Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Такім чынам СОНР распаўся дзякуючы ўдарам знутра, што былі нанесены яму дэлегатамі паняволеных народаў. У гэтым якраз і выявіўся пазытыўны бок браньня ўдзелу ў канфэрэнцыі, а не байкатаваньне яе, чым давалася-б толькі вольную руку расейцам у правядзеньні іх плянаў. 3 гэтага можна выцягнуць і навуку на будучыню.
Падыходзячы да разгляду другой фазы працы Амэры-канскага Камітэту ўжо пад кіраўніцтвам Кэрка, трэба 144
ўзяць пад увагу, што апрача агульных плянаў Камітэту -на парадку дня стаіць справа радыёперадачаў для наро-даў СССР на іх мовах (падкрэсьляна мною, - Р. Ж.-Г.) з гатовай да дыспазыдыі магутнай радыёстанцыяй ў Мюн-хэне. Было-б вялікае няшчасьце, калі-б ад імя беларусаў праз гэта радыё прамаўляў хтось іншы. Каб зразумець, што такая эвэнтуальнасьць магчымая, мусім узяць пад увагу наступныя факты.
Расейцы ёсьдь найвялікшым народам з усяго СССР, і амэрыканцы ня могуць ігнараваць іх пры тварэньні ан-тыбальшавіцкага фронту. У Амэрыканскім Камітэце Вы-зваленьня Народаў Расеі і ў кіраўніка яго адмірала Кэрка пануюць русафільскія тэндэнцыі. I гэта не выпадкова, a таму, што й у амэрыканскім урадзе і ў бальшыні паліты-каў і грамадзтва пануюць гэтыя тэндэнцыі. Спрычыніла-ся да гэтага расейская прапаганда, якая на працягу больш за сто год праз сваю навуку, дыплямацыю і шмат іншых дзейнікаў прадстаўляла расейскую імпэрыю, як і СССР дяпер, за суцэльны адзіны народ, старанна не да-пускаючы вестак пра існаваньне іншых народаў і іх сэпа-ратыстычныя імкненьні.
Прабываючая ў Злучаных Штатах расейская эмігра-цыя сочыць старанна за тым, каб такі сфальшаваны по-гляд на Расею ў амэрыканцаў існаваў непарушна далей. Гэта заданьне аблягчае ім тая акалічнасьць, што расей-скай інтэлігэнцыі ўдалося ўладзіцца ў розныя важней-шыя амэрыканскія дзяржаўныя ўстановы як дараднікам у справах СССР. Яны ня толькі пільнуюць непарушнась-ці погляду аб непадзельнасьці Расеі, але ўсімі спосабамі стараюцца не дапусьцідь да гэтых установаў прадстаўні-коў нерасейскіх нацыянальнасьцяў. Пераканаўся аб гэ-тым ня раз той, хто стараўся дабіцца да амэрыканскіх дэцыдуючых дзейнікаў. 3 гэтага фальшывага прадстаў-леньня адзінства Расеі й вынікае русафільская амэры-канская палітыка, няспрыяльная для паняволеных Pace-aft народаў. Яе ня зьменіш адным махам; каб гэтага дабіцца, трэба зьмяніць погляд на Расею 150 мільёнаў амэрыканцаў, трэба зьмяніць іх настаўленьне, падыход, псыхіку. На гэта трэба час і ўсільныя стараньні эмігра-цыяў паняволеных народаў, праніканьне ўва ўсе закуткі амэрыканскага жыцьця й пераконваньне амэрыканцаў. Толькі такім шляхам, а не шляхам байкоту, можна чагось дабіцца.
145
Расейская эміграцыя ня толькі пільнуе непарушнасьці погляду аб адзінстве Расеі. Яна выконвае ня менш шкод-нае для нас і другое заданьне. Яна прэпаруе й накідае амэрыканцам апінію аб эміграцыях паняволеных наро-даў, прадстаўляючы іх у найцямнейшых хварбах залежна ад патрэбаў і акалічнасьцяў. To называе іх нацыстамі, то падкупленымі бальшавікамі здраднікамі Расеі, то кучкамі «асьцервянелых» нацыяналістаў і шавіністаў, варожых Расеі, супакою й міру. Ад гэтых прыметнікаў роіцца ўся расейская прэса. Таму ня трэба дзівіцца, што пры існую-чых поглядах на Расею амэрыканцы вераць цьверджань-ням расейцаў, што калі яны згодзяцца на аддзяленьне ад Расеі паняволеных народаў - дык увесь расейскі народ пойдзе за Сталінам. Праўда, сягоньня ўжо можна сьцьвер-дзіць нязначную зьмену на нашу карысьць, то той то ін-шы амэрыканскі палітык пераконваецца ў слушнасьці нашай справы, але шмат яшчэ трэба намаганьняў, каб зьмяніць амэрыканскі погляд на Расею, а разам з тым і іх палітыку.
