Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
II. Арганізацыйная база Рады БНР на выгнаньні
Трэба абаперці Раду БНР на шырэйшай грамадзкай аснове. Прапануецца, каб сябры Рады абіраліся грамадз-твам, за выняткам спэцыялістых, якіх вызначае Прэзыды-юм Рады. Дзеля таго, аднак, што ў беларускай эміграцыі няма ніводнае палітычнае арганізацыі, а грамадзкія арга-нізацыі ня ўсе маюць выразнае палітычнае становішча, прапануецца стварыць масавую палітычную арганізацыю бээнэраўцаў і на ёй найперш абаперці Раду БНР на вы-гнаньні. Мабілізацыя бээнэраўцаў патрэбная й затым, што нашая бээнэраўская дзейнасьць значна заняпала, а наступ бальшавіцкае прапаганды супраць БНР узмоцніўся.
Гэтая масавая арганізацыя магла-б называцца ЛІГАЙ БНР, у аснову свае ідэалёгіі й праграмы магла-б узяць Устаўныя Граматы Рады БНР, рэзалюцыю Усебеларускага Кангрэсу 1917 г. ды пастановы Рады БНР. Ліга БНР за-поўніла-б той прабел, які існаваў у нас дагэтуль: мы маем Раду БНР - дзяржаўную установу, але ня маем ніводнае палітычнае арганізацыі, якая давала-б палітычнае ўзга-даваньне нашаму грамадзтву.
Пачынальнікамі Лігі БНР, даючы добры прыклад для іншых, павінны былі-б стацца ўсе цяперашнія сябры Ра-ды БНР. Да гэтага аснаўнога ядра дайшлі-б бээнэраўцы,
473
што ня сталіся раднымі. Гэткія бээнэраўцы ёсьць у каж-ным беларускім асяродзьдзі, але яны (зрэшта й радныя) чамусьці ня ўцягваліся ў палітычную дзейнасьць, ад іх не вымагалася маральнага й матар’яльнага падтрыманьня гэтае дзейнасьці, адказнасьць і ўтрыманьне якой усклада-лася найперш на радных. Вэрбаваньнем гэтых бээнэраў-цаў мусілі-б заняцца мясцовыя сэктары Рады, засноўваю-чы мясцовыя аддзелы Лігі БНР. Пасьля заканчэньня вэр-баваньня ўсіх пераконаных бээнэраўцаў трэба было-б зрабіць арганізацыйны зьезд Лігі БНР, на якім былі-б прынятыя праграма й статут. Заснаваньне Лігі БНР бы-ло-б прыгожай і карыснай падзеяй на юбілейны 1968 год, як стварэньне жывое памяткі 50-ці годзьдзя абвешчаньня незалежнасьці БНР. За арганізацыю Лігі трэба было-б узяцца як найбаржджэй, каб можна было-б абапердіся на ёй пры ўтварэньні рэарганізацыі Рады. Для ўспраўненьня арганізацыі Лігі варта было-б стварыць адмысловую камі-сію зь ініцыятывы Прэзыдыюму Рады.
Праз арганізацыю Лігі БНР можна было-б узмоцніць палітычную дзейнасьць, якой дагэтуль мы займаліся толкі выпадкова. Было-б тады каму заняцца рознымі палітыч-нымі праявамі, навет масавымі (прыкладам дэманстрацы-ямі), якія канечна патрэбныя ў нашым палітычным жыцьці, у змаганьні, а якімі, з розных прычынаў, ня мо-гуць займацца грамадзкія арганізацыі. Тыя-ж грамадзкія арганізацыі, ці аддзелы іхныя, што займаюць прабээнэ-раўскае становішча, маглі-б далей залічацца да заплечча Рады БНР ды абіраць ад сябе радных.
Гэткім парадкам, арганізацыйнай базай Рады БНР былі-б Ліга БНР ды бээнэраўскія грамадзкія арганізацыі. Ня вылучаюцца й іншыя беларускія грамадзкія арганіза-цыі, якія захацелі-б мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе БНР. Трэба сьцьвердзіць, што ў некаторых небээнэраўскіх арганізацыях адбываецца пэўнае зрушша ў кірунку БНР, і абапіраньне Рады БНР на арганізаваным грамадзтве ўзмоцніла-б гэтае зрушша й дало-б магчымасьці гэтым ар-ганізацыям стаць на бээнэраўскі грунт.
III. Склад і характар рэарганізаванае Рады БНР
Выбары радных маюць праводзіць дэмакратычным спосабам арганізацыі, пра якія была мова вышэй, на кож-ную кадэнцыю працягам 5 год згодна з адмысловай вы-
474
барчай інструкцыяй. Прапарцыянальнасьць выбараў уста-ліць Сэсія Рады.
