• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    xvi
    Раіса Жук-Грышкевіч Бэры, Канада, 21 лістапада, 1989 году.
    ЖЫЦЬЁ ВІНЦЭНТА ЖУК-ГРЫШКЕВІЧА
    «Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер, заўсёды, і на векі вякоў.»
    I.	АПОШНІ Й ПЕРШЫЯ ДНІ
    Сяньня споўнілася сорак тыдняў, як перад поўначчу 14-га лютага 1989 году, у гошпіталі ў Бэры ў прысутнасьці лекара, мэдычнае сястры й мяне памёр мой муж сьв. пам. др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Перад сьмерцьцю трызьніў. Гаварыў пра беларускі сход, на якім мы зь ім, цьвердзіў, абавязкава павінны быць. «Які вялізарны бел-чырвона-белы сьцяг!» - казаў. Стаў моцна задыхацца, не хапала паветра. Адкідаў маску з тлёнам, якая, здавалася яму, пе-рашкаджала дыхаць... Калі зьняможанаму лекар зачыніў вочы, я адчула палёгку, што Вінцук больш ня церпіць. Ро-зум ведаў, што вочы Ягоныя зачыненыя навекі... Але мне ўсё здавалася, доўга здавалася, што гэта толькі тымчасова, што ўсё вернецца да нармальнага. Усё будзе добра, Вінцук вернецца... Усё нейкая была надзея, сяньня яе ўжо няма. Ня будзе «добра», Вінцук ня вернецца...
    Пражыў Вінцэнт Жук-Грышкевіч 86 гадоў і чатыры дні. Як айцец Аляксандар Надсон сказаў, «Пражыў даўгое й карыснае жыцьцё.»
    Ядвіня, сястра Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Рыга, 1915.
    1
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч нарадзіўся 10 лютага 1903 го-ДУ Ў рыма-каталіцкай сям’і ў мястэчку Будслаў Вялейска-га павету ў заходняй Беларусі. Бацькі ягоныя - Марыя, з дому Ханяўка, і Антон - былі абое беларусы, займаліся земляробствам. Мелі яны шасьцёра дзяцей, пяцёра зь іх дажыло да дарослага веку: Ядвіня, Яська, Міхась, Брані-слаў і наймалодшы Вінцэнт.
    Будслаў, асаблівае было мястэчка. Ня было ў ім нівод-нага праваслаўнага. Таму ня было й царквы. Затое быў і ёсьць агромністы барокавага стылю цудоўны Бэрнардын-скі касьцёл Узьнясеньня Божай Маці. Пабудаваны ў 1783 годзе будслаўскі касьцёл - гэта помнік архітэктуры позь-няга бароку. Першы касьцёл у Будславе быў пабудаваны ў 1504 годзе — за часоў Франьцішка Скарыны. («Жывапіс Беларусі XII-XVIII ст.ст.» 6.13)
    Пасярэдзіне мястэчка, прымыкаючы да касьцёлу, была вялікая плошча рынку, ад якога разыходзіліся вуліцы. Рынак, як то звычайна ў нас бывала, быў цэнтрам ганд-лёвага, грамадзкага, а часткова рэлігійнага й культурнага жуцьця Будславу й ваколіц. Тут адбываліся кірмашы, фэ-сты, мітынгі й што толькі. Спрадвеку кажнага 2-га ліпеня адбываўся тут кірмаш і фэст Сьвятое Марыі. На фэст
    Стагодні кірмаш і фэст імя Сьв. Марыі 2-га ліпеня ў Будславе да 1939 году ўключна. Бэрнардынскі касьцёл і рынак застаўлены вазамі й конь-мі, на якіх прыехала некалькі тысяч сялян з Будслаўскай і суседніх па-рафій.
    2
    зьяжджалася тысячы сялян з будслаўскай і суседніх пара-фій.
