• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    3.	Канфэрэнцыя дамагаецца пашырэньня Рады На-роднага Мастацтва (Фолк Арт Каўнсіл) і поўнага мараль-нага й фінансавага падтрыманьня яе ўрадам на ўсіх ура-давых узроўнях.
    4.	Утрымоўваныя з публічных фондаў установы інфар-мацыі, такія як СіБіСі - павінны ў сваіх праграмах пры-значаць належнае месца шматлікім культурам Канады.
    5.	Школьныя ўлады павінны пашырыць праграмы ў навучаньні моваў. Курсы моваў усіх этнічных групаў па-вінны быць прызнаныя як прадметы, што даюць крэдыты на матрыкуляцыйным узроўні.
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 141, 1969.)
    Ліга БНР і рэарганізацыя Рады БНР
    Як сябра Рады БНР і старшыня Сэктару Рады БНР на Канаду др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч уважаў, што зьмена палітычнай сытуацыі, ды зьмены ў жыцьці беларускай эміграцыі вымагаюць перагляду й рэарганізацыі Рады БНР і стварэньня нацыянальна-палітычнай бээнэраўскай 468
    арганізацыі - Лігі БНР, якая была-б заплеччам Рады БНР. Справы гэтыя ён дыскутуе з Старшынём Рады БНР інж. Міколам Абрамчыкам, які ў гэтым 1968 г. наведаў Канаду, з сябрамі Сэктару Рады БНР у Канадзе, ды аб патрэбе ар-ганізацыі Лігі БНР піша ў «Вестках з Канады» - «Беларус», 131, 1968, у артыкуле «Ліга БНР вельмі на часе».
    Як дыскусійны матар’ял др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч падрыхтаваў Праект рэарганізацыі Рады БНР у двох разьдзелах для разгляду на 10-ай Сэсіі Рады БНР, што ад-былася 13 красавіка 1968 году ў Нью Ерку.
    «У трэцім разьдзеле гэтай працы мае быць праект ста-ТУТУ рэарганізаванай Рады БНР ды праграма й статут Лігі БНР,» - кажа аўтар у канцы другога разьдзелу «Праекту».
    Першыя два разьдзелы былі разгледжаны, узгоднены ды прыняты 10-ай Сэсіяй Рады БНР.
    На 10-ай Сэсіі Рады БНР 13-га красавіка 1968 году др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў выбраны Першым Заступні-кам Старшыні Рады БНР. («10-ая Сэсія Рады БНР», «Бе-ларус», Нью Ёрк, 132, 1968.)
    «Ліга БНР вельмі на часе
    Беларуская эміграцыя, хоць ёсьць палітычнай эмігра-цыяй, дагэтуль ня мае ані палітычных партыяў, ані вы-разнай незалежніцкай бээнэраўскай арганізацыі. Хтось мо’ пакажа на Раду БНР. Але Рада БНР - гэта палітыч-на-дзяржаўная інстытуцыя, а не масавая незалежніцкая арганізацыя. Рада БНР і яе выканальны ворган - гэта наш парлямэнт і ўрад на эміграцыі. Яны маюць свае па-літычныя заданьні ў міжнародным палітычным жыцьці, але не займаюцца нацыянальнымі справамі ў паасобных асяродках, як не займаюцца таксама й палітычным узга-даваньнем нашага грамадзтва. Гэта належыць да задань-няў самога грамадзтва. I чым больш грамадзтва вырабле-нае нацыянальна й палітычна, тым жывейшы ўдзел яно прыймае ў нацыянальным жыцьці, тым мацней і згадней яно рэагуе на падзеі, шкодныя нашай вызвольнай справе, тым больш яно можа зрабіць для гэтай справы.
    Рада БНР рэпрэзэнтуе БНР, рэагуе на падзеі, што да-тычуць Беларусі, складае, куды трэба, пратэсты, мэмар’я-лы, выдае маніфэсты, заклікі, дэклярацыі, ды ўтрымлівае дачыненьні з палітычнымі дзейнікамі дзяржаваў вольнага
    469
    сьвету, а за ўсёй дзейнасьцяй Рады БНР стаіць грамадз-тва, што яе падтрымлівае.
    Але ёсьць выпадкі - вельмі частыя - калі падтрымань-не грамадзтва мусіла-б быць больш актыўнае, больш віда-вочнае, каб мець патрэбны эфэкт, патрэбны вынік. У такіх выпадках няма каму заняцца такой падтрымкай, няма каму зарганізаваць яе, бо няма бээнэраўскай неза-лежніцкай арганізацыі. Добра, што ў нас час ад часу зьяўляецца прыватная ініцыятыва або ініцыятыва тэй ці іншай грамадзкай арганізацыі ў палітычных выступлень-нях, але гэтым «час ад часу» не адбудзеш, бо паняволянь-не нашага народу ня ёсьць «час ад часу» толькі, а сталым, дык і змаганьне зь ім мусіць буць сталым і безупынным.
