Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Віленскі Саюз Каапэратываў
У каапэратыве «Райніца» я працаваў мусіць з паўтара месяца. Як пачаў набліжацца фронт, пачалася гаворка пра забясьпечаньне насельніцтва прадуктамі на выпадак пры-ходу бальшавікоў. Моцна адчувалася гэта гаворка ў Вілен-скім Саюзе Каапэратываў. Ен звозіў прадукты з розных складаў на станцыі, што пачалі эвакуавацца, ды расьпіхаў па сваіх каапэратывах. Было шмат працы й трэба было больш людзей. Дзеля гэтага й мяне ўзялі на працу ў Саюз Каапэратываў. Працаваў я на складзе, дзе памагаў пака-ваць тавары, або езьдзіў на станцыю, каб наглядаць за на-грузкай, прывозам і разгрузкай тавараў. Відаць палякі ня мелі надзеі на ўтрыманьне Вільні, калі распачалі эвакуа-цыю. Ужо зьяўляліся першыя ластаўкі ўцекачоў зь Мен-шчыны й усходняе Віленшчыны. У аднэй з такіх групаў быў Аляксюк. Ён хіба што ня быў уцекачом, хіба толькі прышоў з групай уцекачоў. Я да яго прыглядаўся, бо на-слухаўся шмат лаянак на яго сярод беларусаў за супрацоў-ніцтва з польскім урадам. Быў ён сярэднягя веку й сярэд-няга росту, вельмі добра апрануты й прыгожа гаварыў па-беларуску. Я быў зьдзіўлены, што нашы беларусы з Саюзу Каапэратываў вітаюцца й ветліва гавораць з чалавекам, якога так часта лаялі. Мусіць тут была якаясь афіцыйная справа, гаварыць аб якой было неабходна.
Я шмат выйграў, пераходзячы на працу ў Саюз Каапэ-ратываў. Мне лепш плацілі, а найважнейшае, працаўнікі 28
Саюзу атрымоўвалі прадукты, як цукар, мука й тоўшчы, якіх у Вільні нельга было тады дастаць.
Віленскі Саюз Каапэратываў - гэта была вялікая эка-намічна-гандлёвая арганізацыя на ўсю Віленшчыну. Яна аб’ядноўвала каля 350 вясковых і гарадзкіх спажывецкіх каапэратываў. Бальшыня зь іх былі беларускія каапэра-тывы. Але былі й іншыя, як польскія, жыдоўскія й летуві-скія. Таму й у Радзе Саюзу ды сярод працаўнікоў былі лю-дзі розных нацыянальнасьцяў, якія згодна з духам каапэ-рацыі супрацоўнічалі дружна, не падкрэсьліваючы сваёй нацыянальнасьці. Блянкі Віленскага Саюзу Каапэратываў - як цяпер іх бачу перад сабой - былі надрукаваны на чатырох мовах: польскай, беларускай, летувіскай і жыдоў-скай. Кнігаводзтва аднак вялося на польскай мове.
Сябрамі Віленскага Саюзу Каапэратываў былі паасоб-ныя каапэратывы, якія бралі тавар для сваіх каапэраты-ваў у гэтым Саюзе, на пэўных ільготах, ды карысталі з крэдыту, але за тое ўносілі азначаную сяброўскую складку ў Саюз ды працавалі пад наглядам і радай інструктараў Саюзу. Раз на год адбываўся Зьезд сяброў Саюзу - прад-стаўнікоў каапэратываў, што да яго належалі. Зьезд выбі-раў Урад Саюзу й вырашаў розныя бягучыя справы. На Зьезьдзе, на якім зьбіралася да 500 чалавек, відаць было, што беларусы былі ў абсалютнай бальшыні. Прамаўлялі там на ўсіх чатырох мовах, асабліва, калі гэта былі афі-цыйныя выступленьні, як прывітаньні. Прывітаньні былі й ад некаапэратыўных арганізацыяў, прыкладам ад Бе-ларускага Нацыянальнага Камітэту. У выступленьнях у часе працы Зьезду, ды ў прыватных гутарках, найбольш чулася беларуская мова. Шматлікія дэлегаты й не называ-лі інакш, як Беларускі Саюз Каапэратываў.
У часе Зьезду Саюзу Каапэратываў было шмат працы й сьведамым нацыянальна старэйшым вучням Белару-скай Гімназіі. Па сваёй ініцыятыве яны пашыралі бела-рускія газэты й часопісы сярод дэлегатаў ды стараліся за-прасіць іх на беларускую пастаноўку й вечарыну, якую звычайна падрыхтоўвалі на гэты дзень. Зьезд Саюзу Каа-пэратываў моцна адчуваўся ўва ўсім беларускім асяродзь-дзі: і ў беларускай кнігарні, дзе дэлегаты куплялі белару-скія кніжкі, у беларускіх рэдакцыях, дзе яны выпісвалі газэты для сябе ці сваіх вяскоўцаў, і ў прыватных памеш-каньнях, дзе затрымоўваліся дэлегаты - у радні, ці знаё-мых, бо ведама, нашы вяскоўцы гатэляў ня любяць.
