• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    На нашу думку, гэтыя матар’яльныя крыніцы знахо-дзяцца ў нас саміх, толькі мы мусім знайсьці іх і ўмела іх выкарыстаць. Пакуль адказаць на пытаньне, як знайсьці гэтыя крыніцы й выкарыстаць іх, зьвернем увагу на тое, што патрэбна кожнай арганізацыі для яе матар’яльнага да-брабыту. Перш за ўсё гэта патрэбнае собскае памешканьне ці дом, як аснаўная база дзеяньня. Адразу магу спаткацца тут са шматлікімі закідамі, што стаўлю за вялікія вымогі й што ня кожная арганізацыя зможа здабыцца на собскі дом нават на працягу дзесяці гадоў. Бязумоўна гэта залежыць і ад ліку сяброў у дадзеным мамэнце й ад пэрспэктываў па-вялічэньня гэтага ліку. Арганізацыя, якая мае 50 сяброў, можа мець сабе за амбіцыю набыцьцё ўласнага дому, аса-118
    бліва-ж калі ёсьць пэрспэктыва на павялічаньне ліку ся-броў. Уласны дом беларускай арганізацыі ў тэй ді іншай краіне - гэта беларускі нацыянальны штандар, які будзе заўсёды прыцягваць да сябе прыбываючых суродзічаў, a разам з тым будзе сьветчыць аб наяўнасьці беларусаў і іх праблемах. Аб практычнай важнасьці дому для арганіза-цыі гаварыць хіба ня прыходзіцца...
    Другім фактарам дабрабыту арганізацыі й матарыяль-най дапамогі сябрам трэба ўважаць касу ўзаемнай пома-чы, якая магла-б даць падтрымку ў крытычным для іх часе, а таксама абаротны капітал для арганізацыі. На гэ-ту справу дагэтуль не зьвярнула ўвагі ніводная белару-ская арганізацыя за выняткам ЗБК у Таронта, якое рас-пачало першыя арганізацыйныя крокі...
    Цяпер пастараемся адказаць на пытаньне, як ства-рыць найважнейшыя крыніцы дабрабыту арганізацыяў: собскі дом і касу ўзаемнай помачы... Касу ўзаемнай пома-чы можна стварыць, апіраючыся выключна на сродкі ся-броў арганізацыі. Трэба іх толькі ўсьведаміць, што іх ашчаднасьці, а нават згарушчаныя паадзіночныя паі па 5 даляраў, разам узятыя, дадуць так паважную суму, што апошняя зможа заспакоіць крэдытовыя патрэбы сяброў і, дзякуючы сталаму абароту, прынясе працэнт на ашчад-насьці - большы за той, які яны атрымоўваюць звычайна, кладучы грошы ў банк. Пры гэтым той заработак ад капі-талу, які звычайна застаецца ў банку - у прыватнай кі-шэні - у касе ўзаемнай помачы будзе тварыць грамадзкі капітал, спрычыняючыся да грамадзкага дабрабыту. Есьць гатовая форма касы ўзаемнай помачы, прынятая ўрадамі ЗША й Канады. Гэта форма зусім надаецца для ўтварэньня беларускіх кас узаемнай помачы й называец-ца «Крэдыт Юньён». У наступным нумары «Б.Э.» мы раз-гледзім яе бліжэй.
    У іншых краінах разсяленьня нашых суродзічаў на-пэўна знойдзецца якаясь мясцовая форма, прыдатная для ўтварэньня касы ўзаемнай помачы.» Заляшчанін» (В. Жук-Грышкевіч)
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год VI, нр. 5 (53), чэр-вень, 1953.)
    У наступных нумарох «Б.Э.» В. Жук-Грышкевіч знаё-міць шырэйшае беларускае грамадзтва з тым, што такое ёсьць Каса ўзаемапомачы, падаючы самыя важныя пы-
    119
    таньні й адказы паводле лістоўкі, выдадзенай Асацыяцы-яй Крэдыт Юньён.
    Арганізацыйны Сход Касы Узаемнай Помачы пры ЗБК адбыўся 3-га травеня 1953 году ў сьвятліцы ЗБК на 140 Батэрст вуліцы. В. Жук-Грышкевіч зрабіў даклад «аб арганізацыйных падставах касы, яе карысьці для сяброў і прачытаў урадава прызнаны рамовы статут у перакладзе з ангельскай на беларускую мову. Прысутныя сябры па-станавілі залажыць касу, падпісалі заяву аб зацьвер-джаньні яе ўрадам, аплацілі па 25 цэнтаў уступных і ўнясьлі першыя сяброўскія паі. Фармальна каса будзе на-зывацца Belorussian Credit Union пры ЗБК. Вышыня паю - пяць даляраў, лік паёў неабмежаваны.
