Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Сярод гасьцей былі: Япіскап БАПЦ Уладыка Мікалай, заступнік старшыні Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышке-віч, прадстаўнік ад мэра Таронта сп-ня Маргарэт Кэмп-бэл, высокі ўрадавец ад Аддзелу Іміграцыі на Цэнтраль-ную Канаду сп. Глын П. Ален і спадарыня Ален, заступ-нік старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня -др. Язэп Сажыч, старшыня аддзелу БАЗА ў Клівэляндзе сп. С. Карніловіч, сакратар аддзелу БАЗА у Дэтройце др. Уладзімір Бакуновіч, старшыня Беларускага Нацыяналь-нага Аб’еднаньня сп. Язэп Пітушка й іншыя.
Пры ўваходзе ў залю сустракалі гасьцей: маладзенькае дзяўчо ў нацыянальнай вопратцы - Эва Пашкевічанка й аўтарка гэтых радкоў. Мы прасілі гасьцей падпісвацца ў 352
Др. В. Жук-Грышкевіч прамауляе на акадэміі 20-х угодкау ЗБК. Таронта, 16 лістапада, 1968.
кнізе прысутных й прышпільвалі ім юбілейныя значкі. Зайшоў у залю незнаёмы спадар і, паказваючы нам запро-сіны, кажа: «Мне прыслалі запросіны...». Неяк ніхто так сябе не прадстаўляў... Кажу яму: «Ніхто вам запросінаў не высылаў, вы самі ўзялі іх у друкарні...». Ня ведаючы, што зрабіць, параілася зь іншымі й дазволіла сп. Акулевічу (зь якім мы ўжо вышэй пазнаёміліся) зайсьці ў залю.
Пачаўся ўрачысты сход. Вёў яго старшыня ЗБК сп. М. Ганько. Вітаў сход Яго Праасьвяшчэнства Укладыка Міка-лай, за ім Віцэстаршыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч:
«...ЗБК заўсёды ведала свае мэты й заданьні, яно было й ёсьць астояй вялікіх ідэалаў Беларускай Народнай Pac-
353
публікі, дык можа якраз таму й здолела праводзіць так вялікую работу.
Згуртаваньне Беларусаў Канады ёсьць вызначным і ў іншым аспэкце: яно злучыла ў сваіх радох беларусаў з розных чужацкіх акупацыяў - савецкай, польскай, ня-мецкай - якія прывівалі ім свае ідэялёгіі й намагаліся зрабіць зь іх сваіх служак; з розных варожых сабе арміяў, якія ў часе 2-ой Сусьветнай вайны стараліся зрабіць з нас ваякаў за чужыя нам справы; з розных эміграцыйных асяродзьдзяў шматлікіх краінаў Эўропы й Амэрыкі зь іх спэцыфічнымі звычаямі й псыхалёгіяй. Сябры ЗБК пры-ехалі ў Канаду не беспасярэдня з дому, а прайшлі, кожны пасвойму, розныя цярністыя шляхі.
Тут ёсьць тыя, што скаштавалі бяды савецкіх турмаў і лягероў, польскіх турмаў і нацыстоўскіх засьценкаў, тыя, што цярпелі зьдзекі ўсіх акупацыяў Беларусі, тыя, што вытрымалі жахі вынішчэньня ваеннай гітлероўскай ма-шыны й савецкіх партызанаў, урэшце й тыя, што пры-ехалі ў Канаду, каб зарабіць, яшчэ перад вайной.
I ня гледзячы на разнароднасьць шляхоў у Канаду, шматгадовых чужацкіх націскаў і ўплываў, сябры ЗБК не перасталі быць беларусамі, патрыётамі. Яны адшукаліся ўзаемна, беларускасьць і абавязкі перад бацькаўшчынай злучылі іх увадно, яны залажылі ЗБК ды пачалі праца-ваць для сябе й Беларусі.
Гэта зьявішча мае вялізарнае значэньне, яно гаворыць аб тым,што мы НАЦЫЯ, БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ. Нас нельга зьнішчыць, ні разагнаць. Раськінутыя нягодамі, катаклізмамі па ўсім сьвеце — мы, дзе-б мы не знаходзілі-ся, зноў зьбіраемся разам, каб жыць і працаваць разам для вызваленьня нашай любай Беларусі. Факты гэтыя ёсьць зарукай, што мы як нацыя раней ці пазьней здабу-дзем належныя нам правы, вернем гістарычную славу свайму народу...» - гаварыў Віцэстаршыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч. («Мы Нацыя», «Весткі з Канады» -«Беларус», Нью Ёрк, 140, 1968.)
