• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    ключна па шляху здабываньня апошніх, а лучацца да бе-ларускага арганізацыйнага жыцьця, ніяк ня могуць адкі-нуць палітыкі. Яны займаюцца ёй мімавольна, хоць мо й не здаюць сабе з гэтага справы.
    Хто мае займацца палітыкай?
    Каб адказаць на пытаньне, ці могуць займацца палі-тыкай людзі з ніжэйшым зроўнем умысловага разьвіцьця, г. зн. менш асьвечаныя - разгледзім абсяг палітычнай дзейнасьці. Вось-жа дзейнасьць гэта абыймае некалькі ступеняў, як і ўсе іншыя галіны людзкой дзейнасьці. Най-вышэйшую ступень, як прэзыдэнты ці міністры ў дзяржа-вах, або нацыянальныя рэпрэзэнтанты ў народаў недзяр-жаўных, могуць займаць выключна людзі кампэтэнтныя ў палітыцы, г. зн. маючыя адпаведную да гэтага асьвету й здольнасьці. Такімі-ж кампэтэнтнымі ў палітыцы мусяць быць павадыры палітычных груп ці партыяў, як і рэдак-тары палітычных газэт, ці наагул людзі, прэтэндуючыя на вядучую ролю ў палітычным жыцьці. Усе яны ёсьць, або могуць стацца чаловымі павадырамі народу й калі ня ма-юць адпаведнага прыгатаваньня й здольнасьцяў, могуць у сваёй павадырскай ролі давясьці да неаблічальных шкод, нават паміма сваей волі. Так, як вучыцель пачатковай школы ня можа стацца рэктарам унівэрсытэту, як звы-чайны сьлёсар ня можа стацца дырэктарам фабрыкі, як санітар ня можа стацца загадчыкам клінікі, аматар ня можа быць дырэктарам опэры, так і звычайны грамадзя-нін без адпаведнай асьветы, практыкі й здольнасьцяў ня можа займаць вядучага становішча ў палітычным жыцьці народу. Сёньняшняя навука называе палітыку практыч-най філязофіяй, ці, інакш кажучы, правядзеньнем у жыцьцё выніку стагодзьдзяў людзкога думаньня. 3 гэтага пункту гледжаньня нашы мантрэальцы можа й маюць ра-цыю, калі кажуць, што дзеля нізкага зровеню ўмысловага разьвіцьця, не ўважаюць за адпаведнае займацца паліты-кай. У такім сэнсе гэту скромнасьць трэба толькі прыві-таць у процівагу да некаторых, якія ўважаюць сябе май-страмі на ўсе рукі бязь ніякай навукі й падрыхтоўкі.
    Але ў палітыцы, як і ўва ўсім, ёсьць і ніжэйшыя сту-пені. Урадаўцам у палітычных інстытуцыях ці арганіза-цыях, як дзяржаўных, так і нацыянальных, трэба быць кампэтэнтнымі ў палітыцы дзеля іх работы, хоць і не вы-магаецца ад іх укладаньня самастойных палітычных кан-
    129
    цэпцыяў ці плянаў. Патрэбны таксама кампэтэнтныя ў палітыцы людзі ў аддзелах нацыянальных і палітычных арганізацыяў на мясцох, якія праводзяць у жыцьцё палі-тычныя канцэпцыі нашых вядучых палітычных дзеячоў і асьведамляюць палітычна сяброў арганізацыяў пры пома-чы дакладаў і дыскусіяў. Яны могуць гуляць вельмі па-важную ролю, бо на іх кладзецца цяжар палітычнага вы-рабленьня нашага грамадзтва.
    Урэшце падыходзім да найважнейшага дзейніка - ма-сы нашага грамадзтва. Сярод апошняй могуць буць людзі зусім мала граматныя, або й бязграматныя. Аднак з гэта-га не вынікае, што яны не павінны браць удзелу ў на-шым палітычным жыцьці, што яны могуць быць палі-тычна нявырабленымі. Наадварот, яны павінны арыента-вацца ўва ўсіх нашых палітычных справах, бо ад іх залежыць наша палітычнае змаганьне, ад таго, ці яны падтрымаюць яго, ці не. Яны зьяўляюцца дэцыдуючым дзейнікам у высоўваньні нашай палітычнай рэпрэзэнта-цыі, а апошняя ня зможа зрабіць нічога бязь іх падтры-маньня.
