Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Пажычыў я ў Міколы Ільяшэвіча падручнікі, якіх мне не хапала й узяўся моцна за навуку. Да экзаменаў заста-валася толькі два тыдні, дык ня было жартаў. Асабліва 18
мусіў я рабіць націск на хімію, якую тады чамусьці прахо-дзілі ў 5-ай клясе. Гэтая навука аказалася для мяне цяж-кой, сухой і мала зразумелай. Аб якіхсьці практыкавань-нях у лябараторыі, ці наагул помачы збоку не магло быць і мовы, ня было на гэта ані грошы, ані часу. Я проста за-вучаў напамяць хімічныя формулы й дэфініцыі. Вучыўся я звычайна ад 4-ай гадзіны папаўдні й да позьняй ночы — гэта знача тады, калі ў канцылярыі Саюзу Каапэраты-ваў ня было ўрадаваньня - ня было нікога. Раньнія гадзі-ны я прабываў на вуліцах або ў добрае надвор’е праседж-ваў з кніжкай у Цялятніку ці Бэрнардынцы. Ад Вялікай вуліцы нумар 60, дзе мясьціўся тады Саюз Каапэратываў, было зручна даходзіць да тых паркаў.
Страваваўся дзе папала й як папала. Мусіў аблічаць свае мізэрныя рэсурсы так, каб хапіла да экзаменаў. Ды і з прадуктамі тады ня было так лёгка ў Вільні. Цукру, са-ла й мяса дастаць было цяжка. Адно добра, што было до-сыць хлеба, хоць і падобнага на гліну, малака, якое пры-возілі прыгародныя сяляне, ды селядцоў. Гэта й была мая аснаўная ежа.
У канторы была газавая плітка, на якой рабілі гарбату для працаўнікоў у часе ўрадаваньня. Вось жа я меў маг-чымасьць гатаваць варатак, якім запіваў хлеб з селядцом. Спаў на канапцы, накрываўся сваёй ватоўкай, пасьцелі ня меў.
У пазьнейшых гадзінах мне хацелася спаць. А калі вызначаная дзённая норма навукі ня была зроблена, я мусіў пераадольваць сон. Прамываў вочы сьцюдзённай ва-дой. А калі гэта не памагала, закурваў папяроску й пу-скаў дым так, каб ён трапляў у вочы. Тады я й уцягнуўся паважна ў курэньне, якога ўжо ніколі ня мог пазбыцца. (У сярэдзіне сямідзесятых гадоў пазбыўся, калі пасьля двох сарцовых атакаў лекар яму сказаў: - Вінцук, кідай курыць, або... — ён кінуў і ніколі больш да курэньня не вярнуўся. - Р. Ж.-Г.). Мая настойлівасьць і працавітасьць дала свае вынікі. Праз два тыдні я быў гатовы да экзаме-наў.
Экзамены
Экзаменаў чакаў я, як сьвята. Па першае, дзеля таго, што яны мелі быць выпрабаваньнем маіх сілаў і выра-шыць мой далейшы лёс, па другое - тут я меў спаткацца
19
й пазнаёміцца з вучыцелямі Віленскай Беларускай Гімна-зіі, якія ў маім уяўленьні ўваасаблялі ўсю веду, усю сут-насьць беларускасьці й таму прадстаўляліся нейкімі над-звычайнымі істотамі. Некаторыя зь іх сапраўды былі над-звычайнымі. Першы зь іх быў вучыцель беларускай мовы Максім Гарэцкі. Я чуў пра Максіма Гарэцкага яшчэ ў Будславе, прачытаў ягоны зборнік апавяданьняў «Рунь». I цяпер, калі ён пачаў экзаменаваць мяне, я ўяўляў сабе, што маю дачыненьне зь вялікім чалавекам, і вельмі хва-ляваўся. Тымчасам гэты вялікі чалавек вышэй сярэдняга росту й худога складу глядзеў на мяне сваімі срогімі чор-нымі вачыма й пачаў пытаць мяне пра маю папярэднюю навуку. Голас у яго быў прыемны й спакойны, а твар ня быў ужо такі срогі, як мне здавалася спачатку. Калі даве-даўся, што я вучыўся ў Будслаўскай Гімназіі, пачаў рас-пытваць пра акалічнасьці яе закрыцьця. Такім чынам эк-замен пачаў ён з пабочнай гутаркі. Мне здавалася, што мой экзаменатар больш цікавіцца маёй асобай, як маёй ведай. Я быў зьдзіўлены, што не адчуваю больш ніякага хваляваньня, што гавару з Максімам Гарэцкім, як з доб-рым знаёмым. Але гутарка гутаркай, а экзамен усё-ж такі пачаўся й неспадзявана ператварыўся ў вельмі прыкры выпадак з «іканьнем». Я не магу ручацца за дакладнасьць апісанай тут сцэны, бо адбылася яна 44 гады таму назад, аднак ў аснаўным я яе помню добра, ясна з дапаўненьнем дэталяў, якія забыліся.
