Быў вельмі ветлівы і запэўняў мяне, што Амэрыканскі Камітэт хоча шчыра супрацоўнічаць з Радай БНР. Я вылажыў яму, як гэта выглядае на прак-трыцы, калі Гэрус з Сяднёвым хочуць запоўніць Белару-скую Сэкцыю людзьмі, якія заўсёды былі ворагамі Амэры-канскага Камітэту, і супрацоўнікаў зь ім - бээнэраўцаў -называлі за гэта непрэдрашэнцамі. Мала таго - Касяк і Галяк адкінулі прапанову з насьмешкай, дык крок Гэруса скампрамітаваў Амэрыканскі Камітэт. Саржант папрасіў мяне падаць на пісьме матар’ял. Мы яго апрацуем.
Вечарам паехалі з Раісай да Міколы Гарошкі. Забраў ён нас з Фундацыі Крэчэўскага самаходам і прывёз да-моў. Гасьцілі яны нас вельмі міла. Старалася аб гэта яго жонка й ейная матка старушка. Апошняя гаворыць пабе-ларуску з прымешкай расейскай. Зь Міколам Гарошкам гаварылі шмат аб справах БАЗы, Фундацыйі Крэчэўскага й іншым.
26. 04. 69.
Начавалі ў Гарошкаў. Пасьля сьнеданьня паехалі на 5-ю Авенью на парад Ляяльнасьці. Селі каля Уладыкі Васі-ля на трыбуне. Я прастудзіўся ўчора, ахрып і ня мог гава-рыць. Так я з Уладыкам і не пагутарыў. Сказаў ён мне толькі, што Уладыку Мікалаю не дазволяць выехаць з Та-ронта, пакуль ня знойдуць там на ягонае мейсца сьвятара. Парадавалі амэрыканскія вэтэраны й розныя арганізацыі невялікімі групкамі. За імі йшла даволі лічная й прыго-жая кітайская група. Іншых групаў ня было. Да нас па-дыйшоў Манькоўскі й Кунцевіч і сказалі, што іншыя на-цыянальнасьці не пайшлі й беларусаў было за мала, каб парадаваць.
Манькоўскі дапамог нам даехаць да аўтабуснай стан-цыі - на Bus Terminal. Там мы селі ў аўтабус і паехалі ў Саўдз Рывэр.
27. 04. 69.
Марыся Ханяўка забрала нас з аўтабуса. Прывіталіся з Чэсям і мне так шкада яго стала, што я чуць не заплакаў. Стаіць бедны, трасецца й з трудам вымаўляе слова. Ён жа 496
Выстаўка абразоў і даклад Галіны Русак у БР-ГЦ у Таронта. Ся-дзяць зь лева на права: др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, мастачка Галіна Русак, Япіскап БАПЦ Уладыка Мікалай, a. М. Мігай, др. Р. Жук-Грышкевіч, інж. Васіль Русак. 9 лістапада, 1969.
маладзейшы за мане на якіх 5 год, а выглядае так страш-на. Меў дзьве апэрацыі, але яны амаль нічога не памаглі. Трасуха (хвароба Паркінсона) ня ўступіла. Гаварыць яму цяжка. Пагаварыць аб тым, чым ён жыве й што адчувае, так і не ўдалося. Па хаце бегаў чорнавалосы хлопчык, вельмі жывы, даволі вялікі на свае 3 гадкі. У хаце ўсё нармальна, як і было, але на дварэ й у садочку запу-шчэньне. Гаспадар занядужаў...
Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым. Вечарам прыехала Рагнеда з мужам - арабам з Іраку. Яна кончыла калеж і працуе ў кампаніі, што вы-рабляе розныя касмэтыкі ў Прынцтон. Муж яе малады й здаровы, выглядае добра апрануты паэўрапэйску. Добра гаворыць паангельску. Робіць дактарат з архэалёгіі на ірацкай стыпэндыі.
У нядзелю паехалі ў царкву ў Нью Брансвік. Служыў а. Кэндыш. Людзей было многа, хор сьпяваў прыгожа. Ай-цец Кэндыш прывітаў навет нас з Раісай.
497
Пасьля багаслужбы ў залі пад царквой мне далі маг-чымасьць пагутарыць з раднымі й пару сябрамі - (каля 10 асоб) аб Лізе БНР. Нажаль, Сакратар Рады БНР не раздаў радным і іншым асобам «Ідэёвых Вытычных Лігі БНР», якія я яму выслаў. Прышлося выясьняць усё само-му. Выглядае, што некаторыя сябры ўступяць у Лігу. Доў-га я гаварыць ня мог, бо мела быць паседжаньне Царкоў-най Рады. Тым часам Марыся завязла нас да спадарства Васіля й Галіны Русакоў. Цесьць Васіля, сп. Родзька вель-мі цікавы чалавек, яму 80 год, а ён пры поўным розуме й энэргіі духовай. Ен быў настаўнікам каля Баранавіч, праз доўгія гады - кіраўніком школы. Родзьчыха старая й згорбленая, але яшчэ рухавая. Дачка Галіна, жонка Васі-ля Русака - каляжанка Раісы з Марбургу. Русакі маюць дзьве дачушкі. Галіна працуе ў бібліятэцы, добрая гаспа-дыня і да таго ня блага малюе. Раіса плянуе зрабіць вы-стаўку яе абразоў у Таронта (і зрабіла, Р. Ж.-Г.).
Зьелі раскошны абед, тады мы з Васілём аформілі пат-рэбныя паперы Рады БНР, заехаліся да Ханяўкаў па рэ-чы й позна ўвечары вярнуліся ў Нью Ерк.