Прамаўлялі й віталі нас чужыя й свае госьці. Настрой быў радасны, сьвяточны. Пасьля акадэміі была мастацкая праграма. Паводжаньне меў танцавальны гурток пад кі-раўніцтвам Барыса Кіркі. Пачалася агульная вечарына, адкрыўся буфэт. Усе шчасьлівыя, што сьвяткаваньне ўда-лося надзвычайна! Да нашага століка, пры якім былі й спадарства Алены, падыйшоў сп. Акулевіч разьвітацца, 354
падзякаваць за гасьціннасьць. Падумала сабе: добра, што ён бачыў ЗБК у як найлепшай форме.
Ды не да спадобы было Акулевічу ўсё тое, што ён у нас чуў і бачыў. I намаляваў-жа ён і нас і ўсё ЗБК у сваім «Вестннку»...!
На сьвяткаваньні 20-годзьдзя Згуртаваньня Беларусау Канады. Та-ронта, 16 лістапада, 1968. Зь лева на права: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Раіса Жук-Грышкевіч, Маргарэт Кэмпбэл, прадстаўнік гораду Таронта, Япіскап БАПЦ Уладыка Мікалай.
355
XVII. 1967 ГОД - ГОД 450-х УГОДКАЎ БЕЛАРУСКАГА ДРУКУ - ГОД СТАГОДЗЬДЗЯ КАНАДЫ
“The Canadian Family Tree” -Дрэва Канадыйскае Сям’і
Да стагодзьдзя - Centennial - рыхтавалася Канада зага-дзя на працягу некалькіх папярэдніх гадоў. Як свой цэн-тэньял праект Canadian Citizenship Branch, Department of the Secretary of State рыхтаваў новае, значна пашыранае выданьне кнігі “The Canadian Family Tree” - «Дрэва кана-дыйскае сям’і». Дзеля гэтай мэты Аддзел Грамадзянства Дэпартамэнту Дзяржаўнага Сакратара яшчэ на пачатку 1966 году зьвярнуўся да др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча з просьбай напісаць манаграфію пра беларусаў у Канадзе. За выкананьне гэтага заданьня ён атрымаў ад Дэпартамэнту Дзяржаўнага Сакратара ліст, датаваны 17 лістапада 1966 г. з выражэньнем падзякі за прыгатаваную манаграфію аб беларусах Канады й прапановай ганарару ў суме 150-ці даляраў. Ганарарам гэтым ён падзяліўся із спадарыняй Лын Кулеш, беларускай, роджанай у Канадзе, у сваім часе сакратаром Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Кана-ды, якая памагала яму ў перакладзе ягонай працы на ан-гельскую мову. 17-га красавіка 1968 году др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч атрымаў ад Дэпартамэнту Дзяржаўнага Сакра-тара другі ліст з падзякай і адным паасобнікам кнігі “The Canadian Family Tree.” Ліст быў наступнага зьместу:
CANADA
DEPARTMENT OF THE SECRETARY OF STATE
April 17, 1968.
Dear Dr. Zuk-Hryskievic:
The Citizenship Branch undertook, as its Centennial project, a revised and vastly expanded edition of “The Canadian Family Tree.” This book pays tribute to the many peoples who have contributed to make Canada what it is today.
Many people were involved in the successful completion of this project, as consultants, writers of individual chapters, con-356
tributors of documentation, etc. As you are one of them, the Citizenship Branch is pleased to present you with a copy of this book, as a token of deep appreciation.
Sincerely yours,
Mike Andrassy,
Chief, Immigrant Integration Division.
Артыкул “Byelorussians” - «Беларусы» зьмешчаны ў гэ-тай кнізе на бачыне 51. Гэта першы раз у гісторыі бела-русы фігуруюць у кнізе “The Canadian Family Tree” - «Дрэ-ва канадыйскае сям’і».
Наступнае й апошняе, як дагэтуль, выданьне “The Canadian Family Tree — Canada’s Peoples” - «Дрэва канадый-скае сям’і - Людзі Канады», прыгатаванае Дырэктаратам Шматкультуралізму, выйшла ў 1979 годзе. Матарыял пра беларусаў у Канадзе да гэтага выданьня дала сакратар ККБК др. Раіса Жук-Грышкевіч, аўтарка гэтых радкоў.
Happy Birthday, Happy Centennial, Canada!
Перадавіцай пад такім загалоўкам у «Вестках з Кана-ды» - «Беларусе», 118, 1967, вітае Канаду ад беларусаў старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады й рэдактар «Вестак з Канады» др. Вінцэнт Жук-Грышке-віч:
«Ніколі канадыйцы не спатыкалі Новага Году так ура-чыста, як сёлета. А гэта таму, што Новы 1967 Год ёсьць годам канадыйскай дзяржаўнасьці. Спатканьне Новага Году было адначасна пачаткам сьвяткаваньня стагодзьдзя Канады, якое будзе трываць праз увесь 1967 год.
