Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Будучы ў Менску, ці гэтым разам, ці іншым, давялося Вінцуку адведаць і Янку Купалу. Завёў яго да Паэты Мі-кола ПІыла, дарэчы, удзельнік Усебеларускага Кангрэсу, якога Вінцук ведаў з Будслава. - «Холадна было ў кватэ-ры, - успамінаў Вінцук - Янка Купала быў у кажусе, ся-дзеў за сталом і ножыкам крышыў тытунь.» Адлажыўшы свой занятак набок, гаспадар заняўся гасьцьмі. Запытаўся ў Вінцука, ці ён чытаў ягоныя вершы. Вінцук сказаў, што так, і ў доказ сказаў адзін Купалаў верш напамяць. Дзядзька Купала пахваліў хлапца й заахвочваў яго ву-чыцца й чытаць.
7
Даведаўшыся, што ў родным Будславе заснавана бела-руская гімназія, Вінцэнт звальняецца з працы, паясьняю-чы, што мае нагоду далей вучыцца. Працаўнікі й началь-ства Усерасейскага Земскага Саюзу паставіліся да яго прыхільна. Заплацілі яму належнасьць і далі яшчэ ад-ступнога. А цётка Раіса, як матка, ім заапекавалася. -«Зьнімай кашулю», - кажа. Вінцук зьбянтэжыўся... «Зьні-май, зьнімай, зашыю грошы, каб цябе па дарозе дамоў не абакралі!»
Будслаўская Беларуская Гімназія - першая беларуская гімназія - паўстала стараньнем будслаўскай інтэлігэнцыі й сялянства. Першым яе дырэктарам і адным із засна-вальнікаў яе быў архэалёг - скончыў архэалёгію ў Маскве - Васілевіч зь вёскі Пузыры, што каля Будслава. Панковіч з Крывіч кіраваў вучнёўскім хорам, вычыў пяяць белару-скія песьні, прыкладам «Чаму-ж мне ня пець...». Інжынер Дубейкаўскі - архітэкт - пазьнейшы муж панічкі Юльяны Мэнкэ, некалі нарэчанай Івана Луцкевіча, будаваў Буд-слаўскую Беларускую Гімназію. Аб гэтым Вінцэнт Жук-Грышкевіч сам успамінае.
8
III. 25-ГА CAKABIKA Ў БУДСЛАВЕ
«Гэта было ў Будславе Вялейскага павету, у Белару-скай Гімназіі, якую заснавала беларуская мясцовая інтэлі-гэнцыя й сялянства ўласнымі высілкамі пасьля выбуху расейскай рэвалюцыі. Цяга да навукі ў людзей была так вялікая, што існуючыя там толькі чатыры клясы зьмясьці-лі больш за 300 дзяцей. Гімназія працавала нармальна й пад нямецкай акупацыяй у 1918 годзе. Немцы цікавіліся толькі, каб была добра пастаўлена нямецкая мова, і каб сярод вучыцялей ня было бальшавікоў. Я быў прыняты ў 4-ю клясу, але пакуль набраўся кантынгэнт, сядзеў у трэ-цяй.
Дзесь у канцы сакавіка дайшла вестка зь Менску аб абвешчаньні незалежнасьці Беларусі й да Будслава. Адна-го дня, памятаю, наш дырэктар Васілевіч узварушаны й вясёлы хадзіў па ўсіх клясах і дзяліўся з вучнямі гэтай ра-даснай навінай. - «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла незалежнасьць Беларусі, наш край будзе воль-ным і незалежным, як калісь даўней. Будзе мець свой урад, сваё войска, сваіх ураднікаў, свой скарб і свае шко-лы. Цяпер беларусы будуць самі гаспадарамі на сваёй зямлі, і ня будзе ўжо нас трывожыць і страшыць чужое войска й паліцыя,» - тлумачыў ён. Вучні слухалі гэтыя словы зь вялікім зацікаўленьнем і ўвагай, хоць многія яшчэ й не разумелі ўсёй важнасьці гэтай гістарычнай па-дзеі ў жыцьці Беларусі. - «Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі ёсьць вялікім нацыянальным сьвятам для ўсяго беларускага народу, - казаў ён далей, — і наша гімназія мусіць адсьвяткаваць гэта сьвята дастойна й урачыста. Сьвяткаваньне адбудзецца ў наступную нядзелю а шостай гадзіне вечара. Хорам і дэклямацыямі займуцца настаўні-кі: Панковіч і Ігнатава, яны-ж прыгатуюць усю праграму. А вы, дзеткі, скажыце сваім бацьком аб радаснай навіне й запрасіце іх на сьвяткаваньне разам з іхнімі сябрамі й знаёмымі».
