• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    347
    што абстойвае украінскую дзяржаўнасьць. Толькі здрадні-ку або неразумнаму можа прыйсьці ў галаву такая думка.
    Бальшавіцкая дэмагогія ськіравана на тое, каб асла-біць палітычную дзейнасьць і значэньне эміграцыяў паня-воленых падсавецкіх народаў. Пашыраюць яе й тутэйшыя камуністы й іхнія прыхвасьні. I ў беларускім асяродзьдзі круціцца тып, які, як той злодзей, што ўкраў і крычыць «лаві злодзея!», закідае ідэйным беларусам тое, што робідь сам. Ен, хоць і аднекваецца ад камунізму, але праводзіць тыповую бальшавіцкую работу: ачэрнівае ўсё беларускае, што жывое й актыўнае, і асабліва нападае на палітычную працу бээнэраўцаў. У сваёй здрадніцкай рабоце ён не за-трымліваецца ні перад нацыянальнымі сьвятасьцямі, ні перад рэлігійнымі. Ен натраўлівае бээнэраўцаў на небээ-нэраўцаў, праваслаўных на каталікоў, страшыць белару-саў, што яны няпраўныя канадыйцы, калі яны належаць да Рады БНР, падтрымліваюць яе й абстойваюць незалеж-ную беларускую дзяржаўнасьць. Яго мэтай ёсьць - зьнеах-воціць беларусаў да сваей надыянальнай справы. Мана, ашуканства, плётка, паклёп - гэта ягоныя прылады. Ен пускаецца на ўсе трыкі, абы толькі сеяць разьбіцьцё, ня-згоду й варажнечу сярод беларускага грамадзтва й не да-пусьціць да арганізацыйнага адзінства й згоды.
    Але мы не павінны праймацца варожай прапагандай, а даваць ёй адпор і рабіць сваё. Беларуская справа вялі-кая, чыстая й даўгавечная, яна пераможа. I адпадзе ад яе ўсякі бруд і здрада, як струп ад загоенай раны.
    Для дабра беларускай справы й палепшаньня свайго жыцьця ў Канадзе мы мусім ськіраваць свае высілкі на ўзмацненьне арганізацыйнага адзінства з захаваньнем па-шаны да разнароднасьці нашых арганізацыяў, іх кірун-каў і асабістых перакананьняў. Толькі такім шляхам мы зможам утрымацца ў Канадзе як асобная беларуская гру-па. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 135-136, 1968)
    Беларусаў дзеляць на нацыяналістых і... расейцаў
    I яшчэ адзін прыклад ужо даўняе камуністычнае дзей-насьці ў Канадзе, у якой «пэрфідную ролю згуляў белару-скі рэнэгат былы грамадавец Рыгор Акулевіч». Яму адпор
    348
    дае Вінцэнт Жук-Грышкевіч у артыкуле «Беларусаў дзе-ляць на нацыяналістых і... расейцаў»:
    «Такі падзел праводзяць расейскія камуністы ў Кана-дзе. Нармальна кажная нацыянальнасьць мае нутраны падзел паводле палітычных паглядаў: нацыяналістых, са-цыялістых, дэмакратаў, камуністых і т. п. Самі расейцы дзеляцца на правых (белых), якія маюць некалькі групаў, і левых (чырвоных). Але ў дачыненьні да беларусаў — ра-сейскія камуністы ў Канадзе (і ў Амэрыды) прызнаюць толькі адзін падзел: беларускія нацыяналісты (бебурнацы) і рускія зь Беларусі, якія, як «прагрэсыўныя» - уцягнуты ў Фэдэрацыю Расейскіх Канадцаў. Нават прынцып каму-ністычнага сьвятога Леніна аб нацыянальным самавызна-чэньні ў дачыненьні да беларусаў не бярэдца пад увагу, хоць у дачыненьні да ўкраінцаў гэты прынцып прызна-ецца, бо ўкраінскія камуністы ў Канадзе маюць свае арга-нізацыі, незалежныя ад расейскіх.
    Справа гэтая пачалася даўно й мае сваю гісторыю. Пэрфідную ролю згуляў у ёй беларускі рэнэгат Рыгор Аку-левіч. Ен былы грамадавец. Прыехаў у Канаду з Заход-няй Беларусі пасьля разгону Грамады. Як сам піша ў сва-ёй кніжцы «Русскне в Канаде», спаткаў шмат беларусаў. Быў актыўны сярод іх. Арганізаваў сярод іх расейскія ра-ботніцкія клюбы імя Горкага, а пазьней Фэдэрацыю Ра-сейскіх Канадцаў (ФРК). Ен адзін із заснавальнікаў і су-працоўнікаў расейскай камуністычнай газэты «Канадскнй Гудок», а пазьней «Вестннка». Ен і цяпер галоўны стоўб у ФРК і «Вестннку».
