• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Савецкі Саюз таксама падтрымлівае незалежніцкі рух у Квэбэку, падтрымліваюць яго і ўсе камуністы як кана-дыйскія, так і замежныя - уключна з Кубай.
    Для Канады аддзяленьне Квэбэку прадстаўляе вялікую небясьпеку, як эканамічную, так і палітычную. Таму Ka-458
    надыйскі ўрад стараецца цаной уступак і пераконваньнем квэбэцкіх палітыкаў знайсьці супольнае сужыцьцё й не дапусьціць да аддзяленьня гэтай вялікай і багатай правін-цыі.
    У самім Квэбэку на працягу некалькі гадоў адбываюц-ца вялікія зьмены культурныя, гаспадарскія й палітыч-ныя ды сацыяльныя - г.зв. «спакойная рэвалюцыя». Рэва-люцыя гэтая ня скончылася, яна працягваецца, яна хіба што й разьвяжа лёс гэтай краіны. Ня трэба забывацца, што Квэбэк мае нацыянальную, палітычную й культурную аўтаномію, куды большую, як гэтак заваная «сувэрэнная» БССР. Квэбэкам кіруе свой правінцыянальны ўрад, свой правінцыянальны парлямант і ўся ўлада ў правінцыі зна-ходзіцца ў руках квэбэцкіх французаў. Там цяпер адбыва-ецца жывая дыскусія аб далейшым лёсе краіны, у якой бярэ ўдзел увесь народ.
    Аднадумнасьці няма. Адны стаяць за аддзяленьне й незалежнасьць Квэбэку - гэта самы скрайні кірунак, дру-гія супраць аддзяленьня, трэйція бяз выразнага станові-шча. Сэпаратысты вядуць моцную прапаганду за аддзя-леньне Квэбэку, адкрыта зьбіраюць грошы на свой рух у Канадзе й Францыі, арганізуюцца, і ніхто ім не перашка-джае, ніхто іх не арыштоўвае й ня судзіць за тое, што хо-чуць адарваць Квэбэк ад Канады, паколькі яны не ўжы-ваюць насільля й ня робяць матар’яльнай шкоды дзяржа-ве ці прыватным асобам.
    Сэпаратысты маюць вялікі ўплыў, але квэбэкаўцы му-сяць добра падумаць, ці варта ім аддзяляцца. Справа ў тым, што яны моцна зьвязаны эканамічна з усёй Канадай і Амэрыкай наагул. Аддзяліўшыся-ж, яны адарвуцца ад эканомікі ўсяго кантынэнту, ад тэй эканамічнай сыстэмы, якая тут пануе, і пытаньне, ці дадуць сабе рады ў сваёй абмежанай гаспадарцы. Як выказаўся нядаўна прэм’ер Квэбэку Джонсан, Квэбэк ня можа ўводзіць сваіх асаблі-вых правілаў гульні ў вадным кутку рынгу, тады, калі ў цэлым эканамічным рынгу на ўвесь Паўночна-Амэрыкан-скі кантынэнт існуюць даўно ўжо ўсталеныя правілы, аба-вязкавыя для ўсіх.
    Справа Квэбэку актуальная й вельмі цікавая, асабліва-ж для народаў, паняволеных маскоўскім камунізмам. Таму дазволім сабе разгледзіць яе шырэй і глыбей. Дамо тут го-лас квэбэцкаму журналісту Клёду Раяну - рэдактару ман-трэальскай газэты <Ле Дэвуар-, зьмяшчаючы ягоную прамо-
    459
    ву, сказаную на гадавым сходзе Рады Канадыйскага Гра-мадзтва. Падаю гэтую прамову ў трох частках, так, як дру-куе яе <Канадыен Сін>, пачынаючы з часткі першай. В. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус» нр. 130, 1968)
    «Канада й нацыянальнасьці
    Чым больш я задумваюся над пытаньнем, ці Канада выжыве, і над тым, як утварыць гармонію паміж яе дзьвюма галоўнымі нацыянальнасьцямі, тым больш я пе-раконваюся, што стрыжань канадыйскай дылемы ляжыць у Квэбэку; не таму, што квэбэканцы горшыя за іншых ка-надыйцаў, не таму, што яны спрытнейшыя, а таму, што гісторыя паставіла іх у такое становішча, якое яны му-сяць зьмяніць. У сувязі з гэтым сярод іх адбываецца пра-цэс эвалюцыі, якая ёсьць бадай што найвызначнейшым зьявішчам для ўсёй Канады.