Сьвяткаваньне пачалося ў сталіды Канады Атаве на Парлямэнт Гіл у навагоднюю ноч перад поўначчу. Зазва-нілі сваю мэлёдыю званы на Піс Таўэр, засьвяціўся вялі-зарны тэлевізыйны экран. На ім зьявілася постаць кара-левы Альжбеты — сымбаль дзяржаўнай лучнасьці, - якая прывітала Канаду зь яе днём нараджэньня. Магутны хор з 200 галасоў прасьпяваў гімн «О, Канада». А тады Пре-м’ер Канады Лестэр Пірсон запаліў зьніч стагодзьдзя. Ен кінуў запаленую паходню ў дванаццацікутны фантан, на-сычаны натуральным газам, які выбухнуў полымям, што будзе гарэць на працягу ўсяго 1967 году.
357
Зазванілі званы ў дваццаці двох тысячах цэркваў і касьцёлаў, загрымелі прывітальныя стрэлы сотні гармат у сталіцах правінцыяў, загарэліся сьвяткавальныя вогні-шчы ў гарадох і вёсках.
Так пачалося сьвяткаваньне стагодзьдзя Канады па ўсёй краіне - ад Атлянтыку да Пацыфіку. Усе правінцыі, усе гарады й вёскі, усе арганізацыі, усе этнічныя групы, усе цэрквы й касьцёлы прыймаюць у ім удзел. Тысячы розна-родных праектаў будуць выкананы ў імя гэтага сьвята. Найважнейшыя й найцікавейшыя зь іх - гэта Сусьветная Выстаўка ў Мантрэалі й Цягнік Стагодзьдзя - музэй гісто-рыі Канады, які пройдзе ад Пацыфіку да Атлянтыку й зро-біць 83 прыпынкі для наведвальнікаў. Ува ўсіх праектах будуць выказаны Канадзе найлепшыя пажаданьні міру, прагрэсу, шчасьця й дабрабыту на будучыню. Да гэтых па-жаданьняў з сваімі праектамі далучаемся й мы, беларусы.»
Каб пазнаёміць беларускае грамадзтва хоць агульніко-ва зь гісторыяй Канады, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч на самым пачатку 1967-га — «цэнтэніял» году - падае ў «Вест-ках з Канады» свой артыкул:
«Зь гісторыі Канады
Канада была адкрыта 42 гады пасьля адкрыцьця Амэ-рыкі. У 1534 г. француз Жак Карт’е выкрыў затоку сьв. Лаўрына.
У выніку спаборніцтва прыморскіх дзяржаваў, як Гіш-панія, Англія, Францыя й Галяндыя, адкрыцьцё новых краінаў і астравоў пайшло вельмі шпарка. Стымулам да гэтага спаборнідтва было імкненьне завалодаць як най-большымі заморскімі абшарамі, зь якіх чэрпаліся вялікія багацьці ў відзе золата, серабра, дарагіх футраных скурак і рэдкіх пладоў заморскіх расьлінаў. He апошнюю ролю гу-ляла й шуканьне добрых рыбалоўных водаў, якімі славі-лася Атлянтыцкае ўзьбярэжжа Амэрыкі.
Прывожаныя з заморскіх краінаў новыя тавары ўзмоц-нілі гандаль у Эўропе, зьмянілі эканоміку й палітыку эўрапэйскіх дзяржаваў. Цяпер тая дзяржава была бага-цейшай і магутнейшай, якая мела найбольшыя валадань-ні за морам і найвялікшую колькасьць караблёў, што пры-возілі ёй заморскія багацьці. Важнейшыя эканамічныя й палітычныя цэнтры ў Эўропе перасунуліся на ўзьбярэжжа 358
Атлянтыку, і дзяржавы, што былі на гэтым узьбярэжжы, пачалі гуляць найважнейшую ролю. Першае месца сярод іх займала спачатку Гішпанія, якая захапіла Паўдзённую Амэрыку, апрача Бразыліі, Сярэднюю й частку Паўноч-най. Рывалізаваць зь ёю пачала Англія, захопліваючы яе караблі й займаючы тэрыторыі ў Паўночнай Амэрыцы над Атлянтыкам ды ў іншых часьцінах сьвету. Паступова Англія, як каляніяльная дзяржава, высоўваецца на пер-шае месца, сьпіхаючы Гішпанію на шэры канец.