• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    На прысланыя Вамі адрасы мы ўжо газэту разаслалі й маем надзею, што яна дайшла да адрасатаў.
    Маем надзею, што як Вы самі, так і дзеткі Вашы зда-ровы. Пішыце нам часьцей, калі не Анатоль, то Крысты-на - хоць бы паангельску, калі пабеларуску цяжка. Пры-вітаньні ўсім знаёмым, а перадусім Вашым бацьком.
    Жадаем Вам усяго найлепшага.
    Раіса й Вінцэнт Жук-Грышкевічы.» 368
    I гэтак 19 сакавіка адбылося сьвяткаваньне дня неза-лежнасьці Беларусі ў Таронта, a 1-2 красавіка - у Ман-трэалі. На сьвята ў Мантрэаль прыехалі беларусы з Та-ронта з танцавальнай групай і аркестрай - усіх разам 24 асобы.
    Урачысты сход адбыўся ўва Украінскім Доме Моладзі. Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч ў сваім дакладзе «прадставіў агульнікова гісторыю Беларусі, зьвяртаючы ўвагу на тыя факты, якія сьведчылі, што галоўным зьместам нашае гі-сторыі было або змаганьне за незалежнасьць Беларусі, або змаганьне за ўтрыманьне яе. Так было ў Полацкім Кня-стве й Смаленскім, так было й у Вялікім Княстве Літоў-скім.
    Галоўнай прычынай упадку й паняволеньня Беларусі, як казаў дакладчык, было тое, што вядучыя клясы пера-сталі цікавіцца лёсам нашага народу й краю й займаліся толькі эгаістычнымі справамі свайго дабрабыту. У пагоні за выгоднымі пасадамі й пажывай яны адыйшлі ад свай-го народу й спачатку польшчыліся, а пасьля рушчыліся. <Свая костка чыжым мясам абрасла й ваняе...> казаў Сма-ленскі каштэлян Мялешка. Гэтым запрапасьцілі лёс свае бацькаўшчыны, загубілі долю народу, здрадзілі яго.
    Дакладчык падкрэсьліў, што ў гэтым факце ёсьць на-вучаючы прыклад для беларусаў - дома й на эміграцыі -на цяперашні час, асабліва для тых, што занядбоўваюць свае абавязкі нацыянальныя. Калі хто адсоуваецца ад бе-ларускага жыцьця - гэтым самым ён прыносіць вялікую шкоду для братоў і сёстраў, што паняволены бальшавіка-мі.
    Далей дакладчык прадставіў беларускае адраджэньне, Акт 25-га Сакавіка й яго значэньне. Спыніўся над жахамі бальшавідкага ярма й 2-ой Сусьветнай вайны. Беларускі вызвольны рух, - казаў ён - ператрываў найцяжэйшыя выпрабаваньні й ня зьнік. Наадварот, ён жыве й разраста-ецца. У гэтым доказ, што рух гэты ніколі не загіне, па-куль недасягнута будзе поўная незалежнасьць і сувэрэн-насьць Беларусі. Пасьля дакладу была мастацкая частка...
    У нядзелю раніцай пайшлі на багаслужбу ў украінскую Царкву сьв. Пакровы. Служыў наш (з БАГІЦ у Таронта) Архімандрыт а. Мікалай з а. Аляксандрам Косцюком - на-стаецелям царквы. А. Архімандрыт сказаў прынагодную казань, прысьвечаную незалежнасьці Беларусі. Пазьней а. Аляксандар у цёплых словах пазнаёміў сваіх парахвіян з
    369
    БАПЦ, зь беларускай вызвольнай справай і прадставіў а. Архімандрыта Мікалая. Багаслужбай закончылася сьвят-каваньне дня незалежнасьці Беларусі ў Мантрэалі.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 121 - 1967)
    Беларусы й канадзкая статыстыка
    У чырвені 1967 году др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч бярэ ўдзел у Другім Кангрэсе Канадыйскіх Славянаў - Second National Conference on Canadian Slavs, што адбыўся ў Ата-ве.