    Касьцёл сваёй веліччу, хараством й надзвычайнай та-ямнічасьцьцю вабіў дапытлівых падлеткаў. Вінцук з сваі-мі сябрукамі рабілі, на колькі ім гэта было магчыма, «дасьледаваньні» такіх частак касьцёлу, як званіца з магутнымі званамі, як пад’зямельле з грабніцамі пахава-ных там айцоў Бэрнардынаў. У касьцёле гэтым Вінцук падслужваў да імшы, выняткі якой палаціне навучыўся напамяць. Тут ён прыслухоўваўся й захапляўся музыкай арганаў. Зацікаўленьне музыкай малога Вінцука заўва-жыў сусед Грышкевічаў і дараваў хлапцу, няпрыгодную зрэштай сабе, іскрыпку. Пасьля, падросшы, займеў Вінцук і гармонік.
    Ля Будслава былі лясы й рака Сэрвач. Гэта давала малазямельным Будслаўцам немалую падтрымку. Лес апрача заробкаў і дроваў даваў грыбы й ягады, Сэрвач -рыбу. Зь дзеда й прадзеда Грышкевічы былі рыбакамі. 3 маленства палюбіў Вінцук лес, рэчку й вудзеньне рыбы. У лесе ведаў ён кожную хвойку, сьцяжынку й палянку. Ве-даў, дзе хаваюцца баравікі, рыжыкі й іншыя грыбы. Пры-носіў іх кошыкамі маме, якая ўмела, як ніхто, прыпраў-ляць ды перахаваць іх на зіму. Сушоны баравік быў доб-рай акрасай поснай стравы ўзімку, а вянок сушоных баравікоў можна было прадаць на рынку й зарабіць ка-пейку на соль і газу. Зімовымі вечарамі тата Антон зара-бляў шчапаючы драніцы, якімі людзі крылі стрэхі будын-каў. Тата быў майстра! За што-б ня ўзяўся, што-б не зра-біў, было выканана дасканала, прыгожа. Мама вечарамі прала й пяяла. Мела добры слух і цудоўны голас, умела шмат народных песень. 3 асаблівай любасьцьцю Вінцэнт успамінаў сваю маму, ейнае пяяньне й турботы за ўсіх. Добрай мама была гаспадыняй, умела смачна зварыць і ўсё ў яе было як сьлед дагледжана.
    Вінцук вучыўся й у 1915 годзе закончыў Будслаўскае двукляснае прыхадзкое вучылішча, іграў на йскрыпцы й гармоніку. Іграў добра. Клікалі яго йграць на вечарынках і вясельлях. За гэта дарылі яго грашмі, каўбасамі, ці чым іншым. Усё прыдавалася дома. Рос Вінцук як музыкант і як настаўнік. Узімку багацейшыя сяляне суседняй вёскі Васілеўшчыны бралі яго, як хатняга настаўніка, для сваіх дзяцей. (Там ён пасьля зарганізаваў і школку, якую паля-кі зачынілі ў 1919 годзе.) Калі падвесну вучням пара бы-
    3
    ло выганяць на луг статак, «дырэктар», як тады звалі та-кіх настаўнікаў, ехаў дамоў, прывозіў з сабой жыта на хлеб, бульбу, ці якія іншыя прадукты.
    Быў пасьля Вінцэнт і пісарчуком «Усерасейскага Зем-скага Саюзу», напаўвайсковай арганізацыі дапамогі жаў-нерам на фронце. У 1917 годзе апынуўся ў Менску й быў сьведкам збройнага разгону Усебеларускага Кангрэсу. Аб гэтым ён сам успамінае.
