• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Пасьля багаслужбы ўсе ўдзельнікі - школьнікі, грамадз-тва, ды батальён - уфармаваліся на царкоўным пляцы і доўгай калёнай пайшлі вуліцамі Вільні да касьцёлу сьв. Мікалая на беларускую каталіцкую багаслужбу. Абавязко-вы ўдзел у гэтай багаслужбе быў толькі для каталікоў, але нікому з праваслаўных ня прыходзіла ў галаву застацца ззаду ўфармаванага маршу. Такім чынам на вуліцах Віль-ні адбывалася беларуская нацыянальная дэманстрацыя.
    У касьцёле сьв. Мікалая служыў ксёндз Адам Станке-віч з удзелам беларускага касьцельнага хору, які цудоў-ным гімнам «Божа, што калісь народы пассобку падзяліў і казаў, каб народ кожны сваёй мовай гаварыў» узварушаў да глыбіні душы кожнага беларуса. Казаньне ксяндза Станкевіча, ведамага са свайго красамоўства, пакідала не-
    37
    забыўнае ўражаньне аб вялікім дні абвешчаньня незалеж-насьці Беларусі.
    Па каталіцкай багаслужбе ўсе ў прыкладным парадку вярталіся ў Базыльянскія муры, дзе знаходзілася Белару-ская Гімназія, у залі якой адбывалася ўрачыстая акадэ-мія. Галоўную ролю гуляла тут вучнёўская моладзь. Акадэ-мію адчыніў дырэктар гімназіі. Віталі вучнёўскую моладзь з днём абвешчаньня незалежнасьці Беларусі розныя бела-рускія арганізацыі й інстытуцыі, а вучні ім адказвалі. Гімназіяльны хор сьпяваў беларускія песьні, пераплята-ныя дэклямацыямі. Быў урачысты й патрыятычны на-строй. Акадэмія закончылася беларускім нацыянальным гімнам «Не пагаснуць зоркі ў небе». Вучнёўскай моладзі абвешчана было аб вечарыне на вечар і аб тым, што ста-рэйшыя клясы могуць выслаць свае дэлегацыі на вялікі канцэрт у Беларускім Клюбе.
    Беларускі Клюб месьціўся на Біскупскай вуліцы каля Катэдральнай плошчы. Займаў ён цэлы паверх вялікага дому. Апрача некалькіх пакояў, меў вялікю канцэртную залю. Ужо тады ў Вільні назоў «Беларуская Хатка» вы-йшаў з моды. Беларускі Клюб у Вільні быў рэпрэзэнта-цыйнай арганізацыяй і для сваіх і для чужых. Там можна было спаткацца ў вольны вячэрні час з паважнымі прад-стаўнікамі беларускага грамадзтва, прагледзець рознамоў-ныя часапісы, знайсьці добрую кніжку, пачуць розныя на-віны, паслухаць добры канцэрт ці пабачыць беларускую п’есу, пагуляць у більярд ці шахматы, і ўрэшце выпіць і смачна зьесьці. Клюб гэты лічыўся добрым месцам ня толькі ў беларусаў, але й у рознанацыянальнай віленскай інтэлігэнцыі - польскай, летувіскай, расейскай, жыдоў-скай ці іншай.
    Зразумелая рэч, што ў дзень беларускага нацыяналь-нага сьвята ў Беларускім Клюбе адбывалася вялікая ура-чыстасьць з удзелам вышэйшых кругоў віленскага гра-мадзтва.
    Акадэмію адчыніў старшыня клюбу, прамаўлялі выдат-ныя беларускія дзеячы, далей ішлі прывітаньні прадстаў-нікоў іншых нацыянальнасьцяў: летувісаў, жыдоў, укра-інцаў і нават палякаў - звычайна прадстаўнікоў пасту-повых палітычных польскіх груп. Канцэртны аддзел быў багаты і на высокім мастацкім узраўні. Галоўную ролю гулялі ў ім мастакі — драматург Франьцішак Аляхновіч, Пракулевічыха, сьпявачка Ганна Д. У. і хор Грыневіча.
    38
    Вечар канчаўся банкетам, на якім беларускае грамадз-тва прымала сваіх прыяцеляў - прадстаўнікоў іншых на-родаў. Лік удзельнікаў банкету, хоць абмежаны спэцыяль-нымі запросінамі, далёка перавышаў сотню. Вучням на банкет уступ быў забаронены.
    Пасьля канцэрту ў Беларускім Клюбе мы, школьнікі, трапілі яшчэ на заканчэньне вучнёўскай вечарыны, дзе аж да поўначы моладзь выбівала свае такты, памятаючы, што да наступнага сьвята трэба будзе чакаць цэлы год.
