• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Вось якія заданьні й абавязкі беларускай эміграцыі пе-рад бацькаўшчынай.
    III.	Чаму нам патрэбна Ліга БНР
    Ці мы разумеем значэньне й важнасьць гэтых задань-няў і абавязкаў? Ці мы выконваем іх? - Разумеем павяр-хоўна й выконваем толькі часткова й чым далей тым зь меншым перакананьнем і ахвотай. Чаму? — Таму, што мы ня маем моцнага ідэйнага хрыбта й блага зарганізаваныя.
    Жывём мы ў дастатку й спакою, матар’яльна добра да-ём сабе рады й шмат на што можам сабе дазволіць, але чамусьці ня можам добра зарганізавацца, чамусьці мы слабыя й незарадныя ў выкананьні сваіх нацыянальных і грамадзкіх абавязкаў. I таму ня мы, а нас скубуць з усіх бакоў і ворагі Беларусі, і яе суседзі. А мы неяк нянадта й абстайваем сваё, мы нават не змагаемся за беларускія ду-шы, што засіляюць нашых ворагаў і суседзяў. Мы кажам,
    478
    што яны лічнейшыя, дык і мацнейшыя за нас і нам цяж-ка зь імі справіцца. Так, яны мацнейшыя, але не таму, што іх больш, а перадусім таму, што яны маюць мацней-шы ідэёва-нацыянальны хрыбет і моцны арганізацыйны касьцяк, чаго нам якраз не хапае.
    Чэхі й славакі маленькія народы, але патрапілі проці-ставіцца маскоўскаму імпэр’ялізму з такой сілай, аб якой куды большыя народы могуць толькі марыць. Другі пры-клад для нас Ізраэль. Дык ня ў лічбовасьці сіла народу ці часткі яго, а ў ідэйнасьці, адданасьці сваёй справе ды ар-ганізацыі.
    Прыгледзімся таксама да тых, што знаходзяцца ў па-добных абставінах як нашы, да ўкраінцаў, палякаў і бал-таў на эміграцыі, дык пабачым, што ў іх мацнейшы ідэй-на-нацыянальны хрыбет як у нас, што яны маюць свае нацыянальна-палітычныя арганізацыі, якія дбаюць аб усё іхняе нацыянальнае арганізацыйнае жыцьцё, як, для прыкладу, у ўкраінцаў арганізацыя нацыяналістаў. А ў нас нацыянальнае арганізацыйнае жыцьцё, з малымі вы-няткамі, ідзе самапасам, без асаблівых забавязаньняў і дысцыпліны, як у якімсь клюбе для прыемнага правя-дзеньня часу й пляткаваньня. У нас людзі робяць што хо-чуць, а ня тое, што патрэбна для справы. Але-ж усім зра-зумела, што пры такіх адносінах мы ніякага змаганьня правясьці ня зможам і незалежнасьці Беларусі не здабу-дзем. I ніхто іншы для нас гэтага ня зробіць.
    У нас ёсьць моцныя адзінкі й нямала адданых справе й ахвярных патрыётаў, але іх высілкі распарушаны, не-скаардынаваны, а іх дзейнасьць абмежана абыякавым ад-ношаньнем нашага масавага грамадзтва. А з другога боку, у нас няма сталага, належна зарганізаванага ідэёвага ўзь-дзейваньня на гэта грамадзтва. У нас ёсьць, што праўда, групкі нашага актыву, нянадта зьвязаны між сабою, якія топчуцца ў кругу сваіх мясцовых арганізацыяў і нямала робяць для справы, але цэласьцю нашага жыцьця й шы-рэйшымі масамі беларусаў ня цікавяцца. Гэтыя масы па-кінуты самі сабе, сваім штодзённым прыватным інтарэ-сам. I няма ў нас зарганізаванага дзейніка, які-б стараўся пранікнуць у душы й сэрцы гэтых людзей, даць ім пат-рэбныя інфармацыі аб Беларусі, зацікавіць беларускім жыцьцём, беларускай справай, прыцягнуць іх да нашай актыўнай грамады - так, як гэта робяць камуністы-маса-вікі ці ўкраінскія нацыяналісты.
    479
    Да абыякавых адносінаў нашых масаў да беларускага жыцьця ў значнай меры спрычыняецца поўная адсут-насьць плянавага грамадзкага й нацыянальнага ўзгада-ваньня, і то ня толькі масаў, але й нашых актыўных лю-дзей. У нас нават няма арганізацыі, якая-б гэтым займа-лася й дзеіла ў абсягу ўсёй нашай эміграцыі.
