• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    За Гішпаніяй і Англіяй не магла застацца ззаду Фран-цыя, асабліва-ж у часе імпэрыялістычнай палітыкі Людо-віка XIV (1638-1715). Ужо ў 1608 годзе ваяўнік і мара-плаўца Самуэль Шамплен даплывае з гандлярамі футраў на францускіх караблёх да Квэбэку, дзе асядае на стала француская кампанія для гандлю футранымі скуркамі. 3 часам у гандаль гэты ўцягваюцца парыскія фінансісты й справа гэта набірае дзяржаўнага значэньня. Падтрымоў-вае яе вялікі францускі палітык кардынал Рышэлье, a пазьней францускі фінансіст Кальбэр. Футры ў Францыі й Эўропе сталіся тады вельмі моднымі, і гандаль імі прыно-сіў вялікія даходы, якія так патрэбны былі Людовіку XIV на ягоныя захопніцкія войны. Наагул, згодна з тэорыяй мэркантэлізму Кальбэра, уважалася тады, што гандаль ёсьць асновай багацьця й дабрабыту краіны. Таму фран-цускі ўрад падтрымліваў гандаль футранымі скуркамі й апякаваўся францускай кампаніяй, якая старалася пра-нікнуць па рэках і вазёрах як найглыбей у нутро амэры-канскага кантынэнту. Кампанія гэтая закладала там свае факторыі, якія выменьвалі ў Індыянаў скуркі баброў і ін-шых зьвяркоў на розныя малавартасныя таварьт эўрапэй-скага вырабу.
    У 1615 годзе Шамплен пранікнуў па Оттава Рывэр і іншых рэках аж да возера Гюрон. Такім чынам быў ад-крыты для францускай калянізацыі вялікі абшар ад Ат-лянтыку да вялікіх вазёраў, які сталі называць Новай Францыяй. Гэтая вялікая калёнія сталася дзяржаўнай уласнасьцяй. Францускі ўрад пасылаў для абароны яе сва-іх жаўнераў, але адначасна забавязваў гандлёвую кампа-нію, каб яна засяляла новыя абшары францускімі каляні-стамі-земляробамі й рамесьнікамі. Аднак справа каляніза-
    359
    цыі пасоўвалася вельмі туга. Прывезеныя ў невялікіх коль-касьцях каляністы - без належнай арганізацыі й апекі -або выміралі ў цяжкіх кліматычных абставінах, або, заміж займацца земляробствам, уцягваліся ў здабываньне футра-ных скурак. Толькі ў 1643 годзе калянізадыя рушыла зь месца. Былі прывезены 4,000 каляністаў у Квэбэк, частка якіх пачала засяляць востраў Мантрэаль. Пакрысе завозілі каляністаў і ў Акадыю - на ўзьбярэжжа Новай Шкоцыі.
    У 1665 годзе Новая Францыя была ператворана ў ка-ралеўскую правінцыю. Туды былі прывезены 24 роты вой-ска й шмат каляністаў. Француская экспансія ў нутро кантынэнту па вялікіх вязёрах і рэках пасоўвалася далей. Яна пранікае ў Сусанмары, у тэрыторыю на захад ад во-зера Супір’ёр, а таксама ськіроўваецда на паўдзённы за-хад. Па рацэ Огаё французы даходзяць да ракі Місісіпі. Урэшце ў 1682 годзе займаньне французамі тэрыторыі Амэрыкі даходзіць да найвышэйшага пункту. Француская экспэдыцыя на чале зь Ля Салем плыве ўніз па рацэ Мі-сісіпі аж да самога яе ўплыву. Такім чынам апаноўваец-ца новая вялізарная тэрыторыя абапал гэтай магутнай ракі. 3 гэтай тэрыторыі была ўтворана новая француская калёнія Люізьяна.
    Здавалася-б, што цяпер ніхто ўжо ня зможа спыніць францускай калянізацыі ўсяго кантынэнту Паўночнай Амэрыкі. Аднак рэчаіснасьць выглядала зусім інакш. Француская калянізацыя была вельмі-ж павярхоўнай. У 1672 годзе сталага францускага насельніцтва ў францу-скіх велізарных калёніях было толькі 7,000 у Квэбэку й 500 у Акадыі. На рэшце-ж тэрыторыі былі толькі пара-ськіданыя там-сям францускія фарты й гандлёвыя факто-рыі. Французы й надалей мала дбалі пра засяленьне но-вых зямель сваімі каляністамі, а, як і раней, гналіся пера-дусім за здабываньнем футраных скурак. Такая палітыка не варажыла дабра на будучыню.
