• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    «Масква забіла ідэю славянскай фэдэрацыі
    Карэньні панславізму - злучэньне ўсіх славянскіх на-родаў у вадной фэдэрацыі - паходзяць ад заходніх і паў-дзённых славянаў, зь якіх большая частка была пад ула-дай Аўстра-Вугорскай Імпэрыі, а меншая - пад турэцкай уладай.
    Ужо ў 1659 г. харвацкі сьвятар Юры Крыжаніч паехаў у Маскву «да цара майго племяні», каб пераканаць яго ў патрэбе панславізму. Тады маскоўскі цар ня чуўся яшчэ на сілах, каб выкарыстаць панславізм для сваіх імпэрыя-лістычных мэтаў, а мо’ й не разумеў яго.
    Панславізм, як культурны й палітычны кірунак, вы-крышталізаваўся ў 19 стагодзьдзі пад уплывам рамантыз-
    387
    му й аб’яднаўчага руху Нямеччыны. Спрычыніліся да гэ-тага таксама сваімі навуковымі працамі аб славянах вучо-ныя славістыя Ягіч, Доброўскі й Шафарык, а асабліва сла-вацкі паэта Ян Коляр, які ў сваёй паэзіі заклікаў славя-наў да аб’яднаньня.
    Рэвалюцыя 1848 году ў Аўстрыі й Нямеччыне - гэтак званая «Вясна Народаў» значна ўзмоцніла панславянскі рух. Тады быў скліканы Першы Славянскі Кангрэс у lipase Чэскай пад старшынствам чэскага гісторыка й патрыё-ты Паляцкага. У гэтым кангрэсе ўзялі ўдзел славянскія на-роды, што былі пад Аўстрыяй: харваты, славенцы, чэхі, славакі, палякі й русіны-украінцы з Галіччыны. Калі рэ-валюцыя была здушаная - былі здушаныя й славянскія рухі, а славянскія народы зноў апынуліся пад уладай Аў-стрыі або Вугоршчыны. Яны ськіравалі свае надзеі на вы-зваленьне на Расею, і цэнтрам панславізму сталася Масква.
    Але Масква зразумела ідэю панславізму пасвойму, на сваю карысьць. Ужо Пушкін пісаў, што ўсе славянскія ру-чаі зьліваюцца ў вадзіным расейскім моры. Расейская-ж царская палітыка пабачыла добрую нагоду выкарыстань-ня панславізму для падпарадкаваньня сваёй уладзе ўсіх славянскіх народаў. Падтрымлівала гэтую палітыку й ра-сейскае грамадзтва, у якім пашыраўся сільны рух «славя-нафільства», на чале якога стаялі расейскія дзеячы Хамя-коў і браты Кірэеўскія. Рух гэты супрацьставіўся заходняй культуры й цывілізацыі ды глёрыфікаваў расейскае пра-васлаўе і царскі абсалютызм. На ім базаваўся расейскі на-цыяналізм і імпэрыялізм. Падтрымліваў славянафільства й Дастаеўскі, а расейскі гісторык Пагодзін і пісьменьнік Данілеўскі прадбачылі, што панславізм прывядзе да фэдэ-рацыі ўсіх славянскіх народаў пад зьверхнасьцяй Расеі, і што граніцы гэтай фэдэрацыі стануць на лініі Шчэцін -Трыест.
    На руку расейскіх славянафілаў быў вызвольны рух супраць Турэччыны, баўгараў і сэрбаў на Балканах, якія шукалі расейскай помачы й пратэкцыі. Пры такіх настро-ях і абставінах быў скліканы Другі Славянскі Кангрэс у Маскве ў 1867 годзе.
    Гэты Славянскі Кангрэс ня меў вялікага значэньня. Чорнай плямай ляжаў на ім 1863 год - здушэньне расей-цамі польскага паўстаньня й паўстаньня Кастуся Каліноў-скага на Беларусі. Для ўсіх было ясным, што расейскі панславізм нясе няволю славянскім народам.
    388
    Далейшыя славянскія кангрэсы адбываліся пасьля ра-сейскай рэвалюцыі 1905 году ў Празе Чэскай і Сафіі, ін-спіратарам якіх быў чэскі кансэрватыўны палітык Кароль Крамаж.
    Бальшавікі ня прызнавалі панславізму. Ленін казаў, -панславізм - гэта рэакцыйны буржуазны рух, які разьбі-вае клясавую салідарнасьць. Аднак калі ў 1941 годзе Гіт-лер напаў на Савецкі Саюз, Сталін кінуўся на выкары-станьне панславізму для сваіх палітычных мэтаў. У Маск-ве быў створаны Славянскі Камітэт, які заклікаў усіх славян да змаганьня зь Немцамі. Была праведзеная шы-рокая акцыя арганізаваньня славянскіх камітэтаў у Паў-ночнай і Паўдзённай Амэрыцы сярод славянскіх нацыя-нальнасьцяў эміграцыі на падтрымку Савецкага Саюзу. A як кончылася вайна, камітэты гэтыя сталіся асновай дзей-насьці камуністычнай партыі.