    У Квэбэку ёсьць два кірункі думаньня, адзін пэсымі-стычны, другі аптымістычны. Праблема робіцца скамплі-каванай тым, што адна й тая самая асоба трымаецца або-двух пунктаў гледжаньня й дзеля розных прычын можа перастаўляцца з аднаго пункту на другі.
    Пэсымістычны пагляд. Паводля гэтага пункту гле-джаньня ангельская перамога на Раўніне Абрагама ў 1760 г. была такой катастрафальнай, зь якой канадыйскія французы ніколі поўнасьцьцю не аправіліся. На думку пэ-сымістых, на працягу двох стагодзьдзяў пасьля гэтай па-дзеі былі створаныя палітычныя інстытуцыі ў такой фор-ме, якая заўсёды запэўнівала пераможцам зьверхніцтва над пераможанымі.
    Пэсымісты падкрэсьліваюць таксама той факт, што лік канадыйскіх французаў на кіраўнічых становішчах у біз-нэсе, прамысловасьці, гандлі й фінансавых інстытуцыях вельмі абмежаваны.
    Яны цьвердзяць на аснове статыстыкі, што францу-ская нацыянальнасьць навет у Квэбэку ня мае будучыні, што яна засімілюецца. Яе натуральны прырост зьмянша-ецца. Цяпер ён ніжэйшы, як прырост у Антарыё. I імігра-цыя не ўзмацняе францускай групы, 85 працэнтаў імі-грантаў, якія на працягу апошніх 20-ці год аселі ў Квэбэ-ку, улучыліся ў англамоўную групу гэтай правінцыі. Калі такая тэндэнцыя прадоўжыцца, праз адно стагодзьдзе ці
    460
    паўтара канадыйскія французы стануцца мяншынёй у Квэбэку.
    Пэсымісты любяць спасылацца на ўмовы, якія былі накінутыя канадыйскім французам у Манітобе пры кан-цы мінулага стагодзьдзя. Яны цярпелі гэтыя ўмовы аж да нядаўнага часу, але за тое зрабілі такі выснаў: калі фран-цузы хочуць захаваць сваю нацыянальнасьць, дык ім ні-чога не застаецца, як утварыць сваю ўласную дзяржаву ў Квэбэку.
    Гэтае цьверджаньне сталася асновай незалежніцкай філязофіі, першай філязофіі Квэбэку, або нацыяналістыч-най філязофіяй канадыйскіх французаў. Незалежніцкі кі-рунак набраў такога насіленьня, што ён прызнаецца ця-пер за вядучую інтэлектуальную й сацыяльную сілу ў Квэ-бэку.
    Аптымістычны пагляд. Шмат канадыйскіх французаў уважаюць, што заваяваньне Квэбэку было непазьбежнай падзеяй тых часоў. Гэта аптымісты. Яны ўважаюць, што для канадыйскіх французаў, паміма некаторых сапраўды некарысных умоваў, былі таксама й карысныя. На доказ гэтага падаюць статыстычныя лічбы. У 1760 годзе кана-дыйскіх французаў было 60,000, у часе паўстаньня Кана-дыйскай Канфэдэрацыі (1867 г.) было іх крыху больш як мільён, а цапер іх ёсьць каля шасьці мільёнаў; з гэтай лічбы панад пяць мільёнаў жыве ў Квэбэку й творыць там сваю ўласную бальшыню, якая прадстаўляе паважную палітычную сілу ня толькі для Квэбэку, але й для ўсёй Ка-нады.
    Аптымісты падкрэсьліваюць, што ў эканамічным жыцьці, паміма адсталасьці, канадыйскія фрацузы ства-рылі свае паважныя інстытуцыі, як рух крэдытовых касаў, работніцкія вуніі, фармарскія арганізацыі. Яны ма-юць каля двох тузінаў розных таварыстваў забясьпечань-ня, якія добра праспэруюць і знаходзяцца ў поўным ула-даньні й кантролі канадзкіх французаў. Бальшыня зь іх абапіраецца на каапэратыўнай філязофіі, гэта знача, што гэтыя таварыствы належаць не да капіталістаў, а да ты-сячаў пайшчыкаў. Апрача гэтага, тысячы канадыйскіх французаў займаюць паважныя й адказныя становішчы ў транс-Канадыйскіх, ці транс-Паўночнаамэрыканскіх прад-прыёмствах і фінансавых канцэрнах.
    Аптымісты любядь адзначаць той поступ, які дасягну-ты на працягу апошніх сямі-васьмі год у галіне асьветы,
    461
    сацыяльным забясьпечаньні, публічнай маральнасьці, у публічнай абслузе Квэбэку ды ў удзеле канадыйскіх фран-цузаў у палітычным жыцьці на ўсіх узроўнях. Такія асо-бы, як мэр Мантрэалю Жан Драпо, Морыс Совэ, ды ін-шыя вядучыя палітычныя фігуры, узьнімаюцца высока над усімі тымі палітыкамі канадыйскіх французаў, што дзеялі 20 год таму назад.