    Сьвяткаваньне 25-га Сакавіка ў Вільні пад польскай акупацыяй што год адбывалася зь нязьменным уздымам, ня гледзячы на стала ўзрастаючы ўціск з боку польскай улады. Мяняліся арганізацыйныя формы й людзі ў сувязі з прымусовай ліквідацыяй установаў, аднак лік удзельні-каў сьвяткаваньняў ня толькі не памяншаўся, але нават стала ўзрастаў. На месца зьняволеных у вастрогах, ці вы-гнаных з краю, прыходзіла новая хваля людзей з палет-каў, займала месца выбыўшых і працягвала далей даўно распачатую справу, вялікую справу 25-га Сакавіка.»
    Выбарчым інструктарам ў 1922 годзе
    У сваіх успамінах пра ксяндза Віктара Шутовіча Він-цэнт Жук-Грышкевіч гаворыць пра свой удзел у выбарчай кампаніі ў польскі сойм у 1922 годзе. У 1964 годзе ён піша:
    «....Лічу за вялікі гонар, што меў шчасьце спаткацца з гэтым вялікім сьвятаром, хоць два разы толькі. Было гэта ў 1922 годзе восеньню. Тады адбываліся першыя выбары ў польскі сойм. Тады была яшчэ такая-сякая свабода. Бе-ларусы йшлі на выбары ў гэтак званым блёку нацыя-нальных меншасьцяў Польшчы пад нумарам 16. На маю долю выпала быць выбарчым інструктарам на Браслаўскі й Дзісьненьскі паветы ад Беларускага Выбарчага Камітэ-ту ў Вільні. Я езьдзіў па мястэчках і вёсках Браслаўскага павету, зьбіраў сходы сялян і арганізаваў мясцовыя вы-барчыя камітэты. Трапіў і ў Барадзенічы. Даведаўся,што тут быў ксёндз-беларус, зайшоў да яго. Ксяндза Віктара ІІІутовіча ня было дома. Я пагаварыў толькі зь ягонай ся-строй, ад якой даведаўся, што ў нядзелю будзе фэст у ад-ной з капліцаў Барадзеніцкай парафіі, на які зьбярэцца шмат народу. Я пастанавіў скарыстаць з гэтай нагоды. Тады ў памешканьні ксяндза ПІутовіча мне кінулася ў во-чы вельмі-ж скромная абстаноўка.
    39
    У нядзелю я прыехаў у капліцу й пасьля багаслужбы зрабіў мітынг. Было шмат сялян і яны слухалі мяне ўваж-на. Сярод сялянскай масы я заўважыў і ксяндза Шутовіча. Ен быў да канца сходу, і пры абмене думак і ў часе выба-раў мясцовага выбарчага камітэту. Голасу ён не забіраў. Сход прайшоў гладка. Ніякай апазыцыі ня было. Пасьля сходу я падыйшоў да ксяндза Шутовіча й пазнаёміўся зь ім. Ен запрасіў мяне на гарбату. Вельмі цешыўся з бела-рускага выбарчага руху й запэўніваў мяне, што ў Бра-слаўскім павеце ліста нумар 16 атрымае шмат галасоў, бо тут многа сьвядомых беларусаў. Распытваўся пра мяне і Віленскую Беларускую Гімназію, якую я нядаўна скончыў. Радзіў мне дабівацца на ўнівэрсытэт, бо ў нас мала інтэлі-гэнцыі, казаў ён.
    Ксёндз Шутовіч быў вельмі простым і непасрэдным у дачыненьнях з людзьмі. Ён дбаў пра сваіх вернікаў, і тыя любілі яго. 3 усімі справамі яны зьвярталіся да яго, і ён ім дапамагаў, як родны бацька. Таму шнур людзей у ягоным памешканьні,здавалася, ніколі не перарываўся. I тады ў часе нашай гутаркі чакала некалькі наведвальнікаў.