Праз цэлы тыдзень гімназія была ўва ўзбуджаным сьвяточным настроі. Пасьля лекцыяў адбываліся сьпеўкі й рэпэтыцыі дэклямацыяў. Хадзілі ў лес па ялінкі й дзера-зу, каб прыбраць зеленьню залю. На лекцыях рысункаў рысавалі Пагоню й бел-чырвона-белы сьцяг. Настаўнік
9
рысаваньня сьв. пам. Мікола Шыла сказаў, што найлеп-шыя рысункі быдуць павешаны ў залі ў дзень сьвятка-ваньня. Гэта дадавала імпэту й стараньня ў працы. Сьцяжкі выходзілі ня блага, але з Пагоняй было горш. Мой сусед Кіслы так праняуся нацыянальнымі колерамі, што ягоны конь у Пагоні вышаў бел-чырвона-белым. Пры конкурсе настаўнік амаль усе сьцяжкі прыняў годнымі й пазьней упрыгожыў імі залю. Пагоні-ж былі збракаваны ўсе. Настаўнік сказаў, каб кожны ўзяў сваю сабе на па-мятку, а для залі намаляваў сам вялікю прыгожую Паго-ню.
Нарэшце прыйшоў доўгачаканы дзень сьвяткаваньня. Людзей сабралося столькі многа, што яны запоўнілі залю, сумежныя клясы й нават сенцы. Прыйшлі яны зь мястэч-ка і з суседніх і далейшых вёсак. Урачыстасьць адчыніў дырэктар палкай, хоць і даўгой прамовай. Ен прывітаў усіх зь вялікай навінай абвешчаньня незалежнасьці Бела-русі й вытлумачыў, якое значэньне мае гэты векапомны акт. Пазьней ён прачытаў цэлую лекцыю зь гісторыі Бела-русі, насьвятляючы найважнейшыя мамэнты: Полацкі пэ-рыяд і Вялікае Княства Літоўскае, зьвяртаючы асаблівую ўвагу на ролю беларускае мовы й культуры ў апошнім.
Вялікі натаўп людзей у цішыні ўспрымаў як нешта сьвятое першы раз пачутыя словы са сваёй гісторыі. Пат-рыятычны настрой узрастаў. Прамова дырэктара закон-чылася магутным клічам народу: «Хай жыве Незалежная Беларусь!»
Далей прамаўлялі прадстаўнікі ад Гімназіяльнага Ка-мітэту бацькоў і ад воласьці, а таксама сьв. пам. інжынер архітэкт Дубейкаўскі зь Вільні, які кіраваў будаваньнем дому для гімназіі. Якісь дзядзька з Камарова ці Алешак пачаў прамаўляць, але ня мог скончыць, узварушаньне душыла яму словы ў горле. Ен патрапіў толькі сказаць: «Хай жыве Незалежная Беларусь!». Словы гэтыя, падхо-плены народам, зноў паліліся магутнай хваляй па гімназі-яльным будынку й пляцы.
Пасьля кароткага перапынку пачалася канцэртная частка. Паліліся стройныя харавыя мэлёдыі беларускай песьні, што дагэтуль, бязь ніякага дырыжорства, бытавала ў народзе. I песьня, нібы атрымаўшы адукацыю, гучэла прыгажэй, як у звычайных жаночых сьпевах. — «Бач, як стройна пяюць! - падміргівалі адна другой жанчыны, - a здаецца тыя самыя песьні, што й мы сьпяваем; відзіш,
10
што значыць навука!» Песьні чаргаваліся з дэклямацыямі. Найбольш спадабаліся дэклямацыі Зімношышкі «Бор» -Купалы, і «За свабоду сваю» - Купалы, прадэклямаваны найменшым з прысутных - вучнем В. Са сцэны яго зьнясьлі на руках. Нельга было зразумець, ці ён плакаў, ці сьмяяўся. Супакоіўся тады толькі, як уткнуўся ў падол роднай маткі.
Урачысты, паважны настрой сьвяткаваньня перайшоў у весялосьць, калі вучні на сцэне заскакалі Лявоніху. У танцы прымала ўдзел уся сялянская грамада, бо, па буд-слаўскаму звычаю, жанчыны й мужчыны ў такт музыкі прыплёсквалі рукамі, а некаторыя й прытуптывалі нага-мі.
Так весялілася ўся грамада, народ спраўляў сваё на-цыянальнае сьвята. Ен здаваў сабе справу з важнасьці падзеі ў сваёй гісторыі. Тут ня было нічога штучнага. Ат-масфэра была шчырай, натуральнай радасьці й задава-леньня.
А як пачалі разыходзіцца, тольлі й гутарка была аб тым, як пачнецца разбудоўвацца жыцьцё ў новай, воль-най Беларусі, у якой зямлёй будзе карыстацца той, хто сам на ёй працуе. Моладзь парушала вайсковыя тэмы, выказвала гатовасьць пайсьці пад родныя сьцягі, як толь-кі паклічуць. Ведала добра, што першай і неабходнай справай было замацаваньне незалежнасьці маладой Бела-рускай Народнай Рэспублікі.