    Далей, цяжар і адказнасьць беларускай незалежніцкай дзейнасьці ня можа ўскладацца толькі на Раду БНР, на яе сяброў, цяжар гэты мусіць несьці й нашае грамадзтва. Добра, што нашыя грамадзкія арганізацыі бяруць гэты цяжар на сябе, але яны бяруць яго толькі часткова, бо грамадзкі характар гэтых арганізацыяў абмяжоўвае іх шмат у чым, і яны ня могуць заняцца бээнэраўскімі спра-вамі поўнасьцьцю. Трэба ўзяць увагу й на той факт, што ў грамадзкіх арганізацыях ёсьць людзі розных пераканань-няў і зь імі таксама трэба лічыцца. Толькі незалежніцкая бээнэраўская арганізацыя, як Ліга БНР, магла-б заняцца поўнасьцяй бээнэраўскімі справамі й даць поўнае падтры-маньне Радзе БНР.
    Мы, беларуская эміграцыя, расьсеяныя па ўсім сьвеце ў большых, ці меншых асяродках, але ў сэнсе пераканань-НЯЎ _ У нас адна мэта й заданьне: вызваленьне нашай бацькаўшчыны. Асягнуць гэту мэту нам будзе куды ляг-чэй, калі ўсе бээнэраўцы задзіночацца ў вадну арганіза-цыю - Лігу БНР і скаардынуюць свае высілкі.
    Згуртаваньне беларусаў-незалежнікаў вельмі на часе ў гэтым 1968 годзе, бо гэты год ёсьць годам залатога юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, бо наш вораг - акупант Беларусі павёў сваёй шалёнай прапагандай наступ на БНР, каб стаптаць і апаганіць гэты сьвяты нам юбілей, каб зьнявечыць гістарычную праўду аб БНР і замяніць гэ-тую праўду хвальшывым нібы то легалізмам дзяржаўнась-ці сваёй БССР. Нашым абавязкам ёсьць даць рашучы ад-пор варожаму наступу супольным злучаным высілкам як-раз цяпер, якраз у гэтым годзе. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 131, 1968)
    470
    «Праект рэарганізацыі Рады БНР (Узгоднены з прэзыдэнтам Абрамчыкам і разгледжаны й прыняты на 10-ай Сэсіі Рады БНР)
    I. Чаму патрэбна рэарганізацыя
    Аднаўленьне Рады БНР 28 сьнежня 1947 г. ў Нямеч-чыне прайшло ў ня зусім спрыяльных абставінах. Аснаў-ная маса беларускай эміграцыі перабывала ў лягерох. Вісеў над ёй яшчэ сьцень страху рэпатрыяцыі пад прыму-сам, была няпэўнасьць будучыні, нявыразнасьць агульна-палітычнай сытуацыі. Трэба было сьпяшацца з арганіза-цыяй аўтарытэтнага прадстаўніцтва.
    Увосень 1946 г. было ўзгоднена з старэйшымі белару-скімі палітычнымі дзеячамі, што пры аднаўленьні Рады БНР трэба ахапіць як мага шырэй актыў палітычных і грамадзкіх дзеячоў.
    Паколькі ў нас ня было палітычных партыяў і, апрача Францыі й Ангельшчыны, ня йснавалі йшчэ грамадзкія арганізацыі, якія маглі-б паслаць у Раду сваіх прадстаўні-коў, было пастаноўлена ўлучыць у склад Рады БНР кож-нага грамадзка-палітычнага дзеяча, які сваёй мінулай дзейнасьцяй стварыў сабе аўтарытэт у беларускім грамадз-тве ды меў адпаведныя кваліфікацыі. Актывам старэй-шых і быў складзены сьпіс гэткіх людзей у ліку 72 асобаў, у якім на першым мейсцы стаялі, паслы Польскага Сойму з Заходняй Беларусі, удзельнікі Усебеларускага Кангрэсу 1917 году, вайскавікі таго часу й старэйшыя заслужаныя грамадзкія дзеячы.
    28 сьнежня 1947 г. адбылася інаўгурацыйная сэсія, на якой гэтыя 72 кандыдаты склалі ўрачыста прысягу вер-насьці БНР. Далей папаўненьне праходзіла павальней -паводля таго-ж прынцыпу. Пад канец 1954 г. Рада мела 142 радных.
