Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
РАІСА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ
Раіса Жук-Грышкевіч
ЖЫЦЬЦЁ ВІНЦЭНТА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧА
RAISA ZUK-HRYSKIEVIC
The Life of
VINCENT ZUK-HRYSKIEVIC
Belarusan Memoirs Publishing Fund Toronto - Canada
1993
РАІСА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ
ЖЫЦЬЦЁ ВІНЦЭНТА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧА
Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця Торонто - Канада
1993
Printed by:
GORDEN & GORDON ASSOCIATES INC.
1295 Eglinton Ave. E., Unit 28
Mississauga, Ontario Canada L4W 3E6
Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903-1989)
Уадзначэньне 75-х Угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі
In observance of the 75th anniversary of the Belarusan Democratic Republic
УВОДЗІНЫ
Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэ-тай кнігі гаворыдь аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына.
Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына паняволенага народу, была любоў да Бацькаўшчыны-Беларусі, любоў, што дыктавала яму аба-вязак служэньня беларускай справе. Ен верыў, што Бог даў яму жыцьцё, здароўе, здольнасьці й сілы ператры-ваць, перажыць савецкія лягеры сьмерці патое, каб ад-даць сябе на службу Бацькаўшчыне, на змаганьне за вы-зваленьне Беларусі. Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчаная Актам 25 Сакавіка 1918 году, бы-ла, як ён казаў, «пуцяводнай зоркай» ягонага жыцьця, і павінна ёю быць для ўсяе беларускае эміграцыі, для ўсяго беларускага народу.
Каб магчы пасьпяхова праводзіць нялёгкае й склада-нае змаганьне за незалежнасьць Беларусі, ён верыў, бела-руская эміграцыя - свабодная частка беларускага народу - павінна быць так сарганізаванай, каб ейныя высілкі, ейная энэргія была скаардынаванай. Скаардынаваная энэргія — гэта апошняе слова палітыкі. Каб гэта асягнуць, трэба грамадзтва ўсьведаміць, узгадаваць, навучыць. I Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў настаўнікам, арганізатарам і палітыкам. Ягонае жыцьцё цесна зьвязана зь беларускім адраджэнскім рухам.
Праца гэтая кідае сьвятло на эпоху - амаль не на цэ-лае дваццатае стагодзьдзе, на жыцьцё й дзейнасьць бела-рускае эміграцыі, яе суадносіны зь беларускім народам на Бацькаўшчыне, на беларускі вызвольны рух.
Укладальнік гэтае кнігі з прыемнасьцю выказвае шчырую падзяку др. Вітаўту Кіпелю, старшыні Беларуска-га Інстытуту Навукі й Мастацтва ў ЗША, др. Вітаўту Ту-машу, быўшаму старшыні БІНіМ у ЗША, сп-ні Зоры Кі-пель, паэткам Натальлі Арсеньневай, Дануце Бічэль-Заг-vii
нетавай, а. Аляксандру Надсону, сп. Гай дэ Пікарду, др-у Яну Запрудніку, сп-ні Валі Пашкевіч, праф. Томас Е. Бэрду, сп-ні Людовіцы Будзька-Бяленіс, сп.сп.: Міхасю Яськевічу, Яну Міхалюку, Міхасю Тулейку, Васілю Стому, Паўлюку Пашкевічу, сп-ні Рагнедзе Грышкевіч-Аляхновіч і шматлікім суродзічам, якія радай, матар’ялам ды ма-ральнай падтрымкай спрычыніліся да зрэалізаваньня гэ-тага выданьня. Укладальнік спадзяецца, што яна выкана-ла запавет др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, які заклікаў нас пісаць «пра прошласьць - дзеля будучыні».
Раіса Жук-Грышкевіч
БІЯГРАФІЯ ВІНЦЭНТА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧА
Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў выдатным беларускім дзеячом і адыграў вялікую ролю ў беларускім вызвольным руху свайго часу. Дзейнасьць яго абыймала розныя галі-ны - пэдагагічную, навуковую, арганізацыйна-грамадз-кую, палітычна-дзяржаўную — і вялася, не зважаючы на перасьледы, арышты, вязьніцы, ссылкі, канцэнтрацый-ныя лягеры.
Нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч 10 лютага 1903 го-ду ў рыма-каталіцкай сям’і ў мястэчку Будслаў Вялей-скага павету ў заходняй Беларусі. Бацькі ягоныя - Ма-рыя, з дому Ханяўка, і Антон - былі абое беларусы, зай-маліся земляробствам. Мелі яны шасьцёра дзяцей, пяцёра зь іх дажыло да дарослага веку: Ядвіня, Яська, Міхась, Браніслаў і наймалодшы Вінцэнт.