    У 1946 годзе савецкі генэрал А. Гундоров - старшыня маскоўскага славянскага камітэту - склікаў у Белградзе канфэрэнцыю ўсіх славянскіх камітэтаў, якая пастанавіла склікаць Усеславянскі Кангрэс у сьнежні 1946 году ў тым-жа Белградзе. Дамінуючай фігурай на гэтым Кангрэсе быў маршал Ціта, а Белград быў абраны за сталую сядзібу Цэнтральнага Панславянскага Камітэту.
    Але праз паўтара году разрыў Ціта із Сталінам падар-ваў дзейнасьць гэтага Камітэту. 3 таго часу заглохла яго-ная дзейнасьць. Незалежна ад гэтага, ідэя панславізму даўно ўжо сталася мёртвай, хоць камуністы й стараліся ажывіць яе для сваіх імпэрыялістычных мэтаў. Забіла гэ-тую ідэю Масква - спачатку царскі імпэрыялізм, а пазь-ней бальшавіцкі. I якія-ж славянскія народы могуць ве-рыць у ідэю панславізму, калі яны бачаць, як жывуць па-няволеныя Масквой беларусы й украінцы, як расейскія шавіністы стараюцца зьнішчыць нацыянальную й куль-турную самабытнацьць гэтых народаў пры помачы пры-мусовай русыфікацыі.
    Другі Кангрэс Канадыйскіх Славянаў ня меў нічога супольнага з палітычнымі тэорыямі панславізму, якія ў практыцы зводзіліся да расейскага імпэрыялізму.
    Кангрэс гэты базаваўся на штодзённым практычным жыцьці славянскіх этнічных групаў Канады, браў пад увагу іх практычныя патрэбы, іх культурныя й грамадз-кія арганізацыі, сумаваў вынікі іх працы, як уклад у раз-будову Канады. У гэтым практычным падыходзе выявіла-389
    ся салідарнасьць славянскіх групаў, узаемная пашана й супрацоўніцтва на аснове канадыйскіх прынцыпаў дэма-кратычнай свабоды й роўнасьці для ўсіх грамадзян.
    Выказаў усё гэта вельмі прыгожа Мр. Лёрэнц - пасол Антарыйскага Парлямэнту, як госьць спікэр на нядзель-ным банкеце ўдзельнікаў Другога Кангрэсу Канадыйскіх Славянаў у Бікон Армс Гатэлі ў Атаве, зводзячы сваю прамову да параўнаньня правядзеньня тэорыі панславізму ў палітыцы й вольнае супрацоўніцтва славянскіх нацыя-нальнасьцяў на практыцы ў Канадзе. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 125, 1967)
    450-я ўгодкі беларускага друку
    Сьвяткаваньне 450-х угодкаў беларускага друку, запа-чаткаванага ў 1517 годзе др. Франьцішкам Скарынам, Згуртаваньне Беларусаў Канады спалучыла із сьвятка-ваньнем стагодзьдзя Канады. Падрыхтоўка да адзначэнь-ня гэтак важнага беларускага юбілею праводзілася доўга. Плянавалі мы зрабіць выстаўку, прысьвечаную жыцьцю й творчасьці др. Франьцішка Скарыны, якую назвалі Вы-стаўкай Старога Беларускага Друку. Экспанаты на вы-стаўку ласкава пазычыў нам Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью Ерку. У беларускага мастака Пётры Мі-рановіча, які тады жыў у Нью Ерку, заказалі мы вялікі партрэт др. Франьцішка Скарыны. А так як ідэя выстаўкі выйшла ад нас - Вінцэнта й Раісы Жук-Грышкевічаў -мы яе й рыхтавалі. Да экспанатаў трэба было прыгата-ваць напісы ў беларускай і ангельскай мовах. 3 ангельскі-мі памагаў нам наш пляменьнік, тады вучань сярэдняй школы Паўлюк Пашкевіч і на колькі дзён госьць зь Лён-дану, Англіі, айцец Рабэрт Тамушанскі (тады яшчэ ня доктар філязофіі). Аформіць выстаўку ў залі Беларускага Рэлігійна-Грамадзкага Цэнтру ў Таронта заняло нам тры дні. Зраніцы прыяжджалі мы ў Таронта й вечарам вярта-ліся дамоў у Бэры (у Беларускі Рэлігійна-Грамадзкі Цэнтр аўтам - панад 100 км.). Выстаўка складалася зь ся-мі гнёздаў: 1. Скарына вандроўны; 2. Скарына ў Падуі; 3. Скарына сярод сучасьнікаў; 4. Скарынавыя кнігі; 5. Ска-рынавыя ілюстрацыі й гравюры; 6. Скарынавыя папярэд-нікі й пасьлядоўнікі; 7. Скарына ў беларускай літаратуры й прэсе.
