• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    А ў эміграцыі - Рада БНР належыць да Лігі Вызва-леньня Народаў Савецкага Саюзу (Парыскі блёк, старшы-нём якога ёсьць Прэзыдэнт Абрамчык на працягу ўжо 15 год, - Ж.), што змагаецца за правы гэтых народаў.
    420
    Дзякуючы стараньням Рады БНР, ад 1954 году існуе ў радыё «Свабода» Беларуская Сэкцыя, якая перадае сваю паўгадзінную праграму на Беларусь штодзень на працягу 24 гадзін. Існуе таксама Беларуская Сэкцыя ў Інстытуце Вывучэньня Савецкага Саюзу ў Мюнхэне, які ведамы сва-імі выданьнямі аб СССР і Беларусі. Ёсьць і іншыя выда-вецтвы аб Беларусі (напр. у Ангельшчыне) паміма сьці-плага выдавецтва й прэсы нашай эміграцыі. He дарма-ж савецкая прапаганда ад найдаўжэйшага часу вядзе зма-ганьне зь беларускай эміграцыяй.
    Дык няма ніякіх прычынаў да пэсымізму. Трэба толь-кі дбаць пра тое, каб беларуская эміграцыя была актыў-най і разбудоўвала ды паляпшала сваё арганізацыйнае жыцьцё, трэба дбаць пра тое, каб беларуская справа ня зыходзіла з сумленьня кажнага беларуса.
    Далей, на просьбу прысутных, Прэзыдэнт Абрамчык расказаў пра жыцьцё й працу беларускае эміграцыі ў Эў-ропе. Ж.»
    «Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 131, 1968)
    «Слава Украіне!
    Вясна 1917 году. У нашай хаце ў малым мястэчку Вя-лейшчыны дзьверы амаль не зачыняюцца ад прыходзя-чых і выходзячых жаўнераў. У нас кватэруе канцылярыя Радыятэлеграфічнага Дывізіёну, а ў мястэчку стаіць штаб арміі. Днём у канцылярыі бывае шмат розных інтэрасан-таў, а вечарам прыходзяць сябры да жаўнераў, што сьпяць у нашай хаце.
    Фронт стаў на лініі Дзьвінск, вазёры Мядзел - Нарач, Баранавічы, ужо з год таму ня рухаецца. Ад нас да фрон-ту па простай лініі каля 30 кілямэтраў. Мы ў прыфранто-вай паласе, якая даслоўна заваленая расейскім войскам.
    Жаўнеры й мясцовае насельніцтва звыкліся з прыфра-товай сытуацыяй і, здавалася-б, забыліся пра вайну. Яны занятыя цяпер рэвалюцыяй, якая выбухла тры месяцы таму, іх цікавіць, што будзе з Расеяй, што будзе зь іхнімі краінамі, які лёс іх саміх. Амаль кожны дзень ёсьць мі-тынг на рынку або ў тэатральным бараку. Прамаўляюць прадстаўнікі ўсіх партыяў, а найчасьцей прадстаўнікі ча-совага ўраду Керанскага й вайсковых арганізацыяў. Усе за рэвалюцыю, усе за перабудову Расейскай Імпэрыі й
    421
    кажны па свояму. Выступаюць сацыялдэмакраты-менша-вікі, сацыялісты-рэвалюцыянэры, кадэты й беспартый-ныя. Бальшавікоў яшчэ ня чуваць, яны зьявяцца пазь-ней. Пасьля мітынгу адбываюцца дыскусіі й спрэчкі, пе-раносяцца на вуліцу, у хаты, дзе кватэруюць жаўнеры, у цывільнае насельніцтва. Усе дыскутуюць, усе спрачаюцца, усе хочуць сваіх парадкаў, усе карыстаюць із свабоды. «Расейскай турмы народаў» больш няма, яна разваленая. Усе перажываюць рэвалюцыю — кажны пасвоему.
    У дыскусіях пачуеш ня толькі расейскую, але й іншыя мовы: беларускую, украінскую, польскую й мову каўказ-цаў. Дыскутуюць ня толькі аб Расеі, але й аб Польшчы, Украіне, Беларусі, Каўказе, Туркестане. Чуюцца такія сло-вы, як аўтаномія, фэдэрацыя, незалежнасьць, самастыйні-кі, сувэрэннасьць, «едзіная недзелімая».
    Немцы абвесьцілі, што пасьля вайны прызнаюць неза-лежнасьць Польшчы, і часовы ўрад Керанскага какетуе палякаў, а Фінляндыя ўжо аддзяляецца. Ходзяць чуткі аб арганізацыі польскіх легіёнаў. Але й чуваць гутаркі аб са-мастойнасьці Украіны, Беларусі, Каўказу, Туркестану. Бе-ларусы, украінцы, палякі часта дэманстрацыйна гавораць на сваіх мовах — навет вайсковыя.
