• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Усе падхапіліся й грымнулі: «У гушчарах, затканых імглою, шэрым змрокам... Беларуь, Беларусь залата-а-а-я, за Цябе, за Цябе мы ідзём!»
    Надыйшоў час разьвітвацца. Сп-ня Оля Грыцук дзя-куе Пясьнярцы й уручае падарак ад ЗБЖК, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч ад мужчынаў ЗБК дорыць ёй «сэрца»... напоўненае чакалядай, а ад усіх Паэтка атрымоўвае чыр-воныя ружы й белыя гвазьдзікі.
    Паэтка Натальля Арсеньнева ў Канадзе. Сядзяць зь лева на права: бе-ларускі пісьменьнік Кастусь Акула, Сьвятлана Аляксандрава, украінскі паэт Барыс Аляксандраў, беларуская паэтка Натальля Арсеньнева, Япіскап БАПЦ Уладыка Мікалай, Валентына Пашкевіч, Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Таронта, 16 лютага, 1969.
    489
    Беларускае грамадзтва Канады слухае дакладу паэткі Натальлі Арсеньневай. Таронта, 16 лютага, 1969.
    Імпрэза канчаецца рэцытаваным др. Р. Жук-Грышке-віч вершам Натальлі Арсеньневай «Варта жыць!» Р. Ж.-Г.
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 143, сакавік, 1969.)
    Падарожжа ў Нью Ёрк. 16. IV. — 5. V. 1969 (Зь лісткоў дзёньніка В. Жук-Грышкевіча)
    «У Рочэстар - у Натальлі Арсеньневай
    Падарожжа з Бэры ў Нью Ёрк. Едзем з Раісай на пасе-джаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Выехалі 16 красавіка, начавалі ў Таронта ў Пашкевічаў, а 17-га прыехалі ў Ро-чэстар, каб адведаць Наталку Арсеньневу. Яна з сынам Улодкам Кушалем жыла ў чысьценькім доміку на прад-месьці. Яны нам былі рады. Натальля з мужам гэн. Франьцішам Кушалем мусіла пераехаць зь Нью Ёрку ў Рочэстар да сына, бо ягоная жонка памерла й засталося двое малых дзяцей. Трэба было памагчы іх гадаваць. Ле-тась памёр і гэн. Кушаль. I Наталка перажыла гэта вель-мі цяжка. Але ўжо аправілася і жывая й вельмі чынная. Зразумела, адданая сыну й унукам. Дзеткі ўжо падрасьлі, 490
    дзяўчынка «Тата» - 7 гадоў, а хлапец Пеця - 9 год. Уло-дак чалавек культурны й субтэльны, яму ўжо добра пась-ля саракоўкі. Да нас і сяброў маткі ягоныя адносіны сар-дэчныя. Але відаць, ён штось цяжка перажывае, бо, па-водле слоў маткі, сумны, маўклівы й удзяляецца толькі сваёй фаховай працы й дзецям. Я калісь пытаўся ў На-талкі, чаму ён ня жэніцца другі раз? Адказ быў - няведа-ма, што робіцца ў ягонай душы. Сёньня ён між іншым выказаўся, што лёс нацыянальна іншых эмігрантаў вы-значаны згары, праз 350 год яны стануцца амэрыканцамі й мала хто зь іх будзе ведаць сваю мову. Магчыма, што Улодак прыйшоў да выснаву, што лепш адразу стацца амэрыканцам. Апрача таго, ягоная праца (у якойсьць дзяржаўнай вытворчасьці) вымагае адданасьці дзяржаве й дыскрэтнасьці. Гэта магло змусіць яго трымацца збоку ад беларускага жыцьця. А шкада, пры нашым бязьлюдзьдзі ўтраціць для нашай справы такія дзьве асобы, як Натал-ка й яе сын - гэта вялікая страта. Але нічога ня зробіш. Улодак завёз нас да аўтабусу, дзеля чаго прыехаў з працы апаўдні, і настойліва запрашаў, каб заехалі, едучы назад.
    Сяньня пахаладала й ідзе дождж. Выехалі а гадз. 1-ай. У аўтабусе цёпла, але цудоўныя віды на прыроду дождж і туман папсулі. Пасьля язды па Through Way шафёр зьвяр-нуў на бакавую дарогу на Ітаку. Едзем узгоркамі й нізіна-мі, узьбярэжжам вялікага возера (нідзе ня відаць імя яго) па гайвэй 89. Каб ня дождж - было-б чым любавацца. Та-кая тут прыгожая дарога. У Ітака высадзілі пасажыраў, частка іх перасела на аўтобус у Пэнсыльванію. Выехалі зь Ітака і зноў едзем малой дарогай 79. 3 пагоркаў выехалі на раўніну. Тут частыя аселішчы, празь якія едзецца 35 міляў на гадзіну, а па дарозе 50 м./г. Паказваюцца й не-вялікія фармы. Цешаць вока белыя драўляныя домікі, чыстыя й акуратныя. Кругом шмат дрэў. Рунь ужо зусім зялёная, і зелянее трава й вербы. Тут шмат цяплей, як у Бэры. У Рочэстары мы бачылі магнолію, якая пачынала цьвісьці. У Канадзе для яе за холадна. Зноў едзем пагор-камі, цяпер аўтобус лезе на парадачную гару. Мясцо-васьць цудоўная, гарыстая. Уяўляю, як-бы яна выглядала, каб было сонца. Раіса наракае, што едзем памалу, цягну-чыся паміж горак.»
