Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Ксёндз Станкевіч выслухаў маё апавяданьне і сказаў мне, што цяпер ужо ёсьць шмат ксяндзоў беларусаў, якія нясуць Хрыстовую навуку ў народ у сваёй роднай мове. Што ён пытаў мяне з рэлігіі, я ўжо ня помню, помню толь-кі, што пасьля экзамену распытваўся шмат пра Будслаў-скыю Гімназію, пра яе вучыцялёў і страшэнна пераймаў-ся, што такая маса вясковых беларускіх вучняў гэтай гім-23
назіі (325!) - ня лічачы адзіночных выпадкаў - ня тра-піць ужо ў беларускую сярэднюю школу. Ен выпытваў мя-не, ці ёсьць якіясь магчымасьці, каб больш гэтых вучняў прыехала ў Віленскую Беларускую Гімназію. Тут я нічым пацешыць яго ня змог, бо жыцьцё ў краі й камунікацыя былі ненармальнымі, і высылаць дзяцей у далёкі горад нават пры найвялікшай ахвярнасьці бацькоў-сялян было амаль немагчымым.
Ксёндз Адам Станкевіч зрабіў на мяне ўражаньне са-праўднага, добрага пастыра, які цікавіцца лёсам ня толь-кі тых, што былі пад ягонаю духоваю апекай, але й лёсам тых, што знаходзяцца пад чыёйсь апекай. Ён клапоціцца лёсам усяго беларускага народу. Я вычуваў, што маю пе-рад сабою ня толькі ксяндза беларуса, але й вялікага бела-рускага дзеяча, змагара за беларускую справу.
Новыя знаёмыя. Базыльянскія Муры
Экзамены я здаў і быў прыняты ў 6-ю клясу Віленскай Беларускай Гімназіі. Цяпер трэба было падумаць, як жыць, каб утрымацца ў Вільні й вучыцца. 3 гэтымі спра-вамі зьвярнуўся я да Эдварда Будзькі й другога свайго су-седа з Будслава Язэпа Гапановіча, які таксама працаваў у Віленскім Саюзе Каапэратываў як бугальтар. Аказалася, што мае землякі ўжо пастараліся аб маё забясьпечаньне. Яны ўладзілі мяне на працу ў беларускім спажывецкім каапэратыве «Райніца» на Вялікай Пагулянцы. Апрача «Райніцы» ў Вільні існавалі тады яшчэ два спажывецкія каапэратывы на Сьпінішках і на Новым Сьвеце. Я меў працаваць у «Райніцы» як скарбнік у краме. Кватэру-ж я ўжо раней быў сабе знайшоўшы ў свайго земляка на Бе-лым Завулку на Зарэччы. Адно было нявыгадна, што з Зарэчча на Вялікую Пагулянку было далёка хадзіць, але я да гэтага хутка прывык. Тут я спаткаўся з новымі людзьмі і з новымі справамі.
Загадчык «Райніцы» быў віленскі беларус пан Валей-ша. Кожны дзень перад закрыцьцём крамы я здаваў яму грошы ўтаргаваны за дзень. Прадаўцом у «Райніцы» быў ня то беларус, ня то паляк, які гаварыў таксама добра па-польску, як і пабеларуску. Чалавек ён быў добры й пра-цаваць зь ім было лёгка. Прозьвішча ня помню.
Валейша ўважаў сябе за беларускага дзеяча, каля 45 год, кульгаў на адну нагу. 3 сям’ёй сваёй ён аднак гава-24
рыў толькі папольску. Цікавіўся больш гандлёвымі спра-вамі чымся нацыянальна-культурнымі. Ён быў замешаны ў якуюсь грашовую афэру й быў суджаны. Пазьней па-йшоў на палянафільскую акцыю сярод беларусаў і быў ад-кінуты віленскім беларускім грамадзтвам. У «Райніцы» я пазнаёміўся яшчэ з адным віленсклім беларусам - Знамя-роўскім, які таксама ўважаў сябе за беларускага дзеяча. Ен быў загадчыкам беларускай друкарні «Друк». Знаём-ства з Знамяроўскім мне з часам прыдалося, бо ў ягонай друкарні я падвучыўся наборшчыцкай спэцыяльнасьці, ды падзарабляў сабе ў вольных хвілінах.
