• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Беларускі Дом у Лёндане, Англія, куплены 28. X. 1948.
    90
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч (пасярэдзіне) з сябрамі ЗБВБ у сьвятліцы Беларускага Дому ў Лёндане. 1949.
    Дом складаецца з 10 пакояў і кухні, з умывальняй, ваннай і ўсімі выгадамі. Да яго належыць гародчык ад вуліцы, кветнік за домам і досыць вялікі кусок агароду за ім, які даходзіць да другой вуліцы. Дом знаходзіцца ў доб-рым стане й адразу зьяўляецца прыгодным для жыцьця. Знаходзіцца ён у цэнтральнай і вельмі прыемнай частцы гораду: пры зацішнай вуліцы, абсаджанай дрэвамі й насу-праць сквэру.»
    (3 Камунікату ЗБВБ)
    А гэтак, як ЗБВБ займела маемасьць, дзеля праўнага забясьпечаньня як яе сяброў, гэтак і яго самога, Згурта-ваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі было інкарпарава-на 24 сьнежня 1948 году. Дакумэнт пад нумарам 462750 аб’ёмам 16-ці даўгіх ангельскіх бачын называецца: “Memorandum and Articles of Association of Bylorussians in Great Britain, Limited.” У дакумэнце гэтым ёсьць i Статут ЗБВБ. Маемасьць ЗБВБ - ягоныя дамы - праспэруюць і сяньня. Цяпер ЗБВБ мае ўжо тры дамы: у Лёндане, Брадфардзе й Манчэстары.
    91
    Кантакты зь іншымі нацыянальнасьцямі
    “Kwestia Biatoruska”
    13 травеня 1949 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч чытаў даклад у «Рэдуце» — Інстытуце Блізкага й Сярэдняга Усхо-ду — на тэму “Kwestia Biatoruska.” Даклад у польскай мове абымае 23 даўгія ангельскія бачыны машынапісу. У сшытку не хапае мусіць адной апошняй карткі, на якой, як зазначана, пададзены працяг бібліяграфіі. Даклад на-друкаваы ў польскім часопісе “Kurs Spraw Wschodnich,” Serja III, Zeszyt 6, Instytut Blizkiego i Srodkowego Wschodu, “Reduta,” London, 1949.
    У сьнежні 1949 году беларуская дэлегацыя брала ўдзел ў 2-ім Кангрэсе Журналістаў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы. Кангрэс адбыўся ў Лёндане. Старшыня белару-скай дэлегацыі праф. Вінцэнт Жук-Грышкевіч выступаў на ім з дакладам.
    Другі Кангрэс журналістаў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы. Даклад старшыні беларускай дэлегацыі Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Лёндан, Англія, 1949.
    Беларуска-украінскае зьбліжэньне Рэфэрат для украінцаў
    «У нядзелю 8-га травеня (1949) ў вялікай залі Саюзу Украінцаў Вялікабрытаніі ў Лёндане праф. В. Жук-Грышкевіч прачытаў для украінцаў рэфэрат аб белару-92
    Другі Кангрэс журналістаў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы. Беларуская дэлегацыя. Лёндан, сьнежань, 1949.
    Другі Кангрэс журналістаў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы. Вінцэнт Жук-Грышкевіч сядзіць у першым радзе першы справа. Лёндан, 1949.
    93
    скім нацыянальна-вызвольным руху. Рэфэрат, які выклі-каў вялікае зацікаўленьне сярод слухачоў, спрычыніўся да яшчэ большага замацаваньня прыязных беларуска-украінскіх дачыненьняў Вялікабрытаніі.»
    «Беларус на Чужыне»
    («Бацькаўшчына», Мюнхэн, нр. 13 [57], 30 чырвеня, 1949.)
    3-га ліпеня 1949 году ў садзе Беларускага Дому ў Лён-дане адбыўся ўкраінскі даклад для беларусаў.
    Украінскі даклад у садзе Беларускага Дому у Лёндане, 3-га ліпеня, 1949.
