• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    September, 1967.
    Information Bureau of the Rada (Council) of the Byelorussian Democratic Republic in Exile.
    HELP STAMP OUT BRAINWASHING - PASS THE FACT SHEET ON TO A BRAINWASHED FRIEND.”
    Гэткі вось зварот быў апублікаваны ў газэце “The Montreal Star,” Thursday, September 28, 1967, аж y трох яе вы-даньнях і ў форме лістовак вельмі шырака (хоць і неля-гальна) пашыраны ў савецкім ды іншых павільёнах Вы-стаўкі.
    У савецкім павільёне пазнаёміліся мы з трома белару-самі з БССР, якія, як сіямскія — не двайняты - а трайня-ты, заўсёды хадзілі неразьдзельна разам. Адзін зь іх быў гісторык з Заходняй Беларусі. Гутарылі яны добра пабе-ларуску й былі прыемнымі субяседнікамі. Мы ведалі, што ім дадзенае было заданьне «пільнаваць» нас, можа што ці-кавага ад нас даведацца, можа мець на нас які ўплыў, a з другога боку, яны павінны былі адзін за другім сачыць, каб каторы зь іх не падпаў пад наш уплыў і ня высьліз-гнуўся з пад партыйнай дысцыпліны.
    27 й 28 верасьня, на Беларускі Дзень, прыехала шмат беларусаў з Канады й ЗША. На гэты дзень мы ўзялі з са-бой шмат беларускіх кніг, выданых на эміграцыі, я пры-несла здымкі з Выстаўкі Старога Беларускага Друку й урачыстага сходу сьвяткаваньня 450-х Угодкаў Беларуска-га Друку, што адбылося ў Таронта ў Канадзе. Кажу сваім новым знаёмым з БССР: «Хацела бы вам нешта паказаць, ня ведаю, ці хочаце бачыць?» - «Чаму не!» - адказваюць.
    410
    Доўга разглядалі фатаграфіі, як і кожнага асобна сфата-графаванага гнязда выстаўкі, гэтак і ўдзельнікаў сходу. Часам пыталіся - хто гэта, або - гэта? Кажам: Сьвятар Бе-ларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы, а гэта канадзкі высокі ўрадавец з жонкай.» He выпускаючы з рук і ўсё й усё разглядаючы фатаргафіі выстаўкі, адзін зь іх кажа: «Каб ня гэтыя нацыянальныя эмблемы - а былі-ж там і бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня — было-б зусім, як у нас...»
    Тут др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч паказвае кнігі Сымо-на Брагі - др. Вітаўта Тумаша - «Лякалізацыя жыцьцяпі-су доктара Франьцішка Скарыны», «Пытаньне імя др. Франьцішка Скарыны», «Скарына ў Маскве» — і кажа: «У нас ёсьць выдатны навуковы дасьледчык, што ўжо даўно працуе над Скарыніянай.» - «Больш за дзесяць гадоў!» -дадае др. Мікола Шчорс. Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч прапануе нашым новым знаёмым, як падарак, гэтыя кні-гі. Вельмі няпэўна й асьцярожна, бо-ж няведама, што дру-гія два на гэта скажуць — адзін зь іх — гісторык — узяў па-дарак і падзякаваў. Наагул вельмі шмат беларускіх кні-жак эміграцыйнага выданьня мы далі ня толькі гэтым тром, але й іншым удзельнікам дэлегацыі з БССР. Але, як пазьней весткі нясьлі, ніводнае з гэтых кніг яны ў БССР з сабой узяць не маглі. Кнігі тут былі, як некалі Скарына-вая Біблія ў Маскве, зьнішчаны або забрала іх НКВД.
    Спадарыня Ала Курыла наракала перад прадстаўніка-мі з БССР, што дзеля зьмененай даты Беларускага Дня, ейныя дзеці, ужо роджаныя ў Амэрыцы, дзеля школьнага часу, не маглі быць на Беларускім Дні, «а яны-ж у Бела-русі ніколі ня былі». Запрашалі нас прыехаць у Мінск. Мы ім адказалі, што ў Мінск ня прыедзем, але ў МЕНСК, калі ён будзе беларускім - прыедзем.
    Даведаўшыся аб лістоўках - звароце Інфармацыйнага Бюра Рады БНР - пашыраных у павільёне, ды аб тым, што ён надрукаваны й у газэце, нашыя знаёмыя з БССР не захацелі больш з намі гаварыць.
    Пасьля Беларускага Дня мы разьехаліся дамоў. Ды дэ-легацыя з БССР яшчэ засталася й праводзіла сярод бела-русаў Мантрэалю сваю дэструктыўную работу. Нагаварва-лі, ды й застрашвалі людзей, каб трымаліся здалёк белару-скіх арганізацый, а жылі сваім спакойным жыцьцём. Адзін чалавек расказваў: «Прыйшлі да нас (звычайных работнікаў) - і кажуць: «Во, халадзільнік стаіць, але што ў
    411
    халадзільніку?» - Кажам: паглядзеце! - Быў гэта якраз дзень, што мы зрабілі закупы на цэлы тыдзень, і хала-дзільнік быў перапоўнены».
