• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    4.	Арганізацыйным стрыжнём Лігі БНР цяпер ёсьць арганізацыйныя камітэты - цэнтральны й мясцовыя, a пасьля арганізацыйнага зьезду ім станецца прынятая зьездам арганізацыйная структура Лігі.
    V. Заданьні Лігі БНР
    1.	Праца й змаганьне за вызваленьне Беларусі.
    2.	Прапагаваньне ідэі вызваленьня Беларусі сярод на-шых суродзічаў па ўсім сьвеце ды інфармаваньне аб тым, што робіцца ў Беларусі пад акупацыяй Масквы.
    3.	Сталае й плянавае ўзьдзейваньне на беларускае гра-мадзтва, каб яно было дзейным, актыўным для белару-скай справы ў сваіх арганізацыях і паза імі ды брала ўдзел у працы й змаганьні за вызваленьне Беларусі.
    4.	Нацыянальнае ўсьведамленьне маласьведамых бела-русаў, азнаямленьне іх з беларускай гісторыяй і культу-рай, з беларускім вызвольным рухам ды ўцягваньне іх у беларускае жыцьцё, беларускія арганізацыі. дзеля чаго, як і для папярэдняга пункту, мае быць апрацавана адпа-ведная праграма й тактыка.
    5.	Праца над сябрамі Лігі БНР у напрамку большага нацыянальнага й палітычнага ўсьведамленьня, адукацыя
    483
    й самаадукацыя з беларусаведы, арганізацыйнай практы-кі й дысцыпліны, каб сябры Лігі БНР сталіся добрымі праваднікамі й арганізатарамі ў беларускім грамадзтве і адданымі змагарамі за вызваленьне Беларусі.
    6.	Кажны сябра Лігі БНР мусіць належаць да тэй ці іншай беларускай арганізацыі паза Лігай, у якой павінен быць прыкладным, ды не адмаўляцца ад ускладаных на яго функцыяў.
    7.	Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на нашу моладзь, на яе беларускае ўсьведамленьне. Трэба знайсьці да яе па-дыход, бяручы пад увагу, што яна тут роджаная й Белару-сі ня бачыла й ня знае.
    8.	Уцягнуць у Лігу актыўных ідэйных беларусаў, здольных да грамадзкай працы.
    9.	Старацца не дапусьціць да заняпаду беларускага жыцьця вартасных беларускіх арганізацыяў. Ліга БНР ня можа дапусьціць да свайго заняпаду й мусіць старацца аднавіць вартасныя заняпалыя, а то й спрычыніцца да паўстаньня новых, арганізацыяў.
    10.	Рэагаваць на ўсе шкодныя беларускай справе пра-явы з боку нашых ворагаў і суседзяў і то ўсімі магчымымі спосабамі ўключна з прэсавымі й пісьмовымі пратэстамі ды масавымі дэманстрацыямі. Арганізаваць беларускія нацыянальныя дэманстрацыі ў выпадку патрэбы.
    11.	Пры выконваньні ўсіх гэтых заданьняў трэба мець на ўвеце, што Ліга БНР ёсьць яўнай дэмакратычнай ар-ганізацыяй, лёяльнай да мясцовых уладаў на тэрыторыі свайго дзеяньня й што ўсякія нелягальныя сродкі дзеянь-ня не дапускаюцца, як супярэчлівыя ідэёвасьці Лігі БНР.
    Ліга БНР ёсьць новай беларускай арганізацыяй у тым сэнсе, што яна нацыянальна-палітычная арганізацыя, якой да гэтага часу ў нас ня было. Але яна ня толькі не перашкаджае іншым нашым арганізацыям, але ёсьць ка-рыснай для іх, паколькі дбае, каб беларускае жыцьцё бы-ло актыўным і плённым у працы.
    Ліга БНР ня ёсьць палітычнай партыяй, бо ня мае ані акрэсьленага сьветапагляду, ані сацыяльна-эканамічнай праграмы, неабходных вымогаў для палітычных партыяў. Ліга БНР ёсьць нацыянальна-палітычнай арганізацыяй з агульна нацыянальнай мэтай вызваленьня Беларусі й агульна нацыянальнай ідэялёгіяй, аб чым гаварылася вы-шэй. Таму да Лігі БНР можа належаць кожны ідэйны й актыўны беларус ці беларуска, за выняткам камуністаў і 484
    анархістаў, калі пагаджаецца з гэтымі ідэёвымі вытыч-нымі й зложыць сяброўскую заяву ў кіраўніцтва Лігі.
    Сакавік, 1969 г.
    Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР.