    22 верасьня 1949 г.у Беларускім Доме ў Лёндане адбы-лося паседжаньне сяброў Рады БНР і сяброў УНРады.
    “Byelorussia (White Ruthenia) under Russian occupation”
    Каб інфармаваць іншыя народы пра Беларусь, Він-цэнт Жук-Грышкевіч у гэтым-жа 1949 годзе выдае ад імя ЗБВБ памфлет у ангельскай мове на шэсьць бачын з кар-тай Беларусі й суседніх краін: “Byelorussia (Whiteruthenia) under Russian Occupation” Published by: “Association of Byelorussians in Gt. Britain Ltd.” Інфармацыя падпісана літа-рай: Z і ніжэй: Association of Byelorussians in Great Britain Ltd. 52, Penn Road, LONDON, N. 7. Tel. NORth 1455.
    94
    В. Жук-Грышкевіч — рэдактар часапісаў ЗБВБ «На шляху» й «Беларус на чужыне». У Лёндане ён утрымоў-ваў кантакт й супрацоўнічаў з Старшынём Рады БНР інж. М. Абрамчыкам, які наведваў Лёндан; супрацоўнічаў цесна з айцом Чаславам Сіповічам. Падзяляў ягоныя тур-боты аб рэлігійным жыцьці беларусаў у Англіі, аб царкве Пятра й Паўла ў Marian House ды мары й імкненьні аб заснаваньні беларускай бібліятэкі. У жніўні 1948 году ад-быўся ў Marian House - Доме Мар’янаў - у Лёндане Агульны Сход Акадэмічнага Аб’еднаньня «Жыцьцё», у якім В. Жук-Грышкевіч зь беларускай дэлегацыяй бралі ўдзел.
    4-га студзеня 1950 году на Густаў станцыі ў Лёндане сябры, між імі Пётра Сыч й Алесь Надсон, разьвіталіся зь Вінцэнтам Жук-Грышкевічам, які выяжджаў у Канаду. 3 вакна вагону цягніка, што рухаўся ўжо зь мейсца, Він-цэнт крыкнуў яшчэ ім на разьвітаньне: «Трымайцеся!»
    У сярэдзіне студзеня 1950 году В. Жук-Грышкевіч ужо ў Канадзе, але ягоная духовая сувязь з ЗБВБ трывае праз усё ягонае жыцьцё. Да самога канца ён быў ганаровым сябрам ЗБВБ. У 1957 годзе, на 10-я ўгодкі арганізацыі, ён піша:
    «Згуртаваньню Беларусаў у Вялікай Брытаніі
    Паважаная Галоўная Ўправа, Дарагія сябры арганіза-цыі, Вітаю Вас зь дзесятымі ўгодкамі ЗБВБ!
    Прайшло дзесяць год ад таго часу, калі мы закладалі першую беларускую арганізацыю ў Вялікай Брытаніі. Пе-рамаглі шмат цажкасьцяў, палажылі шмат працы й вы-сілкаў, але дапялі свайго. Арганізацыя наша сталася моц-най і трывалай, а не якойсь прыпадковай, сэзоннай - ці капрысам чыіхсь амбіцыяў.
    Мы хацелі, каб ЗБВБ сталася цьвярдыняй белару-скасьці на чужыне - на вачох цэлага сьвету, як доказ Taro, што хоць Беларусь паняволена расейскім бальшавіз-мам - Яна жыве й дзеіць у вольным сьвеце, усюды, дзе толькі знойдуцца выгнаныя з Дому й распарушаныя сы-ны Яе.
    Мы хацелі, каб ЗБВБ было стрыжнём беларускага жыцьдя ў Вялікай Брытаніі, моцным апорышчам і пра-мянюючым цэнтрам для тых, у каго б’ецца беларускае
    95
    сэрца, для тых, што згубілі беларускі шлях і ня могуць знайсьці сьцежак да яго, для тых, што маюць сілы, здоль-насьці й ахвоту да беларускай працы, але ня ведаюць ку-ды накіраваць, або як праявіць іх; для тых чужынцаў, што ня знаюць праўды аб Беларусі і ня ведаюць, дзе й як знайсьці яе.