Апрача таго ня трэба забывацца, што расейцы маюць у сваіх шэрагах сотні тысяч зрусыфікаваных беларусаў, украінцаў і іншых, якія выэмігравалі нясьведамыя нацы-янальна й стаяць за «еднную неделнмую» Расею - сталін-скую, царскую ці Керанскага. На іх расейскія эміграцый-ныя палітыкі й апіраюцца, калі цьвердзяць, што бела-русы, украінцы ці іншыя стаяць за адзіную Расею, што толькі групкі «падкупленых шавіністаў» хочуць аддзяляц-ца ад Расеі. Бяручы гэта пад увагу, трэба прызнаць аб’ек-тыўна, што пагроза расейцаў аб стварэньні антыбальша-віцкага камітэту з усіх нацыянальнасьцяў бяз удзелу сэпа-ратыстаў-незалежнікаў мае зусім рэальныя падставы. Больш таго, з расейскай прэсы відаць, што расейцы хаце-лі-б, каб ненавісныя ім сэпаратысты-незалежнікі збайката-валі Амэрыканскі Камітэт, тады-б яны прынамсі мелі вольныя рукі. А што амэрыканцы падтрымлівалі-б і такі камітэт, дзе мелі-б прымат расейцы без сэпаратыстаў, яны ў гэтым пэўныя. Яны-б тады мелі яшчэ адзін довад на сваё цьверджаньне, што сэпаратысты супраць усялякага проціўбальшавіцкага фронту, што яны толькі крычаць аб сваёй нянавісьці да камунізму, а на самай справе трыма-юцца сталінскай лініі. Таму нас ня дзівіць, што нашы за-рубежнікі стаяць за байкот перамоваў з расейцамі, інспі-раваных Амэрыканскім Камітэтам, з мэтай стварэньня су-146
польнага антыбальшавіцкага фронту, бо наш удзел ня йдзе на карысьць расейскай палітыцы.
Ня трэба таксама забывацца, што ініцыятарам і дэцы-дуючым дзейнікам у справе ўтварэньня супольнага з ра-сейцамі антыбальшавіцкага фронту зьяўляюцца амэры-канцы ў асобе спэцыяльна створанага імі камітэту. Расей-цы тут выступаюць як адзін з удзельнікаў, а не ініцыятар і гаспадар, як гэта сіліцца прадставіць варожая нам пра-паганда. Факт гэты вельмі важны. Есьць сэнс і мэтазгод-насьць пераконваць аб слушнасьці нашай справы амэры-канцаў нават пры найвастрэйшай апазыцыі расейцаў.
Бяручы пад увагу ўсё вышэй сказанае, мусім сьцьвер-дзіць, што справа ўдзелу ці байкоту Амэрыканскага камі-тэту ня ёсьць такой простай. Мы ня можам зачыняць ва-чэй на тое, што ў самым Амэрыканскім камітэце далёка ня ўсё ў парадку - пачынаючы ад самога назову з азна-чэньнем «народы Расеі», русафільствам кіраўнікоў і канча-ючы на ўпрывілеяваным становішчы расейскага партнэ-ра. Сьцьвярджае гэта прэсавы камунікат канфэрэнцыі Камітэту ў Штарнбэргу. Аднак зьмена ўсяго гэтага на пра-вільнае й слушнае сама сабой ня прыйдзе. За гэта трэба змагацца і то не шляхам байкоту, які мог бы быць толькі карысным для расейцаў, а шляхам актыўных выступлень-няў у самым Камітэце, шляхам пераконваньня амэрыкан-цаў і ўсяго дэмакратычнага сьвету. Трэба выкарыстаць камітэт і эвэнтуальныя радыёперадачы, як трыбуну для прапаганды слушнасьці нашай справы. Трэба падкрэсьлі-ваць усюды й заўсёды наша сапраўднае становішча аднос-на СОНР’у, зьмешчанае ў пастановах апошняй Сэсыі Ра-ды Беларускай Народнай Рэспублікі, а адначасна гава-рыць аб той крыўдзе ня толькі для нашай справы, але й адносна элемэнтарных прынцыпаў вольнасьці народаў і дэмакрацыі, якую робіць нам Амэрыканскі Камітэт тым, што ігнаруе гэтыя слушныя пастуляты. Няхай вольны сьвет даведаецца аб праўдзе, няхай скажа сваё слова.
Толькі такі актыўны ўдзел беларускіх прадстаўнікоў у Камітэце мае рацыю быту. Нельга ім забывацца аб паста-новах Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. Абавязкам іх ёсьць прапагаваць гэтыя пастановы з трыбуны створа-нага антыбальшавіцкага камітэту і змагацца за правя-дзеньне іх у жыцьцё. Як кажны народ, мы маем права вольнага голасу на міжнароднай трыбуне. Калі-ж сільныя гэтага сьвету абмяжоўваюць наш голас, мы выкарыстоўва-
147
ем яго ў гэтай абмежаванай форме дзеля змаганьня за на-шы поўныя правы.
