Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Усе мы - дзе-б мы толькі ня былі: ці ў вольных краі-нах Эўропы, ці ў свабодалюбнай Амэрыцы, ці ў далёкай аўстралійскай дэмакратыі, ці ў гарачай Аргэнтыне й Бра-зыліі - усе мы злучаны гарачай любоўю да сваіх найблі-жэйшых, да свайго краю й народу, творым адну белару-скую сям’ю ў вольным дэмакратычным сьвеце. Усе мы церпім душой і сэрцам за зьдзек бальшавікоў над Вамі, 166
Дарагія Суродзічы, і ўсім нашым краем, бо ўсе мы добра знаем, што значыць бальшавіцкае панаваньне.
Словы, якія Вы пачуеце ў нашых перадачах, будуць словамі ад нас усіх і будуць ськіраваны да Вас усіх: і да сялян, якія адбываюць галодную савецкую паншчыну, і да работнікаў, імём якіх гандлююць крамлёўскія дыктата-ры, а фактычна экспляатацыяй высмоктваюць зь іх апош-нія сілы, і да інтэлігенцыі савецкага апарату, якой веда і здольнасьці выкарыстоўваюцца прымусова на разбудову тыраніі над народам, і да жаўнераў чырвонай арміі, якіх зьненавіджаны Крэмль штыхамі змусіў абараняць ты-ранію перад хвалямі свабоды і імкнецца пры дапамозе тых-жа штыхоў накінуць бальшавіцкую дыктатуру на рэшту вольнага сьвету. Мы будзем прамаўляць таксама і да тых камуністых, камсамольцаў і працаўнікоў МВД, якія ў запраўднасьці стаяць з народам і вядуць скрытае змаганьне з бальшавізмам, а толькі з мусу выконваюць за-гады Крамля і належаць да ўпрывілеяваных.
Мы пэўныя ў тым, што нашы перадачы знойдуць глы-бокі водгук і зразуменьне сярод усіх пералічаных тут гру-паў. Бо занадта добра мы знаем іхняе жыцьцё й цярпень-ні, бо моцна лучыць нас зь імі ў вадно любоў да свайго краю й народу ды нянавісьць да бальшавіцкай дыктату-ры, бо роўна мы хварэем душой за нашых найбліжэйшых, якія сталіся ахвярамі савецкіх катаў, бо перад намі роў-нае стаіць змаганьне за свабоду Беларусі, за вызваленьне паняволеных Крамлём народаў.
Праз усе гады, ад часу, калі змушаны былі пакінуць сваю бацькаўшчыну, мы вядзем бязупынную барацьбу з бальшавізмам, і стараемся прыцягнуць увагу ўсяго воль-нага сьвету да таго жудаснага палажэньня, у якім апы-нуўся наш край і Вы, Дарагія Суродзічы. Нашае змагань-не расьце, павялічаецца, набірае большага размаху, з кожным месяцам мы робімся лічнейшымі й мацнейшымі.
Радыёстанцыя «Вызваленьне» ёсьць голасам стойкіх і адважных, Яна зьяўляецца тэй прыладай, пры помачы якой мы будзем інфармаваць Вас аб запраўдным, свабод-ным жыцьці ў вольным сьвеце, аб тэй бязьмежнай сымпа-тыі, якую выказвае гэты вольны сьвет да Вас, прыгнеча-ных, але захаваўшых поўнасьцьцю сваё людзкое «Я».
«Вызваленьне»! - гэта наш кліч і мэта, гэта назоў, пад якім мы прамаўляем да Вас сяньня і прамаўляць будзем кажны дзень. Мы ўважаем за свой грамадзкі й людзкі аба-
167
вязак інфармаваць Вас таксама аб’ектыўна й праўдзіва аб тым, што адбываецца вакол Вас, у Савецкім Саюзе, аб чым Вы навет ня маеце магчымасьці даведацца з хваль-шывых інфармацыяў савецкага радыя й прэсы.
Слухайце нашага голасу, лавеце кажную магчымасьць, каб пачуць яго. Інфармуйце пра нашыя радыёперадачы ўсіх, да каго маеце давер, пры кожнай нагодзе. He забы-вайцеся аб тым, што да Вас прамаўляюць Вашыя сыны й дочкі, Вашыя браты й сёстры, якія зьяўляюцца неадрыў-най часткай Вас саміх.
Памятайце, што мы ў вольным сьвеце робім усё магчы-мае для вызваленьня нашай бацькаўшчыны, і што пры супольным высілку з Вамі, з Божай помаччу мы пабачым яшчэ шчасьлівы дзень вольнасьці нашае любай Беларусі.»