    Арганізацыйная Інструкцыя Лігі БНР нр. 1
    1.	У красавіку 1968 г. 10-я Сэсія Рады БНР апрабава-ла ініцыятыву арганізацыі Лігі БНР і зрабіла заклік да ўсіх радных падтрымаць гэту арганізацую. Абапіраючыся на гэта, Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР зьвяртаецца з просьбай да ўсіх сэктараў Рады БНР, каб кіраўніцтвы іх пазнаёміліся самі ды пазнаёмілі сяброў радных свайго сэктару з Ідэёвымі Вытычнымі Лігі БНР і склалі сяброўскія заявы ў Лігу БНР. Уступ у Лігу БНР ёсьць дабравольны, аднак, як відаць з Ідэёвых Вытыч-ных, дабро беларускай справы вымагае, каб у Лігу БНР увайшлі ўсе ідэйныя й актыўныя беларусы, а тым больш радныя БНР - наша ідэйная эліта.
    Просьба да сэктараў таксама, каб яны пазнаёмілі зь Ідэёвымі Вытычнымі Лігі БНР іншых ідэйных і актыў-ных беларусаў у сваім асяродку, што ня ёсьць раднымі БНР, і каб запрапанавалі ім уступіць у Лігу БНР.
    2.	Зьвяртаемся з просьбай і да іншых суродзічаў, якім вышлем Ідэёвыя Вытычныя Лігі БНР разам з гэтай ін-струкцыяй незалежна ад сэктараў, каб і яны ўступілі ў Лігу БНР ды стараліся ўцягнуць у лік сяброў яе іншых ідэйных і актыўных беларусаў. Сяброўскія заявы можна складаць у мясцовыя арганізацыйныя камітэты Лігі, калі такія ўжо існуюць у іхных асяродках, або пасылаць беспа-срэдна ў Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі на ні-жэй паданы адрас.
    3.	Калі ўжо будзе некалькі сяброў Лігі БНР, ці пры-намся тры асобы - просіцца іх стварыць мясцовы аргані-зацыйны камітэт Лігі БНР з засягам дзеяньня на ўсю кра-іну, дзе ёсьць толькі адзін сэктар, і з засягам толькі на сваё асяродзьдзе, дзе ёсьць некалькі сэктараў, як у Амэры-цы.
    4.	Мясцовыя арганізацыйныя камітэты Лігі БНР на ўсю краіну вызначаюць давераных сяброў Лігі БНР у ін-шых беларускіх асяродках сваёй краіны, у якіх знойдзец-485
    ца хоць па адной асобе, што жадаюць быць сябрамі Лігі БНР. Калі-ж там знойдуцца больш як 3 сябры Лігі БНР, тады ўтвараецца падкамітэт падпарадкаваны мясцоваму арганізацыйнаму камітэту.
    5.	Сябры мясцовых арганізацыйных камітэтаў дзеляць між сабой функцыі старшыні, сакратара й скарбніка. Іх заданьнем ёсьць вярбаваць сяброў у Лігу БНР, трымаць сувязь з Цэнтральным Арганізацыйным Камітэтам і вы-конваць ягоныя інструкцыі ды падрыхтаваць усё неабход-нае да першага Зьезду Лігі БНР. Давераныя сябры Лігі БНР і падкамітэты вярбуюць сяброў Лігі БНР у сваіх ася-родках і праводзяць работу згодна з інструкцыямі сваіх арганізацыйных камітэтаў Лігі.
    6.	Пэрыяд часу да скліканьня першага Зьезду Лігі БНР уважаецца за арганізацыйны пэрыяд, а арганіза-цыйныя камітэты - цэнтральны й мясцовыя - за часовыя ворганы Лігі БНР. Зьезд установіць арганізацыйную структуру Лігі БНР згодна са статутам, на падставе якога будуць створаны сталыя ворганы Лігі.
    7.	Каб мець хоць мінімальныя сродкі на арганізацый-ныя патрэбы Лігі БНР, уступаючыя ў Лігу сябры плацяць адзін даляр (ці раўнавартасьць у іншай валюце) уступ-ных. Грошы гэтыя пойгдуць на паштовыя й іншыя арга-нізацыйныя расходы мясцовых арганізацыйных камі-тэтаў.
    8.	Ува ўсіх справах, датычных Лігі БНР, просім зьвяр-тацца на наступны адрас: V. Zuk, 54 Mary St., Barrie, Ont., Canada.
    Сакавік, 1969.
    Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР»
    486
    XIX. 1969-ты ГОД
    Натальля Арсеньнева ў Канадзе
    Беларускае грамадзтва Канады мела гонар гасьціць у сябе паэтку Натальлю Арсеньневу.
    Сустрэча адбылася 16 лютана 1969 году ў Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта. Арганізавала яе Задзіночаньне Беларускіх Жанчын Канады.