Тых, што стаяць за байкот Амэрыканскага Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі дзеля яго русафільскага на-стаўленьня, варта было-б спытаць: чаму яны не байкату-юць амэрыканскага ўраду, як і ўсіх ЗША, што таксама ру-сафільскія? Дык не, гэтыя прыхільнікі байкоту камітэту стараюцца пераконваць і амэрыканскі ўрад і грамадзтва аб слушнасьці сваёй справы. Чаму-ж тады яны супраць такой самай лініі паступаньня ў антыбальшавіцкім камі-тэце, які зьяўляецца пляцоўкай таго-ж амэрыканскага ўраду? Можна з пэўнасьцяй сказаць, што салідарнае выступленьне ўсіх паняволеных народаў у антыбальша-віцкім камітэце дало-б куды большыя вынікі чымся бай-кот яго.
Заляшчанін.» (В. Жук-Грышкевіч)
(«Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, нр. 7 [45], лі-пень, 1952.)
148
XI. У НЯМЕЧЧЫНЕ
Беларуская сэкцыя радыя «Вызваленьне»
Асабліва на часы трэцяга курсу лектарату беларусаве-ды ў Таронта прыпадаюць канчальныя стараньні й дага-воры Старшыні Рады БНР інж. М. Абрамчыка з Амэры-канскім Камітэтам Вызваленьня, каб атрымаць у радыё «Вызваленьне» беларускую сэкцыю. Калі дазвол быў атры-маны, Старшыня Рады БНР інж. М. Абрамчык запрасіў др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча арганізаваць беларускую сэкцыю радыя «Вызваленьне». 30 сьнежня 1953 году Він-цэнт Жук-Грышкевіч атрымаў ад Амэрыканскага Камітэ-ту тэлеграму наступнага зьместу:
1953 Dec 30 PM 1 10
TNO52 16/13-0J NEW YORK NY 30 1125A -
PROF VINCENT ZUK-HRYSZKIEWICZ -133 BRUNSWICK AVE -
NEW YEAR’S GREETINGS. WE OFFER YOU POST CHIF BELORUSSIAN DESK RADLIB. AIRMAILING DETAILS -ROBERT DREHER-
У сярэдзіне лютага 1954 году Вінцэнт паехаў у Мюн-хэн у Нямеччыну. У лісьце з падарожжа караблём United States Lines ён піша:
«United States Lines
21.02.1954.
Даражэнькая Раіска,
Сяньня нядзеля, а ў аўторак (23.02.) а г. 8.00 раніцы я высяду ў Ле Гавр. Таму хачу мець гатовы ліст, каб выслаць. Буду мець зараз-жа цягнік у Парыж, дзе маю спаткацца з а. Гарошкам і адведаць Нінку (Абрамчык, Р. Ж.-Г.). Дзень і ноч пабуду там напэўна, а мо й яшчэ адзін дзень, а тады вырушу ў Мюнхэн. Такі мой расклад на найбліжэйшыя дні. А цяпер пару слоў аб тым, што было пасьля нашай апошняй тэлефанічнай гутаркі ў сераду раніцай (18.02.).
149
У Камітэце (Амэрыканскім)... містэр Дрэгэр сказаў, што хоча прадставіць мяне адміралу Стывэнсу (прэзыдэнт Ка-мітэту), які хацеў пазнаць мяне перад выездам. Аказаўся ён вельмі сымпатычным і дабрадушным чалавекам. Нага-варыў мне камплімэнтаў, чаго я зусім не спадзяваўся. Казаў, што калі-б я хоць на палавіну выявіўся ў працы такім, якую ён мае аба мне апінію, дык ён быў бы вельмі задаволены. Гэта мяне паставіла ў цяжэйшую сытуацыю, бо будзе спадзявацца па мне больш чымся я думаў.
* * *
На карабель праводзіў мяне Мікола (Абрамчык, Р. Ж.-Г.). Рэчы ўсе ўнясьлі ў маю кабіну, што на Deck “А,” вельмі вы-годная, прасторная, чыстая ідэальна, з убікацыяй і прышні-цам, дрэсэрам зь вялізарным люстрам і выгадным ложкам -air conditioned. Карабель гэты - сучасны цуд тэхнікі: кіно, swimming pool, балявая заля, сталовая заля з аркестрай, пло-шча для тэнісу й іншых гульняў. Кожны дзень два сэансы кіна, пры абедзе грае аркестра, а ў 9:00 гадзін танцы. Кухня - нешта з байкі. Багаты выбар ежы, усё смачнае, сьвежае. Навет жытні хлеб ёсьдь, усе напіткі з «водкай уключна». Аб-слуга старанная. Адным словам роскаш і кветкі...