Пасьля экзаменаў я меў больш вольнага часу, вечарамі й у нядзелі, дык лепш мог пазнаёміцца зь Вільняй, а пера-дусім зь беларускім асяродкам. Звычайна я ськіроўваўся ў Базыльянскія муры, дзе спатыкаўся са сваімі новымі ся-брамі шасьціклясьнікамі. Апрача Міколы Ільяшэвіча я па-сябраваў з братамі Дылісамі, Арнольдам і Аўгенам, ды Уладзімірам Каржом. Дылісы паходзілі фактычна з латыш-скай сям’і й былі лютэранамі. Бацька іх быў бугальтарам у фабрыцы Мозэра ў Новай Вялейцы. Дылісы жылі ў асаб-ніку на Паплавах. Дома гаварылі панямецку ці палатыш-ску, а як быў нехта з беларусаў - парасейску. Хлапцы ву-чыліся ў Беларускай Гімназіі хіба таму, што латышскай, ці нямецкай сярэдняй школы ня было. Абодва рослыя й здольныя хлапцы далучыліся да беларускага асяродзьдзя шчыра й былі актыўнымі ў беларускім вучнёўскім жыцьці. На вялікі жаль, старэйшы брат Арнольд загінуў трагічнай сьмерцяй неяк вясною 1921 году. Раз вечарам ён вяртаўся дамоў позна й дзеля таго, што вароты былі ўжо замкнёны, пералазіў праз агароджу ад вуліцы. Польскі патруль, што пільнаваў вайсковы склад пасуседзтве, палічыў, відаць, яго за злодзея й стрэліў. Адным стрэлам палажыў Арнольда на мейсцы. Гэту трагічную сьмерць маладога 18-ці гадовага хлапца глыбока перажыла ня толькі сям’я Дылісаў, але й уся наша 6-я кляса. У паховінах узяла ўдзел уся гімназія. Аўген Дыліс, застаўшыся адзін, тым больш здружыўся з сваімі беларускімі сябрамі й поўнасьцьцю ўвайшоў у бела-рускае асяродзьдзе. Ен вельмі хутка апанаваў беларускую мову, і не адна беларуская імпрэза, вучнёўская, ці агуль-ная, безь яго не абыйшлася. Пасьля заканчэньня гімназіі ён вучыўся ў Празе, дзе быў актыўным сябрам беларускай студэндкай групы, ды не пераставаў быць актыўным у бе-ларускім жыцьці пасьля павароту ў Вільню.
25
Уладзімір Корж быў сынам стрэлачніка. Сям’я яго складалася з бацькі, маці, якая была каталічкай і гавары-ла да ўсіх вострабрамскай польшчынай, ды малодшага брата. Усе, апрача маткі, добра гаварылі пабеларуску. Ме-лі яны невялікі домік недзе каля Таварнай стацыі й жылі даволі бедна. Валодзька, як усе звалі Уладзіміра, чуўся сьведамым беларусам. Зь ім лёс злучыў мяне аж да Прагі, пасьля якой дарогі нашы разыйшліся. Вось жа Мікола Ільяшэвіч, Дылісы й Корж сталіся маімі найбліжэйшымі сябрамі ўжо летам 1920 году. Да нашай групы далучаліся часта шасьціклясьнік Журэпнаў Іван ды Калаўр Уладзі-мір. Спатылкаліся мы звычайна вечарамі ў Базыльянскіх мурох, дзе гутарылі пра беларускія справы на тэму дня, ды ўмаўляліся, як правесьці нядзельку над ракой ці на экскурсіі ў ваколіцах Вільні.
Ня гледзячы на тое, што лета было ў разгары й занят-каў у гімназіі ўжо ня было - у Базыльянскіх мурох было заўсёды жыва, быў заўсёды рух. Усе, хто больш ці менш быў зьвязаны зь беларускім жыцьцём, быў зьвязаны й з Ба-зыльянскімі мурамі, бо тут быў цэнтр беларускага жыцьця.
Што-ж такое Базыльянскія Муры?