Пасьля сканчэньня звароту былі пададзеныя голасна дзьве першыя строфкі песьні «Мы выйдзем шчыльнымі ра-дамі» ў харавым выкананьні таго-ж Лювэнскага Ансамблю.
Наступнай часткай праграмы быў прыгожы, узвару-шаючы глыбокай і шчырай пачуцьцёвасьцьцю, нарыс сябры беларускай рэдакцыі радыястанцыі Пётры Сыча п. н. «Напрамак сэрца», пачатак якога быў адчытаны пад акампаньямант прыцішанай мэлёдыі і словаў далейшых строфак песьні «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Поўны тэкст гэтага нарысу падаём ніжэй:
«У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнэтычнай поўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае нам напра-мак простага маршу да мэты. Зьмераны на карце кут до-сыць добра запамятаваць, пасьля, гледзячы на стрэлку компасу, можна ў дзень і ў ночы ісьці проста да мэты.
Мы, беларускія эмігранты, маем свой зьмераны і добра запамятаваны азымут ад месца нашага прабываньня да нашае мэты — Беларусі. I гэты азымут мы завём азыму-там сэрца. Залежна ад нашага месца, цыфры азымуту зьмяняюцца, так азымут з Аўстраліі іншы, чым з Англіі, a яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна і тая са-мая - дарагі, родны,паняволены наш край.
Ня лёгкі хлеб эмігранта і не зайздросная доля на чу-жыне. Хаця матарыяльна маемся пераважна ня блага. Вольны, дэмакратычны сьвет прыняў нас наагул добра і даў усе правы вольных і поўнавартасных людзей. Але не асабістага дабрабыту мы тут шукаем, набіваючы ногі па ўсіх дарогах і бездарожжах чужога сьвету. Мы, як нашыя 168
птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём - павароту чакаем. Яр-дань ці Ніль, Тыбар ці Няміза, Амазонка ці Гадсон шу-мяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной. Пад ружовым урукам, шэрай аліўкай ці стромкім кіпарысам нам сьняцца нашы родныя, вечна-зялёныя хвоі, белыя плакучыя бярозы.
Аднак мы ўпэўнены, што Вы там, на паняволенай бацькаўшчыне ня скажаце нам з дакорам: «Дык калі так сумуеце, дык чаму не вяртаецеся?», бо Вы ведаеце, што мы тут маем выконваць адказную місію: супольна з воль-ным і дэмакратычным сьветам змагацца за зьнішчэньне найгоршага зла й няшчасьця, якога людзтва ня знала ні-колі ад свайго пачатку - дзікай жудаснай камуністычнай тыраніі і вызваленьня нашага і іншых народаў спад гэ-тай злыбяды. Мы маем выканаць тое, чаго ня можаце вы-канаць Вы там, дзе ня толькі дзейнасьць і слова, але на-ват думка задушана ў абцугох страху.
Мы гэта заданьне выконваем і маем дасягненьні. Ад-ным зь іх ёсьць наш голас у Радыё «Вызваленьне», зь яко-га мы сяньня прамаўляем да Вас першы раз.
Дарагія Суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзь-дзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты, ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён ра-біў - хрысьціўся і казаў: «Памажы-ж, Божа!» а пасьля кі-даў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сяньня, кі-даючы першае зерне вольнага слова з вольнага сьвету да Вас, Дарагія Суродзічы, таксама зачнем ад таго, што нас творыць і жывіць, з чаго наш пачатак і наш канец:
Дык дай нам, Божа! Памажы нам, Божа!
Дык дай нам, Божа, каб наша слова дайшло да Вас цераз усе запоры і барыкады, каб яно, дайшоўшы, зна-йшло ў Вашых сэрцах пажаданы водгук!
I мы верым, што так станецца.
Хоць ноч і зіма лютуе над нашым краем, мы верым у вясну й сьветлы дзень.
Дык накіроўваем хвалі Вызваленьня на азымут сэрца...»
Калі спікэр дайшоў да словаў: «Ад вякоў і шэрагаў ста-годзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога», пачалося пры-цішанае харавое выкананьне беларускага рэлігійнага гім-ну «Магутны Божа» (словы Натальлі Арсеньневай, музыка кам. М. Равенскага). Калі-ж нарыс быў скончаны, далей-шыя строфкі гімну былі пададзеныя на ўвесь голас, што дало глыбока настраёвы музычны фінал цэлай аўдыцыі.