    Дыскусіі адбываюцца й у нашай хаце. Жаўнеры, што працуюць у канцылярыі й жывуць у нас, усе з асьветай, ад іх можна пачуць шмат чаго цікавага і даведацца шмат чаго новага. Гэта тры ўкраінцы й тры беларусы. Яны га-вораць між сабой кожны пасвоему й добра разумеюцца. I я іх добра разумею. Украінцы для мяне не навіна, іх столькі перавалілася праз нашае мястэчка: і кіеўскіх, і па-дольскіх, і палтаўскіх, і валынскіх, і харкаўскіх. Спачатку я іх не разумеў, але з часам прыслухаўся, прывык і пачаў разумець.
    Дысананс у дружную сям’ю нашых кватэрантаў уно-сіць іх начальнік Шчукін. Ен жыве ў майго дзядзькі. Ён расеец. Ен ня церпіць самастыйнікаў і высьмейвае ўкра-інскую й беларускую мову. Ен за «адзіную недзелімую Ра-сею». Між ім і нашымі кватэрантамі ёсьць толькі афіцый-нае супрацоўніцтва й субардынацыя, як да старэйшага. Паза службай Шчукін цяпер для іх ужо не начальнік, але й ня сябра, бо занадта самапэўны, неталерантны, улада-любны й прыдзіра. Ен ніяк ня можа пагадзідца, што пасьля рэвалюцыі ўзьнялі голас розныя нацыянальнасьці й дабіваюцца аддзяленьня ад Расеі. Адсюль войстрыя ды-422
    скусіі зь ім і спрэчкі. Вось як цяпер чую такую спрэчку. Шчукін нэрвуецца й крычыць сваім начальніцкім тонам. - «Прыпэр самопэр» - кідае ён прыдуманую насьмешку над украінскай мовай, нібы паказваючы сваю вышэй-шасьць. Да Шчукіна далучаюцца іншыя расейцы - ча-стыя бывальцы ў канцылярыі, яны таксама супраць «рас-членнтелей Росснн» і памагаюць яму перамагчы ў спрэч-цы самастыйнікаў. Але нашы кватэранты не паддаюцца, яны спакойна даводзяць карысьць аддзяленьня, а на моў-ныя вульгарызмы ІПчукіна вытыкаюць расейскія лаянкі й саратаўскія частушкі.
    Раптам чуецца гучнае прывітаньне: «Слава Украіне!» і адказ нашых кватарантаў: «Украіне Слава!». Гэта пры-йшоў сябра нашых кватарантаў, заядлы самастыйнік Гу-менюк, які вельмі любіць спрачацца. У канцылярыі робіц-ца шумна. Ужо чуваць зычны голас Гуменюка ў спрэчцы, якая, відаць, заходзіць далёка, бо ўспамінаюцца такія імё-ны, як Хмяльніцкі, Мазэпа, Пётр Вялікі, Кацярына, Калі-ноўскі, Мураўёў вешацель, Азэф, ды мяшаюцца такія эпі-тэты, як галаварэз, патрыёта, здраднік, герой, кравапійца, узурпатар. Спрэчка ўжо перайшла ў сварку, каб чаго доб-рага бойка ня вынікла!?
    Але тут зазваніў тэлефон, хтось падняў слухаўку, у ха-це зрабілася ціха. Спрэчка перарвалася. Іншым разам спрэчку перарываюць інтарасанты ахвіцэры.
    А як западае шэрая гадзіна й наступае вечар, тады чутны спакойныя й разважлівыя гутаркі: - За каго мы ваюем, за каго гібеем у акопах? За свае народы, за свае правы? He, мы кроў праліваем за матушку Расею, якая высысае з нас сокі, за яе пыху й дабрабыт. Але мы аддзе-лімся ад Расеі, тады няхай маскалі пакукуюць і пака-жуць, што ўмеюць, а награбіўшы чужых земляў і дабра, лёгка крычаць аб сваёй велічы й моцы, - гаворыць украі-нец - здаецца Паўлэнка. - Але, але, аддзяліцца ад Расеі мы мусім, кажа беларус Дубавік, бо якая-б яна ня была Расея, яна ўсяроўна будзе думаць пра сябе, а не пра нас. Аднак аддзяліцца будзе нялёгка. Як усе народы аддзеляц-ца, дык з Расеі мала што застанецца, яна зыйдзе на шэ-ры канец. Таму расейцы будуць старацца ўсімі сіламі не дапусьціць да аддзяленьня іншых народаў. - Можа тады дабіцца спачатку аўтаноміі, а пазьней аддзяляцца? - дакі-дае, здаецца, Садоўскі. - He, толькі аддзяляцца, і то як найхутчэй, - гарачыцца другі ўкраінец - хутчэй, пакуль 423
    расслабленая вайной і рэвалюцыяй Расея не зьбярэцца з сіламі ды зноў ня возьме нас за горла. - I зажы-вём-жа мы тады, зажывём, як аддзелімся, — вымаўляе з асалодай павольны беларус Валевіч. Але тут адчыняюцца дзьверы й чуецца прывітанне: «Слава Украіне!». Прыйшоў Гуме-нюк. Гутарка зыходзіць на другі бок. Чуваць пытаньні, ці разасланы паведамленьні аб украінскім вайсковым зьезь-дзе? Ці прыйшоў адказ ад Каваленкі зь Сібірскага палка? Тры беларусы адсоўваюцца і таксама гавораць пра арга-нізацыйную перапіску. Вельмі часта ўспамінаецца Менск. Нарады чаргуюцца з прыцішаным сьпевам украінскай ді беларускай песьні. Пад гэты сьпеў і засынаю.