    Статут Касы ўжо паданы на зацьверджаньне канадый-скім уладам. Незалежна ад гэтага запіс сяброў Касы пра-даўжаецца. Уступіць у сябры можа кажная беларуска ці беларус, якія захочуць складаць ашчаднасьці й рэфлекту-юць на эвэнтуальныя пазычкі, хаця фармальнае ўрада-ваньне пачнецца пасьля зацьверджаньня статуту й атры-маньня «Чартэр». Па бліжэйшыя інфармацыі адносна Касы просім зьвяртацца ў сакратарыят ЗБК да сп. М. Ра-чыцкага, або сп. Н. Сільвановіча.»
    («Арганізацыйны Сход Касы Узаемнай Помачы пры ЗБК». «Беларускі Эмігрант», Таронта, Год VI, нр. 5 (53), 1953.)
    Наступы нумар «Беларускага Эмігранта» за ліпень 1953 году падае наступнае:
    «Зацьверджана Каса Узаемапомачы пры ЗБК
    Як мы інфармавалі нашых чытачоў раней, пры Згур-таваньні Беларусаў у Канадзе, аддзел Таронта, паўстала Беларуская Каса Узаемапомачы. Каса мае на мэце ашча-джаньне грошы сяброў, а таксама выдаваньне пазычак. Зарганізавана яна на каапэратыўных асновах. У палове ліпеня сёлета (1953) Беларуская Каса Узаемапомачы пры ЗБК зацьверджана ўрадам правінцыі Антарыё, атрымала чартар і цяпер можа прыступіць да ўрадаваньня. Цяпе-рашні афіцыйны яе назоў настыпны: Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.
    У нядзелю 26 ліпеня адбыўся Агульны Сход сяброў Ка-сы, на якім былі выбраны кіраўнікі й кантрольныя ворга-ны. У дырэкцыю Касы ўвайшлі сп. сп. др. В. Жук-Грыш-120
    кевіч, В. Касьцюкевіч, сп-ня Н. Слаўко, Я. Чорны й Чыр-кун.
    У Пазычкавы Камітэт выбраны сп. сп. Ананіч, Г. Ба-рановіч і А. Грыцук, а ў Наглядную Раду - сп-ня Р. Жу-коўская, Крыванос і Ю. Слаўко.
    Пасьля правядзеньня апэрацыйных дзеяньняў, г. зн. наладжаньня канцылярыі, картатэкаў, уступленьня ў Лігу Крэдыт Юньён, Каса зачне прымаць грошы на ашчад-насьці і рэгулярна весьці сваю працу. Скарбнік сп. Я. Чорны будзе раз на трыдзень у сьвятліцы ЗБК на 140 Ба-турст стр., да якога трэба будзе зьвяртацца ўва усіх грашо-вых справах. Гадзіны працы Касы, а таксама дадатковыя выясьненьні падамо ў наступным нумары нашае газэты. Да Касы могуць належаць сябры ЗБК толькі з Таронта. Хто жадаў-бы зараз уступіць у сябры, або атрымаць пад-рабязныя інфармацыі адносна Касы Узаемапомачы, паві-нен зьвярнуцца да страшыні др. В. Жук-Грышкевіча, або сакратара сп. В. Касьцюкевіча.»
    («Зацьверджана Каса Узаемапомачы пры ЗБК». «Бела-рускі Эмігрант», Год V, 6 (54), ліпень 1953. Артыкул не падпісаны, але пісаў яго старшыня Касы др. В. Жук-Грышкевіч)
    I гэтак 3-га травеня 1953 году была заснавана “Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.” - «Беларуская (Ta-ронта) Крэдытовая Супалка», а называлі яе Касай. Пер-шым яе кіраўніком, аж да выезду ў Мюнхэн, быў ейны закладчык др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
    Другі Агульны Сход Беларускай (Таронта) Крэдытовай Супалкі, ці Касы даручыў сакратару Сходу сп. Язэпу Чор-наму выслаць Закладчыку Супалкі ў Мюнхэн, у Нямеч-чыну, ліст наступнага зьместу:
    “Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.
    1000 Dundas Street, Toronto, Ontario
    17 студзеня, 1955.
    Вельмі Паважаны сп. Др. В. Жук-Грышкевіч,
    Другі Агульны Сход “Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.,” які адбыўся 15 студзеня 1955 г. у Таронта ў Канадзе, пастанавіў вынесьці Вам прызнаньне вялікай за-слугі й падзяку, як закладчыку вышэй успомненай бела-рускай фінансавай арганізацыі. Пастанавіў пераслаць
    121
    Вам прывітаньні ад Сходу і пажадаць, каб Ваша карыс-ная праца, якая Вамі цяпер праводзіцца ў Нямеччыне, у будучыні дала вялікія вынікі й спрычынілася да хуткага вызваленьня нашае Бацькаўшчыны Беларусі.