Пачаткавую асьвету Вінцук здабыў у Будславе, сярэд-нюю - у беларускіх гімназіях: у Будславе і Вільні. У 1922 годзе ён закончыў Віленскую Беларускую Гімназію.
Восеньню 1922 году Вінцэнт паступіў на факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі ўнівэрсытэту Карла IV ў Празе Чэскай і ў 1926 годзе закончыў студыі як вучыцель сярэдняй школы.
У сьнежні 1932 году В. Жук-Грышкевіч нострыфікаваў свой чэскі дыплём на ўнівэрсытэце Сьцяпана Батуры ў Вільні, здаўшы дзяржаўныя экзамены, якія кваліфікавалі яго выкладаць у сярэдніх школах гісторыю й славянскую філялёгію.
viii
26 ліпеня 1952 году праф. В. Жук-Грышкевіч абараніў на Атаўскім унівэрсытэце ў Канадзе дакторскую дысэрта-цыю з галіны беларускай літаратуры на тэму: «Лірыка Янкі Купалы», і 11 кастрычніка 1952 году атрымаў наву-ковую ступень доктара філязофіі з галіны літаратуры.
Пэдагагічную дзейнасьць пачаў В. Жук-Грышкевіч, вярнуўшыся з Прагі Чэскай (а фактычна ў 1915 годзе пасьля заканчэньня двукляснага прыхадзкога вычылішча, калі ён быў хатнім настаўнікам у вёсцы Васілеўшчыне; там ён зарганізаваў і школку, якую палякі зачынілі ў 1919 годзе). У гадох 1927-1939 ён быў вучыцелем у Віленскай Беларускай Гімназіі, дзе выкладаў гісторыю, беларускую мову й літаратуру. Гэтаксама быў выкладчыкам белару-скае мовы ў Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі і ў Вы-шэйшай Школе Палітычных Навукаў у Вільні.
Будучы ў войску ад 1945 да 1949 году, праф. В. Жук-Грышкевіч быў выкладчыкам гісторыі й псыхалёгіі ў вайсковых польскіх сярэдніх школах: у Порто Сан Джор-джыё й Модэна - у Італіі ды ў Англіі.
У Канадзе ад 1951 да 1954 году пры ўнівэрсытэце Та-ронта (University Extension) ён вёў, зарганізаваны ягоным стараньнем, лектарат беларусаведы.
Апрача пэдагагічнай працы, Вінцэнт Жук-Грышкевіч з 19-ці годоў праз усё сваё даўгое жыцьцё займаўся наву-ковай, нацыянальна-грамадзкай і палітычнай дзейнасьць-цю. Ужо ў 1922 годзе, у часе першых выбараў у польскі сойм, ён, выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, быў выбарчым інструктарам на Браслаўскі й Дзісьненьскі па-веты ад Беларускага Выбарчага Камітэту ў Вільні; агіта-ваў па сёлах і мястэчках за беларускіх кандыдатаў у поль-скі сойм і сэнат. Беларусы йшлі на выбары ў блёку г. зв. меншасьцяў Польшчы.
У Празе Чэскай В. Жук-Грышкевіч належаў да белару-скіх студэнцкіх арганізацыяў; у Вільні браў актыўны ўдзел у беларускім «Навуковым Таварыстве», «Беларускім Вучыцельскім Саюзе» й у «Таварыстве Беларускай Школы — ТБШ»; супрацоўнічаў у часопісах і газэтах: «Беларуская Справа», «Наша Справа», «Народны Звон», «Сям’я й Шко-ла», «Беларускі Звон» і «Маладая Беларусь».
30 верасьня 1939 году, пасьля акупацыі Чырвонаю Ар-міяй Вільні, НКВД арыштавала В. Жук-Грышкевіча. Ен быў зьняволены ў турмах: Лукіскай, Беластоцкай, Вялей-скай, Менскай, Полацкай і ў Воршы. У 1940 годзе прачы-
іх
талі яму прыгавор, у якім было сказана, што ён «соцналь-но опасный элемент» ды вораг народу й савецкай улады і дзеля гэтага прысуджаны на 8 гадоў «нсправнтельных трудовых лагерей».
У гэтых «трудовых» лягерах ён разам з сотнямі іншых вязьняў будаваў найболей паўночную - ад Белага мора да паўночнага Уралу - чыгуначную лінію.
