• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 132, 1968)
    «Залаты Юбілей БНР У Ашаве
    У Ашаве (30 міль ад Таронта) жыве значная група бе-ларусаў, бальшыня якіх працуе ў вялікай хвабрыцы сама-ходаў Джэнэрал Моторс. Там было шмат намаганьняў, каб стварыць беларускую арганізацыю, але ня менш і пера-шкаджалі да гэтага абыякавасьць да беларускага грамадз-кага жыцьця ў некаторых, малая нацыянальная сьведа-масьць у іншых ды традыцыйны, войстры падзел на два
    433
    напрамкі ў беларускім жыцьці сярод найбольш сьведамых нацыянальна й актыўных, які закараніўся яшчэ ў ляге-рох ДП ў Нямеччыне. Зьявішча ведамае амаль ува ўсіх беларускіх асяродках. Але паступова сьведамы нацыя-нальна актыў перамагаў перашкоды. Ен знайшоў такую форму арганізацыі, якая была ўспрыймальнай для ўсіх тамтэйшых беларусаў. Такім чынам паўстала Беларуская Самапомач у Ашаве. Яна праявіла ўжо сябе ня раз як рэ-прэзэнтант беларусаў у шматнацыянальнай Ашаве.
    Калі ў Таронта паўстаў Каардынацыйны Камітэт Бе-ларусаў Канады, Беларуская Самапомач у Ашаве заціка-вілася ім і ў мінулым годзе ўступіла ў яго як трэйцяя ар-ганізацыя, далучаючыся да ЗБК й БНА, якія залажылі ККБК. Супольнымі сіламі трох арганізацыяў ККБК арга-нізаваў 24 сакавіка сьвяткаваньне 50-х угодкаў абве-шчаньня незалежнасьці Беларусі ў Таронта, а ў нядзелю 31 сакавіка ў Ашаве.
    Зраніцы адбылася ў гэты дзень у ўкраінскай царкве Сьв. Пакровы ў Ашаве ўрачыстая беларуская япіскапская Багаслужба, арганізаваная ашаўцамі незалежна ад ККБК. Служыў Уладыка Мікалай, які сказаў прынагоднае ка-заньне, прыгожа сьпяваў украінскі царкоўны хор і было шмат людзей.
    Урачыстая акадэмія пачалася а гадз. 3:30 папаўдні ў украінскай залі «Дніпро». Адчыніў акадэмію старшыня Бе-ларускай Самапомачы сп. М. Бохар, і пачалася яна кана-дыйскім гімнам. Выканала яго аркестра сп. Б. Лішчонка. Вёў акадэмію сябра ККБК сп. Р. Беразоўскі, які прывітаў усіх прысутных зь беларускім нацыянальным сьвятам.
    Даклад пабеларуску зрабіў др. В. Жук-Грышкевіч, a паангельску сп. Ул. Барановіч. Старшыня акадэміі прад-ставіў гасьцей, якія склалі свае прывітаньні.
    Пасол Антарыйскага Парлямэнту з НДП Кліфорд Піл-кэй гаварыў аб свабодзе ў Канадзе для ўсіх нацыяналь-насьцяў і заахвочваў беларусаў да шанаваньня сваёй на-цыянальнай спадчыны - мовы, культуры, звычаяў.
    Ольдэрман Джон дэ Гарт гаварыў ад імя бурмістра Ашавы й дзякаваў беларусам, якія разам зь іншымі на-цыянальнасьцямі зрабілі ўклад у разбудову места.
    Прэзыдэнт Ашаўскага Народнага Фэстывалю Місыс Дж. Олдуніл выказала зацікаўленьне беларускім народ-ным мастацтвам і дзякавала беларусам за ўдзел у штогод-нім Ашаўскім Народным Фэстывалі.
    434
    Др. Д. Антонэвіч вітаў беларусаў з залатым юбілеем аб-вешчаньня сваёй незалежнай дзяржаўнасьці ад імя УНО і Украінскага Эгзыльнага Ураду. У сваёй доўгай прамове ён закрануў важнейшыя падзеі зь гісторыі Беларусі і жа-даў ёй хуткага зьдзейсьненьня ідэалаў Акту 25-га Сакаві-ка.
    Ад Лігі Вызваленьня Украіны выступаў сп. 0. Водвуд, які гаварыў аб падобнай долі Беларусі й Украіны, аб бра-тэрстве абодвух народаў і выказваў пэўнасьць іх хуткага вызваленьня.
    Апошнім гаварыў сп. Б. Новак ад Славенскай Лігі. Ён сказаў, што славенцы маюць такі самы боль, як і белару-сы, бо й яны ня маюць сваёй незалежнай дзяржавы. Жа-даў абодвум народам хуткага асягненьня незалежнасьці.
    У мастацкай частцы мы пачулі дэклямацыю др. Раісы Жук-Грышкевіч «Паўстань з народу нашага...» - Янкі Ку-палы й харавую дэклямацыю моладзі «Мы праўда..» - На-тальлі Арсеньневай.
