Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Прага Чэская, 1925.
лягальна - «празь зялёную граніцу», хоць і ведалі, што за гэта іх пазбавяць польскага грамадзянства.
Справа ўладжаньня беларускіх студэнтаў у чэскіх вы-шэйшых школах была праведзена Урадам БНР ужо ў 1921 годзе. У Празе, дзе было шмат эмігранцкіх студэнтаў - расейскіх, украінскіх, беларускіх і іншых - быў створа-ны Чэска-Украінскі Камітэт для дапамогі ўкраінскім і бе-ларускім студэнтам. Уладжаньнем беларускіх студэнтаў у чэскіх вышэйшых школах у Празе займаўся прадстаўнік Рады БНР на Чэхаславаччыну праф. Мікола Вяршынін.
Ужо ў 1921 годзе была там значная група беларускіх студэнтаў, якая складалася з тых, што ўжо былі на эмігра-43
цыі як супрацоўнікі Ураду БНР, ды тыя, што восеньню 1921 году прыехалі зь Вільні, як Янка Станкевіч, Ігнат Дварчанін, Клімовіч, Сасноўскі, Бабровіч, Шах і іншыя. Да іх далучылася каля 20 асоб, што прыехалі ў Прагу во-сеньню 1922 г., сярод іх былі: Ул. Корж, Янка Геніюш, Макоўскі, Дзехцяроў, Ігнатовіч, Малевіч, аўтар гэтых рад-коў (Вінцэнт Жук-Грышкевіч, - Р. Ж.-Г.) і іншыя.
У 1923 годзе прыехала яшчэ большая група, што скла-далася зь віленчукоў, наваградчан і дзьвіншчукоў. У гэтай групе былі: Мікола Гарошка, Аляксандар (бацька Алы Орса-Романо) і Пётра Орсы, тры браты Сакі, пяць студэн-так - Сазановіч, Краскоўская, Садоўская, Мілоўская, Вяр-нікоўская (зь Дзьвінску) - Сланеўская,Гузоўскі, Чарнэцкі, Мікола Ільяшэвіч, Аўген Дыліс, Лявон Рыдлеўскі, Мікола Абрамчык, Уладзімір Жылка, Лаўскі й іншыя. Сабралася ўжо паважная група беларускіх студэнтаў. Віленскія бела-рускія дзеячы, што выпраўлялі беларускіх студэнтаў на навуку ў Прагу,прасілі, каб яны памяталі, што ў першую чаргу ў Заходняй Беларусі патрэбны вучыцялі беларускіх гімназіяў, а наступна спэцыялісты сельскай і лясной гас-падаркі. I усё-ж бальшыня нашых студэнтаў у Празе паш-ла на тэхнічныя аддзелы й мэдыцыну.
Апрача Прагі, частка беларускіх студэнтаў вучылася ў Брне, Братыславе, Падэбрадах (Мікола Абрамчык) і Пшы-браме. Нават тым, што ня мелі матуры, знойдзены былі магчымасьці закончыць сярэднюю асьвету й ськіраваць іх у вышэйшыя школы.
Беларуская студэнцкая арганізацыя ў Празе мела ўжо каля сотні сяброў і з кожным годам узрастала. Гуло ў ёй, як у вульлі. На сходах разглядаліся ня толькі стыдэнцкія справы, але й палітычныя. Як толькі зьявіліся беларускія студэнты ў Празе, дык зараз жа знайшоўся сярод іх — быццам беларус з Эстоніі - савецкі палітрук Пётр Цьвят-коў, які адразу распачаў камуністычную работу. Штогод наведвала яго «сястра» з Эстоніі з новымі інструкцыямі. У першых гадох камуністычная прапаганда мела сярод нас слабы посьпех. Занадта сільная была нацыянальная сьве-дамасьць у бальшыні студэнтаў, што гуртаваліся у гру-пах: з правейшым ухілам зь Янкам Станкевічам начале, і ў сялянскай групе з эсэраўскімі лідарамі - Грыбам і Ма-монькам начале. Першая выдавала часопіс «Беларускі студэнт», другая «Перавясла». Хто скуль паходзіў, ня мела значэньня. Нацыянальна - апрача некулькіх камунізую-44
чых і русафілаў - мы ўсе былі за БНР і сябравалі між са-бою. Маімі блізкімі сябрамі былі віленчукі: Корж, Дыліс, Дварчанін, Геніюш і наваградчане: Мікола Гарошка, Лаўскі й браты Орсы. Спатыкаліся мы ў Студэнцкім До-ме й у піўной, дзе зьбіраўся наш студэнцкі гурт на роз-ныя сходы.
