• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    кай вуліцы нр. 60 за пару гадзін да прыходу бальшавікоў. Ён сілай зрываў пярсьцёнкі з пальцаў жанчыны, якая ня-мым голасам крычэла ад болю, а супольніца бандыта ў касьцюме шпітальнай сястры зь пісталетам у руках піль-навала ў дзьвярох, каб не набег хто на помач.
    Тымчасам пачалася хаатычная страляніна ўва ўсіх на-прамках, а праз поў гадзіны на Вялікай вуліцы праімчаў-ся вялікі бальшавіцкі аддзел коньніцы. Бандыты й аба-ронцы Вільні зьніклі як камфора. У горадзе чутна была яшчэ якісь час бязладная страляніна, а пазьней запанава-ла магільная жудасная цішыня. Усе рэстараны й памеш-каньні, усе брамы й парадныя ўваходы былі наглуха зачынены. На вуліцах ані жывой душы. А гэта-ж была другая гадзіна папаўдні. Таму й цішыня была такой жу-даснай. Толькі праз якія дзьве гадзіны пачалі валіць ка-лёны бальшавіцкай коньніцы - гэтым разам ужо без нія-кага сьпеху. Вільня была занята корпусам Гая. Паступова пачалі адчыняцца брамы, людзі з трывогай пачалі выхо-дзіць на вуліцу ды прыглядацца да новага акупанта.
    Цэлы дзень гэты я прабыў на Вялікай 60 у Саюзе Каа-пэратываў. У гэты трывожны дзень мне было загадана быць у канцылярыі Саюзу на ўсякі выпадак. Я наглядаў праз вакно за ўсім, што дзеецца, або зыходзіў да брамы й глядзеў на вуліцу. Здавалася, што нічога Саюзу Каапэра-тываў не пагражае, ніхто ім не цікавіцца.
    Але вось да брамы падыйшоў малады жыдок, а за ім некалькі бальшавіцкіх коньнікаў. Жыдок паказаў на па-надворак Вялікай 60 і штось тлумачыў коньнікам. Яны загадалі дворніку адчыніць браму, уехалі ў панадворак, зьлезьлі з каней і пачалі ламаць дзьверы складу Саюзу Каапэратываў. Я падыйшоў да іх і паінфармаваў, што гэ-та склад Саюзу Каапэратываў, што гэта ня прыватнае, a каапэратыўнае - а значыць народнае дабро. Яны не зьвярталі на мяне ўвагі й далей ламалі дзьверы. Тады я хуценька пабег праз Ігнатаўскі завулак да Віленскае 12, дзе быў заездны дом Саюзу Каапэратываў і дзе жылі не-каторыя сябры Управы. Я знайшоў там Загадчыка складу й паінфармаваў яго аб тым, што робіцца на Вялікай 60. Ен пагаварыў з двома сябрамі Управы й мы разам у ча-тырох пайшлі ў Саюз Каапэратываў. Толькі цяпер я заў-важыў на Ігнатаўскім завулку двуколку, на якой ляжаў сколаты штыхамі польскі легіянер. Наагул жа забітых і раненых у горадзе было мала, бо польскае войска Вільню
    33
    не бараніла. Адстрэльваліся толькі нялічныя аддзелы, што прыкрывалі зад польскага адступаючага войска.
    На другі дзень з Полацкага тракту йшла бесперапын-на бальшавіцкая пяхота. Складалася яна пераважна з мо-ладзі й падросткаў - нэндзных, абарваных, галодных. Іх гналі камісары, як скаціну на ўбой. Пры кожнай сутыч-насьці зь віленскім насельніцтвам яны пыталі, ці далёка да Варшавы. Відадь агітатары моцна ўбілі ў галовы най-бліжэйшую мэту паходу. А за кожным аддзелам даўгім шнурам цягнуўся, здавалася без канца, абоз. Але які абоз?! He такі вайсковы зь вялікімі вайсковымі фурамі й добрымі вялікімі коньмі, які мела ў тыя часы кожнае вой-ска, а абоз з звычайных драўляных беларускіх сялянскіх калёсаў з малымі выхуджанымі сялянскімі конікамі. На кожных калёсах сядзеў за фурмана беларускі дзядзька, або шкандыбаў побач з калёсамі, каб крыху аблегчыць лёс беднай жывёлы, што столькі дзён ужо цягнула непамерны для яе цяжар вайсковага дабра. У гутарках з гэтымі дзядзькамі выяўлялася, што сагнаны яны ў бальшавіцкі абоз чуць не з усяе беларускае зямлі: і з пад Полацку, і з пад Віцебску, з Магілёўшчыны і нават са Смаленшчыны! - не гаворачы ўжо пра шматлікія фурманкі зь Меншчы-ны й Віленшчыны. Гэтых фурманак сотні тысяч! Яны тыднямі, а некаторыя й месяцамі церпяць у гэтым абозным ярме пакуль іх конь ня зваліцца ў аглоблях, і хто ведае колькі яшчэ будуць цягнуць, пакуль дабяруцца, ді не дабяруцца, да Варшавы. Хто ведае, які іх будзе лёс. Яны-ж вязуць і ежу й усе ваенныя прыпасы, і аружжа, і амуніцыю. He з аднаго воза будуць страляць з кулямётаў у часе бою (было гэтак з маім бацькам мінулай восеньню пад Варонежам), не адзін зь іх разьвітаецца з жыцьцём ні за што, ні пра што. I ніхто не клапоціцца пра іхні лёс, пра іхнія сем’і й гаспадаркі без гаспадара й каня ў гара-чую летнюю пару, нікому галава не баліць пра гэта. Кліч «Даёш Варшаву» закрываў усё. Дзеля гэтага клічу ўся Бе-ларусь руйнуецца ў полымі вайны, на карках сыноў яе бальшавікі хочуць здабыць Варшаву.»