    У «Канадскнм Гудку» Акулевіч друкаваў у пяцёх нума-рох «беларускі куток» (відаць жывое йшчэ было ў яго бела-рускае сумленьне грамадаўца), але закінуў яго быццам таму, што ня было зацікаўленьня ў чытачоў. Наіўнае апраўданьне. Напэўна перамагла тут партыйная лінія, бо-ж якраз тады ў БССР пачалося змаганьне з нацдэмаў-шчынай і траўля ўсяго беларускага, якая перанесена бы-ла й на эміграцыю. Курс русыфікацыі ў Беларусі стаўся ўзорам і для русыфікацыі эміграцыі.
    Лёс лідэраў Грамады - Тарашкевіча, Мятлы, Рак-Мі-хайлоўскага й іншых грамадаўцаў, якіх Саветы вызвалілі з польскіх вастрогаў, а пазьней зьнішчылі ў сваіх лягерах - нічога не навучыў Акулевіча. Верны сталінскай паліты-цы, ён становіцца начале русыфікатараў старой белару-скай эміграцыі, зацягваючы яе спачатку ў расейскія pa-
    349
    ботніцкія клюбы, а пазьней у Фэдэрацыю Расейскіх Ка-надцаў. Цяпер ён ужо навет не заікнецца пра беларусаў у ФРК, хоць стала знаходзіцца ў вакружэньні сваіх земля-коў, якія, насьледуючы яго, высіляюцца на ламаную ра-сейшчыну, а то й гавораць чысьцюсенькай беларускай матчынай мовай.
    Навет Прокша ў завяртанскім «Голасе Радзімы» цьвер-дзіць, што беларусаў у Канадзе не адзін дзесятак тысяч, што, «большасьць зь іх члены прагрэсыўнай арганізацыі -Фэдэрацыі Рускіх Канадцаў і што яны любяць беларускае слова, песьні й кніжкі.» На сходзе ФРК да яго - Прокшы, як ён сам піша, зьвярталася шмат людзей з розных куткоў Беларусі, гаварылі пабеларуску, прасілі беларускіх песь-няў, а адзін слонімскі паводля паходжаньня, прачытаў верш Янкі Купалы. Адным словам, беларусаў у ФРК шмат. Але гэта фактычны бок справы. Фармальна-ж «прагрэ-сіўных» беларусаў няма, яны ўсе «рускія». Яны належаць да Фэдэрацыі Расейскіх Канадыйцаў і працуюць для справы «адзінай радзімы» - паводля савецкага рэцэпту, гэта знача для расейскай нацыі, для расейскай справы.
    Папала мне ў рукі расейская (камуністычная) газэта «Вестннк» нр. 2695-96 з 14 кастрычніка 1967 г. Гэты пад-войны нумар прысьвечаны 12-му зьезду ФРК. На некаль-кіх бачынах зьмешчаны даўжэзныя даклады сяброў Га-лоўнай Управы ФРК, зь якіх найдаўжэйшы сакратара Гал. Упр. Акулевіча - аж на 3 бачыны. 3 дакладаў ві-даць, што цэнтральным пунктам зьезду было імкненьне Фэдэрацыі да супрацоўніцтва й адзінства ўсяго расейска-га насельніцтва Канады, і асаблівы націск клаўся на су-працоўніцтва з духаборамі (у імкненьнях да «обіцчего де-ла» ведамы рэлігійны фанатызм і рэакцыйнасьць духабо-раў ня ёсьць перашкодай для расейскіх камуністых, тут яны ня грэбуюць нічым). На зьезьдзе ФРК гаварылася аб арганізацыі расейскіх школ, навучаньні расейскай мовы, аб расейскіх кніжках, бібліятэках, расейскіх песьнях, хо-рах, фэстывалях, аб расейскім патрыятызьме. Сяброў Фэ-дэрацыі заклікалі да ўдзелу ў барацьбе за мір (пэўне-ж, паводля савецкага рэцэпту), да ўдзелу ў дэманстрацыях супраць вайны ў Ветнаме, супраць «амэрыканскага імпэ-рыялізму» (савецкі-ж імпэрыялізм для іх легальная спра-ва!), супраць «агрэсыі» Ізраэля ў дачыненьні да арабаў.
    Але ані Акулевіч у сваім даўжэзным дакладзе, ані ін-шыя дакладчыкі навет адным словам ня ўспомнілі пра 350
    нацыянальныя патрэбы беларускіх сябраў Фэдэрацыі, пра якіх з такім гонарам пісаў Прокша. Затое вялікая ўвага ўдзялялася на зьезьдзе францускім канадыйцам і Квэбэку. Акулевіч цьвердзіў, што рух квэбэцкіх сэпаратыстых з правам на нацыянальнае самавызначэньне аж да аддзя-леньня станецца ў блізкай будучыні дакананым фактам, і казаў, што ФРК мусіць вітаць гэту рух.