Мікола Гарошка быў добрым сябрам для ўсяе нацыя-нальна настроенай грамады: быў стойкім нацыянальна, вытрывалым, працавітым, паважным. Ня помню выпад-ку, каб Гарошка зь кім сварыўся, апрача з камуністамі, якім умеў добра адказаць на іхнюю прапаганду. У сяброў-скай падтрымцы можна было на яго лічыць заўсёды. Ня курыў і рэдка калі выпіваў піва, таму й грошы ў яго мацней трымаліся, і ён ахвотна пазычаў іх сябром у пат-рэбе. Падтрымліваў таксама добрыя нацыянальныя па-чыны.
У 1924 г. нашыя нацыянальныя актывісты навязалі лучнасьць зь беларускімі студэнцкімі арганізацыямі ў Вільні, Бэрліне, Парыжы й Рыме ды заснавалі Аб’еднань-не Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў на Эўропу -АБСА. Тады-ж скантактаваліся з міжнароднай студэнцкай арганізацыяй СІЕ ды пачалі выдаваць свой бюлетэнь на францускай мове, у якім пісалі пра свае арганізацыі, пра-цу ды ўціск беларусаў, асабліва моладзі й студэнтаў, поль-скімі ўладамі. Выслалі таксама дэлегата АБСА, Уладзі-мера Жылку, на міжнародны кангрэс СІЕ. (што адбываў-ся кожныя тры гады ў розных эўрапэйскіх сталіцах) у Варшаву. Гэтым дабіліся таго, што знайшлі сымпатыкаў сярод міжнароднага студэнцтва, а палякі пабачылі, што лепш мець беларускіх студэнтаў у Польшчы пад кантро-лем, чымся за граніцай і даваць ім магчымасьць рабіць прапаганду супраць Польшчы. Наша арганізацыйная дзейнасьць і прапаганда вымагалі шмат працы, высілкаў, зразуменьня яе патрэбы й грашовае падтрымкі.
3 Коўна ў Прагу пераехаў Урад БНР разам з сваімі се-м’ямі. Цяпер было ўжо больш старэйшага грамадзтва, якое вельмі цікавілася беларускім студэнцтвам. Частыя гутаркі мелі з намі Прэзыдэнт Крэчэўскі й сябры Ураду БНР уключна з др. Цьвікевічам, які прыяжджаў да нас са сва-імі дакладамі з Бэрліна. Была створана тады супольная для студэнтаў і старэйшых грамадзян беларуская грамадз-кая арганізацыя «Беларуская Грамада ў ЧСР». Агульныя сходы Грамады былі многалюдныя й ня раз вельмі шум-
45
ныя. Дзейнасьць палітрука Цьвяткова на працягу трох год спрычынілася да стварэньня групкі камунізуючых сту-дэнтаў, якія сваімі правакацыйнымі выступленьнямі ста-раліся шкодзіць у працы Грамады. Ня раз трэба было іх абсаджваць. У гэткіх выпадках сябры з нацыянальных групаў хапалі іх за жэбры й садзілі на мейсца або больш упорыстых выкідалі на вуліцу. Цікава, што такі, здавала-ся-б, ціхмар Мікола Гарошка быў адным з першых, што рабіў парадак з камунізуючымі крыкунамі.
Чэхаславаччына давала беларускім студэнтам ня толь-кі фаховую вышэйшую асьвету, але, як адна з найбольш дэмакратычных краінаў Эўропы, дала нам добрую прак-тычную грамадзкую й палітычную школу.» (3 успамінаў В. Жук-Грышкевіча, прыватны архіў)
Чэхаславаччына з сваім кліматам і прамысловасьцьцю - фабрычным дымам - давала беларускім студэнтам й хваробу лёгкіх. Ведаю,што Вінцэнт, Мікола Абрамчык, Мі-кола Ільяшэвіч, Уладзімер Жылка між іншымі, былі ў Чэ-хаславаччыне ў санаторыі для тубэркулёзна хворых. Він-цэнту Жук-Грышкевічу й Міколу Абрамчыку эпізод у са-наторыі скончыўся добра, а Мікола Ільяшэвіч, хоць тады падлячыўся, закончыў унівэрсытэт, вярнуўся у Вільню, дзе выкладаў у Віленскай Беларускай Гімназіі, перадчас-на памёр у Вільні на тубэркулёз лёгкіх. Уладзімер Жылка памёр у 1933 годзе ў савецкай ссылцы.
Ды Залатая Прага, унівэрсытэт, студэнцкія арганіза-цыі ўзгадоўвалі грамадзкіх і палітычных дзеячоў, працаў-нікоў беларускае культуры, лідараў беларускага руху. 3 гэтага дасканала здавалі сабе справу савецкія агенты, якія інфільтравалі беларускае студэнцкае асяродзьдзе й праводзілі ў ім сваю дэструктыўную работу. Нагаварвалі студэнтаў кідаць навуку й ехаць у Савецкі Саюз. Некато-рыя паддаваліся гэтай агітацыі, тым больш, што гэта-ж былі 20-я гады, калі, як казалі, у Беларусі будаваўся «Бе-ларускі Дом» - праводзілася беларусізацыя. I так нямала здольных, ідэйных, маладых беларускіх студэнтаў паехала з Прагі ў Савецкую Беларусь.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч прадаўжаў студыі, і ў 1926 годзе закончыў Праскі Унівэрсытэт - курс гісторыі й сла-вянскай філялёгіі, як вучыцель сярэдняй школы.