    Пасьля Рыжскага дагавору, які быў падпісаны 18 са-кавіка 1921 году, Вільня й уся Заходняя Беларусь ізноў апынулася пад польскай акупацыяй.
    34
    Вясной 1920 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч здаў уступ-ны экзамен і быў птыняты ў шостую клясу Віленскай Be- V ларускай Гімназіі.
    «Якраз тады, - гаворыць ён у сваім дакладзе на 50-я ўгодкі сьмерці Івана й 10-я - Антона Луцкевічаў, — у краса-віку 1920 году выйшла кніжка «Іван Луцкевіч». Гэту кніж-ку я прачытаў тады, яна моцна ўзьдзейнічала на мяне і пашырыла маю веду пра беларускі pyx.» - I ў іншым мейс-цы гэтага дакладу кажа: «Івана Луцкевіча я знаў толькі па расказах і па тых настроях, якія застаў пасьля ягонай сьмерці, па прыезьдзе ў Вільню. Яны зрабілі на маёй сьве-дамсьці вялікі й незабыўны сьлед. Але Антона Луцкевіча я знаў вельмі доўга й сустракаўся зь ім гадамі. Ен быў маім настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі, дзе выкладаў беларускую мову й літаратуру. Ен прышчапіў мне любоў да беларушчыны, да беларускае мовы, літаратуры, гісторыі.»
    Вінцэнт вучыцца ў Віленскай Беларускай Гімназіі й адначасна працуе начным сторажам у Віленскім Саюзе Каапэратываў. Натальля Арсеньнева ў адным сваім вер-шы - «Сябру юнацтва» гаворыць пра яго: «У шэрым фрэн-чыку Вінцук...сябрук ціхі й працавіты». Натальля Арсень-нева, гэтаксама вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі, і Вінцэнт складаюць разам вучнёўскі часапіс, што паводле Вінцэнта называўся «Маладое жыцьцё». У вышэй успом-неным вершы Натальля Арсеньнева кажа:
    Вось -
    Базыльянскія муры.
    Сутоньне... недзе ў лістападзе...
    А мы да позьняе пары
    з Табою часапіс наш ладзім...
    «Сябрук ціхі й працавіты» вучыцца інтэнсыўна, каб за год зрабіць дзьве клясы, бо ўтрымацца ў Вільні матары-яльна вельмі цяжка. Недаядае... А тут тата піша яму з ха-ты: - «Сынок, прыяжджай, некаму малаціць...» Старэй-шых братоў вайна раськінула па сьвеце. У 1922 годзе Він-цэнт канчае гімназію.
    Пра тыя часы вось як ён сам пасьля піша:
    25-га Сакавіка ў Вільні
    «У 1919 г. палякі акупуюць Заходнюю Беларусь. Ня гледзячы на шматабяцаную адозву Пілсудзкага да жыха-роў быўшага Вялікага Княства Літоўскага, у якой белару-
    35
    сам запэўніваліся ўсе нацыянальныя свабоды й вольнась-ці, палякі паступова прыступаюць да ліквідацыі белару-скіх школ, як пачаткавых, так і сярэдніх. Першай ахвя-рай пала Беларуская Гімназія ў Будславе, а затым - Бе-ларуская Гімназія ў Горадні й беларускія вучыцельскія сэмінарыі ў Барунах і Сьвіслачы. Даўжэйшы час толькі ўтрымоўваюцца беларускія гімназіі ў Вільні, Клецку, Ра-дашкавічах і Наваградку.
