• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Артыкул падпісаны: Ж - адзін з псэўнонімаў В. Жук-Грышкевіча. («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, лю-ты, 1969.)
    Каса праіснавала болей дваццаці гадоў. Пасьля людзі ўладзіліся, пакуплялі дамы, аўты, попытаў на пазыкі амаль ня было, працэнты на ашчаднасьці ў канадыйскім банку былі вышэйшыя, як тыя, на якія магла пазволіць Беларуская Крэдытовая Каса, бо лік сяброў яе ня быў, ня мог быць, масавым. Каса перастала быць рэнтабельнай -аджыла сваю мэтазгоднасьць. Пры чым вядзеньне яе вымагала шмат працы й энэргіі, адказнасьці і людзей. Вырашылі яе зачыніць.
    123
    Царква
    Паралельна з арганізацыяй Беларускай Касы право-дзіліся стараньні знайсьці сьвятара, які належаў-бы да Бе-ларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы. Зна-йшоўся кандыдат - сп. Міхась Мацукевіч. Яму трэба было закончыць украінскую Духоўную Сэмінарыю ў Вініпэгу. Настаўнік - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - дае кандыдату ў сьвятары лекцыі - патрэбную падрыхтоўку, каб паступіць у духоўную школу.
    Апрача сьвятара трэба знайсьці й кваліфікаванага пса-ломшчыка, калі магчыма, беларуса. Віндэнт Жук-Грыш-кевіч едзе, да рэчы са мной, да спадарства Слаўкоў - сям’і зь Менску. Бацька яе, сп. Пётра Слаўко, быў на Бацькаў-шчыне псаломшчыкам. Мэтай візыты было папрасіць сп. П. Слаўка, ці ён не згадзіўся-бы прыняць функцыі пса-ломшчыка ў будучай БАПЦ у Таронта. Справа была далі-катнай, бо ведама было, што беларускі сьвятар a. М. Mi-raft, што жыў у Таронта і пры розных нагодах абслу-гоўваў беларусаў, не згадзіўся далучыцца да БАПЦ, і сп. П. Слаўко, ды ягоная жонка сп-ня Марта, былая харыстка царкоўнага хору, маглі таксама з рэзэрвай аднесьціся да БАПЦ. Першыя крокі здабыць сваю царкву былі ані про-стыя, ані лёгкія, але яны праклалі сьцежку да мэты, якая была асягнута.
    Першая божая служба ў БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўска-га ў Таронта адбылася 2-га кастрычніка 1954 г. у нована-бытым беларускім доме на Дандас 1000. Адпраўляў яе айцец Міхась Мацукевіч, Апостала чытаў псаломшчык сп. Пётра Слаўко, у хоры між іншымі пяяла спрактыкаваная ў царкоўных напевах сп-ня Марта Слаўко.
    Мастацка аформлены Іканастас зрабіў Мечыслаў Ра-чыцкі — рымакаталік. Аблачэньне на прыстол і аналой пашыла сп-ня Надзя Барановіч. Агульным афармленьнем царквы-капліцы займалася аўтарка гэтых радкоў з каля-жанкай Валяй Штэкэліс - латышкай, пратэстанткай, якую для спакою ейнага сумленьня трэба было пераканаць, што яна служыць Богу, хоць і праваслаўнаму. Бог не дзяліў нас на праваслаўных і пратэстантаў, людзі самыя падзялі-ліся.
    1-га кастрычніка ўвечары царква была гатовая да прыношаньня ў ёй Святых Дароў. Прыйшлі «пабачыць» з другое царквы беларускае але не Аўтакэфальнае, Сьв. Еў-124
    фрасіньні Полацкай, сп-ня Мігай і яшчэ нехта, і яна ска-зала: «Што праўда, то праўда, царква вельмі прыгожая», і я дзякавала Богу.
    Рагнеда Аляхновіч, дачка Вінцэнта Жук-Грышкевіча, з дачушкай Арыяднай. 18 лістапада, 1953.
    Арганізацыйная, культурна-асьветная і ўзгадаваўча-палітычная праца
    Апрача за гаспадарчымі й рэлігійнымі справамі, Він-цэнт Жук-Грышкевіч сочыць за ўсім чыста беларускім жыцьцём, арганізацыйным станам ЗБК, кладзе націск на культурна-асьветную й узгадаваўча-палітычную працу.