    4
    II.	У МЕНСКУ
    «Сьнежань 1917 году ў Менску. Я, як пісарчук «Усера-сейскага Земскага Саюзу» (напоўвайсковай арганізацыі дапамогі жаўнерам на фронце), прыкамандыраваны быў да «Камітэту Северназападняга Фронту», што стаяў тады ў Менску. Горад гэты, перапоўнены войскам, быў надзвы-чай рухлівы. Але ў паветры чулася яшчэ нешта асаблівае, нейкае надзвычайнае ажыўленьне: усюды гучэлі словы: «Беларускі Нацыянальны Зьезд», «Усебеларускі Кангрэс». Паўтарала гэтыя словы й расейская й беларуская прэса й расейская цывільная ды вайсковая публіка. Слухаў я гу-таркі й дыскусіі аб «Беларускім Кангрэсе» і сярод маіх супрацоўнікаў «Земсаюзу». Спрачаліся расейцы й мясцо-выя менчукі аб «Учреднтельном Собраннн», сэпаратызьме, фэдэралізьме й непадзельнай Расеі. Мне - вучню, гэтыя словы тады мала што гаварылі, але я адчуваў, што ў Мен-ску адбываецца нешта вельмі важнае й беларускае, бо Бе-ларусь была на вуснах ува ўсіх. Сэрца маё пачынала ёкаць, пры кажнай важнай спрэчцы я мімавольна, хоць ціха, трымаў бок тых, што баранілі Беларусь, і мне стра-шэнна хацелася ведаць, што такое гэты «Беларускі Кан-грэс» і дзе ён адбываецца. Асьцярожненька я дапытаўся ўсё-ж: «Беларускі Кангрэс» адбываецца ў будынку тэатру, недалёка ад Пётрапаўлаўскай вуліцы, дзе я жыў. Туды я й шмыгануў пасьля працы.
    На вуліцы й на сквэрыку каля тэатру было большае ажыўленьне, а газэтчык - хлапед больш менш у маім ве-ку - прадаваў тэлеграмкі — надзвычайны дадатак, з кры-кам «Беларусь аддзяляецца ад Расеі!» Я цешыўся, што змагу ў яго спытацца, як папасьці на Кангрэс, бо старэй-шых і важных мне не хацелася чапаць, і я адразу да яго зьвярнуўся. На маё пытаньне хлапец адказаў: «Пачакай, я зараз скончу прадаваць тэлеграмкі, тады разам пойдзем». Мяне падбадзёрыла, што ён гаварыў такой самай гавор-кай, як і я, а не «пагарадзкому», і я стаў побач яго. — «На, чытай, калі ўмееш», - сунуў ён мне ў руку тэлеграмку. Я ўмеў чытаць пабеларуску, бо яшчэ перад вайной чытаў беларускія календары з Пецярбургу й «Нашу Ніву» зь Вільні. У тэлеграмцы было напісана, што «Усебеларускі Зьезд» вынес пастанову аб тым, што Беларусь мае аддзя-
    5
    ліцца ад Расеі. Гэта быў надзвычайны дадатак - ня по-мню цяпер добра - ці «Вольнай Беларусі» ці «Звону».
    Тымчасам на сквэрыку зьявілася шмат войска. Жаўне-ры ў баявым страі, са стрэльбамі хлынулі ў тэатр. Адразу выбухла нейкая нэрвовая атмасфэра. Праходзячыя за-трымваліся каля войска, што затыкала ўсе дзьверы тэатру, і адразу пачаў стварацца натаўп. Пры самым уваходзе ў тэатр стаяла некалькі кулямётаў. Жаўнеры сталі адці-скаць натаўп і загадвалі разыходзіцца. 3 тэатру пачуўся гоман і вострыя крыкі. Гуло там, як у вульлі. Час ад часу чутны былі стрэлы. Людзі пачалі панічна разьбягацца й з нэрвовым зацікаўленым позіркам затрымліваліся воддаль. Мой новы знаёмы даўно ўжо перастаў выкрыківаць сваё «Беларусь аддзяляецца ад Расеі» й з трывогай паглядаў на тое, што дзеялася навокал. - «Хадзем!» — урэшце сказаў ён і, схапіўшы мяне за руку, пацягнуў да тэатральных дзьвя-рэй. - «Куда вы, мышенята, вход в театр запреіцен!» -крыкнулі на нас жаўнеры й адапхнулі ўбок. - «Бачыш? Разганяюць Кангрэс! Хадзем на другі бок вуліцы, пагля-дзім, што далей будзе», - прамовіў нэрвова мой новы ся-бра, і мы адыйшліся.
