Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Пасьля апошняй вайны ўсе калішнія беларускія сту-цэнты з Прагі, што засталіся на Беларусі, апынуліся пад Саветамі. I вось прайшло ўжо 22 гады пасьля вайны, a дагэтуль праз усе гэтыя гады ня было пра іх ніякіх ве-стак, нават аб такіх актыўных, дзейных людзях, перака-наных марксістых-леніністых, як Бабровіч, Верамей. Каў-цэвіч, Муха, Шавейка й шмат іншых. 3 усіх іх аказаўся толькі адзін - М. Шыманка, які ў «Літаратуры й Мастац-тве» нр. 13 (1272) з 14-га лютага 1967 году зьмясьціў за-цемку «Вывучаюць Чэхі», у якой мова пра чэскае выдань-не савецкай літаратуры й, між іншага, пра д-ра Міколу Ільяшэвіча й яго кніжку на чэскай мове «Беларусь і Бела-русы». Гэта адзін выпадак, што ў Савецкай Беларусі ада-зваўся хтось з калішняй групы беларускіх студэнтаў у Чэхаславаччыне.
Што-ж сталася з рэштай? Чаму празь якіх больш як 30 год ня было пра нікога зь іх ніякіх вестак, апрача аднаго?
Праўдападобна й яны сталіся ахвярай бальшавіцкага тэрору й пагінулі. Відаць сыстэматычнае й плянавае вы-нішчэньне бальшавіцкай Масквой беларускае інтэлігэн-цыі было праведзена й у вадносінах да калішніх белару-скіх студэнтаў, што студыявалі ў Чэхаславаччыне. Ж.»
48
Пытаньне, што сталася з сям’ёй Жылкі, таго самага Уладзімера Жылкі, якога Аб’еднаньне Беларускіх Студэнц-кіх Арганізацыаў на Эўропу (АБЦА) выслала з Прагі, як свайго дэлегата на Міжнародны Кангрэс Студэнтаў у Вар-шаву, В. Жук-Грышкевіч парушае ў артыкуле «Жылкава жонка 35 гадоў ня бачыла сваёй дачкі» («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 107, 1966). Артыкул падаем у цэ-ласьці:
«Жылкава жонка 35 гадоў ня бачыла сваёй дачкі
I ня ведала, што дачка яе жыве. Нешта падобнае можа быць толькі пад савецкім рэжымам. Сэнсацыю гэту падае «Літаратура й Мастацтва» ў нр. 89, з 5-га лістапада 1965 году. Праўду кажучы - на савецкія ўмовы гэта ніякая сэнсацыя, а вельмі частая зьява.
Як жа гэта сталася?
Ведамы беларускі паэта Уладзімер Жылка ў 20-х га-дох вучыўся ў унівэрсытэце ў Празе, у Чэхаславаччыне і ў 1926 годзе вярнуўся ў сваю родную Случчыну. Гэта былі гады, калі, як казалі тады, у БССР будаваўся «Бела-рускі Дом» і праводзілася беларусізацыя. Кажная белару-ская культурныя адзінка была там пажаданая, і Уладзі-мер Жылка хутка ўключыўся ў беларускае літаратурнае жыцьцё ў Менску. Там ён пазнаёміўся з маладой дзяўчы-най, музыкай Рымай Маневіч. Ен ажаніўся зь ёй, а па якімсь часе нарадзілася ў іх дачушка Бэатрычэ, якую яны назвалі Бэатай, ці Атай. Аднак сямейнае шчасьце Жылкаў трывала нядоўга. Як нам ведама, хутка прышла навальніца калектывізацыі й змаганьня з нацдэмаўшчы-най. Навальніца гэта зьнішчыла ўсё беларускае жывое й творчае. He абмінула й Жылкаў. Яна ня толькі зруйна-вала іх сямейнае шчасьце, але й самога паэта зьнішчы-ла.
Аўтар зацемкі ў «Літаратуры й Мастацтва» Уладзімер Мехаў замоўчвае калектывізацыю й змаганьне з нацдэ-маўшчынай. Ен кажа толькі, што... «Лёс паэта, як многіх іншых яго равесьнікаў у літаратуры, склаўся трагічна. У 1930 годзе ён быў безпадстаўна арыштаваны й неўзабаве сасланы. Даўняя хвароба ў выніку перажытага абвастры-лася, і ў 1933 годзе паэт памёр».
49
3 далейшага зьместу зацемкі Мехава даведваемся, што жонка Уладзімера Жылкі пастанавіла падзяліцда лёсам свайго мужа й паехала зь ім на высылку. Маленькую-ж дачушку завезла на Случчыну й прыпаручыла яе мужа-вай радні. 3 высылкі яна пасылала пасылкі для дзіцяці. Але праз якісь час усякая сувязь зь дзіцём перарвалася, a пазьней прышла вестка, што дзяўчынка загінула. Можна ўявіць сабе, колькі перажыла бедная жанчына, страціўшы мужа й адзінае дзіцё. Але была йшчэ маладая й мусіла думаць пра сваю будучыню.