У выніку дагавору генэрала Сікорскага з Молатавым пра звальненьне зь лягероў польскіх грамадзян у 1942 годзе В. Жук-Грышкевіч быў звольнены, і каб урэшце вы-рвацца з Савецкага Саюзу, увосені 1942 году накіраваўся ў польскае войска, якое тады фармавалася з польскіх гра-мадзян.
3 войскам гэтым, што было ў складзе восьмай Брытый-скай Арміі, ён быў у Іраку, Палестыне, Эгіпце, а пасьля ў Італіі. Браў удзел у бітве пад Монтэ Касына. Пасьля спы-неньня ў 1945 годзе ваенных дзеяньняў у Італіі ён выкла-даў у вайсковай польскай сярэдняй школе гісторыю й псыхалёгію. 3 вучнямі-беларусамі падрыхтоўваў грунт для заснаваньня беларускай арганізацыі ў Англіі, куды веда-ма было, што яны з войскам пераедуць.
У 1946 годзе В. Жук-Грышкевіч з жаўнерамі-беларуса-мі арганізаваў у Лёндане, Англіі, першую пасьля вайны на эміградыі беларускую арганізацыю - Згуртаваньне Бе-ларусаў у Вялікай Брытаніі, быў ягоным першым стар-шынём. У гэтых гадох быў рэдактарам часопісаў: «На Шляху» і «Беларус на Чужыне».
У студзені 1950 году В. Жук-Грышкевіч пераяжджае ў Таронта і стаецца “spiritus movens” беларускага нацыя-нальна-грамадзкага й навуковага жыцьця ў Канадзе. Арганізаваў групоўку «Авангард», быў ініцыятарам і га-лоўным арганізатарам у Канадзе Першае Сустрэчы Бела-русаў Паўночнае Амэрыкі, арганізаваў Беларускую Крэ-дытовую Супалку - “Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.”, пры ўнівэрсытэце Таронта - Лектарат Беларусаве-ды, на якім ён быў выкладчыкам. Рэпрэзэнтаваў белару-саў на кангрэсе “Pax Romana” ў Таронта, Монтрэалі й Квэбэк Сіты. Супрацоўнічаў у газэтах: «Беларускі Эмі-грант» і «Бацькаўшчына». Увосені 1952 году здабыў на Атаўскім унівэрсытэце навуковую ступень доктара філязо-фіі. 4-га верасьня 1953 году ажаніўся зь беларускай сту-дэнткай факультэту дэнтыстыкі Тарантонскага ўнівэрсы-тэту Раісай Жукоўскай.
х
У лютым 1954 году старшыня Рады БНР інж. М. Абрамчык накіроўвае яго ў Нямеччыну арганізаваць і весьці беларускую сэкцыю радыё «Вызваленьне» ў Мюнхэ-не. 20 травеня 1954 году беларускія радыёперадачы пай-шлі ў Беларусь. На становішчы кіраўніка беларускай сэк-цыі радыё «Вызваленьне» В. Жук-Грышкевіч быў да кра-савіка 1956 году, калі вярнуўся назад у Таронта ў Канаду.
У Канадзе йзноў поўнасьцю ўключаецца ў беларускае грамадзкае жыцьцё. Супрацоўнічае з др. В. Дж. Кэйэ ў апрацаваньні магаграфіі пра беларусаў у Канадзе -Canadians of Byelorussian Origin. У 1966 годзе арганізуе Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады, у 1967 - Бе-ларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе й зьяўля-ецца першым старшынём абедзьвюх арганізацыяў.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч рэпрэзэнтуе беларусаў на агульнаканадыйскіх кангрэсах і канфэрэнцыях, як: у верасьні 1965 году бярэ ўдзел у зьезьдзе Рады Стагодзьдзя Канады ў Таронта як прадстаўнік ад Згуртаваньня Бела-русаў Канады (сябры Рады Стагодзьдзя Канады ад 1961 году), у 1966 годзе - на канфэрэнцыі “Rights and Responsibilities” у Порт Элджын, на “Thinkers’ Conference” ў 1968 годзе ў Таронта. На Другім Кангрэсе Канадыйскіх Славян у 1967 годзе ў Атаве чытае даклад на тэму: “Belorussians and Canadian Statistics” - «Беларусы й канадзкая статы-стыка» і даказвае, што беларусаў у Канадзе ёсьць што найменш 50 тысяч і яны павінны мець лепшы, як дагэ-туль, статус у канадзкай статыстыцы. Ен супрацоўнічае ў газэтах: «Бацькаўшчына», «Беларус» і рэдагуе «Весткі з Ка-нады».