28. 04. 69.
Каля паўдня паехалі да мастака Пётры Мірановіча. Яшчэ ў мінулым годзе мы былі ў яго, і Раіса дамовілася зь ім рабіць мой партрэт. Тады мы пазнаёміліся й добра пагутарылі Ен амаль мой равесьнік і цікавы чалавек. Быў беларускім вучыцелем у Латвіі. Пазьней кончыў ма-стацкую акадэмію ў Рызе. Добры беларус, гасьцінны й ветлівы. Знаў усіх беларусаў з Латвіі, што былі ў Празе. Пры ягонай помачы я дастаў адрас А. Салаўя ў Празе ад сястры яго сп-ні Махноўскай.
Пачалі рабіць партрэт, я пазаваў. Ён зрабіў толькі шкіц. Вечарам былі ў гасьцях у Каханоўскае Яні. (Цяжка пісаць, надта трасе ў аўтобусе).
Прадаўжаю. Жыве яна з маткай - Шабуняй па мужу (80 год) - у двох малых пакойчыках у нецікавым раёне Нью Ерку. У кватэры ў іх цесна, але ўтульна. Прыехалі мы да іх з Раісай ды Нюрай і Валодзем Русакамі. Пакуль вячэраць аглядалі альбом са здымкамі зь Вільні, прысла-нымі Лявонам і Юркам Луцкевічамі (сынамі Антона). Вя-чэра прайшла ў сяброўскай атмасфэры пад жарты Вало-дзі. Найважней было мне пагутарыць з маткай Яні, ма-лодшай сястрой Івана й Антона Луцкевічаў. Але пакуль 498
дайшло да гутаркі, Яня дала мне ліст паперы з машына-пісам і сказала, што тут напісана аб тым, што я хацеў ве-даць. Гэтым яна папярэдзіла мяне, калі я зьвярнуўся да яе маткі, сказаўшы, што чуюся шчасьлівы, бо спадзяюся ад яе даведацца пра дзяцінства Антона й Івана, сп-ня Шабуня рэзкавата адказала мне парасейску, што нічога ня ведае, бо з малых гадоў была аддана ў расейскі пэнсы-янат і дома ня жыла. Тады якраз Яня й дала мне той ар-куш паперы. За сталом сп-ня Шабуня памягчэла, а пазь-ней, здаецца, набрала да мяне крыху даверу й гаварыла ахватней. Але я ўжо не вярнуўся да распытваньня пра дзіцячыя гады Луцкевічаў.
Сп-ня Шабуня гаворыць парасейску й нібы баіцца быць чымсь прычаснай да беларускага руху.
Хто бліжэй знае Яню й яе матку Шабуню, тлумачыць паводзіны апошняй тым, што яна, жывучы пад саветамі ў Менску, столькі гадоў ператраслася за сваю зродненасьць з Луцкевічамі, што выбіла сабе з галавы, што яна мае зь імі штось супольнае. Гэта ў яе засталося й цяпер. Затое Яня Каханоўская - актыўная беларуская патрыётка, дзякуючы й ёй ейны ўнук Данчык так прыгожа гутарыць пабелару-ску.
5 траўня, 1969.
Вось мы й дома. Прыехалі ўчора вечарам а гадзіне 9:30 і ўжо пасьпелі адпачыць.
Дапішу, што было ў Нью Ерку й па дарозе.
Аднаго дня я быў вольны й адведаў Наташу Орсіху. У нас зь ёю цягнецца знаёмства яшчэ з Прагі й Наваградку. Я, як экзаменатар, прыяжджаў два разы ў Наваградзкую Беларускую Гімназію на пачатку 30-х гадоў.Сябраваў зь яе мужам Аляксандрам і дырэктарам гімназіі Цеханоўскім. Іхняя Галя яшчэ не хадзіла ў школу, а Алюньця толькі пачала хадзіць на сваіх ножках. Быў я ў іх і ў Нью Ерку яшчэ пры жыцьці Аляксандра і пасьля яго сьмерці. Дзяў-чаты вырасьлі на добрых беларусак і адведваць іх было вельмі міла. Да мяне яны адносіліся прыязна, як да сяб-ры бацькі.
Наташа пастарэла, але па натуры не зьмянілася: пат-рыёткай засталася, як і заўсёды ёю была. Гаварылі мы зь ёю пра розныя справы шмат. Расказвала мне пра сваіх дачок. Алюньця выйшла замуж за амэрыканца італьян-скага паходжаньня. Жанімства й жыцьцё ў яе ўклалася
499
вельмі добра. Ён стаўся прафэсарам унівэрсытэту ў Нью Ёрку, а яна зрабіла дактарат з хіміі і таксама пачала ву-чыць у калежы. Наташа вельмі цешыцца, што мае двох малых хлапцоў - унукаў (цяпер гэтыя малыя хлапцы вы-расьлі, як дубы,гавораць пабеларуску, абыдва танцуюць у ансамблю «Васілёк» пад кіраўніцтвам іхняе маткі др. Алы Орса-Романо. У 1990 годзе «Васілёк» адведаў Беларусь, вы-ступаў у Менску ды ў Беласточчыне. Р. Ж.-Г.). Жалею, што ня мог спаткацца й пагутарыць зь ёю й ейным му-жам. Спаткаўся толькі й гаварыў з Галяй. Яна працуе са-кратаркай, але незадаволена й думае набыць незалежную прафэсію. Пастараму яна была вельмі прыязнай і падвез-ла мяне сваім самаходам у Фундацыю Крэчэўскага. Адвед-ваючы матку, я з удзячнасьці прынёс ім абедзьвюм кветкі.