Празь некалькі год яна другі раз выйшла замуж і пе-раехала ў Маскву. Ей і ў галаву ня прыходзіла, што дач-ка яе можа жыць. А яна жыла й сталася настаўніцай у Полацку. Называлася толькі ня Бэатай Жылка, а Наталь-ляй Уладзіміраўнай Жылка-Лазаравай. Як адбылася гэта мэтамарфоза - аўтар зацемкі Мехаў нічога ня кажа. Праўдападобна радню Жылкі раскулачылі й зьнішчылі, a дачушку ягоную забралі ў дзетдом, ды зьмянілі яе вельмі-ж несавецкае імя Бэатрычэ на больш панараўнае Наталь-ля. Зь бегам часу дзяўчынка прайшла савецкую школу, вырасла й сталася настаўніцай.
Даведаўшыся, хто былі яе бадькі, Натальля Жылка па-чала цікавіцца лёсам бацькавых твораў, а калі ўжо ў апошніх гадох можна было пра яго гаварыць і пісаць, па-чала дасылаць у рэдакцыю «Літаратуры й мастацтва» яго-ныя неапублікаваныя рукапісы. Адначасна ўсімі магчы-мымі шляхамі шукала сваю маці. Але ў савецкіх умовінах гэта справа была нялёгкая, тым больш, што й прозьвішча маці цяпер было іншае, ёй няведамае. Так магло-б стац-ца, што ніколі-б не адшукаліся маці з дачкой, каб не на-дарыўся шчасьлівы зьбег акалічнасьцяў.
Аўтар зацемкі Ўладзімер Мехаў і ягоны сябра паэта Хаім Мальцінскі, які, да рэчы, быў калісь знаёмы з Жыл-кам, прабывалі два гады таму на адпачынку ў вадным паўднёвым савецкім курортным горадзе. Там яны пры-падкова пазнаёміліся з «масквічкай» Рымай Маркаўнай, з гутаркі зь якой выявілася, што яна была жонкай паэты Уладзімера Жылкі. Рыма Маркаўна дала ім цікавыя ін-фармацыі пра жыцьцё Ўладзімера Жылкі на высылцы й толькі мімалётна ўспомніла, што ў іх было дзіцё, але загі-нула. Гэтай мімалётнай заўвазе субяседнікі ня прыдалі ні-якага значэньня. Пасьля адпачынку знаёмыя разьехаліся й знаёмства іх пачало выгасаць з памяці.
50
I трэба было другой шчасьлівай нагоды, каб маці з дачкой адшукаліся й спаткаліся. Адзін з полацкіх настаў-нікаў быў на сэмінары ў Менску й пазнаёміўся з Хаімам Мальцінскім. У гутарцы зь ім сказаў між іншага, што ся-бруе з дачкой паэты Жылкі Натальляй. - «А я два гады таму сустракаўся зь ягонай жонкай на курорце,» - адказаў Хаім Мальцінскі, зусім ня думаючы, якое вялікае значэнь-не маюць ягоныя словы для полацкага настаўніка, а тым больш для ягонай сяброўкі Натальлі Жылкі. Ад гэтай гу-таркі лёгка дайшлося да спатканьня маці з дачкой. Пры помачы сваіх знаёмых яны сьпісаліся з сабой, а пазьней Рыма Маркаўна прыехала ў Плацак, дзе й адбылося шчасьлівае спатканьне.
«Літаратура й мастацтва» падае з зацемкай здымку дзьвюх шчасьлівых жанчын, а таксама здымку маленькай Бэаты й здымку маладых яшчэ бацькоў яе. Здымкі гэтыя, як і сама зацемка ў «Літаратуры й мастацтве», вельмі вар-тасныя для літаратурных дасьледнікаў і для сяброў паэты, якія яшчэ засталіся пры жыцьці на бацькаўшчыне й у вольным сьвеце. Ж.»
51
VI. У ВІЛЬНІ ПАСЬЛЯ ПРАГІ
Ізноў Вільня, «Вільня родная, каханая, цябе залье кры-віцкі рух!» Ізноў славутыя Базыльянскія муры. Але гэтым разам Вінцэнт Жук-Грышкевіч у Базыльянскіх мурах - у Віленскай Беларускай Гімназіі - ня вучань, а вучыцель -ад 1927 году выкладае гісторыю, беларускую мову й літа-ратуру. Апрача таго й студыюе, каб нострыфікаваць свой чэскі дыплём. I ў гадох 1931 - 1932 на Унівэрсытэце Сьцяпана Батуры ў Вільні здаў экзамены за курс гісторыі й беларускай мовы і здабыў польскі дыплём прафэсара сярэдняй школы.