    На гэтым кангрэсе ён прачытаў даклад на тэму: «Бе-ларусы й канадзкая статыстыка» — “Belorussians and Canadian Statistics,” надрукаваны ў 2-ім томе “Slavs in Canada,” бачына 127. Справаздачу з гэтага кангрэсу ён падаў у «Вестках з Канады» - «Беларус», 123-124, 1967. У гэтым-жа нумары газэты падаў ён і ў скароце зьмест свайго дакла-ду: «Чаму няма беларусаў у канадзкай статыстыцы», і ў наступным нумары гэтай-жа газэты - артыкул зьвязаны з гэтым кангрэсам: «Масква забіла ідэю Славянскай Фэдэра-цыі». Усе тры артыкулы падаём ніжэй:
    «Другі Кангрэс Канадыйскіх Славянаў
    Кангрэс гэты адбыўся ў Атаве, у мурох Атаўскага Уні-вэрсытэту, на працягу трох дзён - 9, 10, 11 чырвеня 1967 г. Арганізацыя яго была пад апекай Міжунівэрсытэцкага Славянскага Камітэту, у які ўвайходзяць прафэсары кана-дыйскіх унівэрсытэтаў, і пад пратэктаратам Яе Міласьці Спадарыні Паўліны Ванье, канцлера Атаўскага Унівэрсы-тэту. Ужо гэтыя факты былі зарукай, што праца кангрэсу адбудзецца на высокім акадэмічным узроўні.
    Імкненьні да ўзаемнай інфармацыі й каардынацыі працы канадыйскіх славістых і славянскіх групаў ды стварэньне агульнага славянскага воргану выяўляліся ўжо ня раз на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя. Але канкрэтнае афармленьне гэтых імкненьняў адбылося толькі ў чырвені 1965 году на Першым Кангрэсе Кана-дыйскіх Славян у Бэнф, у Альбэрце. Там быў створаны сталы Міжунівэрсытэцкі Камітэт і было пастаноўлена арганізаваць што два гады кангрэсы канадыйскіх славя-наў.
    370
    Другі Кангрэс Канадыйскіх Славянаў у Атаве быў прысьвечаны Стагодзьдзю Канадыйскай Канфэдэрацыі, і бальшыня дакладаў прадстаўляла на Кангрэсе ўклад у разбудову Канады паасобных славянскіх этнічных групаў.
    Кангрэс гэты прадставіў сілу й значэньне канадыйскіх славянаў, агульны лік якіх сягае больш мільёну. У ім прынялі ўдзел усе славянскія групы, апрача сэрбаў і ма-кедонцаў, агульным лікам 143 асобы ўлучна з 71 прад-стаўніком ад 21 унівэрсытэту, 12 ад канадыйскага ўраду і рэшта ад розных славянскіх арганізацыяў - у наступным складзе паводля альфабэту: баўгары, беларусы, палякі, ра-сейцы, славакі, славенцы, украінцы, харваты й чэхі. Зра-зумелая рэч, што найбольшы ўклад у Кангрэс далі най-большыя лікам групы - украінцы й палякі, але наагул там панавала сяброўская атмасфэра й роўная пашана да ўсіх групаў, хоць прадстаўленыя яны былі далёка няроў-най колькасьцяй і ўдзелам.
    Другі Кангрэс Канадыйскіх Славянаў быў вельмі важ-най падзеяй як з пункту гледжаньня культурнага, так і палітычнага. Ен выявіў сілу й творчасьць канадыйскіх славянскіх этнічных групаў, іх вялізарны ўклад у разбудо-ву іх новай свабодалюбнай бацькаўшчыны - Канады, а з другога боку быў доказам, што канадыйскі прынцып сва-боды й пашаны да ўсіх этнічных групаў, да іх самабыт-най культурнай спадчыны - ёсьць не якімсь пустым гу-кам, а рэальным прынцыпам. Гэты Кангрэс быў добрай канфрантацыяй з маскоўскім камунізмам, які крычыць, што нясе свабоду ўсім народам, а ў запраўднасьці трымае ў няволі падбітыя ім народы, нішчыць іх нацыянальнае жыцьцё ўлучна з славянскімі народамі - беларусамі й украінцамі.
    Канадыйскія ўлады аднесьліся да Кангрэсу з поўнай павагай і прыхільнасьцяй. Яны далі яму вялікую мараль-ную й матар’яльную падтрымку, ды апрача кампэтэнтных у этнічных справах урадаўцаў, як ведамыя нам Г. П. Ален і С. Яворскі з Сітызэншіп Бранч, што бралі сталы ўдзел у Кангрэсе (Мр. Ален меў даклад аб шматэтнічнай праграме Сітызэншып Бранч) - дэлегавалі высокіх прадстаўнікоў ураду, якія віталі Кангрэс. На заканчэньне канадыйскія ўлады частавалі ўдзельнікаў Кангрэсу багатым банкетам ад імя Антарыйскага Ураду. 3 прыватных асоб трэба ўспомніць славацкага прамыслоўца Сьцяпана Б. Романа, які ахвяраваў на арганізацыю Кангрэсу 1000 даляраў.
    371
    Кангрэс меў вялікае значэньне і для нас беларусаў. Бе-ларусы ўзялі ў ім удзел як паўнапраўны сябра, мелі свой даклад і занялі належнае ім месца сярод славянскіх этніч-ных групаў Канады. Далейшыя вынікі нашага ўдзелу бу-дуць залежаць ад нашай стараннасьці й актыўнасьці.