Максім Гарэцкі даў мне прачытаць адрывак апавя-даньня (здаецца з «Родных Зьяў» Тараса Гушчы) і сказаў пераказаць прачытанае. Калі я пераказваў - ён час ад часу ўсьміхаўся, што мяне пачало непакоіць, тым больш, што й іншыя экзаменатары пасьміхаліся. Пазьней сказаў, каб я напісў свой пераказ, што я й зрабіў без ніякіх цяж-касьцяў. Аднак, як ён пачаў чытаць мой пераказ - я па-жалеў, што так хутка аддаў сваю працу - не прачытаўшы нават. Ен пачаў крэсьліць і перакресьліваць маю пісаніну - у чым справа? Так я й экзамену магу ня здаць - паду-маў я.
«Я так і знаў, што вы так напішаце, як і гаворыце — сказаў Гарэцкі - хоць гэта згодна з духам беларускай гра-матыкі пісаць так, як чуецца, аднак часта мясцовая вы-мова адыходзіць ад аснаўной граматычнай беларускай вымовы. Вы напісалі так, як гавораць у вас у Будславе. Ці вы мелі падручнік беларускай граматыкі ў Будславе?»
20
- He, ня мелі - адказаў я, - нам толькі вучыцель тлума-чыў у клясе пра аканьне, дзеканьне й цеканьне.
«Зусім зразумела тады, што вы ікаеце» - сказаў Гарэц-кі. Я не зразумеў аб што ходзіць. Я-ж здаецца чыста гава-ру, не заікаюся, дык якое-ж іканьне? - падумаў я й гля-дзеў на яго зьбянтэжана, ня ведаючы што й казаць.
«Вы гаворыце й пішаде: дурэіць, іграіць, наракаіць, a правільна пабеларуску мусіла-б быць: дурэе, іграе, нара-кае - гаварыў далей мой экзаменатар. - Вы пішаце: нівя-лікі, ні хадзіў, ні такі, а мусіла-б быць: невялікі, не хадзіў, не такі — (Усе гэтыя прыклады я прыдумаў цяпер; тады былі напісаны мною хіба што іншыя словы, але напэўна з такім, як і тут іканьнем).
«Вы пішаце і замест е. Таму я сказаў, што вы ікаеце. Вы прадстаўнік аднэй зь вельмі цікавых беларускіх гаво-рак, у якой часта ненаціскное е вымаўляецца, як і. Калі не лічыць памылак з правапісу, ваш вусны й пісьмовы пераказ зроблены ня блага» - сказаў Гарэцкі. Ен даў мне яшчэ некалькі пытаньняў пра будову сказу й запытаўся нешта са стылістыкі. Адказы мае былі здавальняючьія. Экзаменатар мой тут жа сказаў, што экзамен я здаў. Ен устаў і хутка пайшоў з сваім вялікім партфэлям да дзьвя-рэй, дзе чакала на яго высокая ростам жанчына. Пазьней я даведаўся, што гэта была ягоная жонка, якую вучні зва-лі пані Чарняўская. Яна вучыла ў пачаткавых клясах, якія тады існавалі пры гімназіі. Паходзіла яна недзе з пад Полацка.
Ня гледзячы на прыкрасьці з іканьнем, ад экзамену ў Максіма Гарэцкага ў мяне застаўся якісь радасны настрой. Я быў задаволен, што здаў экзамен у беларускага пісьмень-ніка. Пачуў да яго апрача пашаны, і вялікую сымпатыю.
Аднак ня прышлося мне быць вучнем Максіма Гарэц-кага. У шостай клясе й далей беларускую мову выкладаў Антон Луцкевіч. Гарэцкі ня доўга пабыў у Віленскай Бе-ларускай Гімназіі, мусіць яшчэ каля году. У 1921-м годзе польскія ўлады выкінулі яго зь межаў Польшчы разам зь іншымі беларускімі культурнымі й палітычнымі дзеячамі ў так званым тады ліку «33-х». Ен трапіў у Латвію, а ад туль паехаў у Савецкую Беларусь. 3 гэтага часу й пачала-ся кальварыя - галгота гэтага выдатнага беларускага пісьменьніка й гісторыка беларускай літаратуры.
Шчасьліва склалася, што ягоны падручнік «Гісторыя Беларускай Літаратуры» ўжо быў надрукаваны (Вільня,
21
1920) . Гэтая сьціплая кніжка зрабіла вялізарную работу, можна сказаць стварыла новую эпоху ў беларускім руху. Гэта быў першы падручнік гісторыі беларускай літарату-ры. Да гэтага часу ўсе нашы ворагі цьвердзілі, што мы ня маем ніякае гісторыі, ніякай культуры, ніякай літарату-ры, і ня было пад рукой ніякіх доказаў, каб зьбіць гэтае хвальшывае цьверджаньне. Цяпер жа «Гісторыя Белару-скай Літаратуры» Максіма Гарэцкага давала доказы чор-ным на белым супраць гэтых зласьлівых нападаў. На гэтай кніжцы ўсьведамлялася надыянальна ня толькі вуч-нёўская моладзь, але й тысячы беларусаў, што ў белару-скіх школах ня былі. Гэта кніжка была аснаўным падруч-нікам беларусаведы ў Заходняй Беларусі праз увесь час польскай акупацыі. Дапоўніла яе выданая крыху пазь-ней, у Вільні ў 1922 годзе, «Хрыстаматыя Беларускай Лі-таратуры» гэтаксама Максіма Гарэцкага.