    У нармальных, неэміграцыйных абставінах усе краіны маюць свае школьныя сыстэмы (што мы рэдка мелі дома) і палітычныя партыі, якія даюць грамадзтву нацыяналь-нае, палітычнае й грамадзкае ўзгадаваньне. У нашых эмі-грацыйных абставінах мы ня можам стварыць сваёй школьнай сыстэмы, а для палітычных партыяў тут няма грунту. Але-ж мы ня маем невет нацыянальна-палітыч-най арганізацыі, для якой ёсьць і шырокі грунт, і вялікая патрэба. Калі мы ня маем сваей школьнай сыстэмы й палітычных партыяў, дык штось мусіць іх замяніць, каб наша грамадзтва разьвівалася й нармальна функцыянава-ла. Замяніць іх можа толькі беларуская нацыянальна-па-літычная арганізацыя, якая-б: дбала аб нацыянальнае й палітычнае ўзгадаваньне беларускага грамадзтва, аб утва-рэньне новых кадраў, якая-б стаяла на старожы ўсяго бе-ларускага жыцьця й старалася-б аб яго актыўнасьць і ўзрост. Гэта арганізацыя мусіла-б стацца касьцяком усяго беларускага жыцьця, стымулюючай і арганізуючай сілай, добра зарганізаванай і здысцыплінаванай.
    Хтось скажа мо’, што ў нас ёсьць нацыянальна-палі-тычная арганізацыя, гэта Рада БНР. Але’, ёсьць, ды Рада БНР - гэта ня масавая нацыянальна-палітычная аргані-зацыя, а нацыянальна-дзяржаўная інстытуцыя, якая, по-руч са сваімі парлямэнтарнымі функцыямі, выступае ад нашага імя ў міжнародным палітычным жыцьці, бароніць беларускія дзяржаўныя інтарэсы й толькі часткова ўплы-вае на наша грамадзкае й нацыянальнае жыцьцё зьвер-ху. А нам не хапае масавай нацыянальна-палітычнай ар-ганізацыі, што вырастае зь нетраў нашага грамадзтва й пранікае ўва ўсе каморкі арганізацыйнага жыцьця яго, творыць касьцяк, ідэйную й стымулюючую аснову гэтага арганізацыйнага жыцьця.
    I ніякая зь існуючых у нас арганізацыяў не заменіць гэтага касьцяка. Адны зь іх маюць адмысловыя заданьні, як царкоўныя й навуковыя арганізацыі, другія-ж, як на-шы грамадзкія арганізацыі, ня ўзглядніваюць палітычна-га й узгадаваўчага боку ў нашым грамадзтве, ня маюць 480
    вырабленай ідэялёгіі й арганізацыйнай дысцыпліны. Нам, калі мы хочам узмоцніць наша жыцьцё ідэёва й ар-ганізацыйна, патрэбна агульная нацыянальна-палітычная арганізацыя, якая-б аб’яднала ўсіх нашых актыўных лю-дзей з усіх асяродкаў, людзей ідэйных, вырабленых нацы-янальна й грамадзка, якія-б сталіся зарганізаванай і здыс-цыплінаванай сілай нашага нацыянальнага жыцьця й змаганьня за БНР. Нам трэба мець згуртаваньне такіх лю-дзей, якія пры ўсякіх абставінах вытрымаюць пры зма-ганьні за нашу дзяржаўную незалежнасьць, створаць пат-рэбныя кадры й не дапусьцяць да заняпаду беларускага жыцьця.
    Без такой здысцыплінаванай нацыянальна-палітыч-най арганізацыі не абыйшоўся ніводзен вызвольны рух, і мы былі-б наіўнымі, калі-б думалі, што мы безь яе можам абыйсьціся. Жывем мы ў часе й сьвеце бязупыннага зма-ганьня розных варожых нам агрэсыўных сілаў, дык як жа мы вытрымаем, што мы ім паставім супраць бяз моцнага ідэйнага хрыбта й добра зарганізаванага, здысцыплінава-нага касьцяка? Бяз нашай рэальнай сілы яны жартуючы разложаць нас. Памятайма таксама, што беларускае гра-мадзтва, як і кожнае іншае, па сваёй натуры інэртнае й эгаістычнае, яно ня можа быць дзейным на доўгую мэту бяз узьдзейваньня сталай стымулюючай і арганізуючай сі-лы.
    Мусім ведаць таксама, што ня маючы добра зарганіза-ванага арганізму, нельга рабіць паважнай справы, а тым больш праводзіць беларускі вызвольны рух. Ніхто з такім рухам ня будзе лічыцца: ані нашы ворагі, ані нашы пры-яцелі, ані нават шырэйшыя беларускія масы.
