Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Памятаю, у школе адзначалі ўгодкі «Стычнёвага паў-станьня». Рэфэрат чытаў гісторык праф. Грышкевіч. Да-клад быў добра апрацаваны. Большая частка яго была прысьвечана падзеям у Літве й Беларусі. Помню: - “Pow-stanie na Litwie i Biaiorusi bylo pod przewodnictwem Kon-stantego Kalinowskiego, ktory wydal odezwe w biatoruskiej gazecie ‘Muzyckaja prauda,’ ktorq on sam redagowal i wydawak” -■ гаварыў дакладчык.
Дзесьці летам у 1945 г. палякі ў Модэна арганізавалі сьвята Казюка. Збудавалі Вострую Браму й горку з трома крыжамі. У тым часе сп. Грышкевіч атрымаў з Парыжа беларускую газэту «Беларускія Навіны», выдаваныя Міко-лам Абрамчыкам. Мы, хлапцы, згаладнелыя беларускага друкаванага слова, чыталі яе і як-жа цешыліся! На сьвята
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Рым, 1945.
73
Казюка прыехалі жаўнеры-беларусы зь іншых аддзелаў, мы патаемна давалі ім чытаць гэтую газэту.
На адным з нашых паседжаньняў сп. Грышкевіч ска-заў нам, што «як прыедзем у Англію, - а ўжо было веда-ма, што будзем пераяжджаць, - там заложым сваю аргані-зацыю. У Англіі будзе свабода, і палякі нічога ня будуць мець да гаварэньня». — I так яно й сталася. Па прыезьдзе ў Англію паўстала беларуская арганізацыя, і то заўдзяча-ючы настаўніку Вінцэнту Грышкевічу. Дай Божа, каб Hama зямелька больш радзіла такіх Беларусаў-Патрыётаў!»
Так закончыў свой ліст сп. Міхась Яськевіч, былы ву-чань Вінцэнта Жук-Грышкевіча ў Модэна.
Другі вучань В. Жук-Грышкевіча з гэнай жа польскай вайсковай гімназіі ў Модэна сьв. пам. Павал Навара, успамінаючы тыя часы, гаварыў: «Прафэсар расказвае, як палякі ўкралі карону Вялікага Князя Вітаўта... мы, хлап-цы-беларусы, бачым, што Прафэсар не паляк....»
(Пра падзеі ў Італіі глядзі гэтаксама разьдзел XIV «Успаміны аб Пётру Сычу»)
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Рым, 27. 3.1945.
74
IX. У АНГЛІІ
Згуртаваньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі
3 гэтымі хлапцамі-беларусамі й пачаў праф. В. Жук-Грышкевіч у 1946 годзе арганізаваць Згуртаваньне Бела-русаў у Вялікай Брытаніі. У артыкуле «Дзесяцігодзьдзе Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі» («Бацькаўшчы-на» нр. 11-12 [345-346], 1957), гаворыцца:
«ЗБВБ як арганізацыя паўстала ў Вялікабрытаніі, ад-нак грунт для ягонага паўстаньня быў падрыхтаваны яшчэ ў Італіі ў 1945-46 гадох, куды трапіла рознымі шля-хамі некалькі тысяч беларускіх хлапцоў, што разам з па-лякамі пабывалі на розных франтох... Паводле слоў поль-скага міністра Тарноўскага, у 2-ім польскім корпусе наліч-валася 12,000 беларусаў. Усе яны пасьля пераехалі ў Ангельшчыну.»
Стварыць у Ангельшчыне беларускую арганізацыю ад-разу ня было так проста. Польскія вайсковыя ўлады й тут перашкаджалі. Сьпярша паўстала пад кіраўніцтвам В. Жук-Грышкевіча ініцыятыўная група вайскоўцаў-белару-саў. Раз пасьля зборкі гэтай групы польскія вайсковыя ўла-ды арыштавалі В. Жук-Грышкевіча. Ен паразумеўся з сва-імі вучнямі - бо выкладаў яшчэ ў польскай гімназіі - каб двох ці трох зь іх паехалі да генэрала Копаньскага, які бо-лей прыхільна ставіўся да беларусаў, расказалі яму, што здарылася, і шукалі інтэрвэнцыі. Прычым, хлапцы мусілі ў той-жа дзень вярнуцца, каб назаўтра зраніцы быць у школе на лекцыях. Дэлегацыя паехала, выканала заданьне і па-куль яна вярнулася, начальства корпусу атрымала тэлефа-нічны загад: звольніць прафэсара Грышкевіча з арышту.