Далейшых дэталяў экзаменаў ужо ня помню. Помню толькі вучыцялей, якія мяне экзаменавалі. 3 матэматыкі экзаменаваў Ласковіч. Гэта быў тыповы настаўнік каліш-няй царскай расейскай сярэдняй школы, высокі, з бара-дой, з пэнс-нэ на носе, у даўгім чорным сурдуце й чорных запрасаваных портках. Быў ён беларусам зь Віцебшчыны й стараўся гаварыць пабеларуску, але выходзіла ў яго сла-ба: фактычна гаварыў ён парасейску, ужываючы толькі некалькі беларускіх слоў, як: - добра, вельмі добра, сядай-це й інш. Экзамен праходзіў суха, бязь ніякага ўражань-ня. Падобны характар меў і экзамен з прыроды ў Івана Якаўлевіча (так яго ўсе называлі) Катовіча — зрусыфікава-нага беларуса - сына праваслаўнага сьвятара.
Зь гісторыі экзаменавала сярэдняга веку жанчына Мі-куліна. Экзамен адбываўся ў 5-ай клясе для новаўступаю-чых вучняў у веснавым тэрміне. Кандыдатаў было каля 15 чалавек на гэты дзень. Былі гэта пераважна гарадзкія дзеці, хоць было некалькі шарачкоўцаў зь вёскі. Дырэк-тар хадзіў па клясе й прыслухоўваўся да экзамену, даючы часамі пытаньні таму ці іншаму кандыдату. Мяне ён за-пытаўся пра Люблінскую вунію. На гэта пытаньне я мог яму адказаць, бо яшчэ ў Будславе наш дырэктар Васіле-віч гаварыў ня раз і ня мала пра Люблінскую вунію.
3 лацінскай мовы экзаменаваў настаўнік жыд (прозь-вішча ня памятаю). 3 францускай мовы экзаменатарам, на маё шчасьце, была мая настаўніца з Будслава - Ігна-тава (масквічка). У Будславе мы яе вельмі любілі й шана-
22
валі за яе шчырыя й спагадлівыя адносіны да беларускай справы, а таксама за зацікаўленасьць, якую яна выяўляла ў справе навукі кожнага свайго вучня.
Помню яшчэ добра экзамен з рэлігіі, магчыма таму, што ён зьвязваўся зь імём будслаўскага ксяндза. Тут я пер-шы раз пабачыў ксяндза Адама Станкевіча. Ен сам пады-йшоў да мяне й прывітаўся славамі: «Як маешся, буд-слаўскі беларус». Я быў зьдзіўлены, што ён ведае адкуль я, ды тым, што ён загаварыў да мяне чысьцюсенькай белару-скай мовай. Да гэтага часу я ніколі ня чуў, каб ксёндз га-варыў пабеларуску, усе ксяндзы, зь якімі я меў дачынень-не, гаварылі папольску. На пытаньне, ці я вучыўся рэлігіі — я адказаў, што ў Будслаўскай Гімназіі пры бальшавікох рэлігія была забаронена, а пры немцах рэлігію вучыў нас мясцовы ксёндз Мішкінец і гаварыў з намі папольску. Кс. Станкевіч сказаў, што такога ксяндза ня знае. Я прыпо-мніў, што надовечы спаткаў кс. Мішкінеца на Вялікай ву-ліцы, ды расказаў пра гэта спатканьне. Кс. Мішкінец, па-бачыўшы мяне на вуліцы ў Вільні, затрымаўся й прывітаўся, ды спытаў, што я раблю ў Вільні. Я адказаў, што прыехаў вучыцца ў беларускай гімназіі. - «Ого, дык ты ня йначай як міністрам беларускім хочаш быць!?» -сказаў ён з іранічнай усьмешкай. Я адразу зразумеў, куды ён кідае свой камень. Справа ў тым, што тымі днямі поль-ская эндэцкая газэта «Дзеннік Віленьскі», якая заўсёды атакавала беларускі рух, напісала, што «жменька белару-скай інтэлігэнцыі» праводзіць прапаганду незалежнасьці Беларусі, бо ўсе гэтыя інтэлігэнты хочуць мець для сябе цёплыя пасады міністраў. Абураны іранічнай заўвагай кс. Мішкінеца я адказаў яму даволі востра: - «Можа буду бе-ларускім міністрам, а мо й беларускім ксяндзом, ці-ж толь-кі палякі могуць быць ксяндзамі ў беларусаў?» - Ен не ча-каў ад мяне такога адказу, бо знаў мяне як спакойнага й ветлівага хлапца. Таму ён аж зьбянтэжыўся і адразу пера-вёў гутарку на іншую тэму. Сказаў мне між іншага, што ў Будслаў больш ня вернецца (відаць баяўся бальшавікоў).