    Жыве Беларусь!
    (подпіс) Я. Чорны Сакратар Сходу.»
    (Прыватны архіў)
    Сход Беларускай Касы ў Таронта
    26 студзеня 1969 году адбыўся адзін з чарговых сходаў Касы:
    «Беларуская Каса, Крэдыт Юньён, у Таронта - адзіная беларуская фінансавая арганізацыя ў Канадзе. Яна праіс-навала ўжо шмат год і дапамагла не аднаму з нашых су-родзічаў уладзіць сваё жыцьцё. Калі каму зь беларусаў бывае няхватка й патрэбная пазыка, ён ня шукае яе ў мала зразумелых яму сваімі камбінацыямі канадыйскіх банках, а проста зьвяртаецца да сваёй касы, бо ведае, што тут ён дастане пазыку бяз ніякіх цяжкасьцяў, на добрых умовах і ніхто яго тут не абдурыць. Апрача гэтага, кажны сябра Беларускай Касы мае аўтаматычнае грашовае за-бясьпечаньне на выпадак сьмерці. Усе даходы, што Бела-руская Каса мае із сваіх апэрацыяў, застаюцца ў сваім жа асяродзьдзі. Частка гэтых даходаў ідзе на карысьць сябраў Касы - як дывідэнды на іх паі й уклады, а рэшта йдзе на гаранцыйны фонд, культурна-асьветны фонд і на забясь-печаньні. Чым больш сяброў у Касе, тым большыя яе гра-шовыя звароты, а зь імі й большыя выгады й даходы як для Касы, так і для сяброў яе. Таму належыць да Белару-скае Касы ляжыць у інтарэсе кожнага беларуса, а з друго-га боку ў павялічэньні ліку сяброў зацікаўленая й сама Каса. Калі-б усе беларусы зразумелі гэта і ўсе сталіся ся-брамі Касы, дык сяньня Беларуская Каса варочала-б мільёнамі, і кажны меў-бы большыя даходы із сваіх ашчаднасьцяў, ды хапіла-б грошай на нашыя грамадзкія справы, школы й прэсу.
    Такія выснавы сталіся відавочнымі на агульным схо-дзе Беларускай Касы, што адбыўся ў нядзелю 26 студзеня 1969 году ў Таронта.
    122
    Із справаздачы скарбніка Касы сп. Я. Чорнага выяві-лася, што за мінулы год грашовы абарот Касы выносіў 27,387.98 даляраў. Лік пазыкаў у Касе зьменшыўся (на-шыя людзі абжыліся ўжо), але вольны капітал Касы не ляжаў бескарысна, а быў пушчаны ў зварот у цэнтралі крэдытовых касаў і прынёс значны даход нашай Касе. Пасьля пакрыцьця ўсіх расходаў і адлічэньняў на гаран-цыйны фонд і забясьпечаньні, на дывідэнды - чысты прыбытак пайшчыкаў — выпала па 4% на іхныя паі.
    Лік сяброў зьменшыўся на 1 (4 выбылі й 3 прыбылі). За апошнія гады 4 сябры Касы памерлі. Сход ушанаваў іх памяць хвілінай маўчаньня. Мейсца памёршага ў міну-лым годзе вельмі паважанага й любленага сакратара Ка-сы сьв. пам. Кірылы Брокінга заняла маладая сяброўка сп-ня Рыта Целеш. Гэтую новую сяброўку й сакратарку сход прыняў з задаваленьнем воплескамі й выбраў яе ў Дырэкцыю Касы. Трэба было давыбраць аднаго сябру ў Наглядную Раду Касы. Давыбраны быў др. В. Жук. (др. В. Жук-Грышкевіч)
    Сход вёў старшыня Касы сп. М. Ганько. Справаздачу з пазычковай камісіі зрабіў сп. Ул. Целеш, які заклікаў, каб сябры прыцягвалі больш людзей у Касу ды дбалі пра боль-шае карыстаньне з пазыкаў. Старшыня Нагляднае Рады сп. А. Маркевіч зрабіў справаздачу з Нагляднай Рады і запрапанаваў апрабаваць дзейнасьць і грашовыя апэра-цыі Касы за мінулы год, на што сход пагадзіўся без зась-цярогаў.
    Сход разгледзіў старанна ўсе пункты парадку дня, правёў некалькі пастановаў і зрабіў давыбары ў органы Касы, чым забясьпечыў Дырэкцыю Касы на цэлы год да-лейшай працы.»