    Добра абдумаўшы ўсё тут сказанае, група сяброў Рады БНР выступіла зь ініцыятывай стварэньня беларускай на-цыянальна-палітычнай арганізацыі пад назовам Лігі БНР, якая-б сталася касьцяком беларускага вызвольнага руху й беларускага арганізацыйнага жыцьця. У красавіку 1968 году 10-я Сэсія Рады БНР апрабавала гэту ініцыяты-ву, прыняла заклік да ўсіх радных падтрымаць стварэнь-не Лігі БНР і дала свабоду дзеяньня ініцыятарам у арга-нізаваньні Лігі БНР.
    Такім чынам у 1968 годзе паўстала Ліга БНР - жывая памятка на 50-я ўгодкі БНР. Пастараемся-ж запоўніць яе шэрагі й прыступіць да працы. Мусім узяць пад увагу, што кожны сьведамы беларус, які ўхіляецца ад удзелу ў
    481
    беларускім вызвольным руху, ад удзелу ў стварэньні моц-най арганізацыі гэтага руху, непаважна адносіцца да бе-ларускай справы, чым спрычыняецца да аслабленьня, a можа й да запрапашчаньня яе, што адаб’ецца на будучы-ні беларускага народу.
    IV.	Чым ёсьць Ліга БНР
    Ліга БНР ёсьць беларускай нацыянальна-палітычнай арганізацыяй. Як неад’емная частка беларускага вызволь-нага руху, Ліга БНР мае ў сваёй арганізацыйнай аснове чатыры складнікі, аб якіх была мова ў уступе: ідэю, ідэя-лёгію, волю да зьдзейсьненьня ідэі й арганізацыйны стры-жань.
    1.	Ідэя Лігі БНР — незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі.
    2.	Яе ідэялёгія - канстытуцыйныя асновы Беларускай Народнай Рэспублікі: Акт 25 Сакавіка й Другая Устаўная Грамата Рады БНР (Рады Першага Усебеларускага Кан-грэсу) з 9-га сакавіка 1918 году.
    Акт 25 Сакавіка ўстанаўляе форму беларускай дзяр-жаўнасьці ў відзе незалежнай і непадзельнай Беларускай Народнай Рэспублікі ў граніцах этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі.
    Другая-ж Устаўная Грамата акрэсьлівае канстытуцый-ныя асновы дзяржаўнага ладу БНР ды правы й вольнась-ці грамадзян яе наступна:
    а)	Аснаўныя законы БНР (канстытуцыю) устанаўляе Устаноўчы Сойм, да часу-ж скліканьня яго заканадаўчая ўлада належыць да Рады БНР.
    б)	Выбарчыя правы: агульныя, роўныя, простыя (адна-ступнёвыя, ці беспасрэднія), патаемныя й прапарцыяналь-ныя выбары ў заканадаўчыя ўстановы для ўсіх грамадзян бяз розьніцы паходжаньня, нацыянальнасьці й рэлігіі.
    в)	Выканаўчая й адміністрацыйная ўлада ў БНР нале-жыць Народнаму Сакратарыяту (Ураду) БНР, які вызна-чаецца Радай БНР і ёсьць адказны перад ёю.
    г)	Аснаўныя правы грамадзянаў БНР: роўнасьць усіх перад законам, свабода слова, друку, сходаў, арганізацыі, забастовак; свабода веравызнаньняў, нятыкальнасьць асо-бы й памешканьняў.
    Што датычыць справы собскасьці маёмасьці й сацы-яльна-эканамічных дачыненьняў, дык мусім прыняць пад 482
    увагу, што за 51 год часу ў Беларусі адбыліся вялікія зьмены, як у сувязі з агульнай эканомікай і сацыяльнай эвалюцыяй, так і пад націскам бальшавіцкай улады. Та-му такія справы, як собскасьць, і асабліва-ж зямельная собскасьць, ды справы сацыяльна-эканамічных дачынень-няу - ніяк нельга акрэсьліваць з воддалі й наперад. Пакі-нем іх адкрытымі, бо Бог ведае, у якім стане яны будуць у часе вызваленьня Беларусі й як трэба будзе іх выра-шаць. У аснаўным жа, паданыя тут пункты ідэялёгіі Лігі БНР ёсьць агульна нацыянальныя, бо яны адпавядаюць усім беларусам-незалежнікам.
    3.	Ліга БНР мае нязломную волю да асягненьня сваёй ідэі: вызваленьне Беларусі й утварэньне Беларускай На-роднай Рэспублікі. Воля гэта паходзіць з нас саміх, сяброў Лігі БНР, яна спрычынілася да паўстаньня гэтай аргані-зацыі й будзе праяўляцца ўва ўсёй нашай дзейнасьці. Дзякуючы гэтаму Ліга БНР ёсьць неад’емнай часткай бе-ларускага вызвольнага руху і, поруч з іншымі беларускімі арганізацыямі, зьяўляецца асновай і заплеччам Рады БНР на выгнаньні.