• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Спэцыяльны статус. Гэты пункт ёсьць косьцяй нязго-ды між намі й застанецца такім празь некалькі год. Шмат квэбэканцаў прышло да выснаву, што Квэбэк, як адмен-нае грамадзтва із сваімі ўласнымі праблемамі, мусіць мець адменны статус у фэдэральнай сыстэме Канады. Квэбэк — гэта правінцыя з франкамоўнай бальшынёй, але ён патоне сярод 200 мільёнаў англямоўнага насельніцтва Паўночнай Амэрыкі. Гэта вельмі добра, што, як кажуць, фэдэральны ўрад Канады можа забясьпечыць роўнасьць абедзьвюх культураў і абедзьвюх моваў (ангельскай і фран-цускай). Але канадыйскія французы Квэбэку ня могуць палягаць на гэтым запэўніваньні, бо яны добра памяту-юць гісторыю апошняга стагодзьдзя, на працягу якога фэ-дэральны ўрад ня мог выказацца вызначнымі дадзенымі на іх карысьць. Канадыйскія французы із сваёй «цьвяр-дыняй» у Квэбэку ня зьбіраюцца здаваць гэтай цьвярдыні
    463
    ў замен за абяцаньне добрай волі. Яны хочуць дадатковых гарантыяў да тых, што можа даць фэдэральны ўрад, і каб гэтыя дадатковыя гарантыі былі ў руках квэбэцкага ўра-ду. Прыкладам такіх дадатковых гарантыяў ёсьць адмыс-ловы плян старэчай пэнсіі для Квэбэку, які запэўнівае поўны аўтарытэт квэбэцкага ўраду ў гэтай галіне. Гэты прыклад прызнаюць аптымісты ў Квэбэку, якія хочуць, каб квэбэканскі ўрад меў падобны аўтарытэт і ў іншых галінах жыдьця, калі гэты ўрад мае выконваць сваю ролю ў разьвіцьці францускай культуры ў Паўночнай Амэры-цы. Аднак аптымісты ня ёсьць за тым, каб фэдэральны канадыйскі ўрад быў пазбаўлены ўсёй улады. Тут ёсьць шмат месца для дыскусіі, якая дамоўленасьць мае быць з Квэбэкам, каб заспакоіць тыя ягоныя спэцыфічныя вымо-гі, якія дадуць яму магчымасьць выказацца больш сама-стойна, чымся іншыя правінцыі Канады.»
    (Паводля «Канадыен Сін»)
    («Весткі з Канады» - «Беларус» нр. 130-131, 1968).
    Канфэрэнцыя ў справе
    праўнага стану культураў у Канадзе
    13 сьнежня 1968 году ў Таронта адбылася канфэрэн-цыя ў справе праўнага стану культураў. Ад беларусаў -ЗБК браў у ёй удзел др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, які ўва-жаў і пераконваў беларускае грамадзтва Канады аб патрэ-бе, мага найактыўней, уключацца ў грамадзкае, а асаблі-ва палітычнае, жыцьцё Канады, бо толькі тады мы можам мець вагу й значэньне ў краіне, у якой жывем, ды гэтым прапагуем беларускае імя. Аб канфэрэнцыі, што звалася “Thinkers’ Conference” і аб праўным стане культураў у Ка-надзе ён гаворыць у ніжэй паданым артыкуле:
    «Шматкультуралізм заміж двукультуралізму
    Ад часу, калі ў франкамоўным Квэбэку пачаўся сэпа-ратызм аж да аддзяленьня гэтай правінцыі ад Канады ў сваім скрайнім імкненьні, урад Канады пачаў процідзе-яць гэтым імкненьням, але ня сілай і тэрорам, як дзеіць у такіх выпадках бальшавіцкая Масква, а разумнымі дэма-кратычнымі мерапрыёмствамі. Уся ўвага была ськіравана на тое, каб сам народ, усе правінцыі, усе пласты грамадз-464
    тва, усе этнічныя й рэлігійныя групы й арганізацыі Канады абмяркавалі адміністрацыйныя й нацыянальна-культурныя дачыненьні ў Канадзе, выказаліся пра неда-хопы ў палітычных, сацыяльных і культурных дачынень-нях і далі свае канкрэтныя праекты направы.
    3 гэтай мэтай была створаная ўрадавая Камісія Білін-гвалізму і Бікультуралізму, якая пранікла ўва ўсе каморкі канадыйскага грамадзтва ўлучна з этнічнымі групамі, каб сабраць матар’ялы для сужыцьця між найвялікшымі гру-памі Канады - англасаксонскай і францускай. У гэтым свайго роду рэфэрэндуме прыймалі ўдзел і беларусы. Былі разгледжаныя й прадыскутаваныя Камісіяй два белару-скія праекты — «брыфы», апрацаваныя др. Б. Рагулям і мгр. А. Грыцуком.