46
Пытаньне лёсу тых студэнтаў і абсальвэнтаў з Прагі, што паехалі ў Савецкую Беларусь,парушае Вінцэнт Жук-Грышкевіч у артыкуле «Толькі адзін аказаўся», надрука-ваным у «Вестках з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 120, 1967. Тут падаю яго цэласьцьцю:
«Толькі адзін аказаўся
У 20-х гадох у Чэхаславаччыне, а перадусім у Празе, студыявала ў вышэйшых школах каля сотні беларускіх студэнтаў. Бальшыня зь іх прыехала сюды з Заходняй Бе-ларусі, бо ў польскія ўнівэрсытэты іх ня прыймалі. Але былі там студэнты й з Латвіі, і з Савецкай Беларусі.
Яны мелі сваю нацыянальную арганізацыю, у якой вя-лася нацыянальна-грамадзкая праца, і выдавалі свае ча-сопісы «Беларускі Студэнт» і «Перавясла».
Беларускім студэнтам у Чэхаславаччыне належацца шырэйшыя ўспаміны, якімі, спадзяёмся, займуцца тыя нялічныя калішнія студэнты ў Празе, што захаваліся пры жыцьці й знаходзяцца ў вольным сьвеце. У гэтай-жа ка-роткай зацемцы я хачу зьвярнуць увагу толькі на адно пытаньне: Што сталася з нашымі суродзічамі, якія ў 20-х гадох студыявалі ў вышэйшых школах у Чэхаславаччыне, а пазьней апынуліся ў Савецкім Саюзе. Іх мусіла-б быць некалькі дзесяткаў - добрых спэцыялістых розных прафэ-сіяў, як лекары, інжынеры, аграномы, лясьнікі й іншыя.
Справа ў тым, што сярод іх быў вялікі працэнт марксі-стых-леніністых па перакананьню. Беларускія студэнты студыявалі ў Чэхаславаччыне якраз тады, калі, як казалі, у Савецкай Беларусі будаваўся «Беларускі Дом» - нацыя-нальная дзяржаўнасьць, калі там праводзілася беларусіза-цыя дзяржаўнага апарату, калі ў Менск запрашалася бе-ларуская інтэлігэнцыя з эміграцыі й Заходняй Беларусі. Нічога дзіўнага таму, што ў параўнаньні з нацыянальным прыгнётам беларусаў пад польскай акупацыяй Савецкая Беларусь выглядала тады вальнейшай і выклікала сым-патыю й прыхільнасьць усіх беларусаў, у тым ліку й бела-рускіх студэнтаў у Чэхаславаччыне.
Скарысталі з гэтага бальшавікі й пастараліся ўзяць пад свае ўплывы беларускіх студэнтаў у Празе. Ад самага пачатку існаваньня гэтай студэнцкай групы вялася сярод яе бальшавіцкая прапаганда й марксістоўскае ўзгадавань-не. Распачаў яго студэнт Пётра Цьвяткоў, які хоць пабела-
47
руску гаварыць ня ўмеў і гаварыў пераважна парасейску, называў сябе беларусам і прыехаў у Прагу адным зь пер-шых, як казаў ён, з Эстоніі. Час ад часу адведвала яго «Сястра», якая зьяўлялася й так-жа нечакана зьнікала. 3 усяго відаць, што гэты Цьвяткоў быў адумыслова прысла-ным палітруком з заданьнем наварачваньня на камунізм беларускіх студэнтаў у Празе.
Трэба прызнаць, што работу сваю ён вёў спрытна й умела. Праз пару гадоў яму ўдалося звэрбаваць у свой Марксістоўскі Гурток амаль палавіну беларускай студэнц-кай групы ў Празе. Пры канцы сваіх студыяў сябры гэта-га Гуртка былі ўжо перакананымі марксістамі, або й ка-муністамі. Бальшыня зь іх пазьней апынулася ў Заходняй Беларусі ў КПЗБ, а некаторыя паехалі ў БССР беспася-рэдня. Некаторыя ў часе працы ў КПЗБ былі выкрыты польскай паліцыяй, атрымалі судовыя прысуды й былі выменены бальшавікамі на польскіх вязьняў. Іншыя ўця-калі ў БССР ад пагражаючых рэпрэсыяў. I цікава, што па ўсіх тых, што трапілі ў БССР, і сьлед прастыў. Нічога не ўспамінала пра іх савецкая прэса, ня было пра іх нават ніякіх чутак. Як у ваду канулі.