    Малодшыя дзяўчаты станцавалі вельмі прыгожа «Бульбу», што «сама ссыпалася ў мяшок», а група Белару-скай Моладзі паказала сваё мастацтва ў танцах «Крыжач-ка» й «Лявоніхі».
    Трэба ўспомніць яшчэ й малую артыстку Новак, якая прасьпявала «Люблю наш край...», падыгрываючы сама на акардыёне, большым за сябе.
    Сьвяткаваньне было закончана беларускім нацыяналь-ным гімнам. Народу было шмат і ўсе былі задаволеныя з прабегу сьвяткаваньня. Беларуская Самапомач у Ашаве, на долю якой выпалі мясцовыя арганізацыйныя заданьні, вывязалася з іх вельмі добра, а само сьвяткаваньне стала-ся вялікім крокам наперад у разбудове беларускага жыць-ця ў Ашаве. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 132, 1968)
    ЯК ПАЎСТАЎ АКТ 25-ГА САКАВІКА
    Адказ др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча на бальшавіцкія напады
    «У <Голасе Радзімы> нр. 13 за сакавік 1968 г. быў на-друкаваны артыкул А. Пятровіча пад загалоўкам <Праўда аб Акце 25 Сакавіка>. Артыкул гэты накіраваны на тое, каб зьбіць з нацыянальна-дзяржаўнай сьведамасьці бела-
    435
    русаў у вольным сьвеце й зьнеахвоцідь іх да сьвяткавань-ня 50-гадовага юбілею абвешчаньня незалежнасьці Бела-рускай Народнай Рэспублікі.
    У імя аб’ектыўнай праўды, абапіраючыся на гістарыч-ныя факты, узятыя з розных крыніцаў, улучна з бальша-віцкімі, пастараемся бесстаронна разгледзіць падзеі, за-кранутыя А. Пятровічам.
    1.	Бальшавікі й дзяржаўнасьць нерасейскіх народаў СССР
    У сваім артыкуле А. Пятровіч кажа: «Дзякуючы рэва-люцыі й савецкай уладзе, беларусы, як і ўсе народы воль-най Расеі, упяршыню за шматгадовую гісторыю атрымалі права й магчымасьць стварыць сваю нацыянальную дзяр-жаву...» - Тут ёсьць поўнае запярэчаньне гістарычнай праўды. Беларусы, палякі, украінцы, армяне, грузіны, та-тары й туркестанцы мелі сваю дзяржаўнасьць раней за Расею (Расея пачала называцца так ад Пятра Вялікага, раней-жа была Маскоўскім княствам). У 10-12 ст. Бела-русь мела пачатковую дзяржаўнасьць у сваіх княствах По-лацкім, Турава-Пінскім і Смаленскім, а ад 13 ст. у Вялі-кім Княстве Літоўскім. Пад Расею трапіла толькі ў канцы 18-га ст., а раней ані з Маскоўшчынай, ані з Расеяй, апрача войнаў, нічога супольнага ня мела. Маскоўшчына, а пазьней Расея зьнішчыла дзяржаўнасьць усіх пераліча-ных вышэй народаў і, забраўшы іхнія землі стварыла сваю імпэрыю. Бальшавікі нікому не стварылі сувэрэннай дзяржаўнасьці, наадварот, яны зьнішчылі адроджаную дзяржаўнасьць у 1917-18 гадох забраных Расеяй нерасей-скіх народаў і стварылі ім не незалежныя дзяржавы, a фікцыйныя савецкія рэспублікі, падпарадкаваныя Маск-ве. Яны адрадзілі расейскі імпэрыялізм, узмоцнілі яго й удасканалілі.
    Цьверджаньне А. Пятровіча, што пасьля бальшавіцкага перавароту ў кастрычніку 1917 году «...поўным ходам ішла падрыхтоўка да стварэньня Беларускай Савецкай Рэспублікі», абсалютна ня згоднае з праўдай. Вось што ка-жа актыўны з тых часоў на Беларусі вызначны бальшавік В. Кнорын у сваёй кнізе «1917 г. в Белорусснн н на За-падном фронте» (Менск, 1925, б.б. 74-75): «...Беларускае пытаньне, дзеля таго, што бальшавікі не ўдзялялі яму на-лежнай увагі, спрычынілася да некаторых нашых пры-436
    красьцяў. Папершае, перад Саўнаркомам Заходняй Вобласьці паўстала пытаньне аб выдзяленьні беларускіх вайсковых аддзелаў... падругое, перад Саўнаркомам паў-стала пытаньне аб Усебеларускім зьезьдзе (Кангрэсе, В. Ж.), скліканым у Менску з дазволам Наркамнаца (Народ-нага Камісарыяту Нацыянальнасьцяў у Петраградзе, В. Ж.)... Пасьля доўгага змаганьня за рэвалюцыйную баль-шыню левай часьціны зьезду, прынятая зьездам рэзалю-цыя аб уладзе ўсё-ж такі аказалася нацыянальна-дэма-кратычнай, у сапраўднасьці ськіраванай да замены ўлады Саветаў на нацыянальна-дэмакратычную ўладу, створа-ную зьездам. Дзеля гэтага Саўнарком Вобласьці пастана-віў распусьціць зьезд... На бліжэйшы час роспуск Усебела-рускага зьезду спрычыніўся да пераходу беларускай нацыяналістычнай дэмакрацыі яўна на бок выразных праціўнікаў савецкай улады і да падтрыманьня ёю рых-таваных плянаў контра-рэвалюцыйных выступленьняў, завершаных арганізацыяй ураду Беларускай Народнай Рэспублікі пасьля адступленьня савецкай улады».
