• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Ваенная апэрацыя нападу ўначы з 20 на 21 жніўня прайшла хутка й спраўна, але савецкім агрэсарам пры-йшлося наткнуцца на прыкрыя й неспадзяваныя пера-шкоды. Савецкія «браты» былі пэўныя, што ім удасца зьнішчыць Дубчэка з усёй ягонай праграмай і апаратам так лёгка, як лёгка яны зьнішчылі ў 1948 годзе Масары-ка. Але рэчаіснасьць змусіла іх пераканацца, што цяпер ня 1948 год, a 1968, і што калі-б яны й зьнішчылі Дубчэ-ка, дык на яго месца зьявіцца некалькі Дубчэкаў. Палі-тычна Саветы ўлезьлі ў такое гразкае балота, зь якога ня скора ім удасца вылезьці, і пытаньне, ці яны змогуць ка-лісь абчысьціцца зь яго.
    Ваенны напад на Чэхаславаччыну ўдаўся, але вайна з чэскім і славацкім народам яшчэ ня выйграная й пытань-не, ці будзе выйграная. Ужо відаць, што Масква не змаг-ла дасягнуць у акупаваным краі: яна не магла пазбыцца Дубчэка й яго лібэральнага ўраду ды ўстанавіць на яго месца паслушнага ёй падстаўнога ўраду. Чэхаславацкія сталінаўцы, на якіх Масква так лічыла, як на апору, ня толькі не змаглі ні ў чым ёй памагчы, але й самі цяпер, як, напрыклад, Швэстка, Білак, Кольдар і Якош, вырака-юцца публічна супрацоўніцтва з акупантамі. Масква не змагла пазбыцца супраціўнага ёй чэхаславацкага парля-мэнту, які быў і ёсьць чынны ад самога пачатку нападу. Акупантам не ўдалося зламаць пасыўнага супраціву ўсяго народу, як чэхаў, так і славакаў. Гэта ў самой Чэхасла-ваччыне. А на сусьветнай палітычнай арэне?
    Савецкая агрэсія ў Чэхаславаччыне выклікала куды большую й мацнейшую рэакцыю ў сьвеце, чымся агрэсія 12 год таму назад ў Вугоршчыне. Дык і кансэквэнцыі зь яе для Савецкага Саюзу будуць куды большыя. Ужо ві-даць, што камунізм, як прылада савецкай вонкавай палі-тыкі, скончыўся, бо напад на Чэхаславаччыну паказаў усім народам, што нясе з сабою гэты маскоўскі камунізм. 3 88 камуністычных партыяў сьвету толькі 10 падтрымалі савецкую агрэсію ў Чэхаславаччыне, рэшта-ж 78 паставі-ліся да яе адмоўна, або й войстра асудзілі яе.
    Пасьля гэтага ганебнага чыну Савецкі Саюз мусіць пазбыцца сваіх мараў аб кіраўніцтве камунізму у сьвеце. 454
    Вызначаны на лістапад г.г. камуністычны кангрэс у Маскве з мэтай запэўненьня кіраўнічай ролі КПСС - пы-таньне, ці зможа навет адбыцца.
    Гэтак званае мірнае суіснаваньне Саветаў з Захадам адразу павісла ў паветры з усімі яго гандлёвымі й куль-турнымі абменамі. Дагавор Саветаў з Амэрыкай аб непа-шыраньні нуклеарнай зброі сярод меншых дзяржаваў ні-хто ўжо ня хоча падпісваць, a НАТО змушана да павялі-чэньня сваіх ваенных сілаў. Вось які балянс савецкай агрэсіі ў Чэхаславаччыне.
    А тым самым праўдзівы абраз здрадніцкага савецкага нападу на малы камуністычны пабратымчы край - памі-ма хлусьлівай савецкай прапаганды й глушэньня радыё-вых перадачаў з вольнага сьвету - рознымі каналамі даходзіць да сьведамасьці падсавецкіх народаў, да ўсяго грамадзтва і напэўна выкліча абурэньне ды ўзмоцніць да-маганьні лібэралізацыі й свабоды. Тады савецкія лідары мо’ зразумеюць, што нельга стрымліваць шматнароднай хвалі ў яе імкненьні да свабоды й дэмакратыі ні хлусь-нёй, ні схалястычнай палітграматай, ні тэрорам; што гэта імкненьне ня ёсьць чыёйсь выдумкай, а натуральным вы-нікам поступу ў эканамічным, культурна-асьветным і гра-мадзкім жыцьці, натуральнай патрэбай кажнага народу, кажнага грамадзяніна, што стрымліваньне гэтых імкнень-няў азначае супрацьстаўленьне гістарычнаму працэсу.