    Тым часам ангельская калянізацыя Паўночнай Амэ-рыкі мела зусім іншы характар. Ангельскія тэрыторыі над ракой Гадсон і Атлянтыцкім узьбярэжжам, што назы-валіся Новай Англіяй, засяляліся кампактнай масай зем-ляробаў і рамесьнікаў. Гэта былі пераважна пурытане, якія, перасьледаваныя ў Англіі, шукалі ў Амэрыцы свабо-360
    ды для свайго жыцьця й веравызнаньня. Яны засялілі тэ-рыторыю 13-ці калёніяў Новай Англіі. Яны разьвілі сель-скую гаспадарку, пабудавалі гарады, у якіх узрастаў ган-даль і промыслы. Сваім лікам насельніцтва, разумнай эканомікай і экспансіяй гэтыя 13 калёніяў тварылі моц-ную базу для пазьнейшай калянізацыі кантынэнту.
    Ангельцы таксама праніклі ў нутро кантынэнту, але іншым шляхам - праз затоку Гадсон. Тут яны заснавалі Гадсон Бэй Компаны для гандлю футранымі скуркамі й пачалі пранікаць аж да вялікіх вазёраў. Там яны спатка-ліся з факторыямі французаў, што дайшлі сюды раней з даліны ракі сьв. Лаўрына з Квэбэку. Інтарэсы французаў і ангельцаў пачалі крыжавацца. Паўставалі канфлікты.
    Супярэчнасьць ангельскіх інтарэсаў з францускімі ўзьнікала й на поўдзень ад вялікіх вазёраў. Француская Люізьяна на рацэ Місісіпі загараджвала дарогу далейшай калянізацыі ангельскім каляністам з Новай Англіі, якія пасоўваліся на захад, бо ў сваіх 13-ці калёніях ім рабілася цеснавата. Такім чынам, раней ці пазьней мусіла дайсьці да змаганьня між ангельскімі й францускімі калёніямі ў Паўночнай Амэрыцы.
    Змаганьне гэтае пачалося ўжо ў канцы 17 стагодзьдзя й перайшло ў 18-е. Ішло яно ў пары з эўрапэйскімі война-мі між Францыяй і Англіяй. Ангельцам было лягчэй весь-ці змаганьне ў амэрыканскіх калёніях, бо: 1. Англія, дзя-куючы сваёй сільнай флёце, панавала на Атлянтыку, так як яна дбала аб шырокі марскі гандаль, а ня толькі із сваімі калёніямі - у той час як французы былі занятыя пашыраньнем сваіх калёніяў унутры амэрыканскага кан-тынэнту й толькі зь імі вялі свой гандаль. 2. Ангельцы ме-лі ў сваіх калёніях ужо шмат добра загаспадараванага на-сельніцтва, зь якога можна было набраць значную коль-касьць войска, тады як французы зьвярталі меншую ўвагу на калянізацыю, а большую на здабываньне футраных скур і, апрача Квэбэку, на ўсім вялізарным абшары сваіх калёніяў кампактнага насельніцтва ня мелі й усё войска мусілі прывозіць з Францыі.
    Да канчатковай фазы змаганьне дайшло ў 1759 годзе, калі ангельскі генэрал Вольф падплыў на сваіх караблёх зь пераважаючым лікам войскам пад горад Квэбэк і раз-граміў францускае войска Монткальма на раўніне Абрага-ма. Пасьля гэтага, паводля Парыскага міру ў 1763 годзе, Францыя аддала Англіі ўсе свае амэрыканскія землі, за
    361
    выняткам правабярэжнай Люізьяны, якая пазьней — у 1803 годзе - была прададзена Задзіночаным Штатам.
    Ад гэтага часу пачынаецца новая пара ў гісторыі Ка-нады як ангельскай калёніі. Важнейшае значэньне тут маюць спачатку заселеныя французамі Квэбэк і прымор-скія калёніі Нова Скоўша й Нью Брансвік. Аднак паступо-ва пачынаюць засяляцца англясаксонскім элемэнтам зем-лі над верхняй часткай ракі сьв. Лаўрына й над вялікімі вазёрамі. Да ўзмацненьня гэтай калянізацыі спрычыніла-ся шмат Амэрыканская Рэвалюцыя ў 1774 г., якая прывя-ла да таго, што 13 калёніяў Новай Англіі здабылі неза-лежнасьць ад Англіі й утварылі Задзіночаныя Штаты Амэрыкі. Цікава, што, ня гледзячы на вялікія намагань-ні, амэрыканскія рэвалюцыянеры не змаглі пацягнуць за сабой паўночныя калёніі - Новую Шкоцыю, Новы Бран-свік і Канаду. Гэтыя калёніі засталіся вернымі Англіі й атрымалі навет шмат эмігрантаў із Задзіночаных Штатаў - гэтак званых лёялістаў. Прыплыў каляністаў із Задзіно-чаных Штатаў адбываўся й пазьней.