    390
    Гэтыя сем гнёздаў трэба было разьмясьціць на сьценах залі так, каб яны тварылі добра зарганізаваную кампазы-цыю, каб на выстаўку было прыемна глядзець. Інакш яна ірытавала-б і адпіхала-б гледачоў заміж іх сваім эстэтыч-ным выглядам прыцягваць да сябе. За першы дзень разь-весілі мы ўсе экспанаты. He хапала партрэту Скарыны. Мелі мы толькі пабольшаную фатаграфію Падуанскага партрэту др. Франьцішка Скарыны із «Залі Сарака», але хоць апраўлена ў большую рамку - была яна за малая... Увечары едзем самаходам дамоў, спадзяемся, што партрэт надыйшоў... Партрэт ня прыйшоў. Нічога не парадзіш. На другі дзень зраніцы заходзім у залю Цэнтру, і... трэба ўсё пераарганізаваць, перавесіць... Ня выглядае прыемна для вока. Усё зрабілі нанава. Увечары засталі дома паве-дамленьне, што ёсьць для нас пачка!!! Нараніцу едзем у Таронта зь вялікім прыгожым партрэтам др. Франьцішка Скарыны... Прыехалі ў залю й Вінцук кажа: «Сяньня пе-равешваць усяго ня будзем!». Ня было патрэбы. Трэба бы-ло толькі закончыць дэкарацыю залі. Да дыспазыцыі мелі мы багатыя аўтэнтычныя беларускія тканіны - дываны, настольнікі, вазы й шмат жывых кветак.
    Вялікі алейны партрэт др. Франьцішка Скарыны із слаўнага града Полацка на франтовай сьцяне, на фоне палескага дывана, абапал ушанаваны надыянальнымі -беларускім і канадыйскім - сьцягамі, надаў жыцьцё й ду-шу ўсёй грандыёзнай выстаўцы. Увечары таго дня яна была гатова. А заля БР-ГЦ выглядала ўрачыста й сьвя-точна.
    Выстаўкай Старога Беларускага Друку й урачыстым сходам 17-га верасьня 1967 году ў залі Беларускага Рэлі-гійна-Грамадзкага Цэнтру на 524 St. Clarens Ave. у Тарон-та беларусы Канады адзначалі 450-я ўгодкі беларускага друку й стагодзьдзе Канады. Урачыстасьці ладзіла Згурта-ваньне Беларусаў Канады.
    Выстаўка:
    1.	Скарына вандроўны. Пры дапамозе карты, фатагра-фіяў і перакладу на беларускую й ангельскую мовы ліста гэрцага прускага Альбрэхта паказаны 9 ведамых нам
    391
    сяньня асяродкаў, дзе радзіўся, жыў, дзеіў і памёр Франь-цішак Скарына. Гэта: Полацак, Вільня, Кракаў, Прага, Капэнгага, Падуя, Пазнань, Каралевец і Масква.
    2.	Скарына ў Падуі. Апрача фатаграфіі Скарынавага партрэту, які да сяньня вісіць у «Залі Сарака» Падуанска-га ўнівэрсытэту ў Італіі, тут фатакопіі актаў таго-ж уні-вэрсытэту аб урачыстым экзамене й прамоцыі Франьціш-ка Скарыны да годнасьці доктара мэдыцынскіх навук. Адзін з гэтых дакумэнтаў перакладзены на беларускую мову.
    3.	Скарына сярод сучасьнікаў. У гэтым разьдзеле мы знаёміліся з выдатнымі асабістасьцямі таго часу, зь якімі Франьцішак Скарына меў дачыненьні. Гэта: Жыгімонт Казіміравіч - Вялікі Князь Літоўскі і кароль польскі, які быў вельмі прыхільны да Скарыны й даў яму сваю праў-ную апеку; Ян - біскуп Віленскі; Фэрдынанд I, кароль аў-стрыйскі, чэскі й вугорскі, і ягоная жонка Ганна з Ягай-лавічаў, якім Скарына залажыў адзін зь першых у Эўропе батанічны сад; Ганс - кароль Даніі, Швэцыі й Нарвэгіі з жонкай і сынам Хрыстыянам, у якога Скарына быў сакратаром; Альбрэхт - гэрцаг прускі, які выдаў Скарыне дарожны ліст, із зьместам якога мы пазнаёміліся ў пер-шым разьдзеле выстаўкі; Васіль III Іванавіч - вялікі князь маскоўскі, які загадаў сканфіскаваць і публічна спаліць Скарынавыя кнігі, прывезеныя ім у Маскву для пашырэньня.