Гэта камплекс будынкаў калішняйшага вуніяцкага кляштору айцоў Базыльянаў. 3 вуліцы ўвайходзілася ў Базыльянскія муры праз старую мураваную браму як бы ў калідор, абапал яго стаялі двыхпавярховыя будынкі, а ў канцы калідора другая брама ў папярочным двухпавярхо-вым будынку. 3 гэтай брамы ўвайходзілася ў прасторны панадворак, у якім зараз жа справа стаяла вежа-званіца, а крыху далей было правае крыло вялікага трохпавярхо-вага будынку, што далей у глыбіні панадворку заламваўся пад простым кутом у левы бок і цягнуўся аж да суседняга панадворку. Гэта й быў галоўны корпус Базыльянскіх му-роў, у якім месьцілася Віленская Беларуская Гімназія з 8-мі гімназіяльнымі клясамі й 2-ма пачаткавымі, Духоўная Сэмінарыя, Інтэрнат абедзьвюх школ і Беларускі Музей імя Івана Луцкевіча з Беларускім Навуковым Тавары-ствам. Былі тут яшчэ й прыватныя кватэры. Такім чынам панадворак быў ахоплены будынкамі з трох бакоў. Толькі з усходняга боку Базыльянскія муры перарываліся, але затое на сярэдзіне панадворку аж пад усходнюю мяжу ста-яла прыгожая царква Сьвятой Тройцы, калішняя вуніяц-26
кая царква айцоў Базыльянаў. За паўдзённым крылом галоўнага корпусу быў даволі прасторны сад з кіпарысамі й фруктовымі дрэвамі, а ў садзе знаходзіўся аднапавярхо-вы будынак праваслаўных Манашак. За заходнім крылом корпусу быў другі вялікі панадворак (на ім звычайна ад-бываліся лекцыі гімнастыкі), які даходзіў да Конскага пляцу. Што й казаць, месца ў Базыльянскіх мурох было досыць, і таму тут месьцілася столькі розных устаноў. Апрача вышэй успомненых, тут месьціўся яшчэ Беларускі Нацыянальны Камітэт, рэдакцыя беларускай газэты й Бе-ларускія Вучыцельскія Курсы, якія падрыхтоўвалі вучы-цялёў у існуючыя школы, аб адкрыцьці якіх старалася Беларуская Школьная Рада Віленшчыны. У самой Вільні было тады сем беларускіх пачаткавых школ.
Паза Базыльянскімі мурамі знаходзіліся: Беларуская Кнігарня й Беларускае Выдавецкае Таварыства на За-вальнай вуліцы нр. 7, беларускія пачаткавыя школы, каа-пэратывы, беларуская друкарня й Беларускі Клюб. 3 газэт выходзілі: «Беларуская Думка», «Беларускія Ведамасьці», a крыху пазьней пачала выходзіць «Крыніца» — лацінкай.
Шмат было беларускіх установаў у Вільні тады, дык мне было што пазнаваць. I людзей было нямала - і палі-тычных ды культурных дзеячоў і звычайных мясцовых грамадзян беларусаў. Пераканаўся я аб гэтым, пабываў-шы на беларускіх спэктаклях і вечарынах, якія найчась-цей адбываліся ў залі Віленскага Беларускага Тавары-ства, а пазьней і ў Беларускім Клюбе. Ня раз мне пры-шлося сутыкнуцца з беларускім насельніцтвам Вільні — пераважна на ўскраінах. Некаторыя нават гаварылі чы-ста пабеларуску, а іншыя, што гаварылі спольшчанай бе-ларускай мовай (даючы польскія канчаткі, ці расейскай мовай зь беларускім акцэнтам), як крануць глыбей - ака-зваліся беларусамі. Спольшчану беларускую мову мы на-зывалі вострабрамскай, бо яе найчасьцей можна было па-чуць ад баб, што зьбіраліся каля Вострай Брамы. Вільня перастала быць для мяне чужой і незнаёмай, асабліва ка-лі я пачаў пазнаваць гісторыю яе зь гісторыі Беларусі. Я прыйшоў да выснаву, што польскасьць Вільні - наносная. Яна трымалася на спалянізаваным, каталіцкім касьцёле й польскай уладзе. Калі-б Вільня трапіла ў незалежную Бе-ларусь - яна напэўна сталася-б беларускім местам. Поль-скасьць тут была пераважна штучная, наносная. Кругом жа Вільні было мора беларускага насельніцтва. Беларускі
27
pyx меў атракцыйную сілу ня толькі для беларусаў, але й іншага насельніцтва Вільні.
Найбольш кідаліся ў вочы жыды, якіх было тады ў Вільні каля 40%. Далей ішлі расейцы - каля 25%, зь якіх толькі частка была сапраўдных расейцаў, што засталася з царскіх часоў, рэшта-ж іх - гэта зрусыфікаваныя права-слаўныя беларусы.
Заставаліся яшчь летувісы - каля 2-х тысяч, якія тры-маліся вельмі-ж агрэсыўна, маючы сталую дапамогу з Коў-на. Яны мелі сваю гімназію і адзін касьцёл. Беларусаў афіцыяльна лічылі дзьве з паловаю тысячы, але фактыч-на іх было шмат больш. Беларусы з сваім натуральным заплеччам і гістарычным мінулым мусілі-б быць гаспада-рамі Вільні. Да такіх выснаваў прыходзіла наша вучнёў-ская група ў сваіх гутарках у Базыльянскіх мурох.