• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 127, 1967)
    Аб патрэбе агульнанацыянальнага цэнтру
    Яшчэ ў саракавых гадох, пасьля заснаваньня Згурта-ваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, гаворыць Вінцэнт Жук-Грышкевіч аб патрэбе стварэньня агульнанацыя-нальнага беларускага цэнтру, ня толькі дзеля каардына-цыі беларускага жыцьця на эміграцыі, але й дзеля нацы-янальнай рэпрэзэнтацыі беларусаў за мяжой. Спробы ў гэ-тым напрамку ўжо рабіліся. У лістападзе 1948 году адбыўся ў Парыжы Першы Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі, які стварыў арганізацыю «Сусьветнае Аб’ед-наньне Беларускай Эміграцыі», якая ў свой час гуляла ро-лю гэткага цэнтру. У Канадзе на малую скалю створаны Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады, які гэткую ролю выконвае на Канаду, але-ж не ахоплівае ўсяе бела-рускае эміграцыі.
    Пытаньне беларускага агульнанацыянальнага цэнтру разглядае др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч у артыкуле ў «Вестках з Канады» - «Беларусе», 107, 1966.»:
    «Патрэба агульнанацыянальнага цэнтру
    Беларуская эміграцыя - нацыянальна сьведамая — ня можа пахваліцца вялікім лікам. Актыўнасьць і ахвяр-насьць яе немалая, але блага зарганізаваная й нескаар-дынаваная. Найгоршай перашкодай у нашым нацыя-нальна-грамадзкім жыцьці ёсьць наша разьбіцьцё на групы й групкі. Адбіваецца гэта на нацыянальнай рэпрэ-зэнтацыі і на нашай нутраной працы нацыянальна-гра-мадзкай ды культурна-асьветнай.
    343
    Што ў нас ёсьць розныя пагляды й розныя палітыч-ныя напрамкі з сваімі арганізацыямі — гэта нармальнае зьявішча ў дэмакратычным сьвеце. Ненармальным адылі ёсьць той факт, што мы ня можам здабыцца на агульна-нацыянальны цэнтр, у якім маглі-б зьмясьціцца ўсе напрамкі, усе перакананьні, усе арганізацыі, дзе-б таляра-валася апрычонасьць у паглядах і перакананьнях - а з другога боку, дзе-б лучыліся ўсе агульнанацыянальныя справы, агульнанацыянальныя інтарэсы.
    Такі цэнтр узяў-бы на сябе нацыянальную рэпрэзэн-тацыю ўсіх беларусаў дадзенай краіны й каардынацыю працы ўсіх беларускіх арганізацыяў, якія ў ім знаходзяц-ца. Пазьней нацыянальныя цэнтры паасобных краінаў маглі-б дамовіцца між сабой і стварыць агульнанацыя-нальны цэнтр для ўсёй беларускай эміграцыі. Так была-б завершана арганізацыя беларусаў у вольным сьвеце.
    На вялікі жаль, за 20 год нашага жыцьця на эмігра-цыі мы да такога цэнтру йшчэ не дайшлі, хоць і ўсьве-дамляем сабе, што ён нам вельмі патрэбны, і ведаем, што ўсе іншыя нацыянальнасьці такія цэнтры маюць - ці то нацыянальныя кангрэсы, ці фэдэрацыі, ці іншыя, і дзя-куючы гэтым нацыянальным арганізацыям яны вельмі шмат аблягчаюць сабе працу, як нутраную, так і рэпрэ-зэнтацыйную.
    Адсутнасьць сталай агульнанацыянальнай арганіза-цыі паніжае нашу нацыянальную годнасьць, ставіць нас у рад нявырабленых палітычна й грамадзка народаў. Няўжо беларусы анархісты з натуры або няздарныя, што не патрапяць добра зарганізавацца? — Пытаемся сябе й дзіву даёмся. Але-ж не, гісторыя наша нас вучыць, што беларускі народ умеў зарганізавацца й рабіў вялікія спра-вы. Дык віна мусіць ня ў нашай натуры, а ў ахвоце й добрай волі. Мы проста занядбалі нашу арганізацыйную справу, паддаліся груповым і асабістым справам і амбі-цыям.
    Закранутая тут справа ня новая, яе прабавалі выра-шыць і ў Задзіночаных Штатах, і ў Канадзе, і ў Эўропе, але без пазытыўных вынікаў. Старыя непаразумленьні, груповыя й асабістыя амбіцыі ды анімозыі бралі верх над нацыянальнай справай. Добра, калі там сям удавалася зрабіць супольнымі сіламі сьвяткаваньне 25-га Сакавіка, ці якуюсь іншую імпрэзу, найчасьцей-жа й такія сьціплыя пачынаньні канчаліся нічым.