29
Дык Віленскі Саюз Каапэратываў быў найлепшай часткай беларускага жыцьця. Ня дзіва, што й у Управе Саюзу ды сярод працаўнікоў было шмат беларусаў - пэўне бальшыня. Досіць вылічыць такіх выдатных беларускіх каапэратараў, як Эдвард Будзька, інж. Антон Нэканда-Трэпка, інж. К. Душэўскі, Сталыгава, Аркадзь Смоліч, Чыжэўскі, Язэп Гапановіч, праф. Краскоўскі, як інструк-тар - Арэхва, Гэрмановіч, Ганчарук, браты Канчэўскія, Ян Малька, загадчык складу Маркевіч, ды іншыя, прозь-вішчы якіх ужо ня помню.
Віленскі Саюз Каапэратываў гуляў на пачатку 20-х га-доў вялізарную ролю ня толькі ў Віленшчыне, але й на ўсёй беларускай тэрыторыі не занятай бальшавікамі, бо праз яго рукі праходзіла бальшыня таваравымены па ўсім краі. Ен забясьпечваў насельніцтва сольлю й іншымі неаб-ходнымі прадуктамі перад прыходам бальшавікоў ды пасьля іх адступленьня. Ен арганізаваў збыт жыта, малоч-ных прадуктаў, мяса з нашай вёскі. У далейшым разь-віцьці ён мог бы стварыць моцную эканамічную базу для ўсяе Заходняе Беларусі, згуляць ня меншую ролю, як мас-ласаюз у Галіччыне. I ў беларускім нацыянальным усьве-дамленьні Саюз Каапэратываў гуляў паважную ролю, як праз зьезды й беларускіх інструктараў, так і праз каапэра-тыўную літаратуру, якая ў значным ліку была на белару-скай мове.
Для палякаў, якія хацелі перабраць у свае рукі ўсё жыцьцё краю й спалянізаваць яго, Віленскі Саюз Каапэ-ратываў быў сольлю ў воку. Таму яны, як толькі замаца-валіся ў Заходняй Беларусі, пастанавілі прысабечыць Ві-ленскі Саюз Каапэратываў. Яны змусілі гэтую незалеж-ную, талерантную краёвую арганізацыю злучыць з агульнапольскім Саюзам «Сполэм» і такім чынам ператва-рылі яе ў польскую нацыяналістычную пляцоўку.
Зусім здушыць беларускасьці ў каапэрацыі ў Заходняй Беларусі ім ніколі не ўдалося, але яны сапхнулі яе з афі-цыйнага зроўню ў прыватны. Пазьней польскія ўлады не дазвалялі арганізаваць беларускія каапэратывы, асабліва-ж калі яны арганізоўваліся незалежна ад польскіх каапэ-ратыўных саюзаў. Пераканаліся аб гэтым найлепш у кан-цы 20-х гадоў інжынеры аграноміі Гусоўскі й Орса, якія распачалі тады арганізацыю беларускай малачарскай каа-пэрацыі ў Баранавічах. Вельмі-ж хутка іх змусілі перайсь-ці да польскага малачарскага саюзу.
30
Мая праца ў Саюзе Каапэратываў пачалася нешчасьлі-ва. Ад нерэгулярнасьці ў ежы пераважна ў сухамятку я захварэў на востры катар кішак. Зьлёг у ложак і нічога ня мог есьці апрача шчолаку з адвараных і перацэджа-ных круп. Нават мае гаспадары, зь якімі я быў у пэрма-мэнтнай спрэчцы за беларускасьць Віленшчыны, занепа-коіліся й пачалі даглядаць мяне. Добры дагляд і дыета, a перадусім малады арганізм перабароў хваробу, і я праз пару тыдняў стаў на ногі.