    Ды савецкая прапаганда падзеіла. Беларуская аргані-зацыя ў Мантрэалі ніколі ня была асабліва моцнай. На наступны год беларусы Мантрэалю, ня гледзячы на пера-конваньні старшыні Каардынацыйнага Камітэтыу Бела-русаў Канады др. В. Жук-Грышкевіча, адмовіліся сьвятка-ваць 25 Сакавіка - залаты яго юбілей...
    Аб гэтай варожай прапагандзе, спосабу яе праводжань-ня, як у часе ЭКСПО-67, гэтак і заўсёды, як мы павінны зь ёй змагацца, Вінцэнт Жук-Грышкевіч гаворыць у ар-тыкуле: «Прынцып <Юніты ін Дывэрсіты» і Беларусы». Са-вецкай прапагандзе ў Канадзе дае ён адпор у артыкуле «Беларусаў дзеляць на нацыяналістых і... расейцаў». Аб падрыўной камуністычнай дзейнасьці ў Канадзе гаворыць ён у артыкуле «Камуністы рыхтуюць Ветнам у Канадзе». (Глядзі Разьдзел XVI) («Весткі з Канады» - «Беларус», 128, 1967)
    «На ЭКСПО-67 Кісялёў перасаліў
    <Расейская мова - другая родная мова беларусаў». Так сказаў прэм’ер БССР Ціхан Кісялёў на прэсавай канфэ-рэнцыі пры адчыненьні Дня Беларусі на ЭКСПО 67. На пытаньне-ж др. В. Жук-Грышкевіча з залі: <Ад якога гэта часу расейская мова ўважаецца за другую родную мову бе-ларусаў>, - прэм’ер Кісялёў адказаў з аплёмбам: ЗАУСЕ-ДЫ. Разгледзім-жа, як гэтая справа выглядае ў запраўд-насьці.
    1.	Цьверджаньне, што расейская мова ёсьць другой роднай мовай беларусаў, недарэчнае ў сваёй істотнасьці, бо ня можа быць дзьвюх родных моваў, так як ня можа быць у дзіцяці дзьвюх родных матак. Родная мова ёсьць матчына мова, так як яна гучэла ў ангельскай вэрсіі ў пытаньні й адказе на прэсавай канфэрэнцыі - “mother tongue”, гэта знача, тая мова, на якой матка вучыць вы-маўляць першыя словы сваё дзіця. Такое разуменьне па-няцьця РОДНАЯ МОВА прынята ўва ўсім сьвеце. Так яно разумеецца й ува ўсіх статыстыках улучна із савецкай.
    2.	Адказ Кісялёва, што расейская мова была заўсёды другой роднай мовай для беларусаў, тым больш недарэч-412
    ны. Навет калі дапусьціць тэарэтычную магчымасьць існаваньня дзьвюх родных моваў наагул, дык для белару-саў расейская мова не магла быць другой роднай мовай заўсёды ўжо дзеля таго, што толькі пры самым канцы 18-га стагодзьдзя Беларусь была забраная Расеяй, а перад гэ-тым беларускі народ у сваёй масе на працягу вякоў ня меў беспасярэдняй сутычнасьці ні з Расеяй, ні з расейскай мовай. I калі хто ад каго вучыўся - дык не беларусы ад расейцаў, а наадварот, расейцы ад беларусаў: і ад Франь-цішка Скарыны, і ад Сымона Полацкага й шмат ад якіх іншых беларускіх вучоных.
    3.	Афіцыйна ўрад Савецкага Саюзу не накідае расей-скае мовы, як другой роднай мовы, хоць у штодзённай практыцы русыфікацыя Беларусі праводзіцда поўнай па-рай. У савецкай статыстыцы зь перапісаў насельніцтва СССР у 1959 годзе няма тэрміну другая родная мова. Гэ-тая статыстыка падае, што лік беларусаў ува ўсім Савец-кім Саюзе выносіць наагул 7, 913.488, а зь беларускай мо-вай, як роднай мовай - 6,952.123. Дзеля таго, што лік бе-ларусаў ў БССР выносіць 6,532.035 - з гэтага вынікае, што беларускую мову, як родную мову, савецкая статысты-ка падае ня толькі для беларусаў у БССР, але й для 420,088 тых беларусаў, што жывуць у іншых частках Са-вецкага Саюзу.