    Гісторыя была такая. Блізу два гады таму ЗБЖК пра-сіла Паэтку прыняць ганаровае сяброўства свае арганіза-цыі. Натальля Арсеньнева ласкава згадзілася прыняць яго. Жанчыны захацелі пазнаёміцца з выдатнай сяброў-кай свае арганізацыі й запрасілі яе да сябе ў Таронта. На сваю агульную зборку ЗБЖК запрасіла ўсё беларускае гра-мадзтва й прыяцеля беларусаў й беларускай паэзіі ўкраін-скага паэта Барыса Аляксандрава з сям’ёй. Назначылі зборку, як заўсёды «ў нядзелю пасьля багаслужбы».
    Пасьля «Магутны Божа», сьпяванага ў царкве ўсімі ўлучна з Аўтаркай слоў млітвы, мы перайшлі ў залю Цэн-тру. Старшыня ЗБЖК др. Раіса Жук-Грышкевіч адчыні-ла, як адзін з прамоўцаў выразіўся, «літаратурны дзень» песьняй «Беларусь наша Маці Краіна» (словы Натальлі Арсеньневай). Пасьля прывітаньня й кароткага прадстаў-леньня Спадарыні Натальлі Арсеньневай-Кушаль слова для дакладу аб літаратурнай творчасьці Паэткі дала др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу, школьнаму сябру Паэткі яшчэ зь Віленскай Беларускай Гімназіі.
    «Гэтая гімназія» - гаварыў прэлегэнт - «як і сутык з выдатнымі беларускімі літаратурнымі й грамадзкімі дзея-чамі таго часу, а перадусім з Максімам Гарэцкім, былі тэй кузьняй, што ўзгадавала нацыянальна, гартавала ідэйна ды падрыхтавала да літаратурнай творчасьці Натальлю Арсеньневу». Даклад, што даваў абраз этапаў разьвіцьця паэзіі, асаблівасьці яе формы, ідэялягічныя асновы й сьветапагляд Паэткі, быў ілюстраваны цытатамі й цэлымі вершамі.
    Ілюстрацыю паэзіі Натальлі Арсеньневай дапоўнілі рэ-цытаваныя Раісай Жук-Грышкевіч вершы: «Не астыць нам», «Сівой вярбой», «Сутункі» і «Гэтак будзеш ты мной»,
    487
    ды слова й рэцытацыя маг. А. Грыцука, што падкрэсьлілі пагляд Паэткі на чалавека.
    Тады гаварыла сама Паэтка. Яе даклад «Майму жыць-цю» перапляталі ейныя вершы. Але дзе канчаўся верш, a пачыналася невершаваная паэзія гутаркі, я ледзь магла прыкмеціць. Жанчыны пахліплівалі, былым жаўнерам і скаўтам блішчэлі вочы, нат неўгамонныя дзеці, вычуваю-чы нязвычайны настрой бацькоў, заціхлі.
    Кіраўнічка імпрэзы дзякуе Паэтцы й дае слова друго-му паэту Барысу Аляксандраву.
    Ен хоча гаварыць да нас «мілагучнай, сьпеўнай» белару-скай мовай, але, не жадаючы чым-небудзь яе зьняформіць, памайстроўску ўжывае сваю ўкраінскую, якая ў вуснах мастака-паэты гучыць ня меней мілагучна й прынадна за нашую. Выражае радасьць з нагоды знаёмства із слаўнай беларускай пясьняркай Натальляй Арсеньневай, аддае справядлівасьць яе паэзіі, якая, як і ўся беларуская паэзія, цешыцца пашанай сярод украінцаў, ён цёпла вітае «братоў Крывічоў», што так горача й жыва прымаюць сваю паэтку.
    Былы беларускі вайскавік, др. Язэп Сажыч, што аж з Дэтройту прыехаў, каб пачуць пясьнярку, расказвае, як ён некалі,у Менску, слухаючы першы раз беларускую опэ-
    Натальля Арсеньнева і Вінцэнт Жук-Грышкевіч, БР-ГЦ у Таронта.
    16 лютага, 1969.
    488
    ру «Лясное возера», лібрэта якой напісала Натальля Ар-сеньнева, расплакаўся... Так кранаючым было хараство музыкі й паэзіі ў сваёй роднай мове!
    - «А што Паэтка дала нам як вайскавіком! Песьня, што мы сьпявалі напачатку, гэта-ж нашая вайсковая малітва! Кажнай раніцы пры падняцьці бел-чырвона-белага сьця-гу мы сьпявалі яе навыцяжку. А цяпер я вас усіх папра-шу, тут ёсьць былыя вайскавікі, засьпяваем <У гушчарах, затканых імглою> - жаўнерскую песьню, якую Паэтка нам таксама дала!» - зь пераконлівай просьбай у голасе гаво-рыць др. Сажыч.