• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    створаныя правінцыі Альбэрта й Саскачэван, якія такса-ма ўвайшлі ў Фэдэрацыю. Апошнім далучыўся да Канады Ньюфаўндлянд ажно ў 1949 годзе.
    Ад утварэньня Канадзкай Фэдэрацыі - незалежнай Ка-нады - прайшло сто год. Сёлета мы сьвяткуем разам з усімі канадыйцамі стагодні юбілей. За гэтых сто год Кана-да вырасла ў вялікую й багатую дзяржаву. Закладалі яе тры правінцыі з 3,300.000 насельніцтва. А сяньня Канада мае дзесяць правінцыяў й Нортс-Вэст Тэрыторы з насель-ніцтвам 20 мільёнаў. Яе эканоміка багатая й разнастай-ная. Яе тэрыторыя вялізарная, яе натуральныя багацьці неаблічальныя.
    Тут шануецца свабода чалавека, а роўнасьць і спра-вядлівасьц для ўсіх грамадзян загарантавана правам. Вольная ініцыятыва, вольнасьць прадпрыемства ёсьць ас-новай грамадзкага й эканамічнага ладу, а свабода слова й свабода веры забясьпечваюць вольнае разьвіцьцё адзінкі й грамадзтва. Усё гэта варожыць Канадзе слаўную й сьвет-лую будучыню. Ж.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 118, 1967)
    «Сьвяты нацыянальны абавязак»
    Ды гучнае «Цэнтэніял» Канады не заглушыла «Сьвято-га нацыянальнага абавязку», аб якім піша Старшыня Ка-ардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч у «Вестках з Канады» — «Беларусе», 119, 1967. Ен заклікае беларусаў памятаць, з пашанай і сьвя-тасьцьцю адносіцца да ўгодкаў Акту 25-га Сакавіка. Рупіцца аб тым, каб 25-га Сакавіка сьвяткавалі ня толькі ў Таронта, але й у іншых мясцох, дзе толькі магчыма. Ён сам на дзень незалежнасьці Беларусі езьдзіў з дакладам у Садбуры, дзе ёсьць аддзел ЗБК, у Ашаву, у Мантрэаль.
    У артыкуле «Сьвяты нацыянальны абавязак» ён піша:
    «Актам 25-га Сакавіка была абвешчаная незалеж-насьць нашай Бацькаўшчыны Беларусі, была выяўленая воля беларускага народу жыць свабодна ў сваёй незалеж-най дзяржаве. Акт 25-га Сакавіка стварыў новую - неза-лежніцкую - эру ў нашай гісторыі, узьвёў нас на ўзровень жывых дзяржаўных народаў. I хоць ворагі нашыя абраба-валі нас з нашай свабоды й незалежасьці - яны не змаглі паняволіць нашых душаў, не змаглі зламаць нашай волі, 364
    нашых імкненьняў да свабоднага й незалежнага жыцьця, не змаглі забраць нашай пуцяводнай ідэі незалежнасьці Беларусі.
    Ідэя незалежнасьці Беларусі лучыць нас - усіх белару-саў у вадным змагарным напрамку, незалежна ад таго, дзе мы ёсьць - дома, ці на эміграцыі. Гэтая ідэя стыму-люе ў нас актыўнасьць, творачы й змагарны дух, прыпа-мінае нам, што наша Бацькаўшчына паняволеная. Гэтая ідэя незалежнасьці Беларусі дае нам жыцьцёвы духовы зьмест і пабуджае нас да нацыянальнага жыцьця, да гра-мадзкай працы. Таму мы шануем і культывуем яе. Таму мы штогод сьвяткуем урачыста дзень 25-га Сакавіка -дзень незалежнасьці Беларусі ды ўцягваем у гэта сьвятка-ваньне нашу моладзь, нашую зьмену.
    Дзякуючы культу йдэі незалежнасьці Беларусі - хоць 49 год прайшло ўжо ад абвешчаньня Акту 25-га Сакавіка, хоць 49 год паняволена наша Бацькаўшчына - мы жы-выя нацыянальна, мы стала дамагаемся нашых слушных нацыянальных і чалавечых правоў. Дзякуючы гэтаму мы можам ганарыцца нашым нацыянальным ростам - ня гледзячы на цяжкія абставіны, дзякуючы гэтаму мы сьме-ла можам глядзець у будучыню Беларусі. Нам прыемна пачуць зьдзіўленьне чужынцаў, што хоць паўстагодзьдзе даходзіць ад часу, як была абвешчана незалежнасьць Бе-ларусі - мы, што жывем у моры чужынцаў, сьвяткуем угодкі гэтай падзеі з такім самым запалам, як і раней.
    Уявім сабе, што было-б, калі-б мы не культывавалі ідэі незалежнасьці Беларусі, калі-б не сьвяткавалі ўгодкаў 25-га Сакавіка на працягу мінулых 48 гадоў.