    Частка другая: Дачыненьні да Канады. Пэсымістыч-ны кірунак думаньня заняў такое становішча, якое выма-гае ўсё большай і большай аўтаноміі й незалежнасьці для Квэбэку. Ен ня надта цікавіцца палажэньнем французаў у рэшце Канады. Ён ня надта зацікаўлены абяцанкамі зраўнаньня ў правох канадыйскіх французаў Фэдэраль-ным урадам. Ён кажа: «Мы маем сваю прыладу ўлады, якую мы можам фармаваць згодна з нашымі асьпірацыя-мі. Прыладай гэтай ёсьць урад Квэбэку й інстытуцыі, што падпарадкоўваюцца ягонаму аўтарытэту. Давайце скан-цэнтруем на ім усю сваю энэргію, і гісторыя пакажа, што мы можам зрабіць. Іншымі справамі мы займемся пазь-ней.»
    Кірунак гэты не адкідае Канады. Некаторыя канадый-цы паза Квэбэкам называюць пэсымістаў «ізаляцыяніста-мі». Але яны ня маюць рацыі, бо ў васнаўным пэсымісты ня ёсьць ізаляцыяністамі. Яны толькі хочуць прадставіць Квэбэк у найлепшым сьвятле перад усімі краінамі сьвету. Яны думаюць аб новых сувязях - перадусім з франкамоў-нымі краінамі, але таксама й зь іншымі краінамі Паўноч-най й Паўдзённай Амэрыкі.
    Аптымісты Квэбэку відзяць вялікую карысьць у тым фэдэрацыйным тыпе палітычнай структуры, якая была ў Канадзе на працягу мінулага стагодзьдзя. У галіне асабі-стай свабоды, кажуць яны, мы цешыліся фундамэнталь-нымі правамі на працягу цэлага стагодзьдзя. Канада бы-ла й ёсьць аднэй з тых краінаў сьвету, у якіх грамадзкая й палітычная свабода адзінкі старанна ахоўваецца палі-тычнымі й юрыдычнымі ўладамі. Што мы мелі гэтую сва-боду ў Квэбэку, трэба заўдзячваць гэта ў значнай меры таму факту, што мы былі часткай большага арганізму — цэлай Канады, якая ставілася спрыяльна да свабоды адзінкі.
    Аптымісты кажуць таксама, што канадыйскія францу-зы, паміма таго факту, што яны не заўсёды дасягаюць вышэйшых ступеняў герархічнай дабрыні ў эканамічным
    462
    жыцьці - усё-ж шмат скарысталі з таго тыпу эканомікі, якая разьвілася ў Канадзе. Частка Квэбэку на захад ад места Квэбэку ёсьць, дзякуючы гэтаму, параўнальна за-можнай краінай. Гэта трэба заўдзячаць у значнай меры таму факту, што мы ў Мантрэалі зьяўляемся адным зь вя-лікіх цэнтраў эканамічнай і фінансавай дзейнасьці для ўсёй Канады. Аптымісты падкрэсьліваюць, што вельмі добра, што Квэбэк мае фэдэрацыйны тып лучнасьці з рэштай Канады і што гэту лучнасьць - стагоднюю ўжо -трэба працягваць далей, але пад тэй умовай, што будуць уведзеныя значныя зьмены. Прадстаўнікі аптымістычнага кірунку любяць падкрэсьліваць, што бяз прызнаньня ан-гламоўнай Канады большай гаранцыі праўдзівага зраў-наньня ў культурным жыцьці канадыйскіх французаў на агульна-канадыйскім узроўні - цяжка будзе ўтрымаць лучнасьць Квэбэку з рэштай Канады, бо гэта лучнасьць будзе штучнай.
    Роўнасьць у культуры. Мы мусім запрапанаваць Квэ-бэку большыя гаранцыі, што моўная й культурная роў-насьць стануцца рэальнымі. Урад у Атаве робіць вельмі шмат у гэтым кірунку, таксама й палітычныя лідары, як прэм’ер Джон Робартс у Антарыё, Даф Роблін і іншыя. Прэм’ер Альбэрты Эрнэст Манінг зрабіў магчымым атры-маньне ўнівэрсытэцкага дыплёму з пэдагогікі для тых студэнтаў, што вучацца ў нармальнай двумоўнай школе. Але поступ у гэтым кірунку запавольны, каб мог задаво-ліць канадыйскіх французаў Квэбэку.