У гэтых гадох, недзе ў 1930-ым, Вінцэнт Жук-Грышке-віч ажаніўся з Ксеняй Лапіцкай. 9-га жнівеня 1931 году нарадзілася ў іх дачка. Ксеня, сястра пазьнейшага сьвята-ра Міколы Лапіцкага, была праваслаўная, Вінцэнт - ры-
Вучні 1-ай клясы Віленскай Беларускай Гімназіі (ня ўся кляса) -1927/1928 школьны год з клясавым выхаваўцам — Вінцэнтам Жук-Грышкевічам у ягоным першым годзе працы ў гімназіі.
Зь лева на npaea: 1. Багдановіч (сын былога сэнатара), 2. Сіняўская, 3. Найдзюк Часлаў, 4. Рыбак, 5. Юсьціцкая (пляменьніца Арсеня Канчэўска-га), 6. (?), 7. Астапчык (дачка грамадаўскага дзеяча зь Дзісьненшчыны).
52
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Вільня, 1930.
макаталік. Дачушку вырашылі ахрысьціць уніяткай. Хрышчонымі бацькамі былі: Валерыя й Эдвард Будзькі, Радаслаў ды Антаніна Астроўскія і Надзея ды Язэп Шнар-кевічы. Хрысьціны адбыліся ўва ўніяцкай даркве ў Віль-ні. Дзяўчынцы далі імя Рагнеда, Ірэна. (Паводле расказу Людовікі Будзька-Бяленіс).
Апрача ў Віленскай Беларускай Гімназіі, Вінцэнт Жук-Грышкевіч выкладае беларускую мову ў праваслаў-най Духоўнай Сэмінарыі і вядзе лектарат беларускай мо-вы ў Школе Палітычных Навукаў у Вільні.
Побач працы ў школах ён увесь час дзейны ў белару-скім грамадзкім і культурным жыцьці. Як сам успамінае:
«Калі я вярнуўся з Прагі ў 1927 годзе, сам стаўся на-стаўнікам у гімназіі ды браў чынны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, Антон Луцкевіч быў маім вучыцелем
53
3 Будслаўскаю моладзьдзю - Калядніца, 1935. В. Жук-Грышкевіч ся-дзіць на крэсьле зь левага боку між дзяўчатамі.
у грамадзкай працы. Ен быў фактычным кіраўніком бе-ларускага руху ў Заходняй Беларусі пад Польшчай. Ня было ніводнай важнейшай справы ў беларускім жыцьці, у якой бы ён ня браў удзелу.» Далей ён гаворыць пра ства-рэньне братамі Луцкевічамі «сталага палітычнага цэнтру» - «стрыжня вызвольнага беларускага руху». «Гэты стры-жань існаваў ад 1903 да 1939 году. Дзякуючы яму - гэта-му палітычнаму асяродку - беларускі рух мог разьвівацца й сканцэнтравацца ідэйна ў Акце 25-га Сакавіка.
За польскіх часоў у гэты <стрыжань> - палітычны цэнтр - апрача Антона Луцкевіча ўвайходзілі: інж. Трэп-ка, сэнатар Уласаў, пасьля Тарашкевіч і Рак-Міхайлоў-скі... ды іншыя людзі зь Вільні й правінцыі. Дзякуючы гэ-таму арганізацыйнаму стрыжню ніводная дзялянка жыць-ця, ніводная галіна дзейнасьці ў нашым змаганьні нацыянальным, палітычным і культурным ня была заня-дбаная, ён дбаў пра ўвесь беларускі рух, пра ўсе яго па-трэбы... Калі па павароце з Прагі я пачаў браць удзел у беларускім грамадзкім і палітычным жыцьці ў Вільні, я таксама ўвайшоў у гэты стрыжань.»
Быў Вінцэнт Жук-Грышкевіч сябрам «Беларускага На-вуковага Таварыства» ў Вільні, «Беларускага Вучыцель-54
скага Саюзу» й «Таварыства Беларускай Школы - ТБШ», супрацоўнічаў у часопісах й газэтах у Вільні: «Беларуская Справа», «Наша Справа», «Народны Звон», «Сям’я й Шко-ла», «Беларускі Звон» і «Маладая Беларусь».
У 1967 г. у часе Беларускага Тыдня на ЭКСПО ў Ман-трэалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч пры нагодзе запытаўся ў Максіма Танка: «Як Вы маглі пісаць, што «Маладая Бела-русь» выдавалася за польскія грошы? Вы-ж ведаеце, як гэ-та было...» - «А хто Вам казаў, - гаворыць Танк, - што гэ-та я пісаў?» Максіма Танка хуценька ад нас забралі. Ста-ніслаў Станкевіч пасьпеў толькі сказаць, пасьміхаючыся, да Танка - «Ну, браток...» Яны-ж былі сябрамі ў Вільні....