    Вынік некалькігадовай працы Камісіі Білінгвалізму і Бікультуралізму хутка выйдзе з друку ў 2-ох тамох. Але выснавы Камісіі ведамыя ўжо: Камісія прызнае мовы -ангельскую й францускую за афіцыйныя мовы Канады на фэдэральным узроўні й абедзьве культуры за роўназнач-ныя. На правінцыянальным узроўні мае пераважаць мова бальшыні насельніцтва. У школах таксама пераважае мова бальшыні насельніцтва дадзенае правінцыі, але ў вакру-гах, дзе лік насельніцтва з другой мовай даходзіць да 10% і больш - у школах можа быць уведзена й другая мова.
    Выснавы Камісіі ставяць у нявыразнае становішча тых канадыйцаў, што не належаць ані да англасаксонскай групы, ані да францускай. Тым часам гэты трэйці эле-мэнт, што складаецца з большых і меншых этнічных гру-паў, як немцы, італьянцы, украінцы, галяндцы, палякі, жыды, грэкі, беларусы й іншыя - на сяньняшні дзень складаюць каля траціны ўсяго насельніцтва Канады. У працэнтных дачыненьнях да першых элемэнтаў - трэйці элемэнмт мае тэндэнцыю да сталага ўзросту. Вось параў-наньне працэнтных дачыненьняў з 1901 і 1961 гадоў:
    	1901	1961
    Брытыйцы	57%	44%
    Французы	31%	30%
    Трэйці элемэнт	12%	26%
    Калі-б трэйці элемэнт, згодна з выснавамі Камісіі Б. і Б., быў абойдзены ў новай канстытуцыі Канады, чацьвер-
    465
    тая частка грамадзян Канады апынулася-б у сэнсе куль-турным і моўным у становішчы няйнакш горшай, другой катэгорыі канадыйцаў, што супярэчыць дэмакратычным прынцыпам і парушае асновы чалавечых правоў. А ўсімі прызнаецца, што гэты трэйці элемэнт зрабіў вялізарны ўклад у разбудову Канады й разьвіцьцё канадыйскай культуры.
    Сьвядомасьць такой небясьпекі для трэйцяга элемэнту завайстрылася, калі стала ведамым, што канстытуцыйная камісія хутка мае прыступіць да апрацоўкі новай кансты-туцыі Канады. Вось чаму дзеячы этнічных групаў на ча-ле з сэнатарам Паўлам Юзыкам - украінскага паходжань-ня - пастанавілі склікаць канфэрэнцыю этнічных групаў пад назовам: Канфэрэнцыя ў Справе Праўнага Стану Культураў (Тсынкэрс Конфэрэнс он Кальчэрал Райтс -Thinker’s Conference on Cultural Rights).
    Канфэрэнцыя гэта была зарганізавана ў Таронта 13-15 сьнежня летась (1968 г.), пад старшынствам сэнатара Юзыка, які ёсьць старшынём і Камісіі Сэнату, што была патранатам Канфэрэнцыі.
    У Канфэрэнцыі прыняло ўдзел 150 дэлегатаў ад 20-ці этнічных групаў і 50 назіральнікаў. Дэлегатам ад белару-саў - ЗБК быў др. В. Жук-Грышкевіч.
    Тэмай першага дня Канфэрэнцыі было: Правы й аба-вязкі групаў з рознымі культурамі ў канадыйскім жыцьці.
    Рэфэраты на гэту тэму мелі: сэнатар Юзык — «Выяў-леньне новай сілы ў выяўленьні новай Канады»; Р. Шуль-гін з СіБіСі - «Канадыйскія этнічныя мяншыні й іх пазы-цыя ў дачыненьні да дзьвюх большых моўных групаў»; Омар Пітэрс - прэзыдэнт Індыянска-Эскімоскага Згурта-ваньня — «Правы Індыянаў і Эскімосаў у справядлівым грамадзтве»; Вольтэр С. Тарнапольскі - дзекан юрыдычна-га факультэту ўнівэрсытэту ў Віндзары - «Групы з розны-мі культурамі і новая канадыйская канстытуцыя».