169
У канцы, як звычайна, было пададзенае заканчэньне: «Слухайце нас рэгулярна на кароткіх хвалях у наступных гадзінах маскоўскага часу» (пералік гадзінаў), і аўдыцыя бы-ла закончаная словамі: «А цяпер з Богам! Бывайце здаровы!»
Гэтак была пабудована інаўгурацыйная аўдыцыя ра-дыястанцыі «Вызваленьне». Прыблізна гэткімі, з тымі ці іншымі варыянтамі, будуць і наступныя аўдыцыі.»
(«Бацькаўшчына», Мюнхэн, 20-21 [202-203], 1954.)
У лісьце з 21-га травеня 1954 Вінцук піша да мяне:
«...Так, Раіска! Ты дапяла сваёй мэты. Ты цяпер док-тар Раіса Жук-Грышкевіч. Як жа я цешуся! Віншую з цэ-лага сэрца!...
Я-ж Табе пахвалюся, Раіска. I я здаў экзамен — праў-дзівей наша сэкцыя. Ужо два дні нашы словы вітаюць у этэры і хіба што нехта пачуў іх на Беларусі. Першая пе-радача адбылася ў чацьвер, 20-га. Быў запрошаны Прэзы-дэнт наш (М. Абрамчык) і прадстаўнік прэсы др. Ст. Станкевіч. Было прысутна наша начальства з радыё і Hama сэкцыя. Праслухалі праграму - наіграную намі раней. Кажуць, што добрая. Віншавалі нас і дзякавалі. Атрымалі павіншавальную тэлеграму з Амэрыканскага Камітэту з Нью Ерку. Ужо два дні перад гэтым усе сем сэкцыяў - ня вылучаючы расейцаў, паведамлялі ў сваіх аўдыцыях аб тым, што беларусы пачнуць гаварыць 20-га.
Вечарам зрабілі нам урачыстасьць. У найлепшым гатэ-лі ў Мюнхэне - Hotel Vierjahrenzeiten - замовілі ўрачыстую вячэру на 12 асоб. 5 — нашая сэкцыя, Мікола (Абрамчык), Ст. Станкевіч, і 5 - амэрыканцаў - начальства. Асобная заля. Аграмадны ўрачысты стол - з кветкамі, серабром і крышталам. Каньяк — віны — смакалыкаўная вячэра -прамовы, тосты. А сяньня мы закасаўшы рукавы закончы-лі й надалі праграму на сёньня, на суботу й нядзелю, бо субота й нядзеля мусяць быць вольнымі ад працы, але праграмы таксама мусяць ісьці. Таму так змучыліся й зьбі-ліся з ног. Будзем адпачываць два дні. Наагул справы на-шы стаяць добра. Нас расцэньваюць высока і паважна з намі лічацца. Гратулявалі нас нават расейцы. Украінцы засталіся за намі далёка з заду. Хоць украінская сэкцыя мае таксама 5 чалавек - ня ведама калі іх пусьцяць на 170
паветра. Можа праз месяц, можа пазьней... Але яшчэ шмат цяжкога наперадзе, прыдзецца многа працаваць!...»
Толькі пазьней у 1991 годзе, калі з Бацькаўшчыны ста-лі прыяжджаць мае родныя, даведалася, што мой тата Мі-кола, які даўно ўжо памёр, слухаў і падслухоўваў перада-чы радыя «Вызваленьне», ды наагул усякія перадачы з вольнага сьвету. Цяпер няма ані Вінцука, што арганізаваў і перадаваў радыёперадачы, ані Таты, які іх слухаў. Сянь-ня, магчыма, на тым сьвеце яны ўжо з сабой пазнаёміліся, дзеляцца ўспамінамі, дыскутуюць — яны абое любілі ды-скутаваць! Памятаю, калі зь Вільні прыяжджалі на летнія канікулы браты Мікола й Хведар Іьяшэвічы, Тата вёў зь імі доўгія гутаркі, распытваўся, як стаяць беларускія справы. Ен наведваў у Пружане цётку Кацярыну Стаўбу-нік, беларускую дзеячку, якая была рассаднікам белару-скай сьведамасьці ў Пружаншчыне, у якой можна было атрымаць усю важнейшую беларускую папулярную літара-туру, што выдавалася ў 20-х і 30-х гадох у Вільні: белару-скія календары, розныя часапісы й газэты. Кацярына Стаўбунік памерла, калі не мыляюся, у 1957 годзе. Магчы-ма й яна, калі ёй здароўе й абставіны дазвалялі, слухала й цешылася беларускімі перадачамі радыя «Вызваленьне».