    Чаму-ж тады прэм’ер Кісялёў уводзіць новы тэрмін -другая родная мова й як такую накідае беларусам расей-скую мову? Навет палякі, якія накідалі беларусам у Заход-няй Беларусі польскую мову, ніколі не казалі, што гэта мова ёсьць другой роднай мовай для беларусаў.
    Прынцып роўнасьці ўсіх нацыянальнасьцяў, як і кан-стытуцыя, існуюць у Савецкім Саюзе толькі на паперы. У практыцы яны парушаюцца на кажным кроку, бо ў жыцьці праводзіцца тая партыйная лінія, якая карысная для расейскай савецкай імпэрыі, хоць яна й пярэчыць як прынцыпам свабоды, так і самой канстытуцыі. Усім нам ведама, што кіраўніцтва партыі намагаецца стварыць з народаў Саведкага Саюзу адзіную, аднамоўную (расей-скую) савецкуюэ нацыю. Такой думкі, відаць, і стаўлень-нік Масквы прэм’ер БССР Кісялёў. Дык ягонае цьвер-джаньне, што расейская мова ёсьць другой роднай мовай для беларусаў, зусім згоднае з партыйнай лініяй русыфі-кацыі беларусаў, як і іншых нерасейскіх народаў. Толькі Кісялёў забыўся, што прамаўляў не ў савецкім Менску ці
    413
    Маскве, а ў вольным Мантрэалі. У савецкім Менску яго-нае цьверджаньне, што расейская мова ёсьць другой род-най мовай для беларусаў, было-б спатканае энтузыястыч-нымі воплескамі маскоўскіх падхалімаў. А ў вольным Мантрэалі гэтае цьверджаньне выклікала канстэрнацыю. Тут Кісялёў перасаліў. В.» (Адзін з псэўдонімаў В. Жук-Грышкевіча)
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 126, 1967.)
    «Беларускае школьніцтва і... муха
    Хвалячыся дасягненьнямі Савецкай Беларусі на прэса-вай канфэрэнцыі ў Мантрэалі, прэм’ер БССР Ц. Кісялёў гаварыў таксама аб школьніцтве й выдавецтве. Ен цьвер-дзіў, што ў БССР 80 працэнтаў беларускіх школ (злыя языкі кажуць, што ў Менску няма ніводнай чыста белару-скай школы) і што 70 працэнтаў кніг выдаецца на бела-рускай мове. Для кажнай сувэрэннай дзяржавы гэтыя лікі былі-б нармальнымі й імі ня трэба было-б хваліцца. Яны можа навет за малыя, бо як ніяк, паводля савецкай статы-стыкі, у БССР жыве 81 працэнт беларусаў. Але, дзеля Taro, што й гэтыя лічбы Кісялёў падаваў, як вяліке асяг-неньне, аўдыторыя прыняла іх з пэўнай дозай зьдзіўлень-ня й недаверу.
    Для беларусаў-жа, прысутных на прэсавай канфэрэн-цыі, паданыя лікі гучэлі, як самая звычайная хлусьня, бо і зь лістоў ад радні, і з савецкай прэсы яны ведаюць, што беларускія школы ў загоне, што з кажным годам іх лік зьмяншаецца на карысьць расейскіх школ і што навет тыя школы, якія фармальна называюцца беларускімі, фактычна расейскія, бо ў іх усе прадметы выкладаюцца парасейску, а беларуская мова абмежаваная да мінімаль-нага ліку гадзін. Гэта датычыць перадусім гарадзкіх шко-лаў. Кісялёў мог падаваць свае хвальшывыя працэнты сьмела, не заікаючыся, ён ведаў, што ўжо ад даўжэйшага часу савецкая статыстыка не падае ані лічбы ці працэн-таў беларускіх школ у БССР, ані лічбаў ці працэнтаў вы-давецтва беларускіх кніжак.
    Др. В. Жук (Жук-Грышкевіч, Р.Ж-Г) задаў Кісялёву пытаньне, чаму савецкая статыстыка не падае ніякіх да-дзеных аб колькасьці беларускіх школ у БССР? - Адказ Кісялёва быў штонайменш дзіўны. Ен сказаў, што адказ-414
    ваць на гэтае пытаньне — гэта тое самае, што падымаць муху пад’ёмным кранам.
    ІПто ён разумеў пад мухай? Ці беларускую мову, ці бе-ларускае школьніцтва, ці беларускую нацыянальную пра-блему наагул? Магчыма, што ў савецкай практыцы, напе-ракор тэорыі, усе гэтыя праблемы сапраўды такія нязнач-ныя, як муха, але для беларусаў адказ Кісялёва гучэў, як ігнараваньне беларускай справы, як нацыянальная абра-за. Ён збыў такое істотнае пытаньне, як беларускае школьніцтва, звычайнай кпінай, чым выклікаў зьдзіў-леньне ў канадзкіх журналістых і шырэйшай публікі, ды абурэньне ў беларусаў.