    - Але’, я наракала, бо нудзілася. А Вінцук цешыцца краявідам, дзеліцца са мною сваімі ўражаньнямі і ўсё пі-ша... -
    491
    «Але мусіць жа аўтобус вярнуцца на Through Way. Трапляецца шмат ручаёў і рэчак. Напэўна ў іх ёсьць фа-рэлька. Кругом тут беднаватыя фармы. Мусіць гадаўля-ныя, бо ворнай зямлі відаць мала. Але й фабрыкаў ня ві-даць. Нарэшце зьехалі на Through Way. Гэта тая самая да-рога, якой мы ехалі на 6-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Нью Брансвік.
    Бог ведае, што мне ўдасца зрабіць у Нью Ёрку. Пра-йшоў год ад 10-ай Сэсіі Рады БНР і нічога ня зрухнула зь месца.
    У міжчасе аўтобус зьехаў з Through Way у Вошынгтон - вялікаваты прамысловы горад. На станцыі затртымаўся на 5 хвілін, і тут, а не ў Ітака высадзіў пасажыраў на Фі-лядэльфію. Цяпер ізноў узьехалі на «тру вэй». ПІафёр аб-весьціў, што больш затрымоўвацца ня будзе.
    Хацеў я паехаць у Нью Ерк восеньню, але настроі ў нашых там былі нявыразныя ў сувязі з канфліктам ЗБК і БАЗА. I чуўся я тады няважна. У міжчасе сытуацыя пра-ясьнілася. Аб паседжаньні Прэзыдыюму Рады я дамовіўся праз сп. В. Русака зь ньюёрскімі сябрамі, а таксама з А-кам (Абрамчыкам, Р. Ж.-Г.). Апошні маніўся прыехаць у Нью Ерк, каб ад імя Парызкага Блёку інтэрвэніяваць у Амэрыканскім Камітэце, але стала на тым, што Амэры-канскі Камітэт вышле ў Мюнхэн Пэча, які займецца ўла-джаньнем адносінаў. Выясьнілася гэта на канфэрэнцыі Парызкага Блёку ў Мюнхэне ў канцы сакавіка. Абрам-чык уступіў са старшынства Парыскага Блёку, на яго мейсца быў выбраны Левіцкі, старшыня УНРады.
    Я тымчасам звольніўшыся із старшынства ККБК і га-зэтнай работы, мог узяцца больш арганізацыяй Лігі БНР. Напісаў Ідэёвыя Вытычныя, арганізацыйную інструкцыю й блянкі сяброўскіх заяваў. Разаслаў гэтыя друкі ўва ўсе сэктары. Буду прабаваць знайсьці прыхільнікаў у Лігу ў Нью Ерку й у Нью Брансвіку. Наталка згадзілася быць ся-брам Лігі й абяцала памагчы звэрбаваць іншых сяброў (Яню Каханоўскую).
    Галоўны націск буду класьці на стварэньне апарату Рады БНР, а паза гэтым на вэрбаваньне сяброў Лігі.
    19.	04. 1969.
    Прыехалі ў Нью Ерк са спазьненьнем на 25 хвілін. Знайшлі таксі, але да спадарства Валодзі й Нюры Руса-коў шафёр ня ведаў, як папасьці й вазіў нас цэлую га-492
    дзіну. Спаткалі нас Русакі вельмі цёпла - як гасьцей. Пачаставалі вячэрай. Шмат аб чым гаварылі, аб гра-мадзкіх справах - Валодзя Русак настроены пэсымістыч-на. Наракае на разьбіцьцё, што мала людзей, што людзі зьнеахвоціліся да працы. Штось чуў пра тое, што мае ад-быцца якоесь паседжаньне ў Радзе БНР, але некаторыя сябры казалі, што заняты іншымі справамі й ім не да гэтага.
    Пазванілі да Васіля Русака, сакратара Рады БНР. Я пытаўся, ці ён паведаміў сябраў Прэзыдыюму аб пасе-джаньні. Адказаў, што выслаў паведамленьні, якія яны мусілі ўжо атрымаць, але зазначыў, што ў ранейшых гу-тарках некаторыя сябры аднесьліся скэптычна да пасе-джаньня й майго прыезду. Дык пытаньне, хто прыйдзе на паседжаньне і ці ўдасца яго зрабіць. Скэптычнае адно-шаньне было й да запрапанаванага мною парадку дня. Як я й прадбачыў, адразу зьяўляюцца вялікія цяжкасьці. Але пабачым, што будзе далей.
    Паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР
    22.	04. 69.
    На паседжаньне прыйшлі ўсе ўключна з Я. Запрудні-кам, В.Кажаном, А. Адамовічам. Ня прыйшоў толькі др. Ул. Набагез, бо ён звольніўся ад усякай дзейнасьці белару-скай на два месяцы (на гэта была важная прычына, Р. Ж.-Г.). Паседжаньне прайшло добра, увесь парадак дня прынялі. Сакратар В. Русак падрыхтаваў некалькі лістоў да Сэктараў і радных згодна з нашымі пастановамі. Маю ўражаньне, што працу ўдасца наладзіць.
    У нядзелю былі мы з Раісай у царкве. Людзей было па-над 20 асоб. Яны губіліся ў вялікай царкве. А гадзіне 3-яй былі на абедзе ў спадарства Запруднікаў. Атмасфэра была сяброўская. Шмат аб чым гаварылі. Янка Запруднік кан-чае дысэртацыю, пасьля чаго будзе мець больш часу на беларускую работу. Думае палажыць націск на інфарма-цыйны бюлетэнь у ангельскай мове і на адбіцьцё копіяў БНРаўскіх дакумэнтаў. У гэтай справе будзе кантактавац-ца з М. Абрамчыкам. Гаварыў аб Абрамчыку й ягонай дяжкой сытуацыі. I Запруднік выявіў долю крытыцызму да ягоных спосабаў павялічаньня ўсяго й прадстаўленьня ў ружовым сьвятле, а з другога боку непрактычнасьці й незараднасьці.
    493
    Адведалі Колю Абрамчыка, у яго летась кватэравалі. Пасьля леташняй практыкі ніякіх гутарак аб беларускіх справах зь ім не вялі.
    Вечарам адведалі др. Ст. Станкевіча й яго жонку. Ен паказаў нам свой пакой - варштат працы. Выглядае, што ён у ім увесь час працуе і аддаецца выключна газэце.
    Учора - 21-га 04. - спаткаліся ў Паблік Ляйбрэры з др. В. Тумашам. Пайшлі выпіць каву й штось перакусіць. Выглядае ён блага; худы, зялёны, прыгнечаны. Ксеня (жонка) хворая. Была ў гошпіталі два разы, але нічога не памагло. Трэба глядзець і за дзяцьмі. ЦяжкаТумашу. Паза лекарскай працай ён адданы навуковай працы і БІНіМу. Хутка мае выйсьці 5-я кніга Запісаў. Прапанаваў, каб наш Інстытут у Канадзе выдаў адбітку Запісаў («Скарына - лекар»). Мы з гэтым пагадзіліся.
    Вечарам я гутарыў з нашым гаспадаром Уладзімерам Русаком. Гэтьі чалавек нядурны, беларускімі справамі праймаецца. Ен скончыў Тэхнічную школу ў Вільні, таму добры тэхнік, але працуе крэсьляром. Вельмі дасьціпны ў таварыстве, але большай нагрузкі працы грамадзкай узяць ня хоча, хоць і радны. Ен вельмі гасьцінны й ся-броўскі. Паходзіць Валодзя з Баранавічаў, якія былі зру-сыфікаваны й таму ў гутарцы шмат русыцызмаў. Ня мо-жа дараваць, што Мерляк адыйшоў з групай, і царква страціла шмат аўтарытэту й людзей. Ня можа дараваць Уладыку Васілю суда з мерлякоўцамі, царкве й людзям каштавала гэта масу грошай.
    Жонка яго - Нюра (чаму ня Ганна?) надзвычай мілая жанчына, вельмі гасьцінная й добрая гаспадыня. Вучыла-ся ў Віленскім універсытэце, але ня скончыла. Працуе швачкай. Абое яны добра зарабляюць. У грамадзкай пра-цы яна памагае, але ніякай функцыі на сябе не бярэ.
    3 Валодзем я гутарыў аб Лізе БНР. Даў яму Ідэёвыя Вытычныя. Ён згаджаўся, што такая рэч патрэбная, але энтузіязму ня выявіў. Таксама як і А. Міцкевіч адразу за-явіў, што трэба, каб у Нью Ёрку ўвайшлі ў Лігу й мясцо-выя лідары.
    У вайсковых справах — сп. Русак не абы што, у часе вай-ны ў Бранавічах ён камандаваў батальёнам і быў добрым ахвіцэрам. Але, калі яму запрпанаваў, згодна з пастановамі Прэзыдыюму Рады БНР, увайсьці у вайсковы аддзел у Сак-ратарыяце, ён запрапанаваў Сажыча. Аднак не адмовіўся належаць да Вэрыфікацыйнай Камісіі ў вайсковым аддзеле. 494