    Жаданьні нашыя сталіся рэчаіснасьцяй. ЗБВБ паказа-ла сябе такой цьвярдыняй беларушчыны ў канкрэтнай штодзённай працы на працягу 10 год. Навет выезд сяброў яго ў іншыя краіны ня спыняў нармальнага бегу жыцьця й працы арганізацыі. Месцы выехаўшых займалі іншыя сябры. Тыя-ж, што выехалі, спрычыніліся да паўстаньня беларускіх арганізацыяў на новых мясцох, як прыкладам, Згуртаваньне Беларусаў у Аргэнтыне й Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе. Такім чынам ЗБВБ жыве й разьві-ваецца ня толькі на сваім пні, але й пускае атожальле, парасткі.
    ЗБВБ сталася такім моцным і жывучым арганізмам дзякуючы таму, што заснавалася на здаровым грунце, на шчырым, праўдзівым патрыятызьме сваіх сяброў, на іх ахвярнасьці ды адданасьці беларускай справе.
    Дзесяць год існаваньня й дзейнасьці ЗБВБ ёсьць дока-зам, што беларусы здольны да самастойнага арганізацый-нага жыцьця навет на выгнаньні, а раз так - дык тым больш здольны да самастоймага арганізаванага жыцьця ў сваёй собскай незалежнай дзяржаве на бацькаўшчыне. Ta-Kia арганізацыі, як ЗБВБ - ужо цяпер будуюць Незалеж-насьць Беларусі.
    Дык хай жыве, расьце й красуе ЗБВБ на славу Бела-русі! Пашана й гонар для сяброў яго!
    Злучаны душой і сэрцам з Вамі, Дарагія Сябры ЗБВБ, Ваш В. Жук.
    20.	03. 1957.»
    («Бацькаўшчына», Мюнхэн, 13 [347], 1957)
    «На дваццатыя ўгодкі ЗБВБ
    21-шаму Зьезду Сяброў і Дэлегатаў ЗБВБ
    Вітаю 21-шы Зьезд ЗБВБ й усіх удзельнікаў яго. Вітаю ЗБВБ з 20-мі ўгодкамі яго існаваньня й усіх Вас, Дарагія Сябры, што на працягу 20-ці год несьлі на сваіх плячох ця-жар беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Вялікай Бры-таніі й трымалі высока й годна бел-чырвона-белы сьцяг.
    96
    Прайшло 20 год ад таго памятнага Вадохрышча, калі наша вайсковая йшчэ грамада сабралася з усіх канцоў вольнай Брытанскай зямлі ў яе слаўнай сталіцы Лёндане, каб залажыць першую ў яе гісторыі беларускую арганіза-цыю - Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі.
    Мы былі поўныя сілы й запалу, нам прысьвячала ідэя вызваленьня нашай паняволенай Бацькаўшчыны. Мы былі пэўныя, што вольны заходні сьвет рашуча проціўста-віцца захланнаму маскоўскаму камуністычнаму імпэрыя-лізму, стане ў вабароне паняволеных народаў, у выніку чаго й Беларусь будзе вызвалена. Мы былі гатовы ўклю-чыцца ў гэту вызвольную барацьбу. Аднак міжнародныя падзеі пайшлі іншымі шляхамі, давялі да гэтак званае каагзыстэнцыі, і нашы надзеі павісьлі ў паветры. Гэта ўсё-ж не зламала нас на духу й ня зьбіла з тропу. Мы зра-зумелі, што наша вызвольная барацьба зацяжная й даў-гая. Яна вымагае ад нас цярплівасьці. Таму мы пераклю-чыліся на жмудную арганізацыйную працу ў галіне на-цыянальна-грамадзкай і культурнай, у чым ЗБВБ можа пахваліцца сваімі вялікімі дасягненьнямі. Але я перака-наны, што ЗБВБ ня спыніцца на гэтых дасягненьнях, a пойдзе далей на выкананьне новых заданьняў.