    Мы згубілі-б тады нашую пуцяводную зорку незалеж-насьці Беларусі й паступова забыліся-б пра нашу Бацькаў-шчыну. Разам з гэтым - мы згубілі-б сэнс свайго нацыя-нальнага існаваньня, мы згубілі-б свой нацыянальны твар; мы апынуліся-б на раздарожжы й блудзілі-б бязмэтна, як распуджаныя авечкі. На эміграцыі - мы даўно ўжо рас-плыліся-б у гушчы мясцовых народаў. Беларуская справа зьнікла-б зь міжнароднай паверхні й ня трэба было-б тады маскоўскім верхаводам аглядацца ні на нашую крытыку й пратэсты, ні на міжнародную апінію, ні на нацыянальныя дамаганьні нашых патрыётаў на Бацькаўшчыне.
    Што-б не казалі бальшавікі, як-бы яны не хваліліся сваімі «подзьвігамі» - незалежнасьць Беларусі зрабілі гіста-рычным фактам не яны, а нашы слаўныя Бээнэраўцы,
    365
    ідучы ў унізон з воляй беларускага народу. Бальшавікі не маглі ігнараваць гэтага гістарычнага факту, бо за ім ста-яў беларускі народ, яны мусілі падхапіць ідэю незалеж-насьці Беларусі, спадзяючыся, што зь бегам часу ім удасца схвальшаваць яе, выялавіць праўдзівы зьмест яе. Паць-вярджае гэта маскоўская палітыка ўніфіікацыі й русыфі-кацыі. I калі гэта палітыка сустракае супраціў нашых су-родзічаў на Беларусі - дык дзякуючы таму толькі, што й яны пранятыя ідэяй незалежнасьці Беларусі - ідэяй праў-дзівай, аўтэнтычнай, а не схвальшаванай Масквой. Культ ідэі незалежнасьці Беларусі ўзмацняе, бязспрэчна, сьведа-масьць неабходнасьці правядзеньня яе ў жыцьцё й у на-шых суродзічаў на Бацькаўшчыне. I тут вялікую ролю гу-ляе штогоднае сьвяткаваньне 25-га Сакавіка ў вольным сьвеце, рэха якога даходзіць і на Беларусь.
    Бяз культу ідэі незалежнасьці Беларусі, без сьвятка-ваньня ўгодкаў 25-га Сакавіка - беларуская справа зане-падала-б, яна магла-б быць запрапашчана, а разам зь ёю магла-б быць запрапашчаная й будучыня беларускага на-роду. Таму сьвяткаваньне ўгодкаў абвешчаньня незалеж-насьці Беларусі ёсьць нашым нацыянальным абавязкам.
    Цяпер спытаем сябе, ці мы заўсёды й усюды выконва-ем належна гэты абавязак? На вялікі жаль, тут трэба пры-знацца да недахопаў.
    1.	Хоць Акт 25-га Сакавіка ёсьць выяўленьнем волі бе-ларускага народу, мы дагэтуль не заўсёды й ня ўсюды сьвяткуем угодкі яго ўсе салідарна, разам, як належыла-б сьвяткаваць агульнанацыянальнае сьвята. Дагэтуль шмат дзе яшчэ стаяць на перашкодзе груповыя нязгоды або дробныя асабістыя амбіцыі й інтарэсы некаторых адзінак.
    2.	Хоць на сьвяткаваньнях зьбіраецца многа людзей — ня ўсе беларусы ўважаюць за свой абавязак быць на іх. Ня ўсе згаджаюцца браць удзел у сьвяткаваньні й выкон-ваць тую ці іншую функцыю. А ёсьць і такія, што ась-мельваюцца ўзалежніць свой удзел у сьвяткаваньні ад за-даваленьня іх амбіцыяў.
    3.	Сьвяткаваньні арганізуюцца ў большых беларускіх асяродках, а ў меншых 25-ты Сакавік праходзіць бязь-сьледна. А трэба было-б адзначаць гэтае наша вялікае агульнанацыянальнае сьвята ўсім беларусам бяз вынятку: і ў цэрквах, і ў арганізацыях, і ў сяброўскім коле, і ў сям’і - калі няма магчымасьці прыняць удзелу ў шырэйшым сьвяткаваньні. А як дзе нямя матар’ялу аб Акце 25-га Са-366
    кавіка - дык можна прачытаць хоць-бы й артыкул зь бе-ларускай газэты ў гэтай справе, прачытаць яго сябром або й сям’і сваёй, каб і дзеткі нашы ведалі, што такое Акт 25-га Сакавіка.