    344
    А час не чакае. Мы паносім усё большыя й большыя страты. Людзі зьнеахвочваюцца й робяцца абыякавымі да нашай справы. А моладзь? Наша моладзь? Толькі частку нам удаецца захаваць пры сабе, рэшта-ж расплываецца ў чужым моры. Ня будзем шукаць вінаватых. Ведаем, што вінаваты эміграцыйныя абставіны, бацькі - ды й усё гра-мадзтва, якое нічым ня можа заімпанаваць маладому па-каленьню: ані арганізацыяй, ані творствам, ані культур-ным узроўнем ці зарганізаваным культурным жыцьцём.
    Агульнанацыянальны цэнтр, скаардынаваны высілак пэўне-ж ня вылечыць усіх балячак нашага жыцьця. Але ўплянаваная й скаардынаваная праца шмат у чым нам да-паможа, аблегчыць, а перадусім дасьць нам сьведамасьць нацыянальнага адзінства, нацыянальнага абавязку, - пады-ме нас на духу й узмоцніць нашу нацыянальную годнасьць.
    Дык найвышэйшы час, каб наша грамадзтва ўва ўсіх краінах рассяленьня адкінула груповыя й асабістя непа-разумленьні й анімозыі ды пачало тварыць каардына-цыйныя камітэты, зь якіх пазьней утварыўся-б Беларускі Агульна-Нацыянальны Эміграцыйны Цэнтр.
    Першы крок ужо зроблены. Варта зьвярнуць увагу на зацемку аб утварэньні Каардынацыйнага Камітэту Бела-русаў Канады ў Таронта. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 107, 1966).
    Аб патрэбе стварэньня агульна-нацыянальнай белару-скай арганізацыі, якая ахоплівала-б розныя беларускія арганізацыі, і аб прадумовах магчымасьцяў яе быцьця га-ворыць Вінцэнт Жук-Грышкевіч у артыкуле ў «Вестках з Канады» - «Беларусе», 135-136, 1968.:
    «Прынцып ‘Unity in Diversity’ і Беларусы
    Прынцып адзінства ў разнароднасьці ёсьць асновай у палітычным, грамадзкім і культурным жыцьці Канады, ён вынікае з праўдзіва дэмакратычнага ладу, якім Кана-да можа хваліцца на ўвесь сьвет. Дзякуючы гэтаму прын-цыпу, забясьпечваецца поўная свабода адзінцы, розным нацыянальнасьцям, усім арганізацыям, усім цэрквам, усім палітычным партыям ды рознамоўнай і рознай ідэя-лягічна прэсе. Свабода слова, свабода сходаў, свабода ўсіх рэлігіяў, свабода дзеяньня, пакуль яно не парушае права й ладу, належыць кожнаму канадыйцу.
    345
    Канадыйскія ўлады нават заахвочваюць да захаваньня нацыянальнасьцяў зь іх мовамі й культурамі - спадчынай продкаў, бо ведаюць, што дзякуючы гэтаму ўзбагачваецца агульная канадыйская культура.
    Разам із свабодай прынцып адзінства ў разнароднасьці з усяго канадыйскага грамадзтва пераходзіць і ў меншыя асяродкі - у розныя нацыянальнасьці. I тут людзі маюць розныя палітычныя партыі, розныя рэлігіі й цэрквы, роз-ныя арганізацыі ды розныя ідэялягічна газэты й часо-пісы. Дзеля розьніцы ў паглядах яны дыскутуюць, нават сварацца ідэялягічна, але ў сэнсе нацыянальным яны твораць адзінства й не абмяжоўваюцца каардынацыйнымі камітэтамі, а маюць сталыя агульна-нацыянальныя арга-нізацыі, у якія ўвайходзяць усе арганізацыі. Так, украін-цы маюць КУК, палякі - Польскі Кангрэс, балты свае на-цыянальныя фэдэрацыі.
    Аднак, каб прынцып адзінства ў разнароднасьці пра-водзіўся ў жыцьцё - неабходнымі ёсьць талеранцыя, цяр-пімасьць паміж рознымі групамі й арганізацыямі ды ўза-емная пашана й няўмешваньне ў справы адзін другога. Бяз усяго гэтага ня можа быць арганізованага адзінства ані агульна канадыйскага, ці груповага.