А было іх - стройных, як дубы — толькі ў самым мя-стэчку некалькі дзясяткаў, моцных духам, сьведамых на-цыянальна маладых людзей. He адзін добры горад мог па-зайздросьціць у гэтым малому Будславу. Адны зь іх пава-рочаліся з войска, пабыўшы ў беларускіх гурткох, другія павырасталі за час вайны. Дзякуючы ім, мястэчка, апрача гімназіі, мела клюб і бібліятэку, тэатр зь вялікай заляй, што пакінуў штаб расейскай арміі, хор і струнную арке-стру. Ня было нядзелі, каб не адбылося якое прадстаў-леньне ці канцэрт. Руньню зелянела беларуская культура, пашыраючыся на суседнія вёскі. I ня было ані сварак, ані непаразумленьняў. Работа йшла ў атмасфэры задавалень-ня й згоды пад уплывам цягі да веды й мастацтва. Мала-дое й здаровае беларускае жыцьцё станавілася на ўлас-ныя ногі, абяцаючы ўзрасьці да сілы волата.
Бязьлітасны лёс, аднак, зноў пачаў баразьніць узыхо-дзячую беларускую рунь. Ворагі з Усходу й Захаду шчапі-
11
ліся клешчамі ў барацьбе за беларускую спадчыну нашых дзядоў, топчучы маладыя ўсходы, руйнуючы й пераворва-ючы стальлю той грунт, зь якога гэтыя ўсходы ўзрасталі.»
(«25 Сакавіка», Успаміны зь Менску, Будслава, Вільні, Прагі, Савецкай турмы. В. Жук-Грышкевіч. Выдавецкі Фонд Успамінаў з Беларускага Жыцьця. Торонто — Кана-да, 1978)
12
IV. У ВІЛЬНІ Ў 1-АЙ ВІЛЕНСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІМНАЗІІ
Да 45-х угодкаў адкрыцьця гэтай школы 3 успамінаў д-ра В. Жук-Грышкевіча
«Неяк перад вялікаднем у 1920 годзе трапіла мне ў ру-кі абвестка аб тым, што ў Вільні ўжо ад лютага месяца 1919 году працуе 1-я Віленская Беларуская Гімназія. Гэ-ты зялёны лісток паперы са звычайнай абвесткай зрабіў цэлы пераварот у маёй душы, бо ўваскрасіў страчаную на-дзею на ўзнаўленьне навукі ды яшчэ ў сваёй беларускай гімназіі.
Справа ў тым, што ад восені 1919 году быў у нас новы акупант - палякі, якія аказаліся ня лепшымі, як папя-рэднія акупанты - немцы й першыя - бальшавікі. Яны, што праўда, ня грабілі маёнткаў, касьцёлаў, цэркваў, як бальшавікі, але пазачынялі беларускія школы, у тым ліку й Беларускую Гімназію ў Будславе, ды заціснулі ўсякія праявы беларускага жыцьця пад пратэкстам змаганьня з бальшавізмам. Пад тым жа пратэкстам яны ўзялі ў моц-ныя абцугі насельніцтва. Рабілі частыя вобыскі ў сялян -асабліва актыўных беларусаў, арыштоўвалі абы за што, забіралі ў іх авёс і сена, сьвіней і курэй. Найбольш даўся ў знакі 13-ты полк уланаў. Уланы былі пострахам вяско-вага жыхарства. Дайшло да таго, што вёскі выстаўлялі сталыя варты, якія давалі знаць, калі на небасхіле пака-заўся ўлан. Усе тады ўцякалі ў найбліжэйшы лес, як ка-лісь перад татарамі, гонячы перад сабой праз гароды хат-нюю жывёлу. У першую чаргу ўцякалі дзяўчаты й мала-дзіцы, за імі мужчыны. У хатах заставаліся старыя й малыя. У нашым мястэчку, дзе быў сталы пастой уланаў, як сьцямнелася, ніхто ня сьмеў выйсьці на вуліцу.
Польска-бальшавіцкі фронт быў, што праўда, ужо далё-ка, недзе каля мястэчка Бярэзіна, але паветы Вялейскі й Дзісьненьскі былі яшчэ ў руках вайсковых уладаў. 3 цы-вільных арганізадыяў толькі г. зв. «Страж Крэсова» была дзейнай. Ейныя інструктары зьбіралі сходы сялян і рас-хвальвалі культуру й багацьце Польшчы ды нагаварвалі моладзь, каб уступала ў «Страж Крэсову». Мэтай гэтай ар-ганізацыі было палянізаваньне беларускіх земляў, яна бы-ла ў цесным супрацоўніцтве з польскім войскам.