    Напісаны ім, як старшынём Нагляднай Рады, аб’ёмам болей чатырох бачын машынапісу, «Пратакол рэвізіі касы, як і ўсёй дзейнасьці Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе, праведзенай Нагляднай Радай ЗБК 14 сьнежня 1952 г.» -гэта ўзор - лекцыя, як правільна павінна выконваць свае абавязкі Наглядная Рада, як яна павінна праводзіць рэві-
    125
    зіі дзейнасьці арганізацыі, як пісаць пратаколы. Гэта ня толькі сыстэматычны агляд і аналіз ўсяе дзейнасьці (ці бязьдзейнасьці) арганізацыі, Галоўнай Управы й кожнага рэфэрату паасобку, а й сяброўскае добразычлівае пака-заньне на недахопы (бо працаўнікі відавочна яшчэ зусім арганізацыйна ня выраблены) - і даклад, што й як трэба рабіць, каб паправіць сытуацыю. Прыкладам: «Дзеля ўпа-радкаваньня касы, Наглядная Рада знаходзіць неабход-ным правесьці наступныя мерапрыемствы», якіх у прата-коле падана аж дзевяць пунктаў.
    У «Агульных спасьцярогах» В. Жук-Грышкевіч кажа: «Агульнае палажэньне ЗБК вельмі цяжкое...»
    Толькі-ж паўгоду таму назад адбыўся раскол ЗБК.
    У наступным жа абзацы пратаколу кажацца: «Ня гле-дзячы на ўсё, ЗБК мае ўсе дадзеныя на памыснае разь-віцьцё: мае пэўную частку стойкіх і адданых сяброў і за-бясьпечанае памешканьне.» Гэтыя «стойкія й адданыя ся-бры» й былі сябрамі групоўкі «Авангард Беларусі». У іх Вінцэнт Жук-Грышкевіч бачыў заруку будучыні ЗБК, на іх пакладаў надзею й яны яе апраўдалі. Летась, у 1988 го-дзе, ЗБК сьвяткавала свае 40-я ўгодкі. Сёлета на памінка-вым абедзе сп. Кастусь Акула, галоўны закладчык ЗБК, сказаў: «Ен - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - быў чалавекам патрэбным якраз у тым часе й у тым мейсцы. Што я - мы ўсе, тады маладыя - ведалі й маглі...?!»
    У тым часе й тым мейсцы пры розных нагодах Він-цэнт Жук-Грышкевіч дае даклады ня толькі на гістарыч-ныя й літаратурныя, але й на такія тэмы, як: «Місія бела-рускай эміграцыі», «Роля актыву ў жыцьці народу», у «Беларускім Эмігранце» парушае такія пытаньні, як: «Ды-скусія ці лаянка?», «За, ці супраць палітыкі», «Байкот Амэ-рыканскага Камітэту Вызваленьня народаў Расеі, ці ўдзел у ім?» і іншыя.
    Асабліва на пачатку 50-тых гадоў беларускае грамадз-тва баялася слова «палітыка», баялася ёю займацца. Другі агульны сход ЗБК вырашыў, што ЗБК мае быць арганіза-цыяй апалітычнай. Сябры Згуртаваньня Беларусаў у Мантрэалі заяўлялі: «Мы (беларусы ў Мантрэалі) пастана-вілі не займацца палітыкай, бо за нізкі наш зровень умы-словага разьвіцьця... Мы зьвярнулі ўвагу выключна на культурна-асьветную працу...». Вінцэнт Жук-Грышкевіч разглядае пытаньне: займацца ці не займацца палітыкай, у «Беларускім Эмігранце» ў абшырным артыкуле:
    126
    «За, ці супраць палітыкі?»
    Падаем тут найважнейшыя вытрымкі зь яго:
    «....У сувязі з гэтымі думкамі насоўваюцца два аснаў-ныя пытаньні: 1) Ці беларуская эміграцыя мусіць займац-ца культурна-асьветнай прадай і, барані Божа, не зай-мацца палітыкай? 2) Ці могуць займацца палітыкай лю-дзі, якія маюць нізкі зровень умысловага разьвіцьця?
    Што такое палітыка?
    Перад тым, як адказаць на гэтае пытаньне, разгледзім, хоць павярхоўна, што такое палітыка. Палітыка - гэта грэцкае слова. У старадаўнай Грэцыі горад называўся «поліс», і кожны жыхар, які займаўся справамі «полісу» -гораду й яго насельніцтва, называўся палітыкам. Такім чынам усе справы, зьвязаныя з арганізацыяй і ўладжань-нем гораду й яго жыхарствам, інакш кажучы, грамадзкія справы, называліся палітыкай. Але кожны амаль горад у старой Грэцыі быў адначасна й самастойным гаспадар-ствам. Таму ўжо тады палітыка абыймала ня толькі спра-вы гораду як населенага пункту й яго жыхарства, але й дзяржаўныя справы. 3 такім абсягам слова «палітыка» перайшло ў сярэднявечча і ў новую гісторыю. Пазьней толькі з палітыкі, якая займалася дзяржаўнымі справамі вонкавымі й нутранымі, пачалі выдзяляць справы датыч-ныя беспасрэдна грамадзтва, называючы іх грамадзкімі справамі. Аднак і сягоньня яшчэ цяжка ўстанавіць мяжу між палітычнымі й грамадзкімі справамі, бо апошнія так, ці інакш вяжуцца з беспасрэднымі палітычнымі справамі.