    У цяперашні час, калі нашаму народу на Бацькаў-шчыне пагражае русыфікацыя й зьнішчэньне ягонай род-най мовы, нацыянальнай культуры й самабытнасьці, калі браты нашы змагаюцца дома за гэтыя нацыянальныя скарбы, наша роля - роля беларускай эміграцыі - тым больш важная й адказная. Мы мусім захаваць нацыяналь-ны твар нашай эміграцыі, захаваць нашу мову, культуру й самабытнасьць і, што найважнейшае, раскрываць баль-шавіцкую хлусьню й ашуканства й інфармаваць вольны сьвет аб нялюдзкім наступе маскоўскага камунізму на бе-ларускую культуру й самабытнасьць.
    Мы мусім памятаваць, што кажнае наша выступлень-не, кажны наш пратэст супраць русыфікацыі нясе палёг-ку, нясе падтрымку нашым братом на Бацькаўшчыне ў іх няроўным змаганьні за беларушчыну. Наша існаваньне, наш голас, наша актыўнасьць ім патрэбны цяпер, як ні-колі раней. Таму злучайма цясьней нашы шэрагі, нашы высілкі ў арганізацыйным жыцьці, каб дружна й старан-на выканаць нашы вялікія й адказныя заданьні.
    Жадаю 21-му Зьезду ЗБВБ плённай працы, самому ЗБВБ доўгага існаваньня на карысьць нашай Бацькаў-
    97
    шчыны, а ўсім сябром ЗБВБ здароўя, шмат сілаў і вытры-валасьці. Лучуся душою й сэрцам з Вамі ўсімі ў гэты сьвя-точны дзень 20-ых угодкаў ЗБВБ. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
    В. Жук-Грышкевіч, адзін із заснавальнікаў ЗБВБ.»
    («Весткі з Канады»-«Беларус», Нью Ёрк, нр. 123-124, 1967)
    Першы Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі. Зьлева на права: Ул. Шыманец, В. Жук-Грышкевіч, Ул. Тамашчык, Я. Сурвіла. Парыж, лі-стапад, 1948.
    98
    X. У КАНАДЗЕ
    Недзе ў сярэдзіне студзеня 1950 году ў Таронта ў Ка-наду прыехаў зь Лёндану з Англіі Вінцэнт Жук-Грышке-віч. Пазнаёмілася я зь ім 22 студзеня ў кватэры мае ся-стры Валі Жукоўскае, якую ён ведаў яшчэ зь Вільні, і якая была адзінай яму ляпей знаёмай асобай у Таронта. Мы з сястрой прыехалі ў Канаду зь Нямеччыны 12 ліпеня мінулага 1949 году, і для мяне ў той час беларусы Тарон-та былі мала знаёмымі. Прафэсар Грышкевіч выдаўся мне асаблівым, зусім іншым ад тых беларусаў, якіх я ў Таронта нядаўна пазнала. Гледзячы на іншых можна бы-ло сказаць - бляндын або брунэт, больш або менш пры-стойны й усё. У прафэсара Грышкевіча, чалавека сярэд-няга веку й сярэдняга росту, худога складу, чупрыну яко-га «спавіваў ужо срыбрны дым», перш за ўсё кідалася ў вочы сумнае, задуменнае выражэньне твару, адбітак цяж-кіх перажываньняў і яшчэ нешта, што прымушала перад гэтым Незнаёмым духова «ў пашане прыгнуць калені». Гаварыў ён плаўна, не сьпяшаючыся, кожны сказ старан-на выказаны, хацелася слухаць ня толькі пра што гаво-рыць, але й як гаворыць. Уся ягоная пастава, трыманьне сябе, было зраўнаважанае, паважнае, хіба гэта ўсё й пры-мушала яго паважаць. Такое было маё першае ўражань-не, такім яно засталося й назаўсёды.