    Прыблізна да 1956 г. сябры Рады выяўлялі максы-мальную актыўнасьць і энтузіязм. Рада БНР здабыла сабе пашану ня толькі сярод эміграцыяў іншых народаў, але прадстаўнікамі Рады БНР трактаваліся праблемы й зь дзейнікамі дзяржаўных народаў (з Данскім Урадам у 1948 г., з Ватыканам у 1951 г. ды іншымі). Вялікую ролю ады-грала Рада БНР у арганізацыі амэрыканцамі акцыі «вы-зваленьня ад бальшавізму» (Амэрыканскі Камітэт, Радыё «Вызваленьне», Інстытут Вывучэньня СССР) і ў арганіза-
    471
    цыі Лігі вызваленьня народаў Савецкага Саюзу (Парыскі блёк).
    Зьмена курсу ў міжнароднай палітыцы Амэрыкі - ад «сьцюдзённай вайны» да каагзыстэнцыі й разьвіцьцё нукле-арнае зброі - стварыла псыхоз стабілізацыі. На людзей, якія свой удзел у нашым вызвольным руху ўзаляжнялі ад міжна-роднай каньюнктуры, гэта моцна падзеіла. Пэрспэктыва вы-зваленьня Беларусі здавалася ім занадта далёкай, калі не безнадзейнай. Каля чверці сяброў Рады сталіся абыякавымі, пасыўнымі - улучна з выпадкамі выразнага дэзэртырства. 12 высокавартасных сяброў адыйшло на вечны супакой.
    Рада патэнцыянальна аслабела, тымчасам як бальша-віцкая прапаганда супраць нас непамерна ўзмацнілася. Апрача брашураў пашквільнага характару, Радзе БНР, Усебеларускаму Кангрэсу 1917 году пачалі прысьвячацца вялікія артыкулы ў гэткіх органах, як «Полымя» й «Весьці Акадэміі Навук БССР».
    Сяньня тым больш відавочна, што Рада БНР небясь-печная для акупанта. Бальшавіцкія навукоўцы ў пошу-ках «абгрунтаваньня» юрыдычна-праўных падставаў «сувэ-рэннасьці» БССР атакуюць БНР, хоць міжволі ды ўскосна мусяць даваць і довады, што гэткія правы сувэрэннасьці належаць Радзе БНР, не зважаючы на перабываньне яе на эміграцыі, не зьмяняе істотна ейнага значэньня. Абапі-раючыся на беларускую эміграцыю, Рада БНР сталася адзіным праўным рэпрэзэнтантам сувэрэнных правоў бе-ларускага народу, бо дзяржаўны лад Беларускае Народнае Рэспублікі быў зьнішчаны брутальна чужымі варожымі сі-ламі Савецкай Расеі супраць волі беларускага народу, бо народ гэты пазбаўлены акупантам свабоды ды ўсякіх маг-чымасьцяў выяўленьня свайго голасу, бо беларуская эмі-грацыя, як адзіная вольная частка сувэрэннага беларуска-га народу, мае ня толкі права, але й абавязак змагацца ўсімі магчымымі спосабамі за вызваленьне БНР ды, зразу-мела, мае права й абавязак тварыць дзеля гэтае мэты ар-ганізацыі й палітычны орган, што кіруе гэтым змагань-нем ды рэпрэзэнтуе паняволеную БНР у міжнародным па-літычным жыцьці да часу вызваленьня яе.
    Органам гэтым ёсьць Рада БНР на выгнаньні, якая сталася ня толькі кіраўнічым цэнтрам і палітычным рэ-прэзэнтантам беларускае эміграцыі, але й натуральным спадкаемцам тае Рады БНР, што мела паўнамоцтвы Усе-беларускага Кангрэсу 1917 году.
    472
    Выходзячы з вышэйсказанага, трэба зрабіць наступ-ныя выснавы:
    1.	Беларуская эміграцыя мусіць за ўсякую цану заха-ваць і ўтрымаць Раду БНР на выгнаньні як адзіны палі-тычны й рэпрэзэнтатыўны орган, што стаўся натураль-ным спадкаемцам тае Рады БНР, якая была абрана Усе-беларускім Кангрэсам 1917 году.
    2.	Дзеля таго, што апошнімі гадамі адбыліся некато-рыя зьмены ў пэрсанальным складзе Рады БНР і дзей-насьць ейная падупала — канечна трэба зрабіць строгі падлік бээнэраўскіх сілаў, папоўніць недахопы й правесь-ці рэарганізацыю Рады.
    3.	Паколькі за 25 год існаваньня Рады БНР на вы-гнаньні адбыліся паважныя зьмены ў міжнароднай палі-тычнай сытуацыі ды значныя зьмены ў беларускай эмі-грацыі, трэба ўзяць на ўвагу гэтыя зьмены пры рэаргані-зацыі Рады БНР, каб датарнаваць яе да цяперашніх абставінаў.