    У нашы часы да палітыкі залічаюць: 1. форму й самую арганізацыю дзяржавы, 2. унутраны лад яе, 3. адносіны зь іншымі народамі й дзяржавамі, 4. дачыненьні між дзяржаўнымі ўладамі й грамадзтвам, 5. дачыненьні між паасобнымі грамадзкімі клясамі ці партыямі. Да гэтых ас-наўных пяцёх пунктаў можна было-б дадаць цэлы сьцаг іншых, зьвязаных з жыцьцём дзяржавы й яе грамадзтва, а ўсе ўзятыя разам трэба аднесьці й да нацыі, калі яна ня мае сваей дзяржавы. У такой сытуацыі знаходзімся якраз і мы - беларусы.
    Ці можам не займацца палітыкай?
    Мы ня маем сваёй дзяржавы (хіба-ж БССР нельга на-зваць беларускай незалежнай дзяржавай), наш край заха-піў наш векапомны вораг і дзеля гэтага мы апынуліся на
    127
    эміграцыі. Ужо сам факт, што мы не паддаліся волі аку-панта, зьяўляецца нашым палітычным актам. Але, апы-нуўшыся на эміграцыі, мы ня выракліся свайго краю, на-адварот, мы паўтараем на кажным кроку, што мы не пе-растаём весьці барацьбу з акупантам, выжанем яго з краю і створым сваю незалежную дзяржаву. Гэтыя намеры нашы - палітычныя ў 100%. Далей, каб асягнуць нашыя намеры, мы гуртуемся, арганізуемся на эміграцыі, хочам сабраць і зарганізаваць усіх нашых суродзічаў, каб мець большую сілу. А каб яны не асыміляваліся, не растапля-ліся ў чужым моры - мы падтрымоўваем і пашыраем ся-род іх нацыянальную сьведамасьць, знаёмім з нашай гісторыяй, літаратурай, культурай — інакш кажучы право-дзім сярод іх беларускую культурна-асьветную працу. I гэту ўсю нашу дзейнасьць нельга назваць інакш, як палі-тычнай дзейнасьцьцю, або зьвязанай з палітыкай. Апрача таго мы праводзім прапаганду нашай справы сярод чу-жынцаў і змагаемся з шкоднай нам прапагандай; мы вы-соўваем нашу справу, як слушную, на міжнародны палі-тычны форум, у міжнародныя палітычныя дзейнікі; дзеля гэтага мы дэлегуем сваіх палітычных прадстаўнікоў і пад-трымоўваем іх гурмам, бо яны прамаўляюць ад нашага імя. Усё гэта ёсьць таксама палітыкай у 100%. I ўрэшце, калі мы кажам, што хочам незалежнай Беларусі, мусім ве-даць якой, якую форму, які лад гэта Беларусь мае мець; якія ў ёй будуць адносіны паміж паасобнымі клясамі, як мае быць разьвязана зямельнае пытаньне і наагул экана-мічнае і г. д. і г. д. I ўсе гэтыя пытаньні мы павінны апрацаваць, прадыскутаваць і ўсталіць для сваей патрэбы й для чужых дзейнікаў, якіх прызнаньня й падтрымкі мы будзем шукаць, бо бяз гэтага яны з намі нават гаварыць не захочуць. I тут, як бачым, палітыка ў 100%.
    Цяпер патрабуем адказаць на першае пытаньне: ці мы маем займацца палітыкай, ці адкінем яе? 3 усяго вы-шэй сказанага выплывае ўжо адказ. Калі-б мы хацелі ўхі-ліцца ад палітыкі - дык мусілі-б астацца дома, падпарад-кавацца акупанту, а не выяжджаць на эміграцыю. Або, калі мы ўжо апынуліся на эміграцыі дзякуючы палітыч-ным падзеям, але хочам унікаць палітыкі - дык нічога нам не застаецца, як вырачыся свайго краю, сваіх найблі-жэйшых і нават самога сябе, а стацца канадыйцамі ці ін-шымі амэрыканцамі й замест волі Беларусі здабываць «гаўза», «кару», «штора» і г. д. Усе тыя, што не пайшлі вы-128