Рэарганізаваная Рада ня мусіла-б быць вельмі лічнай (40-50 сяброў), але мусіла-б быць актыўнай ды высокая-каснай у сэнсе ідэйным, інтэлектуальным і палітычным. Выканальны орган Рады - Прэзыдыюм яе - мае быць кі-раўнічым цэнтрам сэктараў і сталым палітычна-выка-нальным органам Рады БНР. Склад Прэзыдыюму Рады БНР ды кампэтэнцыю старшыні яго й паасобных сяброў азначае статут Рады.
IV. Як правесьці рэарганізацыю Рады БНР
а) Першым чынам Прэзыдыюм Рады ці адмысловая камісія з даручэньня старшыні Рады мусіць пазбыцца шкоднага элемэнту із складу Рады перад скліканьнем Се-сіі Рады. б) Прэзыдыюм Рады, або вызначаныя радныя, мусяць падрыхтаваць праекты рэарганізацыі (улучна з гэтым праектам), якія мусяць быць разгледжаны й пра-дыскутаваны ў сэктарах Рады перад Сесіяй, каб радныя, што возьмуць удзел у Сэсіі, мелі свой азначаны погляд на рэарганізацыю. Праекты гэтыя мусяць быць разасланы сэктарам прынамся за месяц перад скліканьнем Сэсіі. Сэктары, якія ня здолеюць узяць удзелу ў Сэсіі, павінны прыслаць свае пісьмовыя камэнтары што да праекту ў Прэзыдыюм Рады дзеля прадстаўленьня на Сэсіі. в) Пра-ект ці праекты рэарганізацыі мусяць быць пастаўлены на парадак дня Сэсіі. Калі праект рэарганізацыі будзе пры-няты на Сэсіі - мусіць быць пастаноўлена таксама, як і калі адбудзецца рэарганізацыя Рады паводля прынятага праекту.
Да паправак статуту Рады БНР
1) Прапануецца перайсьці з дасюлешняга становішча, што прэзыдэнт БНР - спадкаёмца паводля тэстамэнту, да становішча, што прэзыдэнт абіраецца на Сэсіі Рады баль-шынёй галасоў на кадэнцыю 5 год.
2) Затым, што згодна сучаснага статуту права паклі-каньня сяброў Рады належыць вылучна прэзыдэнту БНР (хоць прэзыдэнт правам гэтым ніколі не карыстаўся), прапануецца што: сяброў Рады БНР абіраюць палітычныя
475
й грамадзкія арганізацыі, таксама на абмежаны час - ка-дэнцыю 5 год, а некаторую частку толькі, патрэбных спэ-цыялістых, пакліча Прэзыдыюм Рады.
Што да выканальных органаў
Спалучыць Прэзыдыюм Рады з Сакратарыятам Рады ў вадзін Выканальны орган. Ужыць усіх высілкаў, каб у выканальным органе мець хоць аднаго аплачванага пра-цаўніка, які-б меў час поўнасьцяй пасьвяціцца працы па лініі Рады, як арганізацыйнай, гэтак і навонкі, рэпрэзэн-татыўнай.
У далейшым гэтай працы мае быць праект статуту рэ-арганізаванай Рады БНР ды праграма й статут Лігі БНР.
В. Жук-Грышкевіч
Страшыня Канадзкага Сэктару Рады БНР
14 лютага, 1968 году.»
«Ідэёвыя вытычныя Лігі БНР
I. Уступ
Кожны ідэйны pyx, а асабліва-ж рух вызвольны, зьвя-заны зь нямінулай барацьбой. Ен мусіць мець сваю ідэю, выразную ідэялёгію, волю да зьдзейсьненьня ідэі, ды арга-нізацыйны стрыжань, касьцяк. Ідэя дае канкрэтную мэту, дзеля якой вядзецца праца й змаганьне, ідэялёгія гэту мэ-ту прэцызуе, выяўляе твар руху й злучае ў адно ўсіх удзельнікаў яго, а воля, якой кіруе арганізацыйны стры-жань, дае пэўнасьць у асягненьні ідэі.
Ідэя, выразная ідэялёгія, воля да асягненьня ідэі й ар-ганізацыйны стрыжань набіраюць асаблівай важнасьці ў нацыянальна-вызвольным руху, які бяз гэтых чатырох складнікаў ня мае духовага й валявога злучыва.