    А ў тэатры варылася, як у катле. Гоман і крыкі чутны былі аж на другім баку вуліцы. Стрэлы часьцелі. Жаўне-раў прыбывала ўсё больш і больш. Яны прыходзілі цэлы-мі ротамі. Будынак тэатру быў ахоплены вайсковым кру-гам. Над’ехалі й бранявыя самаходы. Жаўнеры кінуліся разганяць і тых людзей, што групаваліся воддаль. Нам, хлапцом, патапталі ногі й укінулі ў нейкі бакавы завулак. Зьсінелыя ад сьцюжы, мы стараліся йзноў прашмыгнуць да тэатральнага будынку, але нічога з гэтага ў нас ня вы-йшла. Вуліца й сквэрык былі запруджаны войскам, цы-вільных зусім не было відаць, усякі вулічны рух быў спы-нены. - «хадзем да мяне ў «обіцежытне», - запрапанаваў я. - «Добра, пакажы мне, дзе ты жывеш, дык я да цябе прыйду пазьней, бо цяпер мушу бегчы ў рэдакцыю й па-глядзець, што там дзеедца». - I так мы рассталіся зь Лёнь-кам, бо так называўся гэты рухавы хлапец.
    Лёнька прыйшоў да мяне позна, бо аж па адзінацца-тай. Ен не званіў, а пастукаў у вакно, як мы ўмовіліся. Я выйшаў на вуліцу. Ен расказаў мне, што Беларускі Кан-грэс разагналі бальшавікі за тое, што ён пастанавіў, каб Беларусь аддзялілася ад Расеі, што акцыяй разгону кіра-ваў камісар Крывашэін, што ў тэатры была вялікая бойка
    6
    й што некаторых беларусаў паарыштоўвалі. Назваў прозь-вішчы, але я іх цяпер ня помню. Сказаў мне пад сакрэ-там, што ён падслухаў у рэдакцыі, што Кангрэс мае йзноў сабрацца, толькі ён ня ведае дзе. Мы зь ім пасябравалі й пасьля шмат разоў спатыкаліся, пакуль я быў у Менску. Гэта быў заядлы беларус. Я яго знайшоў і ў 1919 годзе, калі другі раз быў у Менску - пры паляках. Мы разам хадзілі ў «Беларускую Хатку» на прадстаўленьні.
    На другі дзень увесь Менск гаварыў аб разгоне Усебе-ларускага Кангрэсу. Пісала аб гэтым і расейская прэса. На кожным кроку чуліся дыскусіі. Тады яшчэ бальшавікі толькі прыходзілі да ўлады і ніхто іх надта не баяўся, гаварылі сьмела. У абсалютнай бальшыні дыскутуючых чулася абурэньне супраць бальшавікоў за разгон Кангрэ-су. Абураліся ня толькі беларусы, але й расейцы. Mae су-працоўнікі ў «Земсаюзе» толькі аб гэтым і гаварылі. Нават урадаўцы высокай рангі, як упаўнамочаны Уладзіміраў -эсэр па перакананьнях - быў старшэнна абураны. - «Як яны сьмелі разагнаць Беларускі Кангрэс, Кангрэс народу, які найбольш прыгнятаны быў царскай уладай і першы раз сабраўся, каб сказаць сваё слова!» - казаў ён. Падоб-ных галасоў было многа. А калі пазьней зьявілася вестка, што Кангрэс ўсё-ж сабраўся зноў у чыгуначным дэпо пад аховай чыгуначнікаў, якіх бальшавікі ня сьмелі крануць, што закончыў сваю працу й перадаў усе свае паўнамоц-твы аб лёсе Беларусі Радзе Кангрэсу - чуліся словы па-хвалы й задаваленьня: «Ай да белоруссы, вот так молод-цы, не побоялнсь красных штыков Крывошенна! He так, как наша эсэрыя, что снднт, как мышь под метлой!»