    Гэта зусім згодна зь ленінскай палітыкай, якую Савец-кі Саюз прапагуе на ўсім сьвеце, за выняткам нацыяналь-ных нерасейскіх савецкіх рэспублікаў у сябе: тут ленінскі нацыянальны прынцып павіс у паветры, а ў практыцы ўва усіх гэтых рэспубліках, уключна зь беларускай, право-дзіцца безаглядная русыфікацыя. Такой-жа лініі трыма-ецца й «прагрэсыўная» Фэдэрацыя Рускіх Канадцаў: вітае сэпаратыстычны рух у Квэбэку, але ня прызнае белару-скай нацыянальнасьці ў сваёй арганізацыі й зусім ня дбае пра нацыянальныя патрэбы сваіх сяброў беларусау: пра іх мову, песьні, кніжкі, пра іх нацыянальныя правы. Для гэтай «прагрэсыўнай» арганізацыі беларусамі ёсьць толькі беларускія нацыяналісты, а ўсе іншыя беларусы -асабліва-ж <прагрэсыўныя> сябры ФРК - гэта <рускія>.
    Грамадавец» (Псэўдонім В. Жук-Грышкевіча).
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 127, 1967)
    Камуністы цікавяцца Згуртаваньнем Беларусаў Канады
    (20-я ўгодкі 3гуртаваньня Беларусаў Канады)
    16-га лістапада 1968 году сьвяткавалі мы 20-я ўгодкі ЗБК. Запросіны для гэтай мэты рабілі мы ў друкарні бе-ларуса з старой эміграцыі. Да ЗБК ён не належаў, але яго знаў Уладыка Мікалай. Калі Уладыка Мікалай зайшоў у друкарню забраць гатовыя ўжо запросіны, собсьнік яе зьбянтэжана перапрашаў, што прыйшоў адзін чалавек і ўзяў адныя запросіны.
    - «Акулевіч?» - пытаецца Уладыка.
    - «Але! Скуль вы ведаеце?!» - кажа гаспадар.
    - «Ведаю. Ну, што-ж, узяў то ўзяў.» - адказвае Уладыка Мікалай. На гэтым інцыдэнт тымчасам скончыўся.
    Да сьвяткаваньня прыгатаваліся мы надта старанна. Зрабілі выстаўку зь дзейнасьці ЗБК за 20 год у фатаграфі-
    351
    ях і дакумэнтах. Залю ўпрыгожылі арыгінальнымі белару-скімі багатымі тканінамі й кветкамі. Выстаўка складалася зь дзесяці гнёздаў: 1. Афармленьне франтовай сьцяны з нацыянальнымі эмблемамі, партрэтам Янкі Купалы, Яку-ба Коласа і Кастуся Каліноўскага; 2. Удзел ЗБК у сьвятка-ваньні стагодзьдзя Канады; 3. Здымкі зь першага белару-скага дому на Дандас 1000; 4. Адзначэньне 450-ці год Бе-ларускага Друку; 5. Залаты юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі; 6. Сьвяткаваньні 25-га Сакавіка ад 1949 году, сьвяткаваньні Дня Герояў Беларусі, 1-я й 2-я Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, візыта Архіяпіскапа БАПЦ Уладыкі Васіля, візыта Біскупа Часлава Сіповіча; 7. Здымкі з 1966-1968 гадоў; 8. Франьцішак Багушэвіч -ягоны партрэт і кліч «Не пакідайце мовы нашай роднай беларускай, каб ня ўмерлі!»; 9. Гэтае гняздо прысьвечана беларускаму народнаму мастадтву й жанчыне. Яго ачоль-ваў партрэт Алёйзы Пашкевіч-Цёткі; 10. На сталах, на-крытых беларускімі тканінамі - публікацыі ЗБК, пляка-ты, афішы, альбомы са здымкамі.
    У гэтай сьвяточнай і ўрачыстай залі чуткай душою можна было пачуць клічы: «Паўстань з народу нашага Прарок... Пясьняр... Ваяк... Уладар...!»; «Каб мы ўсякага ТРУДУ й скарбаў для паспалітага дабра й айчыны свае не шкадавалі!»; «Не пакідайце мовы нашай роднай белару-скай, каб ня ўмерлі!»; «Я там біўся, я там віўся, я там крыльлі паламаў, а ўсё-ж такі не дабіўся, каб народ свой голас даў...»; «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць ця-бе ня маю сілы...»; «Бо я табе з пад шыбеніцы кажу, Наро-дзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе!»