Грамада людзей, хай сабе й вялікая, бяз ідэі, ідэялёгіі, волі да зьдзейсьненьня ідэі й арганізацыйнага стрыжня -нічога асягнуць ня можа. Яна разьбіваецца рознымі дум-камі й імкненьнямі й ня можа быць зарганізаваным ру-хам, а толькі звычайнай бясформеннай грамадой людзей, якая не здае сабе нават справы, чаго хоча. Такая грамада
476
ніколі ня можа стацца творчым дзейнікам і ня можа асяг-нуць аніякае мэты, а заўсёды будзе заставадца грамадзка бязьдзейнай масай. Разьбітая дробнымі імкненьнямі й аса-бістымі справамі, ды найчасьцей рассвараная, яна ёсьць сырым матар’ялам для чужых, сьведамых сваіх мэтаў на-цыянальных групаў, ды розных варожых беларускай справе махераў, якія пастараюцца выкарыстаць гэту бяс-формную масу для сваіх цёмных мэтаў на шкоду белару-скаму народу.
Маем добры прыклад, што сталася з масай старых бе-ларускіх эмігрантаў у Канадзе й Злучаных Штатах, якія ня мелі ані нацыянальнай ідэі, ані арганізацыйных сты-мулаў. Вялікую частку іх пацягнулі чужыя цэрквы й касьцёлы, а яшчэ большую камуністычныя агенты сьцяг-нулі ў расейскія арганізацыі, дзе выкарыстоўваюць іх для разбудовы савецкай імпэрыі й замацаваньня паняволень-ня Беларусі. Старая беларуская эміграцыя мае апраўдань-не, што ў абсалютнай сваёй бальшыні яна ня мела нацыя-нальнай сьведамасьці й нічога ня ведала пра беларускі вызвольны pyx, а ўсьведаміць яе ня было каму.
II. Заданьні нашай эміграцыі
Новая беларуская эміграцыя сьвядомая нацыянальна. У большай ці меншай меры яна была зьвязана зь белару-скім вызвольным рухам на бацькаўшчыне й якраз дзеля гэтага апынулася на чужыне як палітычная эміграцыя.
У розных краінах рассяленьня яна патрапіла стварыць сваё арганізацыйнае беларускае жыцьцё. Але пасьля больш як 20-ці гадоў аказалася, што гэта жыцьцё заргані-завана вельмі слаба й што, калі наша эміграцыя не сха-мянецца ў час і ня ўзмоцніцца ідэйна й арганізацыйна, і яе чакае няцікавы лёс. Яна хіба што ня станецца ахвярай камунізму, але разьлезецца ў нявыразным ідэёва амэры-канскім, канадыйскім, ці іншым грамадзтве.
А наша эміграцыя - гэта-ж адзіная частка беларускага народу, вольная ад маскоўскага панаваньня, адзіная част-ка, што можа й павінна працягваць змаганьне за вызва-леньне Беларусі ды інфармаваць увесь сьвет аб бальшавіц-кіх зьдзеках і паняверды над беларускім народам. Рабіць гэта ёсьць нашым заданьнем і абавязкам. I калі мы гэтага абавязку ня выканаем - нас асудзяць браты й сёстры на-шы на бацькаўшчыне, нас асудзіць і наша гісторыя.
477
Жывём мы ў трывожным часе, калі стабільнасьць сьве-ту, збудаваная на хісткім грунце спаўіснаваньня розных палітычных сыстэмаў, банкрутуе, калі савецкая імпэрыя дрыжыць ад вонкавай і нутраной няпэўнасьці. Вось, вось гатовы выбухнуць новы сусьветны канфлікт, які можа высунуць на парадак дня вырашэньне лёсу паняволеных Масквой народаў і мы, беларусы, ізноў акажамся непад-рыхтаванымі да гэтага, як і ў часе папярэдніх дзьвюх су-сьветных войнаў. (Падкрэсьлена мною, Р. Ж.-Г.).
Таму з кожным днём становіцца больш відавочнай ве-ліч і значэньне ролі беларускай эміграцыі для нашай бацькаўшчыны, для яе змаганьня за сваё нацыянальнае існаваньне. He дарма-ж савецкая прапаганда так заўзята атакуе нас. Зразумела таксама, чаму беларускія патрыёты ў БССР прыслухоўваюцца так уважна да нашага голасу, сочаць за нашай беларускай работай, за нашай актыў-насьдьцю. Асабліва цяпер, калі там варочаецца сталінізм і ўсе беларускія нацыянальныя праявы заціскаюцца мац-ней, наша дзейнасьць ім патрэбна, як ніколі раней, бо толькі мы, беларуская эміграцыя, можам сказаць сьвету, што робіцца ў Беларусі, бо толькі мы можам проціставіць бальшавіцкаму эрзацу беларускай дзяржаўнасьці сапраўд-ную незалежную беларускую дзяржаўнасьць - Беларускую Народную Рэспубліку, ды, як вольныя людзі ў вольным сьвеце, можам вясьці адкрытае змаганьне за яе.