    Другі раз я спаткаўся з ксяндзом Шутовічам на фэсьце ў Новым Пагосьце пасьля мітынгу. Там я меў даволі моц-ную перапалку з «вызваленцамі». Польская радыкальная партыя «Вызваленьне» падшывалася пад патрэбы белару-саў, нават іх агітатары прамаўлялі пабеларуску ды пашы-ралі сваю літаратуру ў беларускай мове. Мне было цяжка змагацца зь імі, але дапамаглі мясцовыя сьведамыя бела-русы (асабліва адзін студэнт-мэдык, прозьвішча яго не Mary прыпомніць) і я перамог. Мы выбралі мясцовы выбар-чы камітэт, а «вызваленцы» паехалі зь нічым. Пасьля мітынгу я пайшоў да тутэйшага ксяндза. Пробашчам у Новым Пагосьце быў беларус (прозьвішча ня памятаю), ён прыняў мяне прыхільна. Неспадзявана я натрапіў на вя-лікую групу ксяндзоў-беларусаў, якія прыехалі на фэст. У сталовай, дзе яны сядзелі, я ня чуў іншай гутаркі, як толькі беларускую. Яны ведалі ўжо пра вынікі мітынгу й зацікавіліся мной. Абступілі мяне й распытваліся пра пад-рабязнасьці мітынгу. Быў тут і ксёндз Шутовіч. Мы су-стрэліся зь ім як знаёмыя й ён мне даў якіясь даручэньні для сваёй сястры ці пляменьніцы ў Вільні,што была за-гадчыцай беларускага прытулку для дзяцей пры Белару-скай Гімназіі. У гутарцы са мной ён наракаў на польскіх асаднікаў, якія былі вельмі агрэсыўныя да ўсяго белару-40
    скага й шмат прыкрасьцяў рабілі нашым сялянам, а на-ват ксяндзом-беларусам. Ён раіў мне высьцярагацца іх, бо могуць пабіць, пакалечыць і расправы на іх ня знойдзеш, казаў ён. На разьвітаньне раіў мне, каб я - малады й без дасьведчаньня - пры ўсёй маёй дзейнасьці, асабліва-ж па-літычнай, не пераставаў быць хрысьціянінам.
    У далейшым жыцьці мне не давялося спаткацца з ксяндзом Шутовічам. Mae жыцьцёвыя дарогі не скрыжа-валіся больш з ягонымі. Але ягоная асоба запраўднага сьвятара, ягоныя словы да мяне моцна заселі ў маёй па-мяці. В. Жук»
    (3 артыкулу «Рэфлексыі на сьмерць ксяндза Віктара Шутовіча», «Бацькаўшчына», нр. 9-10 [623-624], 1964)
    41
    V.	У ПРАЗЕ ЧЭСКАЙ
    У гэтым самым 1922 годзе восеньню Вінцэнт Жук-Грышкевіч пасьля заканчэньня Віленскай Беларускай Гімназіі, ды пасьля працы ў перадвыбарчай кампаніі, ра-зам зь іншымі сябрамі праз Летуву, дзе тады быў Урад БНР, з БНР-аўскім пашпартам едзе ў Прагу Чэскую ву-чыцца. Чаму аж у Прагу?! Таму, што на польскія ўнівэр-сытэты абсальвэнтаў зь Віленскай Беларускай Гімназіі, ды наагул зь беларускіх гімназіяў ня прымалі, а ў Празе Чэскай, дзякуючы стараньням Ураду БНР, беларускім сту-дэнтам можна было дастаць і стыпэндыі на студыі.
    Граніцу пераходзілі хлапцы нелягальна. Ад польскае пагранічнае стражы яны ўсьцерагліся, а летувіская іх за-трымала й арыштавала. Зрэштай яны ад яе не надта й хаваліся. Ім трэба было прадставіцца перад летувіскай уладай, дастацца да Ураду БНР, атрымаць пашпарты й лягальна ўжо ехаць у Чэхаславаччыну.
    У Празе ў Чэхаславаччыне Вінцэнт Жук-Грышкевіч паступае на факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі Праскага Унівэрсытэту Карла IV.
    У сваіх успамінах пра Міколу Гарошку ён піша:
    «...На пачатку 20-х гадоў у Прагу ехалі беларускія ма-турысты й студэнты пераважна з Заходняй Беларусі, у меншым ліку з Латвіі й з іншых краінаў, у якіх яны (пе-раважна старэйшыя студэнты) апынуліся ў сувязі з вай-ной і расейскай рэвалюцыяй. Справа ў тым, што Урад Бе-ларускай Народнай Рэспублікі, які, згодна з умовай з Ле-тувіскім Урадам, знаходзіўся тады ў Коўне, выстараўся ў Чэхаславацкага ўраду - які прызнаваў Беларускую На-родную Рэспубліку - значную колькасьць стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, каб яны маглі атрымаць вышэйшую асьвету ў чэскіх вышэйшых школах. Для беларускай спра-вы гэта мела вялікае значэньне, бо палякі ў Заходняй Бе-ларусі былі супраць павялічаньня ліку беларускай інтэлі-гэнцыі й не прымалі матурыстаў зь беларускіх гімназіяў у польскія ўнівэрсытэты. Справа адукацыі беларускай мола-дзі ў Заходняй Беларусі камплікавалася тым больш, што польскія ўлады не давалі пашпартоў тым беларусам, што хацелі выехаць на навуку заграніцу. Але гэта ня стрымлі-вала нашых студэнтаў ад выезду ў Прагу. Яны ехалі не-42