    Старшынём кангрэсу быў прафэсар Атаўскага Унівэр-сытэту Канстантын Біда - украінец, а старшынямі паасобных сэсіяў былі: праф. Стронг з Карльтанскага ўні-вэрсытэту ў Атаве, праф. Адамкевіч з Мантрэальскага ўні-вэрсытэту, Сэнатар Павал Юзык, праф. Сімпсон з Саска-чэванскага ўнівэрсытэту, др. Кіршбаўм з Антарыйскай Эт-нічнай Прэсы, др. Кушнір з Украінскага Канадыйскага Камітэту, др. Ст. Гайдаш - фэдэральны пасол і парлямэн-тарны сакратар Міністра Паўночных Спраў, др. Чыеш із Ст. Франціс Ксавьер унівэрсытэту, праф. Войцехоўскі з Атаўскага ўнівэрсытэту, праф. Мостовац - з Атаўскага унівэрсытэту, праф. Міхаленка з Саскачэванскага ўнівэр-сытэту, С. Кальба з Украінскага Канадыйскага Камітэту.
    Кангрэс правёў вялікую работу. На працягу трох дзён адбыў 12 сэсіяў, на якіх было прачытана 35 дакладаў з дыскусіямі й адна пэнальная дыскусія. Даклады былі на розныя тэмы - пераважна з жыцьця й дзейнасьці славян-скіх групаў у Канадзе, але й на агульныя для ўсіх групаў тэмы, як напрыклад Р. Марча з Карльтонскага ўнівэрсы-тэту аб палітычнай рухлівасьці славянаў у фэдэральным і правінцыянальных парлямэнтах Канады. Даклад гэты выклікаў вельмі жывую дыскусію й водгалас у прэсе ад-носна дыскрымінацыі славян у палітычных партыях Ка-нады.
    Удзельнікі Кангрэсу былі занятыя ад раніцы да вечара з малымі пярэрвамі на абед. Вечары таксама былі заня-тыя. На першы вечар спачатку быў пачастунак віном ад Рэктара Атаўскага ўнівэрсытэту др. Р. Гвідона, а пазьней паказ народнага мастацтва, у якім бралі ўдзел танцаваль-ныя групы польская, славацкая й украінская ды сьпя-вачкі й музыкі гэтых нацыянальнасьцяў. На другі вечар быў банкет у Бікон Армс Гатэлі на кошт удзельнікаў Кан-грэсу, на якім меў прамаўляць міністар транспарту Пі-кэрсгіл, але дзеля яго хваробы прамаўляў ягоны заступнік.
    На трэйці вечар - у нядзелю - удзельнікі Кангрэсу бы-лі гасьцямі Антарыйскага Ураду, які выдаў ім банкет у тым-жа гатэлі. Банкет гэты асаблівы быў і тым, што за прэзыдыяльны стол былі запрошаны прадстаўнікі паасоб-
    372
    ных славянскіх групаў пад старшынствам др. Кіршбаўма — славака, якія, пасьля агульнага прамоўцы, прамаўлялі ад імя сваей групы на аднэй з урадавых моваў - ангель-скай, ці францускай (Кангрэс таксама праводзіўся на гэ-тых двох мовах) і на сваёй мове. Цікава было пачуць мо-вы ўсіх славяскіх народаў. Гэтым банкетам і закончыўся Кангрэс. Кожны з прамоўцаў разьвітаўся сваім звычаем і на сваёй мове, а беларускі прамоўца др. В. Жук-Грышке-віч нашым беларускім <3 Богам, бывайце здаровы>. В.»
    («Весткі з Канады» — «Беларус», Нью Ёрк, 123-124, 1967.)
    «Чаму няма беларусаў у канадзкай статыстыцы?
    Пытаньне гэта было галоўным у дакладзе др. В. Жук-Грышкевіча на Другім Кангрэсе Канадыйскіх Славянаў 9-11 чырвеня сёлета (1967) ў Атаве.
    Беларусы пачалі прыяжджаць у Канаду на пачатку гэтага стагодзьдзя спад расейскае царскае ўлады, а пазь-ней, у часе між войнамі, з Заходняй Беларусі. У першым выпадку ў Канадзе іх запісвалі расейцамі, а ў другім па-лякамі - згодна зь іх дакумэнтамі. I навет тады, калі пасьля Другой Сусьветнай Вайны прыехалі новыя белару-скія імігранты з высокай нацыянальнай сьведамасьцяй і рознымі дакумэнтамі, у якіх часта было зазначана, што яны беларусы - выглядала так, што ніхто ў Канадзе не разумеў іх нацыянальнага паходжаньня дзеля розных прычынаў.