    Пасьля страты Задзіночаных Штатаў Англія скансалі-давала свае сілы ў паўночных калёніях і стварыла новую каляніяльную імпэрыю ў Паўночнай Амэрыцы. Яна скла-далася з чатырох правінцыяў: Нова Скоўша, Нью Бран-свік, Прынц Эдвард Айлянд і Канада. Апошняя дзялілася на Апэр Канада (над верхняй часткай ракі сьв. Лаўрына - цяпер Антарыё) і Лёўэр Канада (над дольнай часткай гэтай ракі — цяпер Квэбэк). Але прыйшла пагроза з паўдня. У часе вайны Напалеона з Англіяй і Расеяй у 1812 годзе Задзіночаныя Штаты хацелі апанаваць усю Паўночную Амэрыку й пайшлі вайной на ангельскія паў-ночныя калёніі. Аднак паважнейшых дасягненьняў яны не дабіліся. Пасьля-ж упадку Напалеона Англія мела вольныя рукі, каб прыйсьці на помач загрожанай Кана-дзе. Задзіночаныя Штаты мусілі зрачыся сваіх заваёўніц-кіх намераў. У 1818 годзе быў зроблены мір, паводле яко-га паміж Задзіночанымі Штатамі й ангельскімі калёніямі была прызнана тая самая граніца, што была ўстаноўлена ў 1783 годзе.
    362
    Цяпер яшчэ больш эмігрантаў пачало прыбываць у паўночныя ангельскія калёніі ў Амэрыцы — ужо ня толькі з ЗША, але й з Англіі. ПІто далей, то больш на захад зася-ляліся пустыя землі. Але Паўночны Захад - Брытыйская Калюмбія й Паўночна-Заходнія Тэрыторыі, што фармаль-на належалі да Гадсон Бэй Компаны, былі яшчэ пустыя. Іх маглі заняць амэрыканцы, якія шмат раней дайшлі да Пацыфіку. Ангельскія паўночныя правінцыі мусілі канса-лідавацца, каб бараніцца ад амэрыканскай экспансіі. 3 другога-ж боку й нутраныя справы паасобных правінцыяў вымагалі задзіночаньня іх усіх у вадзін арганізм.
    3 гэтай мэтай у верасьні 1864 году прыморскія правін-цыі зрабілі канстытуцыйную канфэрэнцыю ў Шарлёттаўн, але яны мелі на мэце фэдэрацыю толькі сваіх прыморскіх правінцыяў. Да гэтай канфэрэнцыі далучыліся й прад-стаўнікі Канады - 8 міністраў гэтай правінцыі на чале з Джонам А. Мэк Дональдам, які заўзята пераконваў міні-страў прыморскіх правінцыяў аб неабходнасьці задзіно-чаньня ў вадну дзяржаву ўсіх правінцыяў, ня толькі пры-морскіх. Канфэрэнцыя гэта ніякіх вырашаючых пастано-ваў не правяла, але згадзіліся на скліканьне новай канфэрэнцыі ўсіх правінцыяў у Квэбэку. Яна была склі-кана ў кастрычніку й прыняла 72 рэзалюцыі, якія пазь-ней увайшлі ў Брытыйскі Паўночна-Амэрыканскі Акт, што тварыў канстытуцыйную аснову для фэдэрацыі ўсіх правінцыяў.
    Прынц Эдвард Айлянд і Ньюфаўндлянд не згадзіліся прыступіць да фэдэрацыі, але іншыя тры правінцыі -Канада, Нова Скоўша й Нью Брансвік давялі справу да канца й стварылі фэдэрацыю. Дэлегаты іх сабраліся ў Лёндане ў 1866 годзе, яшчэ раз разгледзілі рэзалюцыі, прынятыя ў Квэбэку, і ськіравалі іх на зацьверджаньне ў Брытыйскі парлямэнт. Рэзалюцыі гэтыя былі зацьверджа-ныя як Брытыш Нортс Амэрыкэн Акт у сакавіку 1867 году.
    Першага ліпеня 1867 году - на першы Доміньён Дэй -фэдэральная вунія сталася дакананым фактам у форме Дамініі з назовам Канада для ўсяго абшару. Цяпер ужо ў склад яе ўваходзілі чатыры правінцыі: Антарыё, Квэбэк, Нова Скоўша й Нью Брансвік. Незадоўга далучыўся да іх Прынц Эдвард Айлянд і новапаўсталыя правінцыі - Ма-нітоба й Брытыш Калюмбія. Калі-ж з наплывам эмігран-таў з Эўропы заселены былі й прэрыі - у 1905 годзе былі 363