Дарэчы варта сказаць пару слоў пра маіх гаспадароў зь Белага Завулку. Абое - муж і жонка - былі беларускага паходжаньня, і толькі пад уплывам польскіх касьцёлаў і польскага купецкага асяродзьдзя, у якое трапілі, сталі падцягвацца да яго й польшчыцца. Мой гаспадар Фэлікс Грузд паходзіў зь вёскі Палесьсе пад Будславам і быў бра-там мужа маёй стрыечнай сястры. Грузды ў Палесьсі пра-біваліся на паўчвёртцы зямлі й дараблялі цясьлярствам. У цэлай іх сям’і ніхто ня ўмеў нават двух слоў зьвязаць па-польску. Старэйшы іх сын яшчэ падросткам паехаў у Вільню, уладзіўся на працу прадаўца ў ведамым магазы-не судзьдзя Одынца. Праз доўгія гады працы й зьмены ў часе першай Сусьветнай вайны ён стаўся супольнікам Одынца і, відаць ня хочучы быць у канфлікце са сфэрай, у якую папаў, пачаў польшчыцца. Жонка яго паходзіла зь Лідчыны і пачала польшчыцца, пабыўшы некалькі год у сваёй радні ў Вільні. Гэтае польшчаньне працягвалася пасьля выхаду замуж за Грузда — ужо супольным высіл-кам. Аднак, як яна не старалася, яе польская мова была пераплецена беларушчынай. Затое брат яе, якога яна сьцягнула ў Вільню, быў заядлым беларусам і грамадаў-цам у часе Грамады й сварыўся з Груздамі за белару-скасьць. Такім чынам спрэчка за беларускасьць у Груздаў на Белым Завулку ня скончылася й пасьля майго выхаду ад іх. Яна мусіць ніколі ня скончылася.
Прыклад Груздаў вельмі характэрны для гэтак званай польскасьці Вільні. Такіх Груздаў былі там тысячы.
Бальшавікі ў Вільні
Лета й восень 1920 году ў Вільні было багатае на палі-тычныя падзеі. Мне прышлося быць сьведкам аж трох зьменаў улады трох дзяржаваў.
31
Наступ Пілсудзкага на Кіеў заламаўся. Гэта адбілася й на беларускім фронце. Бальшавікі перабралі ініцыятыву, і іх горды рынуліся на Заходнюю Беларусь. Кавалерыя Будзён-нага хутка пасоўвалася на Захад з клічам «Даёш Варшаву!»
Ужо ў чэрвені ў Вільні ўзьняўся перапалох ды хаос эвакуацыі. Наплывала вялікая колькасьць раненых жаў-нераў, усе гошпіталі былі перапоўнены й некуды было іх дзяваць.Неўзабаўе раненых трэба было эвакуаваць, што яшчэ больш павялічыла хаос эвакуацыі войска, цывіль-ных уладаў ды цывільнага насельніцтва. Па месьце хадзі-лі групы жаўнераў з разьбітых пазнанскіх аддзелаў - гэ-так званых галершчыкаў. Яны зьдзекаваліся над жыдамі. Цярпелі найбольш старэйшыя й барадатыя. Спатыканых на вуліцы барадатых жыдоў пазнанчыкі лавілі, абразалі ім пэйсы або пускалі ў бароды г. зв. ваўчкоў (ваўчок -гэта кароткі сагнюны пруточак як лук, канцы якога злу-чаў шнурок, як цяціва ў луку. На сярэдзіне шнурка была ўткнута ў яго кароценькая палачка, або цьвек, пры по-мачы якога шнурок моцна накручваўся. У такім стане ваўчка шнурком датыкалі да барады й выпускалі яго з рук. Ен пачынаў вельмі хутка адкручвацца разам з цьвя-ком ды ўкручваў валасы барады так моцна, што яго цяж-ка было выняць. Лучок жа падымаўся ўверх і або падаў у рот, або біў па носе. Бедны чалавек крычаў са страху, зьдзеку й болю, а галерчыкі рагаталі).
Здарылася й у мяне бяда. Неяк вечарам а гадзіне 10-ай выйшаў я купіць папярос. Адкульсьці зьявіліся два жаўне-ры бяз зброі, затрымалі мяне й забралі мой гадзіньнік.
Плякаты, што заклікалі да абароны Вільні й адозвы розных польскіх камітэтаў і арганізацыяў, аблеплены па кіёсках і сьценах дамоў, аказаліся пустымі словамі. Вілен-скія палякі цэлымі натаўпамі ўцякалі на захад. Таму ў такой атмасфэры сьмешна выглядалі групкі, апранутых у вайсковае, ахвотнікаў патрыётаў, што крычэлі «Не дамо Вільні», а тым больш пацешнымі былі жаночыя дружыны абаронцаў Вільні ў сваіх шырокіх спадніцах і сініх бэрэ-тах. Першыя паходзілі пераважна з сем’яў віленскіх краў-цоў і шаўцоў, якія ня мелі сродкаў на выязд зь Вільні, a другія - пераважна кухаркі й служанкі, якія ня мелі чаго рабіць, бо працадаўцы іх даўно ўжо трымалі кірунак на Варшаву. Зьявіліся й бандыты, перапранутыя ў вайскоў-цаў. Яны ўрываліся ў прыватныя памешканьні й рабава-лі. Я бачыў праз вакно рабаўніка ў панадворку на Вялі-32