    Усе тры (а можа быць і больш) разгледжаныя тут сту-пені палітычнай дзейнасьці маюць велізарнае значэньне кожная паасобку і ўсе разам. Памысны вынік палітычнай працы залежыць ад гарманійнай дзейнасьці ўсіх трох. Ад-сутнасьць кожнага зь іх паасобку спрычыніцца да зала-маньня ўсяе дзейнасьці, так як фабрыка ня можа ісьці бяз кіраўніцтва, тэхнікаў, ці работнікаў, так і палітычная праца ня можа быць памыснай без адпаведнага кіраўніц-тва, папулярызатараў-актывістаў і цэлага грамадзтва. У гэтым цьверджаньні знаходзіцца адказ на пытаньні ці людзі зь нізкім умысловым зроўнем могуць браць удзел у палітычным жыцьці.
    Як бачым, палітыка ахоплівае ўсе аспэкты нашага жыцьця, калі мы прызнаёмся да саміх сябе й лучымся ў арганізацыі. Нашым нацыянальным абавязкам ёсьць прыняць чынны ўдзел у ёй, кожны на сваім месцы, па-водле сваіх сіл і здольнасьцяў, а не адкідаць яе ад сябе, як нешта злое. Мусім рабіць так, як робяць усе культур-ныя народы. Мусім займацца палітыкай усе, але кожны на сваім ступені, паводле сваёй кампэтэнцыі, здаючы сабе справу з таго, што кожная ступень аднолькава важная й карысная. Шкода будзе толькі тады, калі хто бярэцца за не сваё, хапаецца за вышэйшую ступень, ня маючы да гэ-130
    тага ні адпаведнай падгатоўкі, ні практыкі, ні здольнась-цяў.
    Памылковы погляд
    Нашы сябры з Мантрэалю мыляюцца, калі кажуць, што яны могуць не займацца палітыкай. Папершае яны самі сабе пярэчаць. Паколькі яны сьвяткуюць Слуцкае Паўстаньне й Дзень Незалажнасьці Беларусі - яны зай-маюцца палітыкай. Паколькі яны вядуць культурна-ась-ветную працу дзеля нацыянальнага ўсьведамленьня бела-русаў і хочуць спрычыніцца да памысных вынікаў на-цыянальна-вызвольнага руху — гэтым самым яны таксама займаюцца палітыкай. Адно, чаго яны, відаць, хочуць унікнуць - гэта працы над палітычным выра-бленьнем сваіх сяброў шляхам палітычных дакладаў, рэ-фэратаў і дыскусіяў. Хочуць унікнуць аднэй з найваж-нейшай дзейнасьці ў нашым вызвольным руху. Відаць, не здаюць сабе справы з памылковасьці сваіх поглядаў, як і з таго, што народ, які ня выраблены палітычна, і ня мае сваіх палітычных асьпірацыяў, ніколі ня можа вы-зваліцца зь няволі, яго ніхто не захоча прызнаць за на-род, уважаючы за нейкую этнаграфічную масу, якая мо-жа быць толькі гноівам для разьвіцьця іншага народу, зьняволіўшага яго.
    Весьці культурна-асьветную працу - гэта добрая й ка-рысная справа. Але гэта толькі адзін бок нашай дзейнась-ці. А хто-ж займецца палітычным вырабленьнем нашага грамадзтва? Папросім мо бальшавікоў, ці палякаў? Ніхто, толькі мы самі. А калі мы самі гэтым не займемся, дык і вынікі відаць адразу - палітычная нясьведамасьць. Вось вам прыклад. Нашы мантрэальскія сябры закідаюць нам, што мы ў Таронта гразьнем у палітычных спрэчках. Як-раз у нас няма ніякіх палітычных спрэчак, якія-б апіралі-ся на розьніцы палітычных паглядаў ці партыйных пра-грам. Ды й партыяў у нас няма, калі ня лічыць аднаасоб-най народнай партыі сп-ра Хмары. Такія спрэчкі, як мы маем, могуць кожную хвіліну ўзьнікнуць і ў Монтрэалі, які адхрышчваецца ад усякай палітыкі, калі там зно-йдзецца амбітная асоба, якая за ўсякую цану захоча рап-там быць рэдактарам, хоць ня мае на гэта ніякіх кваліфі-кацыяў, або акажацца такі суб’ект, для якога ня існуюць ніякія статуты ні рэгуляміны, а ўсё мае быць так, як ён хоча. Калі-ж такім асобам ня ўступіць, дык і пачнуцца
    131
    спрэчкі, могуць нават паўстаць новыя арганізацыі. Але-ж гэтага ні ў якім выпадку нельга назваць палітыкай.