«Пад націскам беларускіх вайскоўцаў на чале з праф. Жук-Грышкевічам, - кажацца далей у вышэй успомне-ным артыкуле, - 16 лістапада 1946 году Польскімі Зброй-нымі Сіламі ў Вялікабрытаніі быў выдадзены фармальны дазвол беларускім жаўнерам належаць да беларускае арга-нізацыі самапомачы. Загад быў наступнага зьместу: <Да-зваляю жаўнерам Польскіх Збройных Сілаў беларускае на-цыянальнасьці належаць да Згуртаваньня Самапомачы Беларусаў у Вялікабрытаніі». Падпісаўся пад загадам ген. Копаньскі, шэф Галоўнага Штабу...
75
Хутка пасьля апублікаваных загадаў паўстае Тымчасо-вая Управа Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі ў складзе праф. В. Жук-Грышкевіча, Віктара Сенькевіча і Ч. Кукеля...
Недахоп матарыяльных сяродкаў, расцярушанасьць людзей, частыя зьмены адрасоў, нястача свайго прыпынку ў Лёндане - усё гэта ляжала на перашкодзе ў тварэньні арганізацыі. Апрача гэтых цяжкасьцяў былі яшчэ іншыя, асабліва з боку шавіністаў-палякаў, якія, ня гледзячы на поўны свой крах, там дзе маглі, шкодзілі беларусам... У вадным зь першых камунікатаў Тымчасовае Управы ЗБВБ чытаем наступнае: <3ьвяртаемся з заклікам да ўсіх жаўнераў-беларусаў Польскіх Збройных Сілаў ці П. К. П. Р. даваць нам знаць аб усіх перасьледаваньнях, перашко-дах ці т. зв. ‘шыканах’ вайсковых зьверхнікаў у вадносі-нах да іх, калі-б такія здарыліся...> Нам вельмі добра веда-ма, што <шыканы> рознага роду - высьмейваньне белару-скае мовы ў гутарцы й падобнае - здараліся. ЗБВБ ад самага пачатку стала ў вабарону жаўнера-беларуса, ня гледзячы на шынэль, які ён насіў - польскі ці ангельскі.» - гаворыцца далей у артыкуле «Дзесяцігодзьдзе Згурта-ваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі.»
Тымчасовая Управа выдае бюлетэнь ЗБВБ «На Шляху». I ў параўнальна кароткім часе правяла вялікую падрыхта-вальную працу да 1-га Агульнага Зьезду сяброў ЗБВБ, які адбыўся 18 і 19 студзеня 1947 году. Ніжэй падаем яго цэласьцьцю:
Пратакол нр. 1.
Пратакол Першага Агульнага Зьезду Сяброў ЗБВБ.
Дня 18. 01. 1947 г. а гадз. 14:30 распачаўся ў Лёндане, 218 Сассэкс Гардэнс, В2, у памешканьні ЗБВБ Першы Агульны Зьезд Сяброў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі. На Зьезьдзе было прысутных 150 сяброў.
Адкрыцьцё Зьезду.
Зьезд адчыніў старшыня Тымчасовай Управы ЗБВБ сп. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, які ад імені Управы прыві-таў прысутных.
Выбары Прэзыдыюму Зьезду і прыняцьце павесткі дня.
На прапанову сп. В. Жук-Грышкевіча старшынёю Прэ-зыдыюму быў выбраны сп. Hop. Іншыя сябры Прэзыдыю-76
му былі выбраны цераз галасаваньне ў наступным скла-дзе: заступнік старшыні сп. Ч. Кукель і сакратар сп.А. Надсон. Пасьля старшыня Прэзыдыюму сп. Hop прачытаў наступны праект павесткі дня:
1. Прывітаньні.
2. Справаздачы Тымчасовай Управы:
а) Агульная
б) Справаздачы паасобных рэфэратаў
в) Грашовая
3. Дыскусія над справаздачамі і справа ўдзяленьня аб-салюторыюм Тымчасовай Управе.
4. Даклады зь месцаў.
5. Справа касы ўзаемнай помачы.
6. Выбары камісіяў для апрацоўкі:
а) Статуту ЗБВБ
б) Пляну працы
в) Статуту касы ўзаемнай помачы.
7. Дыскусія і прыняцьце Статуту ЗБВБ, пляну працы і статуту касы ўзаемнай помачы.
8. Выбары Галоўнай Управы і Нагляднай Рады.
9. Бягучыя справы.
Праект гэты быў прыняты сябрамі Зьезду аднагалосна.
Прывітаньні.
Сп. В. Жук-Грышкевіч перадаў прывітаньні для Зьез-ду ад старшыні Саюзу Украінцаў у Вялікай Брытаніі сп. Буры і прачытаў наступныя прывітальныя тэлеграмы і лісты: ад Віцээгзарха Беларускай Каталіцкай Царквы а. Гарошкі з Парыжа, ад беларускага згуртаваньня ў Фран-цыі «Хаўрус», ад Згуртаваньня Беларускіх Работнікаў у Францыі, ад сп. М. Абрамчыка з Парыжа, ад а.Ч. Сіпові-ча з Рыму.