    Трэба прызнаць, што талеранцыя й узаемная пашана не такія ўжо простыя якасьці. Яны паўстаюць і ўтрымлі-ваюцца ў людзей на адпаведным культурным узроўні, у людзей вырабленых, перакананых дэмакратаў. Таму арга-нізацыйнае адзінства паўстае зь вялікімі цяжкасьцямі й не адразу.
    У нас - беларусаў Канады дагэтуль няма арганізована-га адзінства й ня ўсюды ёсьць арганізацыі ды ня ўсе яны чынныя. Няважна, якія гэта арганізацыі й да якога кі-рунку яны належаць, важна, каб яны былі, каб былі чын-нымі. Добра, што ў Вініпэгу ёсьць БВФ і ён чынны, і бла-га, што ў Мантрэалі ёсьць аддзел ЗБК і ён нячынны. Мы здабыліся пакульшто толькі на ККБК і то ён не ахоплівае ўсіх арганізацыяў. Усё гэта пахвальна аб нас не гаворыць.
    Правядзеньне прынцыпу адзінства ў разнароднасьці мае й іншую перашкоду. Выкарыстоўваюць яго свабоду дзеяньня й талерантнасьць камуністы й іх прыхвасьні ў сваёй падрыўной разбураючай рабоце. На Экспа-67 у Мантрэалі абслуга савецкага павільёну й савецкія «туры-стыя» не дарма праседзелі там чуць ня год. Яны выкары-стоўвалі сваю сутычнасьць зь людзьмі для сваёй прапаган-346
    ды ўмела й асьцярожна. Апрача таго, яны адведвалі мяс-цовых беларусаў і пры кожнай нагодзе стараліся ўбіць у іх галовы свае тэзы. Яны ачэрнівалі нашых палітычных дзеячоў - «нацыяналістых», беларускія арганізацыі - аса-бліва палітычныя, ды стараліся намовіць нашых людзей, каб трымаліся мага як далей ад іх. Яны нацкоўвалі пра-васлаўных на каталікоў, стараліся ўбіць клін між белару-самі, што бяруць чынны ўдзел у палітычнай працы (аса-бліва націскалі на бээнэраўцаў), і тымі, што палітычна нявырабленыя, або палітычнай працай ня цікавяцца.
    Зразумела чаму. Палітычныя арганізацыі й іх дзеячы ім косткай у горле, бо прыпамінаюць сьвету аб бальшавіц-кім паняволеньні Беларусі і змагаюцца зь імі. Бальшавікі нічога ім зрабіць ня могуць, дык прынамся стараюцца ад-дзяліць ад іх уплываў. Дзеля гэтага бальшавіцкія агенты пусьцілі вэрсыю, што палітычныя дзеячы й іх прыхільнікі гэта не канадыйцы, а «эгзыльнікі» - эмігранты, бо яны прызнаюць БНР, што быццам ёсьць нязгодна з канадзкім правам. Тут ёсьць відавочнае застрашваньне, маўляў, хо-чаш быць добрым канадыйцам, дык сядзі й ня рыпайся. Можаш належаць да якойсь «нявіннай» беларускай аргані-зацыі ці царквы й этнічнай групы, але ў ніякую белару-скую справу не мяшайся.
    Але страхі на ляхі, БНР цяпер ня ёсьць дзяржавай і Канада не прызнае яе, як такую. Рада БНР ня ёсьць для Канады дзяржаўнай інстытуцыяй, а палітычнай арганіза-цыяй. А да палітычных арганізацыяў, згодна з сваімі пе-ракананьнямі, можа належыць кожны канадыец зусім праўна. У такой-жа сытуацыі знаходзяцца й украінцы, і палякі, і іншыя. Украінцы маюць сваю УНРаду й ніхто з украінцаў не закідае, што тыя, што належаць да яе, або падтрымліваюць яе - робяць гэта бяспраўна й ёсьць благі-мі канадыйцамі. Тое самае ў палякаў і балтаў. He дарма-ж канадыйцы ставяцца прыхільна да сьвяткаваньня ўгод-каў дзяржаўнасьці гэтых народаў ды прысылаюць на сьвяткаваньні сваіх высокіх урадаўцаў.
    Аўтар гэтых радкоў быў сьведкам, як 500 канадыйцаў украінскага паходжаньня вітала свайго прэзыдэнта УНРа-ды Міколу Левіцкага, а канадыйскі сэнатар Павал Юзык заклікаў да стварэньня ўкраінскай дзяржавы на эмігра-цыі, па прыкладу жыдоў у Палестыне. I напэўна нікому зь дзеячоў і прыхільнікаў УНРады навет у галаву ня пры-йшло, што ён няпраўны, ці благі канадыец, дзеля таго,