    Тэмай другога дня было: Утрыманьне культурных традыцыяў ў Канадзе. Рэфэраты: «Матывацыя да сама-выяўленьня ў формах розных культураў» - др. В. Сушын-скі - прафэсар псыхалёгіі Атаўскага унівэрсытэту; «Роля аьветы ў захаваньні традыцыяў культуры» - В. Г. Дэйвіс, міністар асьветы Антарыё; «Роля грамадзян і грамадзкіх групаў у захаваньні традыцыяў шматлікіх культураў» -сэнатар Андру Томпсон (наш добры знаёмы й прыяцель); «Трэйці элемэнт, як раўнаважнік культураў у васабовасьці
    466
    канадыйца» - др Клів Н. кардынал, з Рысэрч Цэнтру для Этнічных Студыяў на унівэрсытэце ў Кальгары.
    Тэмай трэйцяга дня - 15 сьнежня - была: «Дзяржаў-ная палітыка й захаваньне традыцыяў шматлікіх куль-тураў». Даклад на гэту тэму зрабіў Клёд Раян — рэдактар Мантрэальскай газэты «Ле Дэвуар». Гэты даклад быў ба-дай што найцікавейшы ня толькі сваім зьместам, але й тым фактам, што гэта быў голас другога боку двумоўнай Канады - францускага боку. I гэты голас выказаўся за шанаваньне й захоўваньне шматлікіх культураў этнічных групаў, а навет за ўвядзеньне іхных моваў у школы ў тых мясцовасьцях, дзе знаходзіцца дастатковая колькасьць грамадзян дадзенай этнічнай групы.
    Я наўмысьля пералічыў ўсе тэмы дакладаў і рэфэра-таў, каб можна было пабачыць, як паважна, глыбока й шырока абмяркоўвалася на Канфэрэнцыі справа ўтры-маньня й перахоўваньня моваў і культураў этнічных гру-паў Канады - улучна з нашай беларускай.
    Да якіх-жа выснаваў прыйшла Канфэрэнцыя? Адказ на гэтае пытаньне даюць нам рэзалюцыі Канфэрэнцыі, пададзеныя асобна. Але для паўнаты інфармацыі трэба сказаць, што Канфэрэнцыя была вельмі ўдачнай і дасяг-нула сваю мэту. Зь яе выснавамі й пастановамі напэўна будзе лічыцца канстытуцыйная камісія. Канфэрэнцыя ад-назгодна пагадзілася з двумоўнасьцяй Канады, але такжа адназгодна адкінула двукультуралізм і выказалася за шматкультуралізм, г. зн. за пашану да моваў і культураў усіх этнічных групаў і за перахоўваньне іх дзеля агульна-га дабра Канады й яе культурнага ўзбагачэньня.
    Канфэрэнцыя паказала таксама, што трэйці элемэнт -гэта вялікая сіла, зь якой трэба лічыцца. Яна сьцьвердзі-ла, што ў Канадзе ёсьць усе магчымасьці для разьвіцьця кажнай этнічнай групы й ейнай культуры й што гэтыя магчымасьці забясьпечаныя правам. У новай канстытуцыі права гэтае мае быць ня толькі прызнанае, але й пашы-ранае. Такім чынам, доля й будучыня кажнай этнічнай групы будзе залежыць ад яе самой, ад тых людзей, зь якіх яна складаецца, ад іх адданасьці сваёй нацыянальнасьці й культуры ды ейнай актыўнасьці.
    Шкада, што беларусы Канады выявілі мала зацікаў-леньня да гэтай Канфэрэнцыі й абмежаваліся да аднаго дэлегата. Тут можна было гэтулькі цікавага пачуць і шмат чаго навучыцца, спаткаць гэтулькі цікавых людзей
    467
    і навязаць зь імі шырэйшыя кантакты. Відаць, мы забы-ваемся, што засклепліваньне жыцьця й думкі не дае ка-рысьці ні для сябе, ні для нашай справы, а нашая адсут-насьць на міжнацыянальных зборышчах адсоўвае нас ад агульнага ходу канадыйскага жыцьця. Трэба памятаць аб гэтым і не засклеплівацца ў сваім толькі хатнім штодзён-ным жыцьці. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 141, 1969.)
    Рэзалюцыя Канфэрэнцыі ў Справе Праўнага Стану Культураў Канады:
    1.	Канфэрэнцыя падтрымлівае стараньні фэдэральнага й правінцыянальных урадаў у справе падрыхтаваньня но-вай канстытуцыі Канады, але станоўча адкідае канцэп-цыю двукультурталізму й дамагаецца прызнаньня шмат-культуралізму ў Канадзе.
    2.	Канфэрэнцыя прапануе фэдэральнаму ўраду ўтва-рыць дарадны орган пры ўрадзе, які-б займаўся справамі этнічных групаў і запэўніў ім поўны ўдзел у разьвіцьді культуры Канады.