    Трэба-ж навучыцца ўрэшце адрозьніваць палітыку -работу для агульнага грамадзкага дабра - ад палітыкан-ства - работы дзеля асабістых капрысаў і амбіцыяў. Але навука прыдзе толькі тады, калі мы вырабімся палітычна. Дзеля гэтага мы павінны працаваць над палітычным усьведамленьнем сваім асабістым і агульнаграмадзкім, a не адхрышчывацца ад палітыкі.
    Магутнасьць народу залежыць ня столькі ад яго ліку й багацьця, колькі ад палітычнай сьведамасьці, палітыч-най дасьпеласьці яго.
    Заляшчанін» (В. Жук-Грышкевіч)
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, 9 (47), кастрыч-нік, 1952.)
    Лекцыі зь беларускай літаратуры на ўнівэрсытэце ў Атаве
    «У часе летняй сэсіі 1952 году Усходня - й Паўднёва -Эўрапэйскага Інстытуту Унівэрсытэту ў Атаве праф. В. Жук-Грышкевіч прачытаў дзьве лекцыі з новай белару-скай літаратуры: 1. Беларуская літаратура ў 19-ым веку; і 2. Нашаніўская пара.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, нр. 7 (45), лі-пень, 1952.)
    У Украінскім Літаратурна-Мастацкім Клюбе
    Украінскі Літаратурна-Мастацкі Клюб запрашае др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча й сп. Алеся Грыцука рабіць у іх даклады зь беларускай літаратуры. Два такія даклады Вінцэнта памятаю, бо ён мяне прасіў дзеля ілюстрацыі тэ-мы дакладу рэцытаваць адпаведныя вершы. Тэмы пер-шага дакладу ня памятаю, ведаю толькі, што дэклямавала верш Максіма Танка. Другі даклад Вінцэнта быў пра жыцьцё й творчасьць Янкі Купалы. Памятаю, вясной 1953 году, увечары пасьля заняткаў - студыявала тады пры Тарантонскім унівэрсытэце дэнтыстыку - сьпяшалася да-моў прыстроіцца й троху дэнэрвавалася, каб хоць дзе не забыць даўгое й мае любімае паэмы Янкі Купалы «На Куцьцю». Пасьля рэцытацыі яе казалі мне, што выглядала
    132
    я, як сьвятая. He я, а Богам натхнёная Купалава паэзія -сьвятая!
    ...Ня ўмруць, ня ўмруць ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песьні; Заб’юць ім зычныя званы Прабудным звонам на прадвесьні, Сваёй забранай старане, Скаванай мучаніцы княжне Узьнясуць пасад на кургане На панаваньне недасяжне...
    У 4-тым нумары, «Беларускага Эмігранта» за красавік 1953 году зьмешчана такая зацемка:
    «Лекцыя аб Купале для укараінцаў
    17-га красавіка г.г. (1953) у Украінскім Літаратурна-Мастацкім Клюбе ў Таронта д-р В. Жук-Грышкевіч пра-чытаў лекцыю «Жыцьцё й творчасьць Янкі Купалы». На заканчэньне выступіла з мастацкай дэклямацыяй паэмы Купалы «На Куцьцю» сп-ня Р. Жукоўская. Як лекцыя, так і дэклямацыя выклікала вялікае зацікаўленьне сярод украінскага грамадзтва.»
    Лектарат беларусаведы
    Пры ўнівэрсытэце ў Таронта існаваў аддзел сьлявісты-кі, дырэктарам якога ў 50-тых гадох быў праф. Шор (Shore). Аддзел гэты, апрача нармальных лекцыяў для студэнтаў, арганізаваў пры - University Extension - для шырэйшых грамадзкіх кругоў лектараты славянскіх мо-ваў і культуры. Ад даўжэйшага часу існавалі ўжо лектара-ты: украінскі, польскі, чэскі, славацкі й іншыя.
    У сакавіку 1951 году праф. В. Жук-Грышкевіч дамовіўся з праф. Шорам, што з пачаткам 1951/52 акадэмічнага году будзе адчынены беларускі лектарат, аб чым і было пададзе-на да ведама зацікаўленых у ўнівэрсытэцкім сьпісе лекцы-яў і лектаратаў, так і асобнымі ўнівэрсытэцкімі абвесткамі.
    15 кастрычніка 1951 г. беларускі лектарат урачыста быў адчынены праф. Шорам. Із згодаю праф. ПІора лектарат быў ператвораны з лектарату беларускае мовы ў лектарат беларусаведы, і ён трываў да 30 сакавіка 1952 году. Увесь курс лектарату даў слухачом 20 лекцыяў зь гісторыі Бела-русі, па 2 гадзіны кожная. Курс быў закончаны экзаменам.