Справаздачы Тымчасовай Управы.
а) Агульная справаздача.
Агульную справаздачу з працы Тымчасовай Управы ЗБВБ здаў сакратар Тымчасовай Управы сп. Віктар Сень-кевіч. Насамперш ён накрэсьліў гісторыю паўстаньня ЗБВБ. Патрэба стварэньня беларускай арганізацыі адчу-валася яшчэ ў Італіі, калі ў радох прабываючай там поль-скай арміі апынулася шмат беларусаў. На перашкодзе гэ-таму стаялі аднак ваенныя абставіны, а пасьля непры-хільныя адносіны вайсковых уладаў. Пасьля пераезду Польскіх Аружных Сілаў у Вялікую Брытанію абставіны
77
зьмяніліся і паўстала магчымасьць стварэньня беларускай арганізацыі. Ініцыятыўнай групе беларусаў удалося атры-маць ад галоўнага польскага вайсковага камандаваньня дазвол на належаньне да беларускіх арганізацый жаўне-рам Польскіх Аружных Сілаў беларускай нацыянальнась-ці. Дазвол быў выданы 16.11.46., і гэтую дату мы павінны лічыць за пачатак нашай арганізацыі.
Ініцыятыўная група беларусаў пастанавіла назваць новапаўсталую арганізацыю Згуртаваньнем Беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Створаная Тымчасовая Управа апрацавала праект статуту ЗБВБ і пачала выдаваць ін-фармацыйныя камунікаты, а таксама часапіс ЗБВБ «На шляху». Да гэтага часу выдана тры камунікаты і два ну-мары часапісу. Каб разгарнуць шырэйшую працу, Тымча-совая Управа стварыла наступныя рэфэраты: пасрэдніц-тва працы, эміграцыйны і культурна-асьветны.
У сучасны мамэнт ЗБВБ мае ўжо сваё памешканьне, хаця вельмі скромнае, уласны цыклястыль і невялікую бе-ларускую бібліятэчку, у якую ўвайшлі пераважна кніжкі і часапісы, прысланыя нам беларусамі з Францыі. Аргані-зацыя налічвае больш дзьвюх соцень сяброў, а зацікаў-леньне ёю ўзрастае так сярод беларусаў у В. Брытаніі, як і ў іншых краёх.
б) Справаздачы з працы паасобных рэфэратаў.
Справаздачу з працы рэфэрату пасьрэдніцтва працы здаў сп. Ч. Кукель. Рэфэрат пасьрэдніцтва працы паўстаў у сьнежні 1946 г. і мае за заданьне дапамагчы сябром ЗБВБ у час пераходу з вайсковага да цывільнага жыцьця. Гэты рэфэрат нядаўна заіснаваў і мае шмат труднасьцяў у выпаўненьні свайго заданьня. - У далейшым сп. В. Сень-кевіч здаў справаздачу з працы эміграцыйнага рэфэрату. Гэты рэфэрат агранічыўся да зьбіраньня розных інфарма-цыяў адносна магчымасьцяў выезду й асяленьня ў замор-скіх краінах. Інфармацыйны матар’ял быў паданы да пу-блічнага ведама ў першым нумары часапісу «На Шляху». Сп. В. Жук-Грышкевіч здаў справазадчу з прады культур-на-асьветнай, якая разьвіваецца ў двох напрамках: а) да-памагаючы беларускай моладзі ў здабыцьці асьветы, б) па-шыраючы культурна-асьветную працу сярод беларускага грамадзтва ў В. Брытаніі. Ужо ў сучасны мамэнт мы мо-жам бачыць некаторыя вынікі гэтай працы: шматлікія зь беларускай моладзі вучацца ў розных прафэсыянальных сярэдніх і вышэйшых навуковых установах, а часапіс «На 78
шляху» пашырае беларускую культуру сярод нашага гра-мадзянства ў В. Брытаніі.
в) Грашовая справаздача.
Справаздачу з грашовай гаспадаркі Тымчасовай Упра-вы ЗБВБ здаў сп. В. Сенькевіч. Адзінымі крыніцамі дахо-даў былі ўступныя й сяброўскія складкі. Агульная сума да-ходу ад часу існаваньня Згуртаваньня ёсьць трыццаць два фунты і адзін шылінг. Расходы на закуп канцылярскіх прыладаў, на карэспандэнцыю, выдавецтва часопісу і ка-мунікатаў раўняюцца дваццаць адзін фунт і восем шылін-гаў. Апрача гэтага Тымчасовая Управа пажычыла ў укра-інцаў на куплю цыклёстылю трыццаць фунтаў ангельскіх.