    Ня ўсе вучні з масы моладзі з зачыненай беларускай гімназіі ў Будславе пагаджаюцца з прымусовым перар-ваньнем навукі. Многія зь іх шукаюць прадаўжэньня на-вукі ў іншых сярэдніх школах. Некаторыя трапляюць у Віленскую Беларускую Гімназію ў 1920 г., а сярод іх і аўтар гэтых радкоў. Гімназія гэта тады была аднэй зь вя-лікшых школаў у Вільні. Пад кіраўніцтвам дырэктара М. Кахановіча і такіх слаўных беларускіх людзей, як А. Луц-кевіч і М. Гарэцкі, ксёндз Адам Станкевіч, I. Краскоўскі й іншых, вучыцца ня толькі беларуская моладзь, але й вялі-кі працэнт жыдоўскай, якая глядзела на польскую акупа-цыю, як на нешта часовае, пераходнае. Беларусы-ж былі пэўныя, што польская акупацыя будзе зьнесена ўжо хутка й што Вільня станецца другой сталіцай Беларусі. Пад кі-раўніцтвам Ураду БНР, які быў тады ў саюзе з Летувай і знаходзіўся ў Коўне, беларусы рыхтаваліся да паўстаньня супраць палякаў, праводзячы па ўсім краі падпольную ар-ганізацыю «Саюзу Вызваленьня Беларусі».
    Уся акупаваная тэрыторыя была падзелена на раёны, на чале якіх стаялі камісары БНР, і на мясцох арганіза-валі сетку сяброў успомненага саюзу. У Вільні ў гэту рабо-ту былі ўцягнуты й старэйшыя грамадзяне, і вучні ста-рэйшых клясаў з Беларускай Гімназіі, і слухачы белару-скіх вучыцельскіх курсаў. Вялікую дапамогу ў працы несьлі ўдзельнікі Слуцкага Паўстаньня, якія, пасьля ўпад-ку яго ў канцы 1920 году, невялікімі групкамі трапілі ў Вільню й знаходзілі прыпынак і беларускую работу ў Ба-зыльянскіх мурох.
    У скляпох Базыльянскіх муроў знаходзілася тайная друкарня, якая выдавала нелегальныя адозвы й брашу-ры, а спрытная моладзь пашырала іх па ўсёй Заходняй Беларусі й у Вільні, асабліва-ж сярод беларусаў, што тра-пілі ў польскае войска.
    Кальпартаж сярод жаўнераў асабліва быў дагодны, ка-лі яны цэлымі аддзеламі прыходзілі ў Сьвятадухаўскую 36
    царкву на багаслужбы. Тады вучнёўская моладзь увівала-ся паміж імі, а нехта з вышыні званіцы ветрам рассыпаў афішы на галовы жаўнерскай масы, лучаючы на момант, калі яна выходзіла з царквы. Роля гэтая найчасьцей пры-падала маладому Случчаку Д-не.
    Быў тады ў Вільні й асобны беларускі батальён, ство-раны на падставе паразумленьня беларускіх вайсковых кругоў з Пілсудзкім аб утварэньні асобнага беларускага войска, да арганізацыі якога прыступіла адумысловая Бе-ларуская Вайсковая Камісія. Палякі вельмі хутка прыпы-нілі рост беларускіх аддзелаў, аднак ня сьмелі яшчэ рас-фармоўваць тых, што існавалі. Беларускі батальён браў удзел ува ўсіх беларускіх імпрэзах і жыў тымі-ж настроямі зьнясеньня польскай акупацыі. Пры такіх абставінах пры-шлося мне ў 1921 годзе прыняць удзел у святкаваньні 25-га Сакавіка ў Вільні.
    Дзень 25-га Сакавіка быў вольным ад заняткаў як у гімназіі, так і ў існуючых тады ў Вільні сямёх беларускіх пачаткавых школах, ды ўва ўсіх беларускіх установах. Уся гімназія й школы, а таксама грамадзтва й беларускі бата-льён - праваслаўныя й каталікі, бяз розьніцы - каля дзе-сятай гадзіны раніцы накіроўваліся на ўрачыстую бага-службу ў Сьвятадухаўскую праваслаўную царкву, якая бы-ла тады катэдральнай. Ужо сама гэта царква гаварыла аб славе Беларусі, бо пабудавана была ў чэсьць пераможнай бітвы з маскалямі пад Воршай у 1514 годзе. Урачыстую багаслужбу за Беларусь адпраўляў сам япіскап у асысьце сьвятароў, зь якіх адзін сказаў патрыятычнае казаньне. На заканчэньне архірэйскі хор сьпяваў «Многая лета».