    Ідэя незалежнасьці Беларусі ёсьць нашым найвялік-шым нацыянальным скарбам. За яе пралітая кроў белару-скіх патрыётаў. За яе пакутавалі й пакутуюць тысячы братоў і сясьцёр нашых. Перад яе веліччу, перад яе сьвя-тасьцьцю мусяць скарыцца й групы й асобы. В. ЖУК.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 119, 1967.)
    49-я ўгодкі Дня Незалежнасьці Ў Мантрэалі
    Як старашыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч ліставаўся з аддзе-лам ЗБК у Мантрэалі ў справе сьвяткаваньня 49-х угод-каў Акту 25-га Сакавіка. 22 студзеня ён піша да спадар-ства Анатоля й Крыстыны Храноўскіх, адных з найболей дзейных беларусаў у Мантрэалі, ліст наступнага зьместу:
    «22. 01. 67.
    Даражэнькія Крыстына й Анатоль,
    Пішу Вам у справе сьвяткаваньня 25-га Сакавіка. У мі-нулую нядзелю адбылося паседжаньне Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады, у які ўвайходзяць абедзьве ар-ганізацыі - ЗБК і БНА. Пастанавілі, ня гледзячы на розьні-цу палітычных паглядаў, сьвяткаваць наша агульна-нацы-янальнае сьвята разам. Дзеля таго, што 25 сакавіка прыпа-дае на Вялікую Суботу па новым стылю, а 26-га Вялікдзень - дату сьвяткаваньня ў Таронта вызначылі на 19-га сакаві-ка, з тым, каб тыдзень пасьля Вялікадня 1, 2-га красавіка мець эвэнтуальную магчымасьць паехаць у Мантрэаль.
    Учора адбылося паседжаньне Галоўнай Управы ЗБК, на якім пастаноўлена дапамагчы беларусам у Мантрэалі правесьці сьвяткаваньне 49-х угодкаў абвешчаньня неза-лежнасьці Беларусі. Вы пісалі ў сваім лісьце, што кан-крэтна павядоміце, якога дня й месяца мы маем пры-ехаць на ваша сьвяткаваньне. Мы ня хочам накідаць Вам даты, але, на жаль, тут няма выбару. Звычайна, калі 25-га Сакавіка прыпадае на будні дзень - дык сьвяткавань-не робіцца ў найбліжэйшую нядзелю перад, ці пасьля 25-
    367
    га сакавіка. А дзеля таго, што сёлета 25- і 26-га сакавіка прыпадаюць на Вялікую Суботу й Вялікдзень - ня столькі з огляду на сябе, колькі з огляду на канадыйскіх гасьцей - у гэтыя дні сьвяткаваньня рабіць нельга. У нядзелю-ж перад 25 сакавіка - робім сьвяткаваньне ў Таронта, зна-чыць на Мантрэаль, калі мы там хочам быць, прыпадае вікэнд пасьля 25-га сакавіка - 1, 2-га красавіка. Пазьней-шая дата была-б ужо задалёка ад 25 сакавіка.
    Цяпер, хто да Вас зможа прыехаць і што мы можам за-прапанаваць. Мы думаем, што Вы будзеце мець залю й зьбярыцё што найменш 50 асоб, а мо й больш. У такім вы-падку мы прыехалі-б у 4-6 асоб, адзін з нас мог бы зра-біць даклад, калі-б Вы хацелі, і дэклямацыю. Магчыма, што магла-б прыехаць і танцавальная група 6-8 асоб. Мог бы прыехаць і а. Архімандрыт Мікалай і адслужыць ура-чыстую багаслужбу, але тады-б Вы мусілі напісаць да яго, запрасіць яго й знайсьці царкву для багаслужбы. Мы-б прыехалі тады ў суботу 1-га красавіка папаўдні, а таго-ж вечара каля гадзіны 7-ай магло-бы адбыцца сьвяткавань-не - акадэмія. А ў нядзелю раніцай магла-б адбыцца ба-гаслужба, пасьля якой мы паехалі-б дамоў, бо ў нядзелю вечарам мы мусім быць ужо дома. Я ня ведаю, колькі Вы вышлеце запросінаў і колькі зьбярыцё людзей. Мы ў Та-ронта рассылаем каля 500 запросінаў і ў нас зьбіраецца каля 300 асоб. Мы прадаем пры ўваходзе нацыянальныя сьцяжкі й праграмкі, з чаго мы аплачваем усе расходы й яшчэ штось застаецца. Як Вы думаеце зрабіць і якую пля-нуеце праграму, напішыце, калі ласка. Калі-ж бы думалі рабіць сьвяткаваньне ў цясьнейшым сямейным кругу, та-ды іншая справа, тады-б ад нас магло прыехаць можа па-ра чалавек. Напішыце нам, калі ласка, як найхутчэй, каб мы ведалі загадзя, што й як рабіць, як і да чаго рыхта-вацца. Час не чакае.