    Так у нарадах, дыскусіях, спрэчках, сьпевах і розду-мах праходзяць дні, тыдні, месяцы - у штабах, у вайско-вых аддзелах, у вакопах на фронце, у сялянскіх хатах і ў гарадох. Дасьпяваюць вялікія думкі. Расейская рэвалю-цыя ўнядраецца ў рознанацыянальных масах жаўнераў і цывільных, расплываецца па нацыянальных асяродках, у якіх творацца нацыянальныя рэвалюцыйныя клічы: «Слава Украіне!», «Хай жыве Беларусь!», якія западаюць глыбока ў народную сьведамасьдь. Групавыя дыскусіі й нарады па ўсім вялізарным абшары зьліваюцца ў боль-шыя зборышчы, канфэрэнцыі й зьезды. Узрастаюць на-цыянальныя рэвалюцыі, крышталізуецца незалежніцкая ідэялёгія, крэпне воля народаў да самастойнага жыцьця аж да паўнейшага выяўленьня на вялікіх усенародных зьездах-кангрэсах, на якіх паўстаюць такія несьмяротныя акты, як абвешчаньне незалежнасьці Украінскай Народ-най Рэспублікі 22 студзеня 1918 году і абвешчаньне неза-лежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году.
    Гэтым вялікім актам прысьвячаю свой маленькі ўспа-мін з нагоды 50-тых угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Украіны. УКРАІНЕ СЛАВА! В. Жук-Грышкевіч»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 130, 1968)
    50-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Таронта
    Дзіўнай сілай ускалыхнуў юбілейны 1968-ы год усёй нацыянальнай беларускай эміграцыяй. Яна заварушыла-ся, як закрануты мурашнік, загрымела, як наэлектрыза-
    424
    ванае паветра перад бурай. Ня дзіва! Маятнік часу выбі-вае паўстагодзьдзе Акту абвешчаньня Незалежнасьці Бе-ларускай Народнай Рэспублікі!
    На пачатку году прыяжджае ў Паўночную Амэрыку Старшыня Рады БНР інж. Мікола Абрамчык. Ягоныя на-ведваньні беларускіх асяродкаў Канады й ЗША, даклады, дыскусіі й гутаркі дадаюць алертнасьці й пругкасьці ўся-му, што беларускае й жывое.
    У сэктарах Рады вядуцца дыскусіі й падрыхтоўка да чароднай Сэсіі Рады БНР. Як жывы помнік залатому юбілею БНР, пускае першыя парасткі Ліга БНР, аргані-зацыя для ўсіх тых, хто стаіць на грунце Акту 25-га Са-кавіка.
    Першы раз у гісторыі Нью Ёрку, у “Public Library” на 5-ай авенью непадалёк ад будынку Задзіночаных Нацыяў - цэнтру падзеяў - адбываецца на працягу чверцьгодзь-дзя выстаўка: «450 Год Беларускага Друку». Плякаты з партрэтам др. Франьцішка Скарыны весьцяць колькімі-льённаму Нью Ёрку аб багацьці культурнай спадчыны бе-ларускага народу.
    А кажны большы й меншы беларускі асяродак па ўсім сьвеце мае свае амбіцыі й робіць свае намаганьні адзна-чыць і ўшанаваць залаты юбілей БНР.
    Таронта
    Згуртаваньне Беларусаў Канады галоўным чынам кі-руе сваю энэргію на інфармаваньне лістамі, літаратурай і «ДЭКЛЯРАЦЫЯЙ Рады БНР» урадавых, грамадзкіх і культурных дзейнікаў Канады аб Беларусі, яе паняво-леньні й вызвольным змаганьні. Гэтая інфармацыя была найболей інтэнсыўнай перад сьвяткаваньнем 25-га Сакаві-ка.