    Дык не бальшавікі дбалі пра беларускую дзяржаў-насьць, а беларускія народныя масы, дэмакратыя, што выявіла сваю волю на Усебеларускім Кангрэсе пастановай стварэньня Беларускай Народнай Рэсдпублікі, якая была абвешчаная незалежнай пасьля таго, як бальшавікі на мірнай канфэрэнцыі зь немцамі ў Берасьці раздавалі бе-ларускія землі нашым суседзям, ігнаруючы волю белару-скага народу. Пасьля абвешчаньня незаленасьці Беларусі бальшавікі ня мелі ўжо іншага выхаду, як стварыць сваю Савецкую Беларускую Рэспубліку, што яны й зрабілі на цэлы год пазьней.
    2.	Усебеларускі Кангрэс
    Скліканы ў сьнежні 1917 г. Усебеларускі Кангрэс А. Пятровіч называе контрарэвалюцыйным зборышчам, па-дабраным «Беларускай Радай», якое, быццам, складалася «...з буржуазных інтэлігэнтаў, памешчыкаў, фабрыкан-таў, (падкрэсьленьне маё, В. Ж.), кулакоў, буйных чыноў-нікаў.» — У сапраўднасьці-ж Усебеларускі Кангрэс меў та-кое вялікае прадстаўніцтва ад усіх пластоў беларускага народу, якога ня меў ніводзен народ з усяе Расейскае ім-пэрыі, навет ня мела яго й Усерасейскае Учрэдзіцельнае Сабраньне. Вось што кажа пра склад Кангрэсу сучасны ri-
    437
    сторык БССР Вадзім Круталевіч у артыкуле «Без народнае апоры» (у часопісе «Полымя» нр. 2, 1967 г., б. 186, 187, 188): «Згодна зь літаратурнымі дадзенымі, у зьезьдзе (Кан-грэсе, В. Ж.) удзельнічала 1915 чалавек, зь іх 1175 з ра-шаючым голасам і 740 з дарадчым... Гэта былі, найбольш, прадстаўнікі валасных, павятовых і губэранскіх земстваў, гарадзкіх самакіраўніцтваў, павятовых і губэранскіх зя-мельных камітэтаў, настаўніцкіх арганізацыяў, саюзаў земскіх і паштова-тэлеграфных служачых, розных нацыя-налістычных арганізацыяў. He пакінуты былі бяз увагі навет дарожныя й бежанскія камітэты... Валасныя й па-вятовыя земствы, гарадзкія думы, настаўніцкія бежанскія арганізацыі й павятовыя Саветы сялянскіх дэпутатаў па-сылаюць па адным дэлегату. Губэранскія харчовыя камі-тэты і губеранскія сялянскія Саветы - па тры дэлегаты. Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў прапаноўвалася накіраваць на зьезд па адным дэлегату... На зьезд у Менск прыбыло больш за 700 прадстаўнікоў арміі й флё-ту, г.зн. больш за трэць усіх дэлегатаў з рашаючым гола-сам. Прадстаўнікі арміі займалі на зьезьдзе найбольш пра-выя пазыцыі, патрабуючы неадкладнага абвяшчэньня <не-залежнай Беларусі>... На зьезьдзе прысутнічалі, праўда, іх была нязначная колькасьць, прадстаўнікі Саветаў, і сярод іх дэлегаты Віцебскага губэранскага зьезду Саветаў...» Бы-лі на Кангрэсе й беларускія бальшавікі зь беларускай Са-цыял-Дэмакратычнай партыі, якая ўтварылася зь левага крыла Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў Петрагра-дзе. «Цэнтральны Камітэт партыі ўхваліў паездку ў Менск 10 сяброў гэтай арганізацыі і матар’яльна падтрымаў яе. Накіраваныя зь Петраграду беларусы павінны былі дзей-ніча.ць у кантакце з камуністамі Заходняй вобласьці...» — кажа Круталевіч. Ен-жа прыводзіць словы А. Чарвякова (пазьнейшага прэзыдэнта БССР, В. Ж.), паводле якіх «на Кангрэсе была пэўная частка дэлегатаў работнікаў і ся-лян, настроеных зусім пасавецку, і таму кіраўніком Кан-грэсу трэба было прыстасоўвацца і маскаваць савецкай фразыялёгіяй антысавецкія справы».