    Калі-ж маскоўскі камунізм і далей будзе сілай стрымлі-ваць гэты працэс, дык няўхільная рэвалюцыя, якая пры-вядзе да распаду ўсяе Савецкае імпэрыі. В. Жук.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», нр. 137, 1968)
    «Гісторыя паўтараецца
    Увосень, 30 год таму (у 1938 г.), у Мюнхэне адбылася капітуляцыя Чэхаславаччыны й яе саюзьнікаў Англіі й Францыі перад нацыстаўскай Нямеччынай у справе прэ-тэнсіяў апошняй да Чэхаславаччыны. Каб унікнуць вай-ны, саюзьнікі аддалі Гітлеру Судэты й фактычна здалі на яго ласку й няласку лёс Чэхаславаччыны. Далейшы пра-бег трагэдыі Чэхаславаччыны й усёй Эўропы кожнаму ве-дамы.
    Увосень сёлетняга году чэхаславацкая трагэдыя паўта-рылася з тэй розьніцай толькі, што ў ролі агрэсара высту-455
    піла ня гітлероўская Нямеччына, а Савецкі Саюз. Аб на-падзе на Чэхаславаччыну Савецкага Саюзу разам з ча-тырма сваімі сатэлітамі мы ўжо пісалі. Цяпер бачым, што сьціснутая з усіх бакоў брутальнай ваеннай сілай Масквы, Чэхаславаччына змушана была пагадзіцца фармальна на ўсе маскоўскія дамаганьні, мусіла скапітуляваць - такса-ма, як скапітулявала ў 1938 г. перад Гітлерам.
    У пачатку кастрычніка сёлета (1968 г.) ў Маскве адбы-ліся перамовы паніж савецкай тройкай - Бражнёў, Касы-гін, Палянскі з аднаго боку й чэхаславацкімі лідарамі -кіраўніком чэскай кампартыі Дубчэкам, прэм’ерам Чэрні-кам і кіраўніком славацкай кампартыі Гусакам з другога боку. 3 камунікату гэтых перамоваў відаць, што гэта ня былі перамовы раўнапраўных бакоў, а перамовы агрэсара із сваёй ахвярай. Агрэсар дыктаваў свае дамаганьні, а ах-вяра змушана была іх прыняць.
    Чэхаславацкі бок забавязаўся: 1. Узмоцніць змаганьне супраць «антысацыялістычных (незалежніцкіх, Ж.) сілаў». 2. Павялічыць мерапрыёмствы кантролю над ужо цэнзу-раванай прэсай. 3. Узмоцніць партыйныя й дзяржаўныя ворганы... людзьмі, адданымі марксізму-ленінізму і прале-тарскаму інтэрнацыяналізму...» (сталіністымі, Ж.). Гэта тыповыя пункты, на якіх апіраецца савецкая дыктатура і ў вадхіляньні ад якіх Масква абвінавачвала чэхаславацкіх партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў ад пачатку лібэралі-зацыі.
    Што да найважнейшай для Чэхаславаччыны справы -забраньня акупацыйнага войска - камунікат, між іншага, гаворыць толькі, што абодвы ўрады пачнуць перамовы ў гэтай справе й зробяць умову аб «часовым пастоі савецкіх і іхніх саюзьнікаў войскаў у Чэхаславаччыне», а што да рэшты гэтых войскаў, дык яны будуць выводзіцца з Чэха-славаччыны паступова, згодна з пасьляакупацыйным па-разуменьнем, якое было зробленае ў Маскве. Такім чы-нам, чэхаславацкія лідары змушаны былі пагадзіцца з тым, што значная частка савецкага войска застанецца ў Чэхаславаччыне на даўжэйшы час, мо’ й на стала, бо сло-ва «часова» мае іншае значэньне ў савецкім слоўніку, чымся ўсюды. У 1956 г. пасьля здушэньня рэвалюцыі ў Вугоршчыне было пакінутае савецкае войска (100,000!) «часова», але прайшло ўжо 12 год, а Масква забіраць яго й ня думае. Згодна з савецка-чэхаславацкім камунікатам пакінутая таксама вольная рука Савецкаму Саюзу да рэш-456
    ты паўмільённай арміі, ён забярэ яе тады, калі будзе ха-цець, і столькі, колькі будзе хацець.
    Чэхаславацкія лідары змушаныя былі таксама пры-абяцаць, што й далей будудць даваць эфэктыўную помач камуністычнаму Ветнаму ды дапамагаць паўстрымліваць «...імпэр’ялістычную агрэсыю на Сярэднім Усходзе...» (Ізра-эля, Ж.).
    Столькі забавязаньняў узяў на сябе чэхаславацкі бок у часе нядаўніх перамоваў у Маскве. А якія-ж забавязаньні ўзяў на сябе другі бок перамоваў, Савецкі Саюз? - «Даць Чэхаславацкім таварышам усякую патрэбную ім помач пры правядзеньні нармалізацыі сытуацыі ў (іхняй) краіне і партыі...» - інакш кажучы, Саветы забавязаліся даць по-мач чэхаславацкім лібэральным камуністам у зьнішчэньні іхнімі ўласнымі рукамі маладой свабоды, узьнятай імі-ж самімі ў часе лібэралізацыі.
    А ў міжчасе чэхаславацкі прадстаўнік у Генэральнай Асамблеі Задзіночаных Нацыяў папрасіў усіх сяброў Асамблеі (пэўне-ж пад націскам Савецкага Саюзу), каб не парушалі справы акупацыі Чэхаславаччыны Савецкім Саюзам, дзеля дабра тэй-жа Чэхаславаччыны. Як белару-ская прыказка кажа: «Б’юць і жаліцца не даюць!»
    Так жорстка й цынічна распраўляюцца савецкія «тава-рышы» з «братняй» камуністычнай Чэхаславаччынай за тое толькі, што яна пазволіла сабе на самастойны шлях дэмакратызацыі камунізму. Справа гэтая цяжкая й тра-гічная. Добра ўсё-ж, што яна разыгрываецца на вачох усяго свету. Яна можа стацца паказной лекцыяй для ўсіх тых, што, не разабраўшыся ў істоце маскоўскага камуніз-му, так сьлепа верылі ў дабрадзействы Савецкага Саюзу.
    Незалежна ад гэтага, увесь сьвет сочыць за падзеямі ў Чэхаславаччыне й задае пытаньні: на колькі капітуляцыя Чэхаславаччыны перад бальшавіцкай Масквой будзе па-добная ў сваіх выніках да капітуляцыі яе ў 1938 годзе пе-рад Гітлерам? Ці й гэтым разам ненасытны агрэсар, заах-вочаны лёгкімі перамогамі, не паквапіцца на далейшыя заваёвы? ЦІ ня будзе гэта пачаткам новага сусьветнага катаклізму?
    Падставы да гэтых трывожных пытаньняў ачавідныя. Ведама, што бальшавіцкая Масква ніколі не перастала лятуцець аб г. зв. сусьветнай рэвалюцыі пад сваёй гэгэмо-ніяй. Ведама, што яна бразгае аружжам пры кажнай маг-чымай нагодзе перад усімі, хто зь ёй не згаджаецца. Ад-
    457
    нак даваць якіясь прарочыя адказы на гэтыя пытаньні было-б перадчасным. Мы ня ведаем яшчэ, як паставяцца да капітуляцыі сваіх лідэраў у Маскве чэхі й славакі, якія не скарыліся яшчэ перад маскоўскай дыктатурай. Мы ня ведаем, як зарэагуюць дэмакратычныя дзяржавы Захаду на новую, створаную савецкай агрэсіяй у Чэхаславаччыне, стратэгічную й палітычную сытуацыю, да разгляду якой прыступілі ўжо сябры НАТО. Але мы ведаем, што агрэсія ў Чэхаславаччыне шмат пагоршыла нутраную й вонкавую сытуацыю Савецкага Саюзу. Жук.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 138, 1968.)
    Там, дзе дэмакрацыя
    «Ня трэба забывацца, што Квэбэк мае нацыянальную, палітычную й культурную аўтаномію, куды большую, як г. зв. «сувэрэнная» БССР... Справа Квэбэку актуальная й вельмі цікавая, асабліва-ж для народаў, паняволеных ма-скоўскім камунізмам» - гаворыць В. Жук-Грышкевіч у ні-жэй паданым артыкуле:
    «Там, дзе дэмакрацыя. Справа Квэбэку
    Справа Квэбэку сталася цэнтральнай справай для ўсей Канады. У гэтай францускай правінцыі паўстаў моцны незалежніцкі рух, які не задавальняецца ўжо забясьпе-чаньнем францускай мовы й культуры ў Квэбэку ды зраў-наньнем у правох з рэштай Канады ў эканамічным і па-літычным жыцьці, а хоча аддзяленьня Квэбэку і стварэнь-ня зь яго незалежнай, сувэрэннай дзяржавы. Рух гэты мае моцны стымул і звонку. Яго падтрымлівае Францыя на чале з Дэ Голем, які, як ведама, ад даўжэйшага часу вя-дзе антыамэрыканскую й наагул антыангласаскую палі-тыку. Сваімі выступленьнямі за сэпаратызм Квэбэку на ЭКСПО-67 і ў Францыі Дэ Голь спрычыніўся да завой-страньня дачыненьняў між Францыяй і